• Газеты, часопісы і г.д.
  • Игде зродилися иускормлены суть по Бозе  Анатоль Астапенка

    Игде зродилися иускормлены суть по Бозе

    Анатоль Астапенка

    Памер: 734с.
    2010
    161.64 МБ
    У XV ст. Вялікае Княства становіцца магутнай дзяржавай Еўропы. У звязку з гэтым і ўзнікаюць тво­ры, прысвечаныя значным палітычным падзеям, палітычным, дзяржаўным дзеячам. Сярод іх трэба вылучыць шэдэўр беларускай літаратуры “Пахвала вялікаму князю Вітаўту”. Напісаны тэты твор каля 1430 г. Аўтар усхваляе вялікага князя літоўскага Вітаўта за яго выдатныя поспехі ў пашырэнні межаў ВКЛ, умацаванні ваеннай і палітычнай моцы кня­ства. Увесь твор напоўнены патрыятызмам і любасцю да вялікага Вітаўта. “Няма зямлі ні на ўсходзе, ні на захадзе, адкуль не прыходзілі б пакланіцца гэта-
    му слаўнаму гаспадару”. Аўтар асабліва акцэнтуе ўвагу на прыхільнасці валадароў розных краін да Вітаўта: “Таксама вялікі князь маскоўскі ў вялікай любові з ім жыў. Служылі яму яшчэ і іншыя: вялікія князі нямецкія з усімі сваімі гарадамі... гаспадар зямлі балгарскай, ...вялікі князь цвярскі, вялікі князь разанскі... і Вялікі Ноўгарад, і Вялікі Пскоў ...не знойдзецца ў усім Памор’і ні горада, ні краю, якія б не слухаліся гэтага слаўнага гаспадара Вітаўта1”.
    Яшчэ адзін падобны твор прысвечаны князю Канстанціну Іванавічу Астрожскаму і бітве 1514 г.: “Пахвала князю Канстанціну Астрожскаму”. Цікава, што, усхваляючы ваенныя ўчынкі князя Канстанціна Іванавіча, аўтар разглядае іх і ў рэчышчы абароны праваслаўнай царквы, якой верна служылі ўсе князі Астрожскія: “Божую Хрыстову царкву, многіх мужчын і жанчын абараніў ад здзеку маскоўскага”. Гэтыя словы сведчаць, што праваслаўе дзвюх дзяржаў ВКЛ і Масковіі не было крытэрам іх збліжэння, і войны ў іх рэлігійным аспекце адбываліся за тую са­мую веру, а не як войны паміж “палякамі” і “рускімі”.
    На заканчэнне аўтар “Пахвалы” зычыць К. Аст­рожскаму геройства і ў вайне з іншаверцамі: “Пабіў сілу маскоўскую, а цяпер каб граміў дужую раць татарскую, праліваючы кроў іх басурманскую”.
    Асобным выдатным творам эпічнай літаратуры ёсць знакамітая “Баркулабаўская хроніка”, напісаная ў пачатку XVII ст. У “Хроніцы” апісаны шэраг падзей, у асноўным ваеннага характару, што адбываліся ў XVI ст. у ВКЛ.
    Ува ўсе часы беларускі народ быў схільны да паэзіі. Разглядваны перыяд надзвычай багаты паэтычнымі творамі найразнастайнейшых жанраў.
    А пачынальнікам беларускай паэзіі ёсць найперш Кірыла Тураўскі, яго творчасць я разгледжу тут падрабязней.
    1 Старажытная беларуская літаратура (XII-XVII стст.). Мінск, 2007. С. 108.
    Кірыла Тураўскі
    Дай, добры Божа, зару й сонца бачыць, Тваёю ласкай захавай ад грэху, К табе ўздыхае маё сэрца, плачыць Дай у тваёй сіле мне знайсці пацеху! 3 пераказу малітвы Кірылы Тураўскага
    Кірыла Тураўскі нарадзіўся, атрымаў выхаванне ў горадзе Тураў каля 1113 г. (згодна з вылічэннямі А. Мельнікава ў кнізе “Кірыл, епіс-
    кап Тураўскі” (Мінск, 1997). У гэтыя часы тут княжыў Святаполк Міхаіл.
    Кірыл меў добрую граматычную, дыялектычную і багаслоўскую адукацыю, валодаў грэцкай мовай. Але сваё жыццё ён прысвяціў манаскаму служэнню. Каля 1143 г. Кірыл пастаўлены ярэем, а ў 11441148 гг. стаў ігуменам Нікольскага манастыра ў г. Тураве. Прыкладна ў 1148 г. Кірыл “в столп вшед затворйся”, г. зн. становіцца стоўпнікам. У праваслаўі стоўпніцтва найвышэйшы ўчынак служэння Госпаду. Стоўпніцтва ведама было ў Візантыі, а пасля Кірылы Тураўскага Старажытная Русь не мае больш аналагаў стоўпніцтва. Ужо адзін тэты факт сведчыць пра высокі ровень праваслаўнай культуры на нашых землях яшчэ ў XI ст.
    Яшчэ большую павагу выклікае далейшае служэнне Кірылы, пастаўленне яго на біскупскую кафедру Турава. У тэты час Туравам пачаў кіраваць князь Юрый Яраслававіч, які рабіў стаўку на незалежнасць Тураўшчыны ад Кіева. У 1159 г. незалежнік-князь Юры змеркаваў, што тураўскую кафедру не павінен займаць ні стаўленік Кіева, ні стаўленік Канстанцінопаля, і таму на біскупскую кафедру ён запрасіў антыкіеўскага стоўпніка Кірыла. У гэтай гісторыі нас цікавіць найперш тое, што і князь Юры кіраваў незалежна ад Кіева, і біскуп Кірыл быў пастаўлены самастойна, з парушэннямі кананічнасці прызначэння біскупаў. Як піша А. Мельнікаў, “парушэнне гэтага правіла быць можа, як вынік пераймання візан-
    тыйскага цэзарапапізму было настолькі частым, што ўвайшло ў звычай хоць яно і магло “даць падставу тым, хто шукае падставы”, для абвінавачванняў Тураўляніна ў некананічнасці яго архірэйства”.
    Вось жа, імкненне да незалежнасці беларускай Праваслаўнай царквы аўтакефаліі сягае да часоў Кірылы Тураўскага, і яго можна лічыць пачынальнікам шэрага незалежных архірэяў на нашых землях. Гэтае імкненне да незалежнасці царкоўнага жыцця ад Канстанцінопаля, а пазней і ад Масквы працінае жыццё беларускай Праваслаўнай царквы ад часоў Тураўскага і Полацкага княстваў і дасягае кульмінацыі ў часы ВКЛ у XV—XVI стст.
    Кірыла Тураўскі праславіўся пры жыцці як выдатны аратар, за што быў празваны “другім Златавустам”. Пасля яго засталася ладная літаратурная спадчына, большая частка якой згубленая. Нам ведамы казанні Кірылы, каноны, сціхіры і малітвы усяго, згодна кнізе А. Мельнікава, 68.
    Можна лічыць Кірылу Тураўскага і пачынальнікам беларускай паэзіі. Прынамсі, так піша даследнік бе­ларускай літаратуры А. В. Макмілін.1 Менавіта рытмічныя пабудовы ў ягоных казаннях, прыхільнасць да рыфмаваных куплетаў надаюць паэтычны характар прамовам і іншым тэкстам Кірылы Тураўскага.
    Да нас дайшла цудоўная малітва, напісаная Кірылам Тураўскім, ведамая як хрысціянская песня “Дай, добры Божа”. Яе пераклаў айцец Я. Германовіч, і яе можна пачуць ўва ўсіх беларускіх храмах і прыходах як у праваслаўных, так і ў каталіцкіх, у тым ліку і ў уніяцкіх.
    * * *
    3 пашырэннем хрысціянства на беларускіх зем­лях пачалі расці пераклады хрысціянскіх паэтаў на беларускую мову. Гэта творы такіх выдатных багасловаў, як Свяцьбіты Іаан Златавуст, Васіль Вялікі, Рыгор Багаслоў, Іаан Дамаскін, іншыя.
    1 Макмілін А.В. Гісторыя беларускай літаратуры. Лондан,
    Але найбольшы след у беларускай паэзіі і літаратуры пакінула нам XVI ст., і па-над усімі гістарычнымі асобамі ўзвышаецца фігура Францішка Скарыны. Ён і першадрукар, і паэт, і філолаг, і філосаф, і мастак-графік, і інш. У II раздзеле я мусіў расказачь пра гэтую магутную фігуру, а цяпер дадам толькі некалькі слоў у звязку вось з чым. Іван Саверчанка падкрэслівае, што “Беларускі першадрукар выявіў сябе як бліскучы нацыянальны (падкрэслена мною, — А. А) паэт”. Я нездарма падкрэсліў слова “нацыяналь­ны”. Хоць панятак нацыі склаўся шмат пазней, да Скарыны гэтае слова можна з поўным правам аднесці, бо ён апярэджваў свой час і быў ужо тады носьбітам ідэі беларускай нацыі. Можа, і не выпадкова да гэтай пары няма адзінага меркавання аб прыналежнасці Скарыны да той ці іншай хрысціянскай канфесіі, бо ён станавіў сабою вобраз кожнага беларуса і праваслаўнага, і каталіка і пратэстанта.
    У сваіх знакамітых прадмовах Францішак Скарына змясціў шэраг цікавых вершаваных твораў. Ён пераклаў таксама творы паэтаў-гімнографаў Іосіфа Песнапісца, Рамана Салодкапеўцы, Іаана Дамаскіна.
    Адметнай з’явай у ВКЛ XVI ст. была лацінскамоўная паэзія, слынны прадстаўнік якой Мікола Гусоўскі. Ягоная “Песня пра зубра” выдатны твор лацінскамоўнай паэзіі не толькі ў Вялікім Княстве, але і ўва ўсёй Еўропе. У вобразе зубра так яскрава апісанага Гусоўскім, многія даследнікі бачаць сімвал Беларусі. Беларусь-ВКЛ у тыя часы была адной з наймагутнейшых дзяржаў Еўропы, і прыраўнанне да велічнага гаспадара пушчаў зубра цалком мажлівае. Патрыятызмам і любасцю аўтара да Бацькаўшчыны прасякнуты ўвесь твор Міколы Гусоўскага.
    Паляванне на зубра даводзіць Гусоўскі гэта не проста шараговае паляванне, у гэтым чыне воіны вялікага князя практыкаваліся і кшталтаваліся для змагання з ворагамі краіны. I вынік заўсёды будзе плённы. На гэтай ноце праслаўлення сваёй Айчыны і нязмернай павагі да Вітаўта даканчвае аповед Гусоўскі:
    Нават татарын, пакорліва ўнурышы голаў,
    Лук свой зламаны яму аддаваў і тлумачыў, Што спаганяўшы ясак каля вотчын літоўскіх, Сам станавіўся пачварнай здабычай літвінаў.
    Быў літасцівы да тых уладарцаў, якіх ён
    Ставіў на Княства па выбары ўласным і нават Грознай ардзе мог прыцыкнуць: знай меру татарын!
    Як знакаміты багаццем і сілай Масковіі землі, Усе ж і яны прымірэння прасілі з літвінам.
    Турак з Таўрыды заўсёды цюкі падарункаў
    Вітаўту слаў, прыхаваўшы свой клопат таемны...
    (Пераклад Я. Семяжона)
    Наагул вобраз Вітаўта ў Гусоўскага выйшаў вельмі яркі. Ён і дзяржаўны дзеяч, і выдатны палкаводзец і, акрамя ўсяго, набожны хрысціянін.
    Паэзія Міколы Гусоўскага ілюструе прыклад патрыятычнага стаўлення аўтара да сваёй Бацькаўшчыны, любасці да Айчыны.
    Аднак сапраўдны нацыяналістычны верш дайшоў да нас ужо з XVII ст. Яго напісаў паэт Ян Казімір Пашкевіч. Напісаны верш беларускай мовай таго часу і выразна даводзіць нам, што як у Польшчы “квітнее” лаціна (польская мова), так і ў Літве “руская мова” (г. зн. беларуская яшчэ раз бачым, што пра літоўскую мову няма і гаворкі):
    Полька квітнець лаціною, Літва квітнець русчызною. Бяз тэй ў Польсцэ не прэбудзеш, Бяз сей ў Літве блазнем будзеш. Той лаціна язык даець.
    Та без русі не вытрваець.
    Ведь жэ юж, Русь, тва дойзрала.
    Весялі ж ся ты, русіне, Тва слава нігды не згіне!
    Эпоха Рэнесансу прынесла ў Беларусь новыя фор­мы літаратурных твораў. Гэта аўтабіягафічныя творы, мемуары, успаміны і г. д. Сярод іх “Гістарычныя запісы Ф. Еўлашэўскага, “Дыярыуш” П. Абуховіча, “Дыярыуш” С. Маскевіча, “Успаміны” Я. Цандроўскага. Асобнае месца займае ў гэтым спісе “Дыярыуш” Афанасія Філіповіча. Вартая ўвагі ягоная дзейнасць у абарону праваслаўя на землях ВКЛ XVII ст., якія
    тады ўжо ўваходзілі ў склад Рэчы Паспалітай. Прыгледзімся да гэтай незвычайнай асобы ўважлівей.
    Афанасі Філіповіч. Нарадзіўся ў 1597 г., загінуў у 1648 г. 3 1627 г. манах Святадухавага манастыра ў Вільні. У 1640 г. стаў айцом-настаяцелем праваслаўнага брацтва св. Сімяона ў г. Брэсце.
    Найбольш ведамы сваім творам “Дыярыуш”. Некалькі слоў аб гэтым творы.
    Дыярыуш (у перакладзе з лаці-
    нскай мовы дзённік) жанр старабеларускай літаратуры, у якім у храналагічнай паслядоўнасці перадаваліся падзеі грамадска-палітычнага ці прыватнага жыцця праз суб’ектыўнае ўспрыманне пэўнай асобы. А калі ўсё жыццё А. Філіповіч прысвяціў змаганню за правы і прывілеі Праваслаўнай царквы, дык грамадскае і асабістае ў яго “Дыярыушы” цесна пераплецена. Твор шматпланавы паводле кампазіцыі. Аўтар аб’яднаў падарожныя нататкі (“Гісторыя падарожжа ў Маскву”), тлумачальныя запісы, успаміны, дзённікі, аўтабіяграфічны нарыс аб перажытым, паведамленні, лісты, выкрывальніцкія прамовы, філасофскія трак­таты багаслоўскага характару, вершы і песні, складзеныя ў турме. Твор стракаты паводле стылю апавядальная манера змяняецца заклікавай публіцыстычнасцю, дакументальныя згадкі містычнымі карцінамі і г. д. Аўтар выступав то прапаведнікам «разумнай мернасці» ў грамадстве, то ваяўнічым абаронцам «веры праўдзівай і царквы ўсходняй грэчаскай».