Игде зродилися иускормлены суть по Бозе
Анатоль Астапенка
Памер: 734с.
2010
А як жа ты, браце, хацеў? Адкуль было ўзяцца іншаму вобразу “беларускай культуры” на Захадзе, калі ніхто яго не ствараў інакш! Бо ўсё скрозь савецкае і не нашмат лепшае ад яе сучаснае беларускае літаратуразнаўста безумоўна лічыць Міцкевіча толькі польскім паэтам, які чамусьці нарадзіўся ў Беларусі. I ніяк не тлумачыцца той факт, што ён лічыў сваёй Айчынай не Польшчу, а Літву. А тое, што тая Міцкевічава Літва ёсць нешто іншае як сучасная Беларусь, старанна замоўчваецца.
Дык нам патрэбныя свае Венцлавы! Патрэбны нармальныя праўдзівыя даследаванні творчасці Адама Міцкевіча ў святле праўды у святле яго роднай Беларусі і унікальнай беларускай культуры. Нам трэба самім ствараць вобраз сапраўднай беларускай культуры, дзе пачэснае месца зойме Адам Міцкевіч, і з гэтым ісці на Захад. I мы пераможам! Бо праўда на нашым баку.
Людвік Кандратовіч (Уладзіслаў Сыракомля) (1823-1862) нарадзіўся ў фальварку Смольгава Бабруйскага навета. Бацька паводле прафесіі быў каморнікам. Паходзіў з апалячанай беларускай шляхты. Сам сябе Кандратовіч лічыў ліцвінам, але не этичным літоўцам. I гэта ён адзначаў у нататках “Экскурсіі па Літве ў ваколіцах Вільні”: “Па вуліцы бегал! дзяўчаты і дзеці, якія гаварылі на літоўскай мове, на жаль, незразумелай для нас”.
Паэт, публіцыст і эсэіст, ён пісаў па-польску і пабеларуску. У артыкуле пра Дуніна-Марцінкевіча з “Gazety Warszawskiej” Сыракомля фармулюе класічную фразу пра беларускую мову: “Пекная гэта галі-
на славянский мовы той крывіцкі дыялект і старая! Бо гэта мова нашага Літоўскага статута і заканадаўства за два стагоддзі XVI і XVII. I пашыраная! Бо смела можна сказаць, што на ёй гаварылі тры чвэрці даўнай Літвы, народ, шляхта і паны.”
Хоць У. Сыракомля, як і А. Міцкевіч, усведамляе сябе ў польскай прасторы, піша перадусім папольску, ён звяртаецца ў сваіх вершах да простага народа, ліцвінскага. Прыкладам, у вершы “Прысвячэнне ліцвінам народных гутарак” ён піша:
...Хай пад страхою жабрацкай хаціны
Верш прачытаюць браты-ліцвіны, Калі адчуюць брата ў паэце, Значыць, не марка я жыў на свеце.
Пераклад М. Лужаніна
Усё ёсць народ, мова яго, ды яшчэ якая, старажытная і прыгожая. I галоўнае, паэт любіць і гэтую мову і тэты край, які да таго ж яго родная старонка. Чаму ж Сыракомля не робіць гэтую мову мовай сваёй творчасці, піша на ёй толькі выпадкова і застаецца ў полі пальшчызны?
Але ўжо ёсць Дунін Марцінкевіч, які надрукаваў першыя творы на беларускай мове. Сыракомлю патрэбен быў усяго адзін крок, адно намаганне, каб усведаміць сябе беларусам, і адна пастанова прыняць у сэрца крывіцкую мову, як ён назваў беларускую мову, зрабіць яе сваёй асноўнай мовай і пісаць на ёй добрыя вершы.
А можа, яму для гэтага кроку проста не стала часу? “Лірнік вясковы” пражыў толькі няпоўных 39 гадоў.
Сярод пачынальнікаў беларускай літаратуры можна ўспомніць яшчэ колькі выдатных імёнаў: Вінцэся Каратынскага, Адама Плуга, Арцёма Вярыгу-Дарэўскага, Юльяна Бакшанскага, Альгерда Абуховіча, Янку Лучыну, інш. Творчасць іх прааналізавана нашымі літаратуразнаўцамі, сярод твораў якіх я б вылучыў цікавую папулярную кніжку Адама Мальдзіса “Падарожжа ў XIX стагоддзе”.
Але сапраўдным пачынальнікам мадэрнай беларускай літаратуры справядліва лічыцца Вінцэнт Дунін-
Марцінкевіч (1808-1884). Дунін-Марцінкевіч быў тыповым прадстаўніком беларускай шляхты, якая ўсведамляла сябе часткай культурнай эліты былой Рэчы Паспалітай, гаварыла на польскай мове і любіла бавіць свой час з простым народам. Пад уздзеяннем гэтага беларускага селяніна, відаць, і фармавалася няпольскае мысленне Вінцэнта і пачаткі беларускай сведамасці. Першы літаратурны твор В. Дуніна-Марцінкевіча лібрэта камічнай оперы “Ідылія”, хоць і напісаны на польскай мове, лічыцца, тым не менш, першай беларускай операй (Я. Янушкевіч. Прадмова да кнігі “Творы” В. Дуніна-Марцінкевіча). Паны ў “Ідыліі” гавораць папольску, сяляне па-беларуску. У той час менавіта так і адбываліся кантакты паміж грамадзянамі Паўночна-Заходняга краю Расіі Беларусі. Ніхто тады і не мог падумаць, што простая, “мужыцкая” мова здольная стаць мовай нацыі, мовай, на якой будзе створана выдатная беларуская літаратура. I тым болып цяжка было суаднесці яе мінулае з часамі Вялікага княства Літоўскага, дзе яна, хоць і ў не зусім пазнавальнай для XIX ст. форме, была дзяржаўнай мовай.
Трэба было зрабіць рэвалюцыйны крок. I вось за серыяй польскіх вершаў Дунін-Марцінкевіч піша на беларускай мове паэму “Гапон” (1855). Пісьменнік шырока выкарыстоўвае фальклор, беларускія песні, прыказкі, прымаўкі. ‘Тапон адыграў ролю маніфеста новай беларускай літаратуры” піша літаратуразнаўца Алег Лойка.
Сучаснік паэта У. Сыракомля раіць яму працягваць пісаць творы на “мужыцкай” мове. Hi той, ні другі не лічылі беларускую мову роўнай з добра развітай мовай адукацыі тагачаснай Беларусі польскай. Але нешта, як магніт, прыцягвае і Сыракомлю, і Дуніна-Марцінкевіча да фальклору, да песень, паданняў і казак і перадусім да мовы народа. Гэты момант невытлумачальны чаму, на роўным месцы, калі можна так сказаць, некаторыя людзі, не маючы за гэта ні матэрыяльнага ні маральнага набытку, ідуць
на незразумелыя для абывацеля крокі і ствараюць цудоўныя творы падмурак новай будучай культуры? Проста настав час, калі непрыкметныя перамены, а ў нашым выпадку перамены ў развіцці нацыі вымагаюць з’яўлення якасных прыкметаў гэтага новага грамадства, і раптоўна (у зусім розных этнічных мясцінах) з’яўляюцца носьбіты новай нацыі, у якую ператвараецца “стары” этнас.
У сярэдзіне XIX ст. беларускі этнас пачынае станавіцца нацыяй. “Тутэйшыя”, ліцвіны і русіны пачынаюць адчуваць сябе адметнай супольнасьцю не палякамі і не рускімі. I імя гэтай новай нацыі беларусы. Пачынае стварацца нацыянальная эліта, і першымі прадстаўнікамі яе трэба лічыць Адама Міцкевіча, Уладзіслава Сыракомлю ды Дуніна-Марцінкевіча. Іх унёсак у беларускую сведамасць і новую беларускую культуру расце ў тым парадку, як я пералічыў гэтыя слаўныя імёны. Аднак розніца паміж імі як прадстаўнікамі беларускай эліты XIX ст. не такая вялікая, як гэта часта ўяўляецца. Пасля іх з’явіцца амаль цалком ужо беларускамоўны Францішак Багушэвіч. Потым... потым беларуская літаратура і беларуская нацыя.
Жыццё Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча ў адной ягонай асобе дэманструе фармаванне беларускай нацыі. Ад паноўнага польскага фону адрываецца і жыве самастойным жыццём Беларусь. Ад польскіх вершаў паэт пераходзіць да творчасці на беларускай мове.
3 1855 па 1858 гг. (за тры гады) выходзяць чатыры друкаваныя зборнікі “Гапон”, “Вечарніцы” і “Апантаны”, “Цікавішся? Прачытай!” і “Беларускі Дудар”. На 40 гадоў, да выдання ў 1891 г. “Дудкі беларускай” Ф. Багушэвіча, гэтыя творы былі амаль адзінымі беларускімі творамі ўва ўсім славянскім свеце. I трэба пагадзіцца з меркаваннем Я. Янушкевіча ў прадмове да выдання “Творы” В. Дуніна Марцінкевіча аб тым, што трэба “па праву лічыць Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча пачынальнікам новай беларускай літаратуры.”
Францішак Багушэвіч (1840-1900). З’яўленне дудара беларускага Ф. Багушэвіча заканамерны вынік працэсу фармавання беларускай нацыі ў XIX ст., які ўсё больш і больш набіраў абароты пасля з’яўлення літаратурных беларускамоўных твораў Сыракомлі, Дуніна-Марцінкевіча, пасля даследаванняў беларускіх этнографаў Шпілеўскага, Раманава, Сержпутоўскага і іншых даследнікаў і прыхільнікаў беларушчыны.
Пачынаючы з Ф. Багушэвіча як лавіна абрынуліся новыя беларускамоўныя творцы. Беларуская мова і беларуская нацыя сталі фактам гісторыі. Пачалася ўжо сапраўдная літаратурная праца, з’явіліся беларускія паэты, празаікі, публіцысты. I першы ў гэтым ланцугу Францішак Багушэвіч.
Прадмову да зборніка Ф. Багушэвіча “Дудка беларуская” можна лічыць сапраўдным маніфестам, дэкларацыяй, якая абвяшчала з’яўленне на Зямлі новай мовы беларускай мовы. “Вам ахвяруючы працу сваю, мушу з вамі пагаварыць трохі аб нашай бацькавай спрадвечнай мове, каторую мы самі, да і не адны мы, а ўсе людзі цёмныя “мужыцкай” завуць. А завецца яна “беларускай" — пішацца ў гэтай фенаменальнай, сцісла выкладзенай дэкларацыі.
“Наша мова для нас святая, бо яна нам ад Бога даная, як і другім добрым людзям...” У гэтых радках адлюстравана не проста павага да роднай мовы, а наканаванасць яе для нас вышнімі сіламі, зададзенасць беларускай мовы ад Бога, як задаецца Ім мова і для кожнага народа. Мова не проста сродак зносін паміж людзьмі. Наша мова святая. Так ніхто яшчэ да Ф. Багушэвіча не сказаў пра сваю мову. Малаймаверна, каб Ф. Багушэвіч быў знаёмы з творамі рускіх хрысціянскіх філосафаў канца XIX ст., але гэтыя словы сугучныя іх думкам, і абгрунтаванне нацыяў і нацыянальнай ідэі хрысціянствам, пра што мы будзем гаварыць ніжэй, фактычна, ужо закладзена беларускім дударом.
Ці быў Багушэвіч пачынальнікам беларускага нацыяналізму, як гэта сцвярджае В. Булгакаў у “Гісторыі беларускага нацыяналізму”?
Безумоўна, вялізная заслуга Багушэвіча ў тым, што ён першым надаў беларускай мове першаступеннае значэнне і ўвагу. “Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі” цытуем мы яго ўжо колькі гадоў. Мова для Багушэвіча як кроў арганізма, і калі яна выйдзе, то скончыцца і жыццё. Такі радыкальны пагляд на нацыянальную мову яшчэ нікім да Ф. Багушэвіча не выказваўся. Гэты падыход уласцівы нацыяналістам і цяперашняга часу.
Другім важкім унёскам Багушэвіча ў фармаванне беларускай нацыянальнай ідэі было яе абгрунтаванне ў гісторыі беларускага народа і яго дзяржавы. “...усе яе Беларусяй звалі, і недарма ж гэта! Не вялікая, не малая, не чырвоная, не чорная яна была, а белая, чыстая: нікога не біла, не падбівала, толькі баранілася”.
Францішак Багушэвіч быў сучаснікам К. Каліноўскага, У. Сыракомлі і іншых дзеячоў таго часу. Але ў прыраўнанні з імі ён робіць істотны крок да разумения беларускай нацыянальнай ідэі. “Яго захоплівае ідэя не толькі палітычнага і сацыялънага вызволения “простага” народу, але і нацыянальнага. Яго “праўда” абшырнеіішая, чым “праўда” Яські з-пад Вільні: яна абдымае і элемент сведама нацыянальны", піша Антон Луцкевіч.1
Сябра паэта Нагродскі адзначае, што беларуская старонка дзейнасці Багушэвіча вынікала з яго антыпаты! да Расіі. Багушэвіч быў гарачым прыхільнікам адбудовы Польшчы у шырокіх межах, летуцеў аб тым, што яна магла б астацца пад Расіяй, калі б ад “апошняе адарвалася Польшча”. Апісваючы экспедыцыю на лодках у Коўна ў 1897 г. А. Луцкевіч пра змест дыскусіяў у час гэтай вандроўкі, піша: “Усе прамовы мелі чыста польскі нацыянальны характар, і удзел ў гэных прадпрыемствах Багушэвіча паказвае, што пры ўсёй сваёй беларускасці ён лічыў блізкімі сабе і справы польскія”. Прыхільнасць да