• Газеты, часопісы і г.д.
  • Игде зродилися иускормлены суть по Бозе  Анатоль Астапенка

    Игде зродилися иускормлены суть по Бозе

    Анатоль Астапенка

    Памер: 734с.
    2010
    161.64 МБ
    Цікавы факт у Беларускай энцыклапедыі пра НДПБ не сказана ні слова. Есць чамусьці тэкст пра
    Нацыянальна-дэмакратычную партыю Польшчы, a пра сваю, беларускую партыю ані слова! Упарта замоўчваюць гэта і партыйныя гісторыкі новай хвалі. Асабліва тыя, што заўсёды былі ворагамі ўсяго нацыянальнага і духовага гэтак званыя лібералы, ідэолагі “чыста” дэмакратычнай партыі “Аб’яднанай грамадзянскай партыі”. Для прыкладу я спамя ну не так даўно выдадзеную кнігу: “Политические партии. Беларусь и современный мир” (Мінск, 2005). Сумнае ўражанне выклікае памянёная кніга. Гэтулькі няпраўды напісана, нават няёмка за аўтараў, некаторыя з якіх мне знаёмыя. Усе веды пра НДПБ аўтараў памянёнай кнігі зводзяцца толькі да той акалічнасці, што для ўступлення ў партыю патрабавалася веданне беларускай мовы. I болып нічога!
    Hi словам у кнізе не сказана і пра заступніцу НДПБ Беларускую нацыянальную партыю (БНП), што існавала з 1994 да 1999 г. Нават у раздзеле “Дру­гие партии” пішацца чамусьці пра “Правы рэванш”, якого насамрэч не было, а была толькі ідэя паэта Славаміра Адамовіча з памянёнай назвай; пішацца пра Мінскую арганізацыю “Рускага нацыянальнага адзінства” арганізацыя, якая наагул да Беларусі не мае дачынення; пішуць аўтары “опуса” нават пра нейкую партыю дурняў. (Прыём “затуманьвання” незразумелы толькі дурням!) А пра нацыянальна-адраджэнцкія партыі маўчок, быццам іх і не існавала.
    А такія партыі былі, і побач з Беларускім Народ­ным Фронтам таксама рабілі сваю справу ў нацыянальным адраджэнні Беларусі. Была НДПБ (19901999), потым Беларуская нацыянальная партыя (БНП) (1994-1999 гг.), партыя, што ўтварылася пасля расколу НДПБ у 1992 г. На нацыянальных пазіцыях стаяла Беларуская сацыял-дэмакратычная грамада на чале з Міхасём Ткачовым, Беларуская сялянская партыя (Я. Лугін), Беларуская хрысціянска-дэмакратычная злучнасць (П. Сілка) і незарэгістраваная партыя Свабоды (С. Высоцкі).
    Сваёй мэты ліквідацыі беларускай нацыянальнай ідэі і ўціскання ўсяго нацыянальнага беларуска-
    га адраджэння лібералы розных масцей практычна дасягнулі. У гэтым ім дапамагала і дзяржаўная палітыка, у выніку якой пасля славутага рэферэндума 1995 г. адкрыліся ўсе шлюзы ўціску парасткаў беларускасці. На час напісання гэтых радкоў (восень 2006 г.) у Беларусі няма адзінага нацыянальна-адраджэнцкага руху. Няма ні НДПБ, ні БНП. Нават БНФ існуе ў двух розных, амаль варожых, формах БНФ В. Вячоркі і КХП-БНФ 3. Пазняка. “Пяцёркі” і “Дзесяткі” займаюцца імітацыяй палітычнай працы, скіраванай на псеўдазаданне выбары новага прэзідэнта.
    На пачатку ж 1990 г. сітуацыя выглядала зусім інакш. Нацыянальная ідэя, беларусізацыя, беларуская мова і беларуская адукацыя был! тады рэальнымі аб’ектамі грамадскага жыцця. Вакол гэтых каштоўнасцяў віравала жыццё, рабілася палітыка, ствараліся і працавалі партыі ды грамадскія арганізацыі. I НДПБ займала далёка не апошнюю пазіцыю ў гэтых працэсах, а ў многіх пытаннях, пра якія я раскажу пазней, была галоўнай.
    Дык як жа ўсё гэта адбывалася? I чаму пра НДПБ партыю, якая ўзяла на сябе ўвесь цяжар першапраходцы, цяпер нават не спамінаюць ні ў афіцыйным друку, ні ў асяроддзі ліберальных дэмакратаў?
    Другое пытанне, я думаю, чыста рытарычнае, і пасля знаёмства з дадзенай кнігай чытач знойдзе адказ сам. А вось пытанне першае, на мой пагляд, мае права на існаванне.
    Ідэя стварэння партыі нацыянальна-дэмакратрічнага кірунку ўзнікла яшчэ ў 1989 г. Дакладней, яна крышталізавалася ў маіх думках (можа, і яшчэ ў каго, але пра іншых не ведаю) у час Устаноўчага з’езду Беларускага Народнага Фронту 18 траўня 1989 г. у Вільні. А калі мы ехалі ад літоўцаў на легкавушцы назад у Мінск, гэтыя ідэі ўпершыню былі агучаныя там, у салоне мащыны. Так, БНФ быў найпрагрэсіўнейшай, найрадыкальнейшай арганізацыяй у Беларусі, але ён аб’ядноўваў людзей вельмі роз­ных паглядаў, часам процілеглых. У асяроддзі Фрон-
    ту вылучаліся дзве галоўныя трупы: ад на злучала прыхільнікаў дэмакратыі і ліберальных каштоўнасцяў, другая ставіла на першы план нацыянальнае адраджэнне і незалежнасць сваёй рэспублікі. Мяне болып за ўсё цікавіў лёс Беларусі, шлях яе народа як нацыі, будучыня яе мовы і культуры. Гэтае кола праблемаў было прадметам цікавасці і невялікага кола нацыянальна сведамых супрацоўнікаў Беларускага тэхналагічнага інстытута, дзе я тады працаваў выкладнікам інфарматыкі. У выніку, прыкладна ў студзені 1990 г., быў створаны першы дакумент будучай партыі, які атрымаў назву “Дэклярацыя”. У мяне захаваўся асобнік дакумента на рускай мове, з якім я паехаў пазней на канферэнцыю МАДА (Міжнароднай асацыяцыі дэмакратычных арганізацыяў) 2 лютага 1990 г. у Вільню. Мне ён падаецца цікавым і прывяду яго цалком:
    Декларация Национально-демократической Белорусской партии (НДПБ )
    Белоруссия оказалась на грани полного упадка и быстрого исчезновения с мировой арены. Продолжи­тельное господство КПСС во всех сферах нашей жизни привело к расколу нашего общества на две части: партийную мафию с одной стороны и бесправ­ных граждан с другой стороны. В результате анти­демократической политики командно-администра­тивной системы мы получили такое явление, как национальный нигилизм. И, как нигде в СССР, в Бе­лоруссии пренебрежение ко всему национальному до­стигло опасной черты.
    Поэтому мы, возрождая основные принципы Бе­лорусской Социалистической Громады (БСГ) начала XX века, объединяемся в НДПБ с целью:
    -	содействовать образованию независимого демок­ратического Белорусского государства;
    -	демократизации всех сфер жизни Белоруссии с целью осуществления принципов правового государ­
    ства в соответствии со Всеобщей Декларацией прав человека;
    -	содействовать передаче земли мелким собствен­никам (фермерам, кооператорам и т.д.). передаче ле­сов, озер, недр в полную собственность белорусскому народу;
    -	за разгосударствление собственности на про­мышленные предприятия, развитие рыночных отно­шений и передачу предприятий в аренду, а также во владение производственным коллективам;
    -	возрождение народных белорусских обычаев, тра­диций, религиозных обрядов; приоритетного использо­вания белорусского языка во всех областях жизни, расцвета белорусской культуры, возвращению белору­сам исторической памяти и национального сознания.
    НДПБ относится с уважением ко всем другим партиям и взглядам, стремится к защите своих ин­тересов в честной и открытой борьбе.
    Оргкомитет НДПБ
    Тэкст падпісалі: А. Астапенка, У. Кулажанка, М. Цмыг. Пазней Мікола Цмыг адышоў ад палітыкі, прафесар У. Кулажанка і цяпер ведамы як беларускі эканаміст і палітык.
    МАДА першая буйная акцыя на прасторы Савецкага Саюза ў часы гарбачоўскай перабудовы, якую ладзілі не камуністы, а дэмакраты і нацыяналісты. Беларусь (у той час БССР) у Вільні заступалі некалькі чалавек ад БНФ (Артур Вольскі, Юры Хадыка, Дыяна Мікульская і аўтар гэтых радкоў). На рэгістрацыі я падаў памянёную вышэй “Дэклярацыю” і быў зарэгістраваны ўжо як заступнік НДПБ.
    Цікавая гэта была каферэнцыі, і не менш цікавы склад яе ўдзельнікаў. У лютым 1990 г. Савецкі Саюз трашчаў па швах, паўсюль ствараліся Народный фран­ты, іншыя арганізацыі дэмакратычнага кірунку. Дык на канферэнцыі былі: народныя франты, што ўзніклі практычна ўва ўсіх саюзных рэспубліках і, больш за тое, быў, прыкладам, Народны Фронт г. Варонежа,
    Народны Фронт Татарстана і г. д. Былі, наагул, экзатычныя арганізацыі, накшталт асацыяцыі горскіх народаў Каўказа. Упершыню тады я пазнаёміўся з знакамітымі расійскімі дэмакратамі: масквічом Афа­насьевым, пецярбургскай францужанкай Салье. З’яўленне такой партыі, як НДПБ на віленскім форуме ўспрынялося ў той час вельмі натуральна.
    Такім парадкам, фундамент будучай партыі быў закладзены. Ідэя стварэння партыі нацыянальна-дэмакрычнага кірунку пачала гучаць зімой і вясной 1990 г., штораз то часцей. Ідэю НДПБ падтрымаў мой найлепшы сябра Віктар Навуменка. Высветлілася, што вельмі падобныя думкі ў сакратара БНФ паэта Алеся Емельянава. У сваім 306-м пакоі Дома літаратара ў той час А. Емельянаў выконваў ролю каардынатара суполак БНФ, якія пасля ўстаноўчага з’езду імкліва множыліся. Частка людзей, што прыходзілі тады на Фрунзэ, 5, таксама падзялялі нашы пагляды так што ўрэшце быў створаны сталы аргкамітэт і пачалася праца па стварэнні партыі нацыянальна-дэмакратычнага кірунку.
    Акрамя работнікаў Дома літаратара да нашай дзейнасці спрыяльна ставіліся і супрацоўнікі, і кіраўніцтва тэхналагічнага універсітэта. Рэктар, Іван Міхайлавіч Жарскі, падтрымліваў працэс беларусізацыі. Тым, хто выкладаў на беларускай мове, нават дадаткова выплачвалі 10% ад зарплаты, сам прафесар I. Жарскі ўваходзіў у раду ТБМ. Хто б мог тады на­ват уявіць, што настане час і беларускамоўны выкладнік стане непажаданым і ў інстытутах, і ў універсітэтах Беларусі. Мала таго усякі беларускамоўны чалавек ў нашай краіне скора стане аўтаматычна апазіцыянерам і ненавісным бээнэфаўцам.
    24-25 чэрвеня 1990 г. у сценах БТІ адбылася ўстаноўчая канферэнцыя НДПБ Нацыянальна-дэмакратычнай партыі Беларусі, першай партыі ў БССР (зразумела, не лічачы КПБ), паклаўшы пачатак стварэнню шматпартыйнай сістэмы.
    На ўстаноўчую канферэнцыю партыі прыехалі заступнікі не толькі з розных куткоў Беларусі, але і з іншых рэспублік. Рэч у тым, што тады яшчэ не існавала незалежных савецкіх рэспублік, мы жылі ў адзіным “непадзельным” Савецкім Саюзе. 3 Масквы прыехаў заступнік расійскіх беларусаў Алесь Драянкоў (старшыня Беларускага Таварыства), былі заступнікі з Рыгі, Літву заступаў ведамы і цяпер дзеяч культурнага беларускага жыцця Хведар Нюнька. Цікавая акалічнасць разам з Нюнькам прыехаў на канфе­рэнцыю легендарны беларус Лявон Луцкевіч — сын знакамітага нацыянал-дэмакрата XX ст. Антона Луцкевіча, стваральніка Беларускай сацыялістычнай грамады першай партыі ў Беларусі пачатку XX ст. Драянкоў і Нюнька спачатку ўвайшлі нават у кіраўніцтва партыі і некаторы час (да прыняцця Закона аб партыях) прыязджалі на паседжанні найвышэйшага кіраўнічага органа партыі Вышняй Рады.
    На канферэнцыі былі прынятыя “Статут” партыі і “Асноўныя праграмныя прынцыпы”. Меркавалася, што разгорнутая праграма будзе прынятая пазней. Прынялі таксама тры ўхвалы (“Аб адносінах да палітычных партыяў, грамадскіх арганізацыяў ды рухаў”, ”Аб адносінах да КПСС-КПБ”, “Аб нацыянальных адносінах на Беларусі”) і два звароты: “Да Вярхоўнага Савета БССР” і “Да грамадзянаў Беларусі і Замежжа”.