• Газеты, часопісы і г.д.
  • Игде зродилися иускормлены суть по Бозе  Анатоль Астапенка

    Игде зродилися иускормлены суть по Бозе

    Анатоль Астапенка

    Памер: 734с.
    2010
    161.64 МБ
    Выставы “Пагоні” ўжо ад самага пачатку збіралі мноства аматараў беларускага мастацтва, людзей, неабыякавых да лёсу Бацькаўшчыны, адданых беларускай справе. Чынны ўдзел у суполцы ўзялі як ведамыя мастакі, так і творцы з маладзейшага пакалення В. Сташчанюк, У. Сулкоўскі, Э. Агуновіч, А. Лапіцкая, Р. Сітніца, Г. Скрыпнічэнка, В. Шматаў, Я. Батальёнак, У. Камароў, Л. Талбузін, У. Хадаровіч, С. Цімохаў.
    “Мы ўжо з 1990 г. працуем у рэчышчы выяўленчага мастацтва, наш самы галоўны арыенцір гэта беларушчына, гэта адстойванне свабоды творчасці, гэта наш нонканфармізм. Мы лічым сябе свабоднымі мастакамі, непадуладнымі афіцыёзу, асабліва ў сённяшні час”, так характарызуе сваё стварэнне, суполку “Пагоня”, А. Марачкін.
    Ідэі нацыянальнага адраджэння, узнятыя яшчэ на пачатку XX ст. Вацлавам Ластоўскім, Міколам Шчакаціхіным, братамі Антонам і Іванам Луцкевічамі, Максімам Багдановічам і Янкам Купалам, знайшлі
    сваё ўцелясненне ў творах многіх беларускіх мастакоў. Але асаблівае месца ў развіцці беларускай нацыянальнай ідэі мастацкімі сродкамі займае творчасць Язэпа Драздовіча, Пятра Сергіевіча, Міхася Сеўрука, а таксама трагічна загінулага Лявона Баразны. Іх традыцыі, іх светагляд і ляглі ў аснову мыслення і творчасці мастакоў “Пагоні”.
    Мастакі “Пагоні” характарызуюцца смеласцю выкарыстоўваных выяўленчых сродкаў, камбінацыйнасцю стыляў, зваротам да найноўшых мастацкіх кірункаў. Мастакі працуюць у шырокім дыяпазоне ад рэалізму, рамантызму да сімвалізму, сюррэалізму і нонканфармізму. Філасофія нонканфармізму ўласцівая, відаць, не толькі заснавальніку “Пагоні” Аляксею Марачкіну, але і многім іншым мастакам, якія актыўна выказваюць сваю грамадзянскую пазіцыю. Зварот да гістарычнай тэматыкі, да народных традыцыяў шмат у чым спрыяў развіццю новага мастацкага кірунку “этна-арту”.
    Шуканнем новых спосабаў мастацкага выяўлення займаюцца маладыя сябры суполкі В. Баранаў, П. Багаданаў, Ю. Хілько, С. Цімохаў і іншыя. Ма­ладыя майстры нясуць сваю індывідуальнасць у беларускае мастацтва і разам з тым яны захоўваюць і множаць традыцыі сваіх славутых папярэднікаў, існасць якіх у беларускай народнай душы, роднай мове, гісторыі.
    Пра кожнага з мастакоў “Пагоні” можна гаварыць гадзінамі. Я абмяжуюся толькі некалькімі асобамі.
    Яўген Кулік (1937-2002) быў выдатным графікам. Усё жыццё Я. Кулік стаяў у авангардзе беларускага нацыянальнага руху і ў 1988-1889 гг. менавіта ён стаў побач з Зянонам Пазняком у стварэнні “Руху за перабудову” Беларускага Народнага Фронту.
    3	ягонага творчага набытку варта ўспомніць унікальныя графічныя нізкі “Помнікі дойлідства Горадзеншчыны”, “Замкі Беларусі”, “Паўстаньне 1863 го­да ў Беларусі”. У гэтых творах Я. Кулік распачаў
    цэлую плынь у беларускім мастацтве. Менавіта ад ягоных твораў бярэ пачатак гістарызм паваеннае пары.
    Яшчэ ў 70-80-я гг. XX ст. мастак аформіў дзесяткі кніжак. Ён адзін з першых выкарыстаў прынцып калажу для ілюстравання кніг, дзе скарыстаў фота, друкарскія шрыфты і ўласныя малюнкі. Першымі кнігамі, якія ён аздабляў, былі “Чарнічка” Ар­тура Вольскага, збор Багдановічавай паэзіі “Маладзік”, падручнік “Беларуская мова”. Але найлепшымі ягонымі працамі стала афармленне твораў “Слова аб палку Ігаравым”, “Мушка-зелянушка і Камарык насаты тварык” М. Багдановіча, “Ад то­ману бароў” А. Александровіча, “Сонечны клубочак” В. Зуёнка.
    Разам з сваім сябрам Уладзімірам Крукоўскім Я. Кулік распрацаваў эталон дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь. 19 верасня 1991 г. Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь зацвердзіў у якасці афіцыйнай дзяржаўнай сімволікі бел-чырвона-белы сцяг і герб “Пагоня”, які выканалі нашы славутыя мастакі. На жаль, з 1996 г. краіна вярнулася да трохі мадыфікаванай савецкай сімволікі, але думаецца, што гістарычная праўда будзе ўсё ж мацней за кан’юнктурныя памылкі сучаснікаў.
    Я. Кулік аўтар ілюстрацыяў да “Слова пра паход Ігараў”, а таксама слынных ілюстрацый да кнігі “Песня пра зубра” Міколы Гусоўскага. Менавіта на форзацы кнігі ў 1980 г. ўпершыню ў паваеннай гісторыі Беларусі цалком легальна вялікім накладам з’явілася выява “Пагоні”.
    Праз усё жыццё Яўген Кулік пранёс любасць да Беларусі, да яе гісторыі, культуры, традыцыяў. Менавіта вакол яго асобы гуртаваліся нацыяналістычныя, адраджэнцкія сілы беларусаў праз многія гады. I ў савецкія часы, і ў цяперашні час мастак выразна акрэсліваў сваю грамадзянскую пазіцыю. Уладзімір Арлоў успамінае, што “ў 1980 годзе рэспубліканскі камітэт дзяржбяспекі шукаў аўтара растыражаванай
    на Захадзе паштоўкі да 1000-годдзя Беларусі. Гэбісты доўгі час не ведалі, што пракляты нацыяналіст, за якога яны атрымалі не адну прачуханку, засеў не дзе-небудзь у лясах ці сутарэннях, а ўсяго толькі на іншым баку праспекта, на паддашку, акурат насупроць іхняга жоўтага дома”.
    У савецкі час яго майстэрня “На паддашку” была не толькі месцам творчых шуканняў мастакоў, але і цэнтрам нацыянальнай думкі. Фактычна, гэта было месца беларускіх дэсідэнтаў брэжнеўскай, а пасля і гарбачоўскай эпохі.
    Творчасць Яўгена Куліка гэта служэнне беларускай нацыянальнай ідэі сродкамі мастацтва. Жыццё Яўгена Куліка служэнне беларускай на­цыянальнай ідэі кожным днём, кожнай хвілінай.
    Аўтапартрэт
    Алесь Пушкін (нар. у 1965 г.). Кола інтарэсаў А.Пушкіна размалёўванне і аздабленне інтэр’ераў хрысціянскіх пабудоў, перформан­сы, станковае малярства, сцэнаграфія, касцюм, плакат.
    3 Алесем Пушкіным мне пашчасціла пазнаёміцца падчас падарожжа ў Вільню на Дні беларускай і літоўскай культуры ў 2007 г. Ён адразу ўразіў мяне адкрытасцю ў размовах, яснасцю сваёй жыццёвай
    пазіцыі і... праваслаўным фундаменталізмам. Гэта
    быў чалавек просты, вельмі цікавы і разам з тым адчувалася, што за ўсёй ягонай шчырасцю хаваецца нейкая таямніца, ведамая толькі яму, і ён, можа,
    адкрыў бы вам яе, але не мае пэўнасці, што вы зра-
    зумееце яго.
    Мастацтвазнаўца Яўген Шунейка піша, што Алесь Пушкін “абраў сабе цярністы шлях адкрыцця ў мастацтве праўды, якую не так лёгка казаць, за якую трэба пакутаваць. Але гэтая праўда звязана з сум­лением, з пачуццём адказнасці інтэлігента за свой
    народ, за родную нашу зямельку-пакутніцу. А яна вартая найвялікшых ахвяраванняў.”
    Можа, гэтая прага праўды привяла мастака да адкрыцця ў Беларусі новага віду мастацтва пер­форманса. Гэтая дзейнасць пачалася 25 сакавіка 1989 г., калі ён арганізаваў першы перформанс, які прысвяціў святкаванню 71-х угодкаў БНР. Гэтым самым, як піша сам А. Пушкін, ён распачаў сац-арт у беларускім мастацтве. Тады ж быў напісаны і маніфест сац-арту. Першыя выставы і перформансы адбываліся ў сценах Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута.
    Перформансы Пушкіна ўражваюць сваёй адвагаю і смагласцю: у творы пад назвай “Фенікс Беларусі” ён сам сябе падпальвае, у перформансе “Язафат Кунцэвіч” плыве ў чоўне па зімовай зледзянелай Дзвіне, у перформансе “3 мінуўшчыны” вылівае на палатно 300 грамаў уласнай крыві...
    Многія акцыі Алеся Пушкіна канчаюцца арыштамі, “сядзеннямі на сутках”, звальненнямі з працы і іншымі непрыемнымі рэчамі.
    У сакавіку 1993 года А. Пушкін адкрывае першую прыватную Галерэю сучаснага мастацтва ў Віцебску “У Пушкіна”. Упершыню ў постсавецкім перыядзе мастацтва ў горадзе Віцебску з’явілася і аформілася як з’ява-галерэя сучаснага постмадэрнізму ў жывапісе маладых Беларускіх мастакоў. За 1993-1995 гг. было праведзена восем значных выстаў жывапісу, графікі, скульптуры, сучаснай фатаграфіі.
    Мне давялося пабываць у галерэі “У Пушкіна”, але не ў якасці прыхільніка постмадэрнізму, а дэлегатам Першага з’езда беларускіх нацыяналістаў, які адбываўся тут 25-27 лістапада 1995 г. Аб з’ездзе я ўжо расказваў вышэй, аднак тут хацелася б адзначыць факт правядзення з’езда стаў адной з нагод хуткага закрыцця самабытнай, цікавай з’явы ў мас­тацтве галерэі “У Пушкіна”. У выніку галерэя была зачынена пад матывам “парушэнне статута і нямэтавае выкарыстанне памяшкання”.
    Алесь Пушкін мастак, які жывіцца неўміручым духам нацыянальнай культуры. Яму можна верыць, бо мастак яшчэ ніколі не зманіў, не пайшоў шляхам кампрамісаў, не здрадзіў свайму сумленню. Болып за тое, часам узнікае нават пытанне, ці не занадта Пушкін ускладняе сабе жыццё, ствараючы свае незвычайныя перформансы, ідучы часта на адкрыты канфлікт з уладамі. На гэта мастак сам адказвае так: “Гэта не трэба разумець як мазахізм. Маўляў, нехта сцябае сябе плёткай, а вось Пушкін з мянтамі валтузіцца, кроў сабе пускае і ходзіць па Віцебску босым у васьміградусны мароз. Не. Я — праваслаўны артадокс. I гэта ляжыць у аснове таго, што я не шкадую сябе. Бо сказана ў Бібліі: “Пакутамі амыюся і пакутамі абялюся”. Мне болып павераць, калі я буду ісці босым па снезе і лягу сам, а не пакладу манекен ці падсцялю саломкі там, дзе трэба паваліцца”.
    РАЗДЗЕЛ IV.
    ФІЛАСОФСКІЯ НАРАТЫВЫ БЕЛАРУСКАГА НАЦЫЯНАЛІЗМУ
    У мае заданні не ўваходзіць разгляд развіцця філасофскай думкі Беларусі. На гэтую тэму напісаны грунтоўныя манаграфіі, артыкулы і дысертацыі. Даволі ўспомніць кнігі С. Падокшына, У. Конана, іншых філосафаў. Мне б хацелася знайсці ў спадчыне мінулага тыя думкі, а можа, і дзеянні, якія беспасярэдне датычаць беларускай нацыянальнай ідэі ці хоць бы нейкіх папярэдніх крокаў да беларускасці, да Беларусі.
    Найперш цікавасць, безумоўна, выклікаюць нашы знакамітыя асветнікі, філосафы, першадрукары, пачынаючы з XVI ст. Залатой пары Беларусі. Аднак найбуйнейшыя фігуры пераднацыянальнага перыяду Беларусі (Ф. Скарына, С. Будны, М. Гусоўскі, В. Цяпінскі, інш.) я ўжо разгледзеў у ранейшых раздзелах, таму адразу перайду да пытанняў, звязаных з фармаваннем беларускай нацыянальнай ідэі і беларускага нацыяналізму ў мадэрны перыяд фармавання беларус­кай нацыі, ад другой паловы ХІХ-ХХ стст.).
    Есць яшчэ адно пытанне, якое, мне здаецца, не вартае сур’ёзнай увагі. Але яно ёсць: “Беларуская філасофія ці філасофія Беларусі?”
    Менавіта так іншым разам ставіцца пытанне. Масцітыя мужы філасофскага алімпу яшчэ ў савецкія часы “разабраліся” з гэтай праблемай. Яны вучылі нас, што не існуе нацыянальнай філасофіі і ёсць толькі савецкая філасофія. Ведама, савецкая філасофія ў часы СССР гэта з афіцыйнага кампартыйнага гледзішча “найдасканалейшая думка ўсіх часоў і народаў”. Але тыя часы мінулі, і нацыянальныя культуры, нацыянальныя пагляды сталі не часткай савецкай сістэмы, а самастойным быццём кожнага народа былога СССР. I колькі існуе народ, столькі сама існуе ягоная нацыянальная філасофія.