Игде зродилися иускормлены суть по Бозе
Анатоль Астапенка
Памер: 734с.
2010
Кааліцыя трох партыяў НХС, што нядаўна была ўтворана, не выпадковая з’ява і стала важным кронам да кансалідацыі дэмакратычных сілаў. НХС нясе адказнасцъ за лёс беларускага народа і абумоўлена жорсткай рэалънасцю, гаротным становішчам беларускага народа, якое праявілася як у матэрыяльнай сферы, так і ў інтэлекту альнай, якая адметная, што больш страшна, бездухоўнасцю і маральнай дэградацыяй. Акцэнт на духовы аспект проблемы зроблены невыпадкова. Матэрыялънае становішча паправіць мажліва заўсёды, а скалечаную душу — можна ўжо і не выратавацъ. 3 беларускай нацыяй здарылася якраз найгоршае: нашы набыткі ведамыя — нацыянальны нігілізм, антыхрыстава філасофія і адзіны, гэтак званы кілбасны інтарэс. Калі прыраўнаць нас з суседзямі — летувісамі ці ўкраінцамі, то гэтае прыраўнанне будзе не на нашу карысцъ. Нізкі ровенъ духоўнасці беспасярэдне звязаны і з такой з’явай у нашым асяроддзі, як нізкі ровенъ палітычнай культуры ці наагул апалітычнасць...
У той складанай палітычнай сітуацыі, у якой апынулася маладая Рэспубліка Беларусь у 1992 г. пасля ліквідацыі камуністычнай партыі і яе шматлікіх структур, напярэдадні рэферэндума за адстаўку Вярхоўнага Савета які так і не адбыўся — вялікая адказнасць ускладалася на палітычныя партыі. “Ім наканавана несці свой крыж у нялёгкай барацьбе з бальшавізмам, які яшчэ доўга будзе працінаць усе сферы нашага грамадства і нас саміх. Утварэнне кааліцыі НХС дасць магчымасць аб’яднаць намаганні кожнай з уваходзячых у яе партыяў у справе стварэння супольнай праграмы выхаду з крызісу” (“ЛІМ”, 1992 г., 3 ліпеня).
Нашая супольная праграма НХС выглядала вельмі грунтоўнай і магла б стаць праграмай-арыенцірам для
ўсяго грамадства, стаць кансалідоўным чыннікам беларускага народа і даць базу выхаду з той цяжкай эканамічнай сітуацыі, што склалася ў Беларусі.
Аднак выйшла “як заўсёды”. Замест аб’яднання адбылося раз’яднанне. Як заўсёды галоўнай сілай супраць новай кааліцыі, як і ў выпадку блока “Новая Беларусь”, стаў БНФ. Апантанасць Зянона Пазника часта служыла не на карысць нашай супольнай справе стварэнню дэмакратычнай, незалежнай і беларускай дзяржавы. Цяпер можна толькі пацвердзіць мае тагачасныя думкі аб адмоўнай ролі Пазняка ў кансалідацыі дэмакратычных сілаў. Яму не ставала палітычнай культуры, каб зразумець патрэбнасць і прагрэсіўнасць працэсаў накшталт стварэння нашай кааліцыі НХС, яму трэба было быць трохі вышэй за свае амбіцыі і не пераацэньваць сваёй вылучнасці. У сё гэта прывяло толькі да тармажэння і ўрэшце да шэрагу расколаў у маладых партыях, што сваім парадкам яшчэ больш панізіла іх аўтарытэт, і без таго не надта высокі ў вачах грамадства.
Беларуская сялянская партыя ў цяжкім унутрыпартыйным змаганні ўтрымала свой статус незалежнай партыі сялян і фермераў, а яе лідэр Яўген Лугін яшчэ колькі гадоў (да 1998 г.) кіраваў партыяй, якая паступова слабела, пакуль не спыніла свайго існавання, не прайшоўшы перарэгістрацыі. Сам Яўген Міхайлавіч Лугін далучыўся да БНФ, ён браў удзел у шэрагу розных дэмакратычных праектаў і зусім нядаўна, у 72 гады спыніў свой зямны шлях, пакінуўшы пра сябе вельмі добрую памяць.
Беларуская хрысціянска-дэмакратычная злучнасць у 1993 г. распалася на дзве партыі: “прафронтаўскую” Беларускую хрысціянска-дэмакратычную партыю пад кіраўніцтвам прафесара Міколы Крукоўскага і партыю з ранейшай назвай БХДЗ, якая адбараніла свой юрыдычны статус і адзінага старшыню Пятра Сілку, але стала значка слабейшай і, у выніку, таксама знікла ў 1999 г.
Нарэшце колькі слоў пра Нацыянальна-дэмакратычную партыю Беларусі. Яе шлях быў падобны да
шляху сяброўскіх партыяў кааліцыі, але яшчэ болып заблытаны. Спачатку было створана Радыкальнае крыло НДПБ (Устаноўчая канферэнцыя РК НДПБ адбылася 26 жніўня 1992 г.). Трэба адзначыць, што гоману гэтая падзея нарабіла. Вось толькі некаторыя загалоўкі з газет: “Цяпер ляцець з адным крылом, радыкальным” (“Добры вечар”, 1992, 8 кастрычніка), “Радыкальней за нацдэма можа быць толькі нацдэм” (“Рэспубліка”, 1992, 2 кастрычніка), “Мы не шатаемся между правыми и левыми, мы — самые правые” (“7 дней”, 1992, 2-8 ноября). I пра радыкальнасць — намі была принятая абсалютна арыгінальная і смелая для тых часоў праграма Радыкальнага крыла НДПБ, дзе ўпершыню нацыяналізм быў абвешчаны як праграмны прынцып.
На 3-й канферэнцыі НДПБ, што адбылася 3 кастрычніка 1992 г. была прынятая гэтая праграма Радыкальнага крыла (канкуравала ажно тры варыянты праграмы!) і... адбыўся распад. 3 гэтага часу НДПБ пачала існаваць як бы ў дзвюх іпастасях, дзвюх непрымірымых структурах пад той самай назвай Нацыянальна-дэмакратычная партыя Беларусі. Завязалася бясконцая цяганіна з Мін’юстам за стутус “сапраўднай” партыі, у выніку з РК НДПБ на ўстаноўчай канферэнцыі 9-га сакавіка 1994 г. была ўтворана новая партыя — Беларуская нацыянальная партыя, у якой я стаў старшынём. А старая Нацыянальна-дэмакратычная партыя Беларусі памяняла назву згодна з новым заканадаўствам: Нацыянальна-дэмакратычная партыя беларусаў (замест “Беларусі” выкарысталі “беларусаў”, каб захаваць абрэвіятуру НДПБ). Абедзве партыі праіснавалі да канца 90-х гг. XX ст. і таксама зніклі. Але гэта ўжо іншая гісторыя.
Беларуская нацыянальная партыя (БНП)
Стварэнне БНП было, на маю думку, вынікам, з аднаго боку, пасіянарнага працэсу развіцця маладой дэмакратыі ў Беларусі на пачатку 90-х гг. мінулага стагоддзя, і, з другога боку што бліжэй да праўды, -
адной з першых ластавак пачатку перманентнага распаду палітычных партыяў, які паспяхова доўжыцца і да сёння.
Відавочна, пачаткам, першай фазай стварэння Беларускай нацыянальнай партыі былі непаразуменні ў НДПБ, якія ўзніклі яшчэ той далёкай зімой 1992 г., калі Міхась Ткачоў ствараў “Новую Беларусь”. Схема простая як граблі: Зянон Пазняк не мог дапусціць утварэння ніякай іншай структуры па-за БНФ і не мог дапусціць узвышэння нікога, акрамя сябе, нават і сябра, якім быў для яго Ткачоў. Гледзячы цяпер на далейшую эвалюцыю палітычнага руху ў Беларусі, заняпад і таксама распад Беларускага Народнага Фронту, ператварэння дэмакратычных партыяў у марыянеткавы прыдатак спецслужбаў, я думаю, што не малая віна ў гэтым цяперашняга эмігранта Пазняка.
Супярэчнасці ў НДПБ, пра якія я гаварыў, узраслі яшчэ больш пасля ўтварэння гэтак званай “кааліцыі трох” НДПБ, БХДЗ і БСП (аб гэтай кааліцыі таксама гаварылася ў раздзеле пра НДПБ). Урэшце, было створана Радыкальнае крыло РК НДПБ.
Устаноўчая канферэнцыя РК НДПБ адбылася 26 жніўня 1992 г. Была пранятая “Заява” аб стварэнні РК НДПБ і платформа “Крыла” пад назвай “Кірункі дзейнасці і прынцыпы Нацыянальна-дэмакратычнай партыі Беларусі (Радыкальнае крыло)”. Найадважнейшай і найвыдатнейіпай рэччу сталі прынцыпы, абвешчаныя ў гэтай платформе. Яны такія сціслыя і лаканічныя, што мае сэнс іх прывесці цалком:
Мы нацыяналісты. Настаў час вярнуць гэтаму слову яго спрадвечны станоўчы сэнс. Нацыяналізм гэта адданасцъ сваёй нацыі, нацыяналізм гэта зма ганне за яе волю і незалежнасцъ, за яе духоўную і фізічную моц, за яе права быцъ роўнай сярод роўных.
Нацыяналъная ідэя з’яўляецца для нас першараднай, яна самы галоўны з усіх чалавечых набыткаў у сферы грамадскага жыцця. Дэмакратычнае грамадства гэта мэта, да якое павінен прыйсці
наш народ, і галоўным механізмам для яе дасягнення з’яўляецца менавіта нацыянальна ідэя.
Мы бескампрамісныя антыкамуністы. Мы будзем дамагацца прыняцця заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб забароне ўсіх неакамуністычных парыяў і рухаў, якія з’яўляюцца нашчадкамі былой КПССКПБ, або грунтуюцца на злачыннай камуністычнай ідэалогіі, у аснове якой пакладзены культ гвалту.
Мы не хістаемся паміж правымі і левымі. Нацыянальнадэмакратычная партыя самая правая. Таму ні сацыял-дэмакратычны, ні цэнтрысцкі шлях не можа быць намі прыняты”.
На той час болып радыкальнай праграмы не існавала ні ў адной партыі.
У Радыкальнае крыло НДПБ (РК НДПБ) увайшлі: Анатоль Астапенка (старшыня і ідэолаг), Міхась Міньчык (намеснік), сябра БНФ Валеры Буйвал, пісьменнік Іван Шальманаў, мастацтвазнаўца прафесар Віктар Шматаў, іншыя.
Пасля 3-й канферэнцыі НДПБ 3 кастрычніка 1992 г., як пісалася вышэй у раздзеле пра НДПБ, была прынятая гэтая праграма Радыкальнага крыла і адбыўся раскол партыі. 3 таго часу і да ўстаноўчай канферэнцыі новай партыі Беларускай нацыянальнай партыі (БНП) у Беларусі існавалі дзве паралельныя структуры НДПБ, якія, як лёгка здагадацца, не вельмі сябравалі паміж сабой.
На пачатку 1994 г. на базе адной з структураў НДПБ той, што стала спадкаемцай РК НДПБ, быў утвораны аргкамітэт стварэння Беларускай нацыянальнай партыі, а 9 красавіка адбылася ўстаноўчая канферэнцыя гэтай партыі. Быў прыняты статут і першая ў Беларусі нацыяналістычная праграма.
Галоўным светаглядным кронам БНП, на мой пагляд, было цвярозае ўсведамленне згубнасці для беларускай нацыі дэмакратычнага падыходу ў нацыянальным пытанні. Нават з назвы парты! так моднае на той час слова “дэмакратычная” было знятае.
У прэамбуле праграмы на тэты конт было сказана: “БНП лічыць, што многія сучасныя партыі і рухі, якія абвяшчаюць сябе дэмакратычнымі, па-сутнасці псеўдадэмакратычныя і таму няздольныя павесці беларускі народ па шляху еўрапейскае дэмакратыі дух бальшавізму яшчэ моцны ў гэтых арганізацыях. БНП мяркуе, што пра дэмакратыю, як найбліжэйшую мэту, гаварыць яшчэ рана”.
БНП была першай партыяй, у якой нацыяналізм абвясцілі галоўным прынцыпам. У прынятай праграме былі развітыя прыточаныя вышэй пастулаты Радыкальнага крыла НДПБ, быў зроблены акцэнт на нацыяналізм як існасць самога чалавека на “нацыяналізм як найлепшую духоўную якасць асобы чалавека”. Быў зроблены ўпор на мусовасць аднаўлення гістарычнай памяці беларускага народа, на ідэю нацыянальнай велічы Беларусі. Упершыню нацыянальная ідэя была ўвязаная з хрысціянскімі каштоўнасцямі: “Нацыянальнае адраджэнне ёсць складовая частка духовага адраджэння. БНП за адраджэнне беларускае духоўнасці на прынцыпах патрыятызму, традыцыяналізму, хрысціянскае этыкі і маралі”. I таму ў спектры палітычных партыяў БНП сябе вызначыла як партыя хрысціянска-дэмакратычнага кірунку.
Акрамя сяброў НДПБ у партыю прыйшлі новыя людзі навукоўцы, выкладнікі ВНУ, творчая інтэлігенцыя. Асаблівасцю БНП было ўтварэнне навуковага аддзелу, які ўзначаліла Святлана Новікава — дырэктар Інстытута матэматыкі і кібернэтыкі, загадніца лабараторыі шматроўневых іерархічных сістэмаў. Старшынём стаў лідэр “адшчапенскай” часткі НДПБ Анатоль Астапенка аўтар гэтай кнігі, намеснікамі старшыні абраныя Аляксей Бураўкін, Міхась Міньчык і Мікола Курак.