Игде зродилися иускормлены суть по Бозе
Анатоль Астапенка
Памер: 734с.
2010
Янка Купала гэта наш сапраўдны прарок, бо многія яго ідэі, меркаванні альбо ўжо зрэалізаваліся ў Беларусі, альбо яшчэ чакаюць часу свайго практычнага ўвасаблення ў найбліжэйшай перспектыве. I ад таго, ці збудуцца ў рэчаіснасці запаветы вялікага Купалы, будзе залежаць толькі ад усіх нас, ад нашай сілы волі і нашых супольных намаганняў. Таму і цяпер, як і амаль стагоддзе таму, перад намі стаяць гэткія ж заданы, развязваць якія трэба абавязкова і неадкладна, бо ў адваротным выпадку зноў пад пагрозай знікнення апынецца не толькі самабытная беларуская культура і мова, але і ўвесь наш народ як унікальная этнічная супольнасць у свеце.
Ларыса Геніюш
Адзін мой знаёмы паэт неяк сказаў, што мы, сведамыя беларусы, трапляемся ў амаль бястварнай, шэрай і абыякавай масе беларускага насельніцтва як нейкія ўкрапванні, і няведама якім спосабам. Сапраўды, аднаму Госпаду ведама, чаму не толькі ў нашых вёсках, але і гарадах зрэдку з’яўлюцца людзі, якія раптам пачынаюць сябе адчу-
ваць беларусамі, адчуваць сябе нацыянальна і пасля гэтага перавароту ў сведамасці жывуць ужо інакш. Яшчэ радчэйшы выпадак, калі “беларускасць” дадзена чалавеку ад нараджэння.
Такой была і Ларыса Геніюш. У сваёй “Споведзі” яна піша: “Я нарадзілася такой, ад пялюшак ужо прасякнутая ўсім, што наша, з болем і прагай змагання за волю і нашую зямлю для нас”.
Ларыса Геніюш (дзявочае прозвішча Міклашэвіч) нарадзілася 27 ліпеня 1910 г. у маёнтку Жлобаўцы каля вёскі Воўпа Гарадзенскага пав. Гарадзенскай губерні (цяпер Горадзенскі р-н). Адышла да Госпада 7 красавіка 1983 г. у мястэчку Зэльва Горадзенскай вобл.
Ларыса Геніюш выдатная беларуская паэтка, нацыянальны сімвал незалежнай Беларусі. Паходзіла яна з шматдзетнай сям’і землеўласніка. Скончыла Ваўкавыскую гімназію (1928). Узяла шлюб з Янкам Геніюшам, які быў у той час студэнтам медыцыны ў Празе. 3 1937 па 1948 гг. Ларыса Геніюш жыла з мужам у Празе. Там яна наладзіла кантакты з нацыянальна-дэмакратычнай беларускай эміграцыяй, брала ўдзел у працы Урада Беларускай Народнай Рэспублікі (ВНР) на эміграцыі ў якасці сакратара.
Як і многія беларусы, трапіўшы ў выніку вайны ў краіны Усходняй Еўропы, Ларыса Геніюш таксама была арыштаваная разам з мужам у горадзе Вімпэрку (Чэхія). 12 жніўня іх перадалі савецкім уладам, потым яны апынуліся ў савецкіх турмах Вены і Львова, а з канца 1948 г. у турме ў Мінску, дзе Ларысу Геніюш дапытваў ведамы сваёй жорсткасцю міністр Дзяржбяспекі БССР Лаўрэнцій Цанава. Савецкія ўлады беспаспяхова патрабавалі ад Л. Геніюш перадаць ім архівы БНР. У лютым 1949 г. Вярхоўны Суд БССР прысудзіў Л. Геніюш да 25 гадоў зняволення ў лагерах. Разам з ёю і на такі самы тэрмін быў асуджаны Янка Геніюш. Пакаранне яна адбывала ў лагерах Інты і Абезі (Комі АССР) і ў Мардоўскай АССР, дзе мела вялікі аўтарытэт сярод палітзняволеных.
У 1956 г. Ларыса Геніюш разам з мужам была часткова рэабілітаваныя, тэрмін пакарання зменшаны да 8 гадоў, якія ўжо мінулі з моманту прысуду. Пасля вызвалення пасялілася на мужавай айчыне ў Зельве. Пасля вызвалення і да апошніх дзён свайго жыцця Ларыса Геніюш засталася перакананай антыкамуністкай, нязломнай беларускай патрыёткай, вернай ідэалам БНР, і прынцыпова адмаўлялася прымаць савецкае грамадзянства. Ларыса Геніюш усё жыццё была шчырай верніцай, і ў Зельве яна таксама брала чынны ўдзел у жыцці царкоўнай грамады мястэчка, хоць гэта быў час, калі царква знаходзілася пад шалёным прэсінгам з боку савецкіх уладаў.
Дом Геніюшаў у Зельве заўсёды быў прыцягальным асяродкам для патрыятычнай творчай моладзі Беларусі. Нягледзячы на нагляд КДБ, тут бывалі частым! гасцямі паэты і пісьменнікі, мастакі, навукоўцы. Ларыса Геніюш была сімвалам незалежнасці Беларусі і беларускай нацыі. Яе словы шмат значылі для людзей, якія не прымалі таталітарнага рэжыму. У спадарыні Ларысы шукалі парады і маральнай падтрымкі, вакол яе аб’ядналіся многія былыя палітвязні Беларусі.
Яшчэ ў гімназіі Ларыса начала пісаць вершы, а друкавалася з 1939 г. у беларускіх перыядычных выданнях “Раніца”, “Беларускі работнік”, “Новы шлях” і інш. У 1942 г. у Празе выйшаў першы зборнік яе паэзіі “Ад родных ніў”. Пісала вершы і ў зняволенні.
Пасля вызвалення Ларысы Геніюш яшчэ дзесяць гадоў яе творчасць была пад забаронай. У 1967 г. надрукаваны першы ў савецкай Беларусі зборнік “Невадам з Нёмана”. Але па-ранейшаму Л. Геніюш дазвалялі выступаць толькі як дзіцячай пісьменніцы (надрукаваныя 2 кніжкі вершаў для дзяцей). Ужо пасля развалу СССР пасмяротна выдалі найболып поўныя і найбольш значныя зборнікі яе твораў.
Акрамя вершаў Ларыса Геніюш пакінула пасля сябе унікальную кнігу ўспамінаў “Споведзь” (выдадзе-
на ў 1993 г.), якую падрыхтаваў да выдання яе блізкі сябра археолаг Міхась Чарняўскі. А ў 2005 г. Міхась Скобла ўклаў эпісталярную спадчыну Ларысы Геніюш у выглядзе ёмістай кнігі, выдадзенай пад назвай “Каб вы ведалі: з эпісталярнай спадчыны (19451983)”.
Гэтыя творы немажліва чытаць без адчування глыбокай павагі перад паэткай. Яна захапляе сваёй сапраўднасцю, цэльнасцю і глыбіннай сумленнасцю. Вось, прыкладам, яна піша ў лісце да М. Прашковіча: “Бацъкаушчына гэта акрэсленае паняцце, самой прыродай яно нейк пасвенчанае, а таму для мяне ніколі не можа быцъ Бацъкаушчынай нейкі эрзац, толькі адна яна, родная...” Такое пранізлівае азначэнне Айчыны вы не ўбачыце нідзе.
Сучасным кар’ерыстам і графаманам у літаратуры, якія надта вольна сябе пачуваюць на службе ў сістэме прэзідэнта і з лёгкасцю мяняюць свае пагляды, перабягаюць з аднаго пісьменніцкага саюза ў другі, варта было мець хоць адну мільённую таго багацця душэўнай шчырасці Ларысы Геніюш і я мяркую, яны б памяняліся радыкальна.
“Інтарэсы майго народу мая святасцъ, я крывёю магала заплацщъ за яго лепшае заутра, але я хачу, каб усе тут мелі чыстыя сэрцы й рукі” “Я прыехала адтулъ, гдзе народу вельмі цяжка, і ў імя яго дабра я буду толькі працаваць і жыцъ”, — піша ў “Споведзі” пра першыя часы пасля прыезду ў Прагу да мужа. Паэтка сцвярджае сваё жыццёвае крэда: чалавек, дзе б ён не быў, у якія б абставіны не трапіў, заўсёды павінен захоўваць сваю годнасць, “чыстыя сэрцы й рукі”. I гэтая яе жыццёвая філасофія не зменіцца праз увесь век. I тады, у вязніцах НКУС, у Мінскіх турмах, у лагерах на Інце жыццё яе сапраўды Святасць.
Любасць да Бацькаўшчыны, да беларускага народа, да Беларусі галоўны сэнс жыцця Ларысы Геніюш. У Бібліі ёсць вельмі яскравы сюжэт пра любоў Аўраама да Бога. Каб спраўдзіць, ці сапраўды Аўра-
ам здольны да самаахвярнай любові, каб спраўдзіць, ці не ёсць яго адданасць да Яго толькі на словах, Бог загадвае прынесці ў ахвяру Яму свайго адзінага сына. I Аўраам робіць гэта. Ён прыводзіць свайго ўжо дарослага сына да ахвярніка і збіраецца ўчыніць крывавую ахвяру. У апошні момант Госпад спыняе яго, бо Аўраам сапраўды быў чысты сэрцам у сваёй любасці і выканаў запавет Госпадаў.
Такой самаахвярнай любасцю да Беларусі была і любасць Ларысы Геніюш. Вось як яна звяртаецца да свайго сына ў “Споведзі”: “Я умела выйсці з любой бяды, бо кожнаму змагла лагічна даказацъ сваю праўду. Я не магла ратавацца толькі ад саветаў, бо тут была адна толькі магчымасьць: прадаць сумленне, чорнае назвацъ белым, адрачыся ад Хрыста і ўпасці на твар перад Сталіным. Не, не, не!!! Даруй, малы пакінуты юнак, даруй мой сын.... Хачу, каб некалі ты зразумеў мяне, сын, — Бацькаўшчына і яе інтарэсы важней за цябе, за мяне, за нашага тату...” (курсіў мой АА).
На магіле паэткі пастаўлены помнік коштам ахвяраванняў з краю і замежжа. Традыцыйна ў дзень нараджэння Ларысы Геніюш ля яе магілы прадстаўнікі дэмакратычнага беларускага грамадзтва ладзяць памятныя акцыі. I кожны год у дзень смерці паэткі ў Свята-Пятра-Паўлаўскім саборы па ёй служыцца паніхіда.
Да гэтага часу Ларыса Геніюш не зрэабілітаваная.
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч фігура знакавая для тых, хто жыў у часы стагнацыі, брэжнеўскага застою, смачнага “Агдаму” і хто хацеў хоць трошкі дакрануцца да таямнічай беларушчыны, беларускага слова і культуры, гэтае імя цэнтральнае, нацыянальны сімвал той, цяпер для нас рамантычнай, эпохі 70-х 80-х гг. XX ст.
Хоць Караткевіч у вязніцах не сядзеў, ён, фактычна, быў савецкім дысідэнтам. Ягоныя выдатныя, высокамастацкія, але “несавецкія” творы, калі і друкаваліся, то з вялікім “рыпеннем”, то падпольна. Прыкладам, цудоўная, светлая, прасякнутая любасцю да Беларусі кніга “Зямля пад белымі крыламі” пабачыла свет спачатку ў Украіне на ўкраінскай мове і толькі потым вельмі абмежаваным накладам была выдадзена і ў Беларусі на беларускай мове. Дастаць яе можна было толькі праз вялікі блат таксама прыкмета таго часу. Мне гэта ўдалося, і да гэтай пары “Зямля пад белымі крыламі” займае пачэснае месца ў маёй бібліятэцы.
1982 год. Караткевічу спаўнялася 50 гадоў. Мы разам з Віктарам Сіўчыкам, звычайныя супрацоўнікіфізікі з Акадэміі навук, адначасна прыхільнікі творчасці Уладзіміра Сямёнавіча надумалі павіншаваць юбіляра з днём народзінаў. Мы знайшлі адрас ён жыў на вуліцы Карла Маркса і пазванілі ў дзверы. Нас сустрэў сябра Караткевіча Рыгор Барадулін і запрасіў у кватэру. Гаспадар вельмі ўсцешыўся, што яго прышлі павіншаваць фізікі, бо меў даўную прыхільнасць да нас. Расказаў, што неяк у Кактэбелі назіраў за “наскальнай дыскусіяй” паміж фізікамі і лірыкамі, якія на вялікай вышыні абменьваліся надпісамі на амаль вертыкальнай скале сярод мора. Яны па чарзе пісалі: “Фізікі!”, апаненты яшчэ вышэй -“Лірыкі”, тыя яшчэ вышэй “Фізікі!” і г. д. У якасці падарунка мы прынеслі добра пераплецены самвыдатаўскі экземпляр кнігі Міколы Ермаловіча “Па слядах аднаго міфа”, і гэта было вельмі дарэчы: Валодзя не меў Ермаловічавых твораў, але шмат чуў пра іх. (А дзе іх у тыя застойныя савецкія часы было набыць!). Дарэчы, імем “Валодзя” паважна называлі У. Краткевіча тады не толькі блізкія людзі, а ўсе сведамыя беларусы, прыхільнікі беларушчыны 7080-х гг. XX ст.
Уладзімір Караткевіч ведаў і любіў гісторыю свайго народа і разумеў яе як працэс, што дазваляе звя-
заць у адзінае цэлае мінулае і будучае, дзе кожнаму народу адведзена сваё месца і свая роля. У творчасці пісьменніка менавіта гістарычны аспект найважнейшы: дзейнасць Францішка Скарыны, Кастуся Каліноўскага, Максіма Багдановіча і іншых гістарычных асобаў натхняла яго на стварэнне выдатных твораў. Караткевіч майстра гістарычнага жанру, вялікі майстра мастацкага пераасэнсавання гісторыі. Разам з тым Уладзімір Караткевіч шматпланавы пісьменнік, у якім бліскуча спалучаўся талент паэта, празаіка і драматурга.