• Газеты, часопісы і г.д.
  • Игде зродилися иускормлены суть по Бозе  Анатоль Астапенка

    Игде зродилися иускормлены суть по Бозе

    Анатоль Астапенка

    Памер: 734с.
    2010
    161.64 МБ
    I Шчакаціхін пастаўленнае задание развязвае бліскуча. Яго справядліва можна лічыць пачынальнікам беларускага мастацтвазнаўства цэлай навукі, якая на сёняшні час ператварылася ў значную галіну беларускай культуры наагул.
    Цікава, што вось гэтыя 20-я гады XX ст., на якія прыпадае дзейнасць Шчакаціхіна, відаць, неслі нейкую асаблівую пасіянарную сілу, бо далі людзтву як і выдатных людзей, так і мноства геніяльных твораў, якія складаюць аснову беларускай нацыянальнай культуры.
    Нацыяналъная ідэя ў творчасці беларускіх мастакоў XX стагоддзя
    Лявон Баразна (1928-1972) чалавек, асоба і творчасць якога цэльныя. Абодва гэтыя бакі аднаго чалавека ёсць увасабленнем беларускасці на найглыбіннейшым роўні. Як піша Зянон Пазняк у ўступным слове да каталога выставы Лявона Баразны ў 1972 годзе: ‘Талоўнае, што характарызавала Л. Баразну, гэта гарачая любоў да Бацькаўшчыны і няўрымслі-
    вая дзейнасць дзеля росквіту выяўленчага мастацтва роднай Беларусі”.
    Лявон Баразна працаваў у галіне станковага жывапісу і станковай графікі, але асноўная ягоная праца беларускі сцэнічны касцюм. Яму належаць распрацоўкі касцюмаў для Горадзенскага ансамбля песні і танца «Нёман», Смаргонскага ансамбля песні і танца імя Агінскага, Навагрудскага ансамбля песні і танца «Свіцязь», для фальклорных, харавых і танцавальных ансамбляў Ліды, Слоніма, Паставаў, шэрагу мястэчак і вёсак.
    Л. Баразна шмат вандраваў па Беларусі, збіраў узоры народнай творчасці і прыкладнога мастацтва. Мастак гаварыў: “Вандраванне па зямлі свайго наро­да, вывучэнне жыцця і быту на працягу амаль сямі гадоў дало цвёрдую веру і мэту майго быцця”. Мастак захапіўся прыкладным беларускім мастацтвам, і плё­нам яго вандровак стала выданне альбомаў малюнкаў “Беларускі народны арнамент Палесся” (1957), “Беларускае народнае адзенне” (1958), Арнамент Горадзеншчыны” (1960). Мастак стварыў і распрацаваў сцэнічныя касцюмы для мастацкіх калектываў і быў нават узнагарожаны Міністэрствам культуры.
    Дзейнасць Баразны прыйшлася на 1950-1970 гг. эпоху росквіту сацыялістычнага рэалізму, змагання з іншадумцамі, строгай таталітарнай падпарадкаванасці ўсіх структур грамадства “ідэалогіі дзяржавы”. Хоць «сацыялістычны рэалізм» дэкляраваўся як «ма­стацтва сацыялістычнае паводле зместу і нацыянальнае паводле формы», любая праява нацыянальнага духу трактавалася камуністычнай уладай у Беларусі як з’ява ідэалагічна не вытрыманая і нават палітычна небяспечная. Русіфікацыя ішла поўным ходам і была скіраваная не толькі супраць беларускай мовы, але і супраць народнага мастацтва. У прыватнасці, у галіне распрацоўкі сцэнічных касцюмаў для беларускіх фальклорных ансамбляў рабіўся арыенцір на расійскія ўзоры касцюмаў.
    Л. Баразна стаў заснавальнікам школы беларус-
    кага сцэнічнага касцюма. Яго падыход грунтаваўся на нацыянальных традыцыях і на аўтэнтычным на­родным мастацтве. Ягоныя пагляды паўплывалі на фармаванне светагляду цэлага пакалення мастакоў і мастацтвазнаўцаў. Менавіта яго дзейнасць прывяла да стварэння ў Беларусі мастацкага кірунку “этнаграфізму”.
    Займаючыся нейтральнай, індыферэнтнай да палітыкі этнаграфіяй, Баразна займаўся ў існасці палітыкай. Камуністычная ўлада лічыла, што цікавасць да этнаграфіі пяройдзе ў цікавасць да нацыянальнай гісторыі а гэта, сваім парадкам, будзе мець палітычныя наступствы: ад усведамлення сваіх на­цыянальных каранёў і ўсталявання культурнай аўтаноміі недалёка і да палітычнага “сепаратызму” да развалу СССР. Прадчуванне было слушным. Так, прыкладам, у рэспубліках Балтыі агульнанацыянальныя спеўныя святы, традыцыю якіх не здолела перарваць савецкая акупацыя, плаўна перайшлі ў “спеўныя рэвалюцыі”. Нездарма ў Беларусі так і не было створанае “спеўнае поле” накшталт тых, што былі ў нашых балтыйскіх суседзяў. Хоць гаворка пра гэта ішла, і, нібыта, ідэя велізарнай “канцэртнай залі” пад адкрытым небам, здольнай змясціць дзесяткі тысяч чалавек артыстаў і гледачоў ужо пачала ўвасабляцца ў праекце. Аднак гэты праект улады палічылі неактуальным.
    Баразна ведамы як даследнік традыцыйнай куль­туры Беларусі. Ён аўтар альбомаў “Беларускае народнае адзенне”, “Арнаменты паўднёвай Беларусі”, “Тканіны Горадзеншчыны”. Як мастацтвазнаўца ён даследаваў мастацкую творчасць беларускага першадрукара Францішка Скарыны. Ягоны альбом “Гравю­ры Францыска Скарыны” і сёння ёсць адным з стрыжнёвых твораў навуковай Скарыніяны.
    Лявон Баразна быў удзельнікам гуртка навуко­вай і мастацкай інтэлігенцыі “На Паддашку”, сябрамі якой збіраліся самвыдатаўскія і забароненыя выданні, рыхтаваліся выставы, арганізоўваліся шу-
    канні-экспедыцыі. Сябра гэтага аб’яднання Барыс Мельнікаў успамінае: “Чалавек ён быў адкрыты, як сапраўдны мастак, неабаронены, гаварыў усё, што думаў... Мы яму часта казалі, што побач заўсёды сексоты, але ён, відаць, гэтым пагарджаў, не стрымліваў, можа, гэта адбілася на ягоным лёсе... Ён у сваім асяроддзі прапагандаваў аддзяленне Беларусі ад Савецкага Саюза, гэта была ягоная ідэя, ён з ёю падымаўся і клаўся спаць...”
    У канцы 1960 пачатку 1970-х у Беларусі пачынае стыхійна фармавацца рух у абарону гістарычнаархітэктурнай спадчыны. Тэты рух не быў масавым, ён аб’ядноўваў адносна малалікую творчую і навуковую інтэлігенцыю, а таксама моладзь, якая гарнулася да беларушчыны. Аднак сам факт такога кшталту грамадскай ініцыятывы выклікаў занепакоенасць улады. Абаронцаў старажытных бажніцаў і замкаў цкавалі ў прэсе, пазбывалі мажлівасці публічна выказаць свае думкі. У школах і ВНУ была ўзмоцненая “антырэлігійная прапаганда” і, зразумела, “змаганне з нацыяналізмам”.
    У 1969 г. Баразна і Зянон Пазняк сталі ініцыятарамі руху грамадскасці ў абарону вуліцы Няміга старажытнай мінскай вуліцы. Запланаванае знішчэнне Нямігі ўлады тлумачылі канечнаю патрэбаю развязання транспартнай праблемы. Артыкул Лявона Баразны і Зянона Пазняка, у якім яны выказалі свае пагляды на праблему захавання культурнай спадчы­ны ўвогуле і старажытнай мінскай вуліцы ў прыватнасці, быў змешчаны ў газеце “Правда”. Узнікла надзея, што верх возьме здаровы розум, што гэты куток старажытнага Мінску будзе захаваны. Аднак камуністычная ідэалогія і савецкая рэчаіснасць перамаглі вуліцу Няміга знішчылі.
    У 1972 г. Баразна рыхтаваў публічную акцыю пратэсту супраць разбурэння Нямігі, а 15 жніўня таго ж года яго забілі. Следчыя органы трактавалі гэтае забойства як звычайны крымінал, але пэўныя акалічнасці даюць падставы падазраваць у здзяйсненні злачынства савецкія спецслужбы.
    У 1975 г. сябры Баразны наладзілі ў Мінску ягоную персанальную выставу, якая мела вялікі грамадскі рэзананс, а запісы ў кнізе водгукаў адлюстравалі настроі ў беларускім грамадстве.
    Для нас, беларускіх адраджэнцаў наступнага пакалення, Лявон Баразна сімвалізуе беларускую нацыянальную ідэю ў мастацтве, як яго сучаснік Уладзімір Караткевіч у літаратуры.
    Марачкін Аляксей (Алесь Мара)
    Год нараджэння 1940. У гэтай асобе спалучаецца і вытанчаны нацыяналізм яго светагляду, і любасць да Бацькаўшчыны, і неабыякавасць да лёсу беларусаў.
    Творчасць гэтага сапраўды нацыянальнага беларускага мастака
    звязана з развіццём нонканфармізму ў Беларусі, пабудавана ў значнай ступені на беларускім матэрыяле. Падсумоўвае яго творчасць альбом “Аўтаманаграфія”, выдадзены ў 2002 г. У гэтым альбоме адлю-
    страваны ўвесь жыццёвы і творчы шлях мастака. Рэпрадукцыі з ягоных твораў чаргуюцца з фотаздымкамі савецкіх і постсавецкіх часоў. I побач з імі вершы, кароткія пісьмовыя замалёўкі і думкі творцы.
    За якую тэму ні бярэцца А. Марачкін — усюды на першым плане Беларусь. Вось раннія: “Касмічная пачвара над маёй вёскай” (1975), “Чаканне” (1979), “Дарога” (1979) праніклівая паэзія вечнай беларускай вёскі, вясковых занядбаных дарог і ціхіх рачулак. Вось выдатная серыя карцін, прысвечаных
    нашым найлепшым людзям мінулага, створаная ў 80-я гг. ХХ-га ст. “Пачатак, Францішак Скарына”
    (1978), “Вітаўт Вялікі” (1980), “Рагнеда” (1982), “Іван Луцкевіч” (1981), “Еўфрасіння Полацкая” (1986), “Кірыла Тураўскі” (1987), трыпціх “Размова аб вечнасці. Скарына і Парацэльс” (1989-1990).
    Марачкін пазнаецца адразу. Яго ні з кім не зблытаеш. Некалі ў часы майго бурнага ўваходжання ў чароўны свет беларускасці на выставах я пазнаёміўся і з творчасцю Аляксея Марачкіна. Яго палатно “Абуджэнне” (1977) адразу ўвайшло ў сведамасць сваёй незвычайнасцю і нейкай касмічнай стваральнай сілай. I цяпер праз гады пазнаёміўшыся і з самім аўтарам гэтага палатна, я па-ранейшаму захапляюся гэтай карцінай і дзякую Богу за тое, што Беларусь не абмінае геніяльнасць.
    У канцы 1980-х пачатку 1990-х гг. узнікае Беларускі Народны Фронт, і Аляксей Марачкін становіцца адным з найактыўнейшых яго дзеячоў. Ён уваходзіць у склад аргкамітэта БНФ, а на знакамітым Віленскім Устаноўчым з’ездзе БНФ у 1989 г. абіраецца ў склад сойму БНФ і застаецца там дагэтуль.
    Жыццё і творчасць Аляксея Марачкіна гэта суцэльнае служэнне Беларусі, гэта беларуская нацыянальная ідэя ў жывапісе, гэта нацыяналізм у грамадскім і палітычным служэнні Бацькаўшчыне.
    У альбоме “Аўтаманаграфія”, акрамя мноства унікальных фотаздымкаў і рэпрадукцыяў твораў маста­ка, ёсць шэраг думак мастака, якія даюць уяўленне аб ягоным светапоглядзе. “Як цяжка нашаму люду вызваліцца з бальшавіцка-савецкага павуціння, якое аблытала нас з ног да галавы. Як цяжка скінуць путы несвабоды, якія сталіся часткай нашага цела...” піша мастак.
    А вось пра беларускую нацыянальную ідэю: “Ды ўсё ж ідэя Беларушчыны, за якую змагаліся і змагаюцца волаты Адраджэння, ніколі не згасне ў нашых сэрцах. Нас яднае і лучыць вера ў тое, што мы самі не зломкі навесці парадак у нашым Доме. Імя якому Беларусь”. Вось такімі ўзнёслымі словам! фармулюе беларускую нацыянальную ідэю мастак Аляксей Марачкін.
    Аляксей Марачкін быў ініцыятарам стварэння і першым старшынём мастацкай суполкі “Пагоня”, пра якую трэба сказаць некалькі слоў асобна.
    Суполка “Пагоня”
    Творчая суполка “Пагоня” ўзнікла на пачатку 1990 г. Ад першага дня існавання ёй кіраваў Аляксей Марачкін, потым старшынём стаў Мікола Купа­ва. У творах мастакоў “Пагоні” адкрыта гучыць беларуская нацыянальная ідэя. Беларусь, беларусы, гісторыя Беларусі і яе асобы усё гэта тэматыка “нефармальных” мастакоў, што наважыліся стварыць аб’яднанне па-за традыцыйным Беларускім саюзам мастакоў. У суполку ўвайшлі найлепшыя беларускія творцы: маляры Аляксей Марачкін, Віктар Маркавец, Кастусь Харашэвіч, Мікалай Назарчук, Усевалад Свентахоўскі, графікі Яўген Кулік, Мікола Ку­пава, Пятро Драчоў, плакатыст Уладзімір Крукоўскі, скульптар Алесь Шатэрнік, мастацтвазнаўцы Генадзь Сокалаў-Кубай і Міхась Раманюк. Фактычна, ядро суполкі складалі мастакі, што раней гуртаваліся ў майстэрні Яўгена Куліка, ведамай пад назвай “На паддашку”.