• Газеты, часопісы і г.д.
  • Игде зродилися иускормлены суть по Бозе  Анатоль Астапенка

    Игде зродилися иускормлены суть по Бозе

    Анатоль Астапенка

    Памер: 734с.
    2010
    161.64 МБ
    Існаванне нацыянальнай філасофіі як безумоўнага наратыву нацыі прызнавалі шмат якія мысляры.
    У Беларусі гэта найперш Мікалай Крукоўскі, які, узяўшы за аснову праблему ідэалу, фактычна,-прысвяціў шуканню гэтай беларускай філасофіі кнігу “Бляск і трагедыя ідэалу”.
    Беларуская філасофія акумулюе тыя асаблівасці беларускага народа, якія фармаваліся вякамі. Яна грунтуецца на народных традыцыях, гістарычнай памяці і на ўсёй сукупнасці дыялектаў беларускай мовы. Яна грунтуецца на нацыянальнай сведамасці і ментальнасці беларусаў, на тых рысах беларусаў, што розняць іх ад рускіх, ці англічан.
    1.	Філосафы першага перыяду мадэрнага фармавання беларускай нацыі (першая палова XX стагоддзя)
    Засяродзім нашу ўвагу на тых мыслярах, якія зрабілі найбольшы ўнёсак у развіццё беларускага нацыяналізму. Гэта Ігнат Абдзіраловіч, Вінцэнт Гадлеўскі і Адам Станкевіч. Я б сказаў, што яны зак­лал! падваліны беларускай нацыянальнай ідэі і нацыяналізму.
    Ігнат Абдзіраловіч
    Ігнат Абдзіраловіч гэта постаць, якая заўсёды ўспамінаецца, калі гаворка ідзе пра той пасіянарны перыяд нацыянальнага адраджэння, што пачаўся пасля грамадзянскай вайны ў Беларусі і скончыўся з усталяваннем сталінскага тэрору.
    Ігнат Абдзіраловіч гэта псеўданім, сапраўднае імя творцы эсэ “Адвечным шляхам” Ігнат Канчэўскі. Біяграфічныя звесткі пра яго, на жаль, давол! сціплыя. Ведама, што Канчэўскі нарадзіўся ў траўні 1896 г. у сям’і сакратара акруговага вайсковага суда. Вучыўся ў Віленскай рэальнай вучэльні, пасля заканчэння якой паступіў у Пецярбургскі тэхналагічны універсітэт.
    Ігнат Канчэўскі з дзяцінства цікавіўся літаратурай, філасофіяй. Не быў ён абыякавым і да нацыя-
    нальна-дэмакратычнага руху, што набіраў сілу ў той час. Увосень 1917 г. Ігнат Канчэўскі паступіў на вышэйшыя кааператыўныя курсы пры Народным універсітэце імя А. Шаняўскага ў Маскве. Як і многія маладыя людзі, ён захапляўся ўсходняй філасофіяй і стварыў у Вільні беларускі гурток ёгі.
    Але адна падзея вылучыла юнака Ігната ад мноства ягоных аднагодкаў.
    У 1921 г. у Вільні невялікім накладам быў выдадзены твор Ігната Абдзіраловіча “Адвечным шляхам”. Тэты твор стаўся арыенцірам для мадэрнай беларускай філасофіі, якая начала нараджацца ў Беларусі. Потым каля шасцідзесяці гадоў ён праляжаў у сховішчах спецфондаў. Толькі ў 1988 г. адбылася перапублікацыя тэксту: спачатку ў часопісе “Неман” у перакладзе на расійскую мову, а пасля у газеце “Супольнасць” (№№ 4-5, 1988) і ў зборніку “Вобраз-90” у 1990 г.
    Аўтару твора “Адвечным шляхам” на момант напісання было 25 гадоў! Вершы і артыкулы Ігната Канчэўскага друкаваліся ў газетах “Наш сцяг”, “На­ша думка”, “Беларускія ведамасці”, “Наша будучыня”. Як і выдатныя нашы паэты Максім Багдановіч і Паўлюк Трус, іх сучаснік Ігнат Канчэўскі захварэў на сухоты і памёр у Вільні 21 красавіка 1923 г. на дваццаць сёмым леце жыцця.
    Я не зусім падзяляю дыфірамбаў С. Дубаўца і некаторых іншых што да геніяльнасці гэтага твора, калі разглядаць яго як твор філасофскі. У 25 гадоў можна напісаць геніальны верш, але не філасофскі трактат. Калі гаварыць пра твор Канчэўскага як чыста філасофскае даследаванне, дык у поўным сэнсе слова ён такім не ёсць. Аднак эсэ “Адвечным шляхам” гэта нешта іншае, большае, чым філасофія, гэта сапраўднае паэтычнае адкрыццё, юнацкі парыў любасці да Беларусі, плач па ёй і чыстата, сумленне, вернасць...
    Нашы часы часы агулънай заблутанасці, часы паўстання праменных, быццам, ідэалаў й іх канечнага зьніканьня праз нядаўгі час... Toe, што раней здавалася чыстым i съветлым, штодзенна аплята-
    ецца жыцьцёвым брудам і пылам. Так зьнікаюць праменныя ідэалы, пакідаючы роспач і безнадзейнасъцъ. У такія часы адзінокая чалавечая душа шукае, пераглядаючы ўсё тое, што здавалася каштоўным, сьвятым і жаданым.
    3 такой прадмовы пачынаецца твор. I нечакана прыходзіць паралель пра неймаверную сугучнасць гэтых думак юнака з далёкага 1921 года XX ст. і 75гадовага філосафа пачатку XXI ст. Міколы Крукоўскага ў кнізе “Бляск і трагедыя ідэалаў”. Што гэта 70 гадоў як дваццаць? Як у слыннай песні? Не ведаю, але некаторыя рэчы з вельмі грунтоўнага твора Крукоўскага пераклікаюцца з думкамі Ігната Канчэўскага.
    Не шмат твораў прысвечана артыкулу Ігната Абдзіраловіча. Цікава выказваецца, як заўсёды, У. Конан. Аднак спробы напісаць дысертацыю ці абмеркаваць твор “Адвечным шляхам” з гледзішча навукі часам выглядаюць даволі павярхоўнымі. Вось, прыкладам, лекцыі Тацяны Слінька “Праблема беларускай ідэнтычнасці ў тэксце Ігната Абдзіраловіча “Адвечным шляхам”. Творчага напору аўтаркі ў гэтых лекцыях яўна над меру. Гэта пачынаецца ўжо з разгляду назвы твора Канчэўскага. Даследніца знаходзіць патаемны сэнс у яго назве. Яна піша: “Шлях” можа разглядацца як адзін з архетыпаў, што злучае мінуласць і будучыню, мае позірк, звернуты наперад, да праменных ідэалаў. Менавіта шлях, а не ідэя, бо ідэя, здзяйсняючыся, увасабляецца ў застылыя формы, мярцвее і заканчвае існаванне; шлях жа сягае ў бясконцасць. “Адвечны”, піша даследніца, значыць тут нешта такое, што паходзіць з сівой даўніны, але існуе і цяпер г.зн. нешта нязменнае, заўсёднае.
    Такім парадкам, выводзіцца “нейкі заўсёды існы беларускі шлях, ад якога немажліва ўхіліцца, і які мусіць спраўдзіцца”. Я пэўны, што Ігнат і не здагадваўся, што ён піша пра “існы беларускі шлях”, ад якога нельга ўхіліцца.
    Тацяна Слінька не крытыкуе аўтара, прымае напісанае як досыць абгрунтаваную рэч і мае сваім за-
    даннем зрабіць гэтую каштоўнасць яшчэ больш значнай. Але, на жаль, не ўсё ў маладога творцы было бясспрэчным і слушным. Вось, прыкладам, яго пагляд на памежнасць беларускай культуры.
    “Пытанне ідэнтычнасці, пошуку (вяртання) свайго шляху, натуральна, было надзвычай актуальным. Да гэтага пытання звярталіся ў той час многія аўтары (Вацлаў Ластоўскі, Дрыгвіч, Янка Купала, Тадэвуш Урублеўскі, Альбін Стаповіч, Усевалад Ігнатоўскі ды інш.), аднак толькі Абдзіраловіч надаў яму метафізічнае вымярэнне. Толькі ў Абдзіраловіча анталагічны статус Беларусі супадае з статусам мяжы паміж Захадам і Усходам, якая адначасна іх падзяляе і аб’ядноўвае, аднак, пры гэтым, не ёсць ні тым, ні іншым. Мяжа, якая зазвычай акрэслівае, фармуе нацыю, у дадзеным выпадку стаецца ейнай існаснай адзнакай, ейнай ідэнтычнасцю”, піша Т. Слінька.
    Анталагічны статус Беларусі, на маю думку, зусім неабавязкова фармуляваць як статус мяжы паміж Захадам і Усходам. Бо мы тым самым адразу ставім сябе ў стан падпарадкавання (мы Захад ці Усход?), адразаем сябе ў тэрытарыяльным сэнсе і вылучаем “Вялікую Русь” Усход і цывілізаваны Захад Еўропу. I не застаецца месца нам як самастойнай дзяржаве з самастойнай беларускай культурай і нацыянальнай адметнасцю. У часы ВКЛ такое пытанне, я думаю, не ставілася. Дык трэба ставіць пытанне аб Беларусі не як тэрыторыі паміж Еўропай і Расіяй, а як самастойнай дзяржаве, якая шмат стагоддзяў (Полацкае княства, ВКЛ, Беларусь-ВКЛ у федэрацыі Рэч Паспалітая) была і палітычным, і культурным утварэннем, вартасці якога добра ведамыя і займаюць пачэснае месца ў сусветным суквецці культур.
    Наша мэта выявіць яго асаблівасці, ідэнтычнасць, і гэта амаль не звязана з геаграфічным размяшчэннем. Кліматычныя асаблівасці блізкія да суседніх Польшчы ці Літвы, а наяўнасць суседзяў гэта робіць уплыў перадусім на эканамічныя паказальнікі і прамысловасць. Нашая, беларуская, ідэнтычнасць буду-
    ецца на традыцыях, гістарычнай памяці, мове, характары, ментальнасці. Брак кожнага з памянёных каштоўнасцяў адгукаецца і на паўнаце гэтай ідэнтычнасці. Але няма народа, які б меў усё гэта на 100 адсоткаў. У нас жа склаліся такія абставіны, што да гэтай пары наша ідэнтычнасць працягвае фармавацца, удасканальвацца, і існуюць розныя пагляды на яе.
    “Не знайшоў сваёй праўды вялікі Адам і загінуў на чужыне з болем у сэрцы. Можна спрачацца пра пераканаўчасць аргументаў, аднак сама назва тэксту “Адвечным шляхам” адсылае да ідэі пра вяртанне да страчанага, але існага шляху, і такім чынам аўтар пакідае па-за тэкстам пытанне пра наяўнасць беларускай ідэнтычнасці...” піша Т. Слінька. А мне падаецца, што “адвечным шляхам” гэта якраз наяўнасць гэтай самай ідэнтычнасці, вечная наяўнасць на гэтай зямлі, што завецца беларускай, адметнай супольнасці людзей, якая мае назву беларусы.
    Гадлеўскі Вінцэнт
    Скупыя энцыклапедычныя радкі: Гадлеўскі Вінцэнт нарадзіўся 16 лістапада 1888 г. у м. Поразава Ваўкавыскага павета, памёр 24 снежня 1942 г. Рымска-каталіцкі святар, кіраўнік і ідэолаг Беларускага нацыяналістычнага руху ў 1930-1940-я гг., арганізатар Беларуска­га нацыянальнага супраціву фашыстоўскім акупантам. Скончыў Віленскую
    каталіцкую дуовую семінарыю і Пецярбургскую каталіцкую духоўную акадэмію. Удзельнік Першага Усебеларускага кангрэсу, сябра Рады БНР. Адзін з заснавальнікаў і лідэраў Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі. Не раз сядзеў у турме пры польскіх уладах за беларускую патрыятычную дзейнасць. У 1936 г. выйшаў.з БХД і заснаваў нацыяналістычную арганізацыю “Беларускі Фронт”, выдаваў радыкальную га­зету “Беларускі фронт”, на балонках якой распрацоўваў ідэалогію беларускага нацыяналізму.
    Як бачым, Гадлеўскі зрабіў нямала для развіцця беларускага нацыянальнага руху. Аднак галоўнае тут не сказана. Галоўнае гэта ягоная творчая спадчына, якая толькі цяпер стала вывучацца. Зусім нядаўна з’явілася праца “Ксёндз Вінцэнт Гадлеўскі: філасофскае абгрунтаванне беларускай ідэі” прафесара Уладзіміра Конана ў часопісе “Наша вера” (№ 1(39)/2007), а таксама і ягоная кніга, прысвечаная Гадлеўскаму.
    Следам за У. Конанам я б хацеў вылучыць тыя характэрныя моманты ў ягонай творчасці, якія адрозніваюць В. Гадлеўскага ад многіх іншых дзеячоў нацыянальнага адраджэння. Паспрабую глянуць на гэтага незвычайнага чалавека не як на “аднаго з заснавальнікаў”, “ініцыятараў”, а вылучыць тое жыватворчае зерне, з якога вырастав беларуская нацыянальная ідэя. I гэта можна ўбачыць, калі пачытаць творы святара, прысвечаныя беларускай нацыянальнай ідэі і беларускаму нацыяналізму.
    Вінцэнт Гадлеўскі далучыўся да беларускага руху напярэдадні Першай сусветнай вайны. Побач з дупіпастырскай дзейнасцю малады святар праводзіў і беларускую патрыятычную працу сярод вернікаў. У снежні 1917 г. Вінцэнт Гадлеўскі браў удзел у Першым Усебеларускім з’ездзе. У 1918 г. уваходзіў у склад Рады ВНР і браў удзел у абвяшчэнні дзяржаўнай незалежнасці Беларусі. Быў адным з заснавальнікаў і ідэолагаў партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя.