• Газеты, часопісы і г.д.
  • Игде зродилися иускормлены суть по Бозе  Анатоль Астапенка

    Игде зродилися иускормлены суть по Бозе

    Анатоль Астапенка

    Памер: 734с.
    2010
    161.64 МБ
    Вось прыклад. У наш быт трывала ўвайшла прымаўка: “Каб мы жылі ў радасці і шчасці трэба красці, красці, красці”. I кралі. Усе. Ад нізу да самага верху савецкай грамадскай лесвіцы. (Антытэза восьмага наказу “Не крадзі”). З’явіўся і свой камуністычны праклён: “Каб ты жыў на адну зарплату!”
    Глянем, аднак, на наказы па-парадку.
    Першыя тры наказы датычаць зносінаў чалавека з Богам: 1. Я Госпад Бог твой. 2. Не ствары сабе куміра. 3. Не кажы імя Бога свайго намарна.
    Тут камуністы дзеілі вельмі проста яны наагул адпрэчылі Бога. I не проста адпрэчылі, а замацавалі гэта на практыцы. Яны пазабівалі вялікае мноства святароў, а ацалелых раскідалі па лагерах. Храмы панішчылі ці ператварылі ў стайні. Сотні каштоўных кніг і абразоў папалілі і вывезлі за мяжу. Сата-
    на чыніў баль на тэрыторыі былой Расійскай Імперыі.
    Наказ 4: помні, каб дзень суботні свяціў.
    Як ведама, старазапаветны дзень субота ў хрысціян заменены нядзеляй. Таму тэты наказ значыць шанаванне нядзелі. А што было ў СССР? Да цяперашняе пары існавала і існуе практыка пераносу на выходныя працоўных дзён каб “болып пагуляць у іншыя дні”. У народнай творчасці гэта адлюстравана вершаваным спосабам: “Спасибо партии родной за доброту и ласку, что отобрала выходной и обое..ла Пасху”.
    Наказ 5: шануй бацьку і маці сваю, і будзе табе дабро, а ты доўга пражывеш на зямлі.
    Яшчэ на пачатку свайго “пераможнага шляху” бальшавікі зламалі старажытны звычай шанаваиня бацькоў. Успомнім славутага Паўліка Марозава. Ён стаў героем і прыкладам для дзяцей за тое, што прадаў свайго бацьку! Дзеці здавалі сваіх бацькоў у ГПУ, а бацькі выракаліся сваіх дзяцей. А на момант канчатковага сфармавання папуляцыі “гомо советикус” 1970-1990-я гг. нікога ўжо не дзівілі шматлікія паведамленні ў газетах і часопісах пра згвалтаванні бацькам сваёй дачкі ці пра забойства сынам маці за тое, што не дала грошай на бутэльку.
    Наказ 6: не забі.
    Паводле колькасці забітых камуністамі людзей гісторыя не ведае аналагаў. На іх рахунку каля 130 млн. забітых. Гэта адбывалася ў розных формах: рэпрэсіі, войны, голад і г. д. Найвялікшая каштоўнасць чалавечае жыццё ператварылася для балыпавікоў і іх спадкаемцаў-камуністаў у нішто. Стрэл у патыліцу для супрацоўнікаў НКУС стаў такой самай звыклай справай, як і прыманне ежы ці наведванне прыбіральні. Нават у наш час нашым беларускім “ваякам” нічога не каштавала збіць двух амерыканскіх спартоўцаў, якія праляталі па Беларусі на паветраным шары. I гэта толькі з той нагоды “каб чаго не выйшла”! Наша зямля ўсеяна касцьмі забітых і не пахаваных людзей. Усё больш і болып адкрываецца
    на Беларусі і тэрыторыі ўсяго былога СССР такіх месцаў, як Курапаты. Але калі ў Расіі і іншых былых рэспубліках СССР адкрыта вядуць размову пра савецкія лагеры, шануюць і рэабілітуюць бязвінна забітых людзей, то беларускія камуністы былыя і но­вый маюць нахабства адмаўляць факты рэпрэсіяў і змяшчаць у прэсе лжывыя артыкулы, быццам расстрэлы ў Курапатах справа не НКУС, а фашыстаў. 3 далёкіх ЗША, Польшчы, іншых краін едуць людзі ўва ўрочышча Курапаты, каб аддаць даніну памяці сваім загінулым сваякам і не тое што сваім, а “мабыць сваім”. Яны ўсталёўваюць памятныя камяні, крыжы, кладуць кветкі. I толькі ўрад Беларусі нічым не шануе і не хоча шанаваць памяці тых, хто ляжыць непахаваным у лясным урочышчы — у цэнтры Беларусі, пад Мінскам. Да гэтай пары, акрамя кры­жа, пастаўленага Беларускім Народным Фронтам, там няма нічога, што сведчыла б пра шанаванне беларусамі сваіх продкаў, сярод якіх нямала радні ў цяперашнім пакаленні. Усе праекты мемарыяльнага ком­плекса існуюць толькі на паперы, а ў л ясным масіве Курапаты штогод збіраюцца на Раданіцу і Дзяды толькі заступнікі дэмакратычных арганізацыяў ды тыя, хто выжыў пасля рэпрэсіяў, іх радня.
    Пакуль што марадзёры працягваюць руйнаваць магілы, а 120-ці тысячны міліцэйскі апарат абмінае гэтае месца, каб захаваць імпэт для змагання з мітынгоўцамі і найлепшай часткай беларускай моладзі.
    Пра ўсе злачынствы камуністаў сказаць нельга, і не маё задание рабіць гэта ў адным артикуле. Ёсць пра тое шмат грунтоўных артыкулаў і кніг. А калі я не ўстрымаўся ад успамінання жаху Курапатаў, дык толькі таму, што на Дзяды-97 быў там і ўвачавідкі бачыў зруйнаваныя магілы і змог прыраўнаць цяперашні стан курапацкіх захаванняў да іх стану ў час першых Дзядоў-88, калі людзей разагнала міліцыя.
    Зрэшты, пойдзем далей.
    Наказ 7: не чыні пералюбы.
    Аб амаральных якасцях савецкіх кіраўнікоў уся-
    лякіх рангаў напісаны кнігі. Гэтая амаральнасць бярэ свой пачатак з бальшавіка N 1 самога Леніна. Ёсць меркаванне, што і хваробу сваю ён атрымаў у парыжскіх бардэлях (паводле сцвярджэння Зянона Пазняка). Шмат напісана аб сэксуальных схільнасцях Лаўрэнція Берыі, апоры Сталіна ў ужыццяўленні мясарубкі Гулага. I наагул, апісанне загарадных “ба­нек” партийных работнікаў з іх абавязковымі “ко­ньячком” і “девочками” трывала ўвайшло ў рэпертуар кінематографа і ў сусветную літаратуру.
    Пра наказ 8 мы ўжо гаварылі.
    Наказ 9: не ілжы на блізкага свайго.
    Практыка выбівання патрэбных паказанняў у славутай арганізацыі жалезнага Фелікса дасягнула свай­го апагея ўжо ў 1930-я гады. Для таго, каб была нейкая бачнасць справядлівасці арышту і наступнага асуджэння, патрэбны былі, згодна з законам, сведкі “антысавецкай” ці “шпіёнскай” дзейнасці падазраванага чалавека. I яны заўсёды знаходзіліся. “Ворагамі народа” ў часы культу асобы Сталіна стаў, фактычна, увесь савецкі народ. Не краіна, а адны воpari. У наш час даносы на блізкіх прынялі форму “стукацтва”. “Стукачы” існававлі, дый існуюць цяпер у кожнай арганізацыі. Вынік іх “працы” ачышчэнне арганізацыі ад найбольш чынных, сумленных і разумных людзей і атачэнне начальства “нужны­ми” людзьмі, здольнымі прадаць каго хочаш, але да часу патрэбнымі.
    I, нарэшце, — наказ 10: не пажадай жонкі блізкага свайго, ні хаціны яго, ні нявольніка яго, ні нявольніцы яго, ані вала, ані жаднага статка ягонага і ўсенькага, што яму належыць.
    3 гэтым наказам бальшавікі пачалі змагацца з 1917 года. Пра жонак можна сказаць шмат, але я толькі ўспомню таго ж Берыю, які не прапускаў ні адной жонкі сваіх падначаленых. Рабаўніцтва ў маштабах дзяржавы, ужыццёўленае бальшавікамі, атрымала наўчоную назву “экспрапрыяцыя”. Усё назбіранае людзьмі праз гады адбіралася без разбору.
    Фабрыкі, заводы, дробныя прадпрыемствы усё ішло падчыстую ў рукі неадукаванай масы ачмурэлай ад улады чэрні. Найпрацавіцейшыя і заможныя сяляне атрымалі назву “кулакі” і выкарыстоўвалі свой гаспадарскі досвед не ў сяле, а ў сібірскіх рудніках.
    Рабаўніцтва простых людзей дзяржавай глыбока ўрасло ў камуністычную сістэму, стала амаль нор­май. Яно працягваецца і ў наш час, прыняўшы фор­му шматлікіх падаткаў, сталага росту цэн і іншых завуаляваных формаў.
    Вось што зрабілі камуністы з Божымі наказамі. Вось вам “Маральны кодэкс будаўніка камунізму” на справе.
    Найагіднейшае, што пакінула ад сябе савецкая сістэма, гэта здольнасць рабіць усё светлае, доб­рав цёмным і дранным, а тое, што ўва ўсім свеце паважаецца і ёсць вялікай каштоўнасцю, для камуністаў вялікае зло і праклён.
    Ідэолагі камунізму выпрацавалі з гадамі адметны стыль у сваіх тэарэтычных “трудах”. Гэты стыль выдатна адлюстраваны ў вялізнай масе опусаў, напісаных савецкімі пісьменнікамі і філосафамі, партыйнымі сакратарамі, іншымі савецкімі дзеячамі. Пачынаючы з Леніна, мы маем целую плеяду “класікаў” Сталін, Брэжнеў, Гарбачоў...
    * * *
    Пасля таго, як адбыліся два ўстаноўчыя з’езды МАК па судзе над камунізмам “Нюрнберг-2” (пра іх гаварылася вышэй), я даў некалькі інтэрв’ю.
    Дык вось на адно, зусім невялічкае інтэрв’ю ў “СБ”, як гнеўную рэакцыю “трудового народа” газе­та “Мы и время” (№ 13, 1993 г.) змясціла знішчальны артыкул прафесара Івана Кучарава пад красамоўнай назвай “Мозги набекрень”.
    Як лёгка здагадацца, меліся на ўвазе мае мазгі. Артыкул наагул быў вытрыманы ў вельмі выдатным стылі эпохі Леніна-Сталіна-Брэжнева. Возьмем сам пачатак: “Вожак радикального крыла белорусских
    нацдемов Анатолий Астапенко, возвратясь со сбори­ща своих единомышленников из Росси, Украины, Литвы, Эстонии, Польши и Румынии, дал интер­вью...”. Перлы падкрэслены мною. Выяўляецца, лідэр партыі (на той час я быў старшынём РК НДПБ) для прафесара-камуніста I. Кучарава гэта “вожак”, а з’езд дэмакратаў МАК “сборище”. У існасці, такі жаргон ужо сам сабою абразлівы, але далей болей: “Согласно биологическим законам у особей с врож­дённой злобностью происходит самоотравление орга­низма, а мозги сдвигаются набекрень.” Чулі пра такія законы? Не? Я таксама. I думаю, ніхто на свеце. Відаць, прафесар “марксистско-ленинского учения” іх сам адкрыў. I як канкрэтны прыклад такой “осо­би” прафесар прапанаваў “вожака” Астапенку. Можна было б падаць і ў суд на спадара Кучарава за абразу. Але ягоны лёс склаўся так, што пытанне адпала само сабой. Праз некаторы час пасля гэтай публікацыі па прыездзе ў Вільню прафесар быў арыштаваны за спробу дзяржаўнага перавароту ў Літве. (I. Кучараў быў да 1991 г. у складзе ЦК КП Літвы і браў беспасярэдні ўдзел у падзеях крывавай ночы ў Вільні 13 студзеня 1991 года). Ён адседзеў за кратамі некалькі гадоў у Віленскай вязніцы. Выпусцілі праф. I. Куча­рава з дапамогай мінскіх камуністаў. У час сядзеньня беларускія камуністы паспелі стварыць яму імідж ледзь не героя душы нявінна забітых людзей, што ляжалі на яго сумленні, не лічацца як заўсёды ў камуністаў. Але нечакана I. Кучараў памірае і цяпер ужо пра яго мала гавораць.
    Дык вось, пра “Мозги набекрень”. Больш за ўсё аўтара артыкула абурыла тое, што ў сваім інтэрв’ю “СБ” я выказаўся за канечнасць суда над камуністычнай ідэалогіяй. Сама пастаноўка пытания так узлавала прафесара, што ён, відаць, у выніку і выдаў перл аб “особи с врождённой злобностью”. Прафесар бліскуча даводзіць, што ён дасканала авалодаў майстэрствам дэмагогіі і псеўданавуковай мудрагелістасці.
    Спачатку даецца азначэнне ідэалогіі. Потым ужо ідзе марксісцкая тыпалогія ідэалогіяў: міфічная, рэлігійная і навуковая. Лёгка ўбачыць, што першыя два тыпы гэта, фактычна, той самы тып. Ну, а навуковая ідэалогія, ведама, тая, якая грунтуецца на матэрыялізме, бо “марксизм-ленинизм единствен­но правильная идеология”. Як у дзіцячых вучылках: “Что такое хорошо и что такое плохо?” Дык ведайце людзі — ідэалізм гэта дрэнна, а матэрыялізм добра. Калі не верыце, спытайце ў любога камуніста. У артыкуле I. Кучарава мы чытаем: “Камуністычная ідэалогія частка грамадскай навуковай ідэалогіі”. Бачыце, як жа можна гаварыць пра нейкі там “Суд над камуністычнай ідэалогіяй”, калі яна найнавуковейшая, найпрагрэсіўнейшая. Праўда, у артыкуле, зусім у рэчышчы папярэдняй гаворкі, сказана, што вытокі сацыялізму “зыходзяць ад пропаведзей Исуса Назарэцяніна (Хрыста)”. Цікава, між іншага, чаму прафесар не пісаў, як прынята ўва ўсім свеце, імя Збаўцы Іісус Хрыстос? Партыйныя “орйетировки” не дазволілі?