• Газеты, часопісы і г.д.
  • Игде зродилися иускормлены суть по Бозе  Анатоль Астапенка

    Игде зродилися иускормлены суть по Бозе

    Анатоль Астапенка

    Памер: 734с.
    2010
    161.64 МБ
    20 студзеня ў сядзібе Маарду ўдзельнікі нарады прынялі таксама камюніке, у замкальнай частцы якога сказана:
    Удзельнікі нарады выказваюць сваю цвёрдую адмову ад усякіх формаў гэтак званай саюзнай дамовы, якая ёсць спробай захавання Савецкай імперыі ў мадыфікаваным выглядзе, удзельнікі нарады выказваюцъ сваё падтрыманне на права ўсіх нацыяў адмаўляцца служыцъ у імперскіх узброеных сілах, каб імперскія сілы не мелі змогі выкарыстоўваць заступнікаў адных народаў для ўціску вызваленчага змагання другіх. Шлях да дэмакратыі, да сапраўднай волі і незалежнасці нацыі ідзе праз альтэрнатыўныя, незалежныя ад контролю з боку савецкіх органаў рухі і прадстпаўнічыя згуртаванні.
    Гаспадарамі 9-й нарады ў Эстоніі былі сябры партыі Нацыянальнай незалежнасці Эстоніі, якая дала прыклад сапраўднага прыёму з дзённымі паседжаннямі дэлегацыяў над сваімі нацыянальнымі сцягамі (зразумела, у нас быў свой бел-чырвона-белы сцяг), і сяброўскім вячэрнім банкетам. Калі зблізку сутыкаешся з простым! эстонцамі, гэтым вельмі нешматлікім, сумленным народам, здзіўляешся яго нязломнай празе да волі, яго вытрымцы ў няроўным змаганні з савецкай імперыяй за свае правы. Не дзіва, што большасць не эстонцаў, тых людзей, якія здаўна жывуць на іх зямлі, падтрымліваюць імкненні эстонскага народа да незалежнасці. Супраць толькі тыя, хто з пагардай увесь час ставіўся да эстонскай мовы, да гісторыі Эстоніі гэта тыя, хто і сапраўды
    быў акупантам Эстоніі ў свой час, цяпер гэта адстаўныя палкоўнікі Савецкай Арміі і КДБ, партий­ная наменклатура і яшчэ жменька бязнацыянальных суб’ектаў, што кормяцца з маскоўскага карыта. Яны і стварылі Інтэрфронт. Імперскі монстр, узгадаваны бясконцымі агрэсіямі, Афганістанам ды Чэхаславакіяй, ніяк не можа нават дапусціць думкі, што нейкая маленькая Эстонія, ці Літва ды Латвія маюць права на сваю незалежнасць.
    Цяжкі шлях да волі. Калі я ад’язджаў, то заўважыў, што ў Таліне, у адрозненне ад Вільні, яшчэ ёсць вуліцы Леніна і Савецкая, а на плошчы Тоампеа стаяць барыкады1...
    Зусім другую карціну становіць сабой сталіца Грузіі Тбілісі, дзе я апынуўся цёплым суботнім днём 23 лютага, у дзень Савецкай Арміі.
    Ішоў шматлюдны мітынг на плошчы Руставелі, луналі рознаколерныя нацыянальныя сцягі, у тым ліку і два беларускія. Сярод плакатаў на грузінскай мове вылучаўся на англійскай: “Red Army go home” — “Чырвоная Армія, вяртайся дахаты”, і яшчэ здалёк было ясна, што гаворка тут ідзе не на карысць “вялікай і непераможнай”, а супраць яе. На мітынгу за нас, беларусаў, адносна акупацыі Савецкай Арміяй Грузіі выказаўся Валеры Сядоў, што было станоўча ўспрынятая ўдзельнікамі.
    Але мітынг на тым не скончыўся. Пасля заключнага слова лідэра Нацыянальна-дэмакратычнай партыі Грузіі Цэрэтэлі, натоўп па праспекце Руставелі скіраваў да будынка Вярхоўнага Савета Грузіі, дзе адбыўся другі мітынг. На тэты раз заступнікі роз­ных партыяў апазіцыйнага блока выказалі свой недавер ураду Звіяда Гамсахурдзія і, на заканчэнне, пад ухваленне ўсіх бытных, быў урачыста спалены ягоны карыкатурна намаляваны партрэт. Высветлілася, што палітычная абстаноўка ў Грузіі моцна адрозніва-
    1 Талінская нарада адбывалася якраз пасля крывавай ночы 13 студзеня 1991 года ў Вільні. Эстонія рыхтавалася да сваёй чаргі.
    ецца і ад Прыбалтыкі, і тым больш ад Беларусі. Грузія адзіная рэспубліка, якая хоць і знаходзіцца яшчэ ў складзе СССР, але камуністычная партия там ужо страціла ўладу і не становіць сабой аніякай сур’ёзнай палітычнай сілы. У будынках былога партыйнага кіраўніцтва (ЦК КПГ і г.д.) размешчаныя штабы розных грамадскіх рухаў і партыяў, а ў адным з іх праходзіла нашая канферэнцыя.
    Усе ўдзельнікі адзначылі, што рэакцыя нарастав, а з боку Масквы працягваецца наступ на нацыянальна-вызваленчыя рухі ўсіх рэспублік. Сведамая дэзінфармацыя, масаванае абалваньванне простата чалавека можа прывесці да паспяховага правядзення рэферэндума “За захаванне СССР”, што яшчэ больш замацуе пазіцыі КПСС і Міхаіла Гарбачова. 3 такой нагоды 10-я канферэнцыя прыняла рэзалюцыю “Аб референдуме”. Заслугоўвае ўвагі наступная вытрымка з гэтай рэзалюцыі:
    Канферэнцыя ўпэўнена, што правядзенне рэферэндума ў пытанні аб самавызначэнні народаў, якія выявілі сваю волю і беспаваротна вызначылі свой статус у ходзе нацыяналъна-вызваленчага змагання да найвышэйшага роўню нацыяналъных дзяржаў, абражае іх, ёсцъ аморальным і несумяшчальным з міжнародным правам.
    Тым больш ува ўмовах акупацыі, калі ўвесь на­род у адным пакаленні не мае права асуджацъ на такую долю і нашчадкаў. Канферэнцыя лічыць, што рэферэндумы, якія праводзіць акупацыйная ўлада, ёсцъ небяспечным прэцэдэнтам, які кладзе пачатак узаконъванню ўлады таталітарнымі структурами
    Ад беларускай дэлегацыі (НДПБ, БНФ) у Тбілісі была прынята резалюцыя “Аб ацене асіміляцыйных працэсаў у Савецкай Імперыі”. У гэтай рэзалюцыі адлюстравалася наша сумная савецкая рэчаіснасць з заняпадам нацыянальных моў і культур. У прыватнасці, адзначана становішча з беларускай мовай, якая ўжо амаль цалком выцеснена рускай. У заключнай частцы рэзалюцыі гаворыцца:
    Канферэнцыя лічыць, што толькі поўнае вызваленне нацыяў ад ярма імперыі, ад яе антыгуманнай ідэалогіі, псеўдакультуры і эканамічнага дыктату зможа быцъ падставай да вяртання страчанага гістарычнага досведу паняволеных народаў, да аднаўлення іх культурных традыцыяў і духовых каштоўнасцяў, да захавання і адраджэння гэтых народаў будучы адначасна гарантам захавання ўсёй сусветнай культуры і выжывання ўсяго чалавецтва.
    Канферэнцыя ў Тбілісі праходзіла, фактычна, адзін дзень, 24 лютага. Адчувалася, што нашым гаспадарам было трошкі не да гасцей: перад блокам апазіцыйных ураду партыяў стаялі рэальныя неразвязальныя праблемы, у ліку якіх вызваленне палітычных вязняў (сярод іх, дарэчы, было нямала ранейшых паплечнікаў Гамсахурдзія). Як бы там ні было, грузінская гасціннасць яшчэ не знікла і партыя “Незалежнасці Грузіі ў старых межах” вечарамі займалася не толькі палітыкай, і мы добра адчулі, што яшчэ не ўсе вінаграднікі высечаны, а аджыка яшчэ не ўся вычхалася.
    Выляталі мы з Тбілісі як і раней з Таліна, з усведамленнем таго, што мы, беларусы, не адзіныя ў сваім імкненні “людзьмі звацца” і што ў нас ёсць сябры ад Балтыкі да Каўказа.
    Талін Тбілісі. Люты сакавік 1991
    2)	Канферэнцыя паняволеных народаў у Бурштыне
    15-16 чэрвеня ў г. Бурштын (Івана-Франкоўская вобл.) адбылася чарговая канферэнцыя нацыянальна-дэмакратычных рухаў паняволеных народаў Савецкай імперыі. Адметная рыса гэтых канферэнцыяў радыкалізм, нацыянальна-адраджэнцкая накіраванасць, імкненне да супольнай мэты вызвалення народаў ад расійска-савецкай акупацыі.
    3	беларускіх рухаў Беларусі ў гэтых канферэнцыях бралі да гэтай пары ўдзел Нацыянальна-дэмакратычная партыя Беларусі (НДПБ) 4 разы і радыкальнае крыло БНФ 2 разы.
    У Бурштын з’ехаліся заступнікі нацыянальна-дэмакратычных, рэспубліканскіх, іншых партыяў з васьмі рэспублік СССР: Эстоніі, Беларусі, Украіны, Малдовы, Грузіі, Арменіі, Азербайджана, Кыргыз­стана, Туркменістана, а таксама з Польшчы, Румыніі, упершыню ўзяў удзел Дэмакратычны Саюз (г. Масква) усяго было з’яўлена 16 арганізацыяў.
    Ад Беларусі былі заступнікі НДПБ. Даклад пра палітычнае становішча зрабіў аўтар гэтых радкоў (у той час я быў сябрам Вышняй Рады НДПБ). Быў зроблены аналіз страйкавага руху, які адбыўся ў нас у красавіку траўні і зроблены акцэнт на яго вынік узмацненне рэпрэсіяў на лідэраў страйкавага руху і БНФ. У прыватнасці, падрабязна расказана пра арышт Валерыя Сядова1. Заступнікам усіх партыяў былі раздадзеныя інфармацыйныя лісткі пра Сядова з ягоным фотаздымкам для друкавання гэтай інфармацыі ў саюзнай і замежнай прэсе.
    У дакладах амаль усіх удзельнікаў гучала трывога за будучыню, адзначалася, што расце націск антыдэмакратычных сілаў, растуць рэпрэсіўныя меры ўздзеяння на змагароў за волю. Была прынята рэзалюцыя аб палітычных вязнях усіх рэгіёнаў СССР.
    Увечары другога дня адбылося паседжанне Каардынацыйнай рады Варшава-90, на якім адбыўся прыём новых сяброў і, у прыватнасці, была прынята НДПБ (БНФ уступіў раней).
    Ужо ўночы сабралася ініцыятыўная трупа для стварэння камісіі па нацыянальных пытаниях для дапамогі на міжнародным роўні тым нацыям, якія знаходзяцца ў бядзе. Быў створаны аргкамітэт, у які
    1 Валеры Сядоў ведамы дзяяч БНФ канца 1980-х пачатку 1990-х гадоў. У час мітынгу 7 лістапада 1991 года на пляцы Незалежнасці на заклік 3. Пазняка натоўп людзей рушыў да помніка Леніну, каб ускласці да яго “дары” гулагаўскія фуфайкі, кавалкі калючага дроту і г.д. Найбольш чынна праявіў сябе тады В.Сядоў. Пазней за гэта быў арыштаваны, правёў некалькі месяцаў у турме па вул. Валадарскага. Аб’явіў там галадоўку, пасля ў цяжкім стане быў дастаўлены ў 2-ю бальніцу г.Мінска.
    ўвайшлі ад Беларусі я і сябра Вышняй Рады НДПБ, цяпер ужо нябожчык, Яўген Скарабагаты.
    Атмасфера на канферэнцыі і па-за яе межамі была вельмі сяброўская, і збоку нават цяжка было паверыць, што ў Бурштыне сабраліся не даўныя сябры, а заступнікі розных дзяржаў свету.
    I, нарэшце, хочацца адзначыць, што, як і ў Бурш­тыне, так і наагул па усёй Заходняй Украіне, нас прыемна ўразіла панаванне ўкраінскай мовы і поўная немень, як кажуць ва Украіне, “маскальскай” (рускай).
    Бурштын, ліпень, 1991 г. Газеты “Навіны
    БНФ”, “Пагоня”.
    3)	Маскоўская наряда “Дэмакратыя і незалежнасць”
    Такую назву меў на пачатку 90-х гг. Каардынацыйны цэнтр нацыянальна-дэмакратычных партыяў і рухаў краін былога Савецкага Саюза і Усходняй Еўропы, рабочая нарада якога адбылася 14-15 сакавіка 1992 г. ў Маскве. Фактычна, гэта была новая назва папярэдніх “Нарад заняволеных народаў...”
    Нарада ў Маскве была рабочай, але спектр удзельнікаў досыць шырокі: Арменія (Аб’яднанне “Нацыянальнае самавызначэнне”), Грузія (Нацыянальна-дэмакратычная і Рэспубліканская партыі), Літва (Вярхоўны Савет), Польшча (Партыя Свабоды, Партыя Незалежнасці), Расія (Дэмакратычны Саюз), Узбекістан (Дэмакратычная партыя “ЭРК”), Украіна (Рэспубліканская партыя), Эстонія (Партыя эстонскай нацыянальнай свабоды). Беларусь з’яўлялі дзве арганізацыі Нацыянальна-дэмакратычная партыя (Анатоль Астапенка) і Беларускі Народны Фронт (Валеры Буйвал).