Игде зродилися иускормлены суть по Бозе
Анатоль Астапенка
Памер: 734с.
2010
Ува ўмовах таталітарнага рэжыму ўсякі занятая нацыянальнай культурай хутка ператвараўся ў форму змагання за беларускасць. У выніку паседжанняў пад “страхой” сталі рэальнасцю шэраг мастацкіх выстаў, прымеркаваных да юбілейных датаў беларускай культуры. Асаблівасцю гэтых выстаў была нацыянальная зарыентаванасць, адыход ад сацрэалізму. Тут нараджаўся нонканфармізм, як! ў наш час так ярка прадстаўляе Аляксей Марачкін. Вялікім поспехам творчага асяродку “На паддашку” можна лічыць выставу да стагоддзя з дня нараджэння Алаізы Пашкевіч (Цётк!) у 1976 г. Мэтай гэтай культурніцкай акцыі было сцвердзіць, што «ёсць у нас, як і ў іншых, святыня». Творы экспанаваліся ў выстаўнай зале Саюзу мастакоў у Мінску і ў Жодзіна. У Жодзіна шэраг твораў былі сапсаваныя няведамымі людзьмі. Ёсць
меркаванне, што тэты злачынны акт быў учынены “з наводкі”, што за хуліганамі стаялі пэўныя сілы.
Значнай акцыяй мастакоў асяродку была выстава да юбілею Міколы Гусоўскага (1980 г.). Калі выстава да стагоддзя Цёткі была праігнараваная ўладай і, адпаведна, афіцыйнай прэсай, дык гэтая мела пэўны розгалас у СМІ. Адбылося гэта дзякуючы таму, што пастановай UNESCO юбілей Міколы Гусоўскага быў улучаны ў сусветны каляндар выдатных культурных падзей. У гэтых абставінах кіраўніцтву БССР нельга было ігнараваць такой знакамітай падзеі. Надумалі юбілей аўтара “Песьні пра зубра” адсвяткаваць не як юбілей беларускага асветніка, а як носьбіта духоўнай велічы “ўсходнеславянскіх народаў”. Экстрэмальныя абставіны прымусілі ўладу папусціцца.
Пасля гэтага асяродак “На паддашку” “перасяліўся” ў майстэрню Алеся Шатэрніка і Віктара Маркаўца, якая месцілася на вуліцы Дзімітрава.
У 1980-я гг. асяродак меў страты. Улады, занепакоеныя шыраннем цікавасці да беларускай культуры, распачалі чарговую хвалю рэпрэсіяў супраць патрыятычнай інтэлігенцыі. Былі звальненні з працы, узмацнілася цэнзура. Нягледзячы на гэта, асяродак працягваў культурніцка-асветніцкую дзейнасць. Наступнымі акцыямі былі: 100-гадовы юбілей Казіміра Малевіча, юбілейныя гадавіны Вацлава Ластоўскага і Язэпа Драздовіча.
Калі беларуская палітычная сітуацыя на пачатку 1990-х гг. начала мяняцца, мастакі асяродку “На паддашку” ўтварылі ядро ведамай мастацкай суполкі “Пагоня”.
Іншыя акцыі беларускай інтэлігенцыі эпохі стагнацыі
Дзякуючы дзейнасці акадэмічнай інтэлігенцыі, нацыянальна-сведамых мастакоў і літаратараў на пачатак 1980-х гг. літаральна ў паветры насіўся прывід перамен, прывід новай Беларусі, прывід нацыянальнай беларускай дзяржавы. Усё гэта не ўзнікла
проста так улады ўсё больш сціскалі жалезнае кола над нашымі нацыянальнымі святынямі, гістарычнымі помнікамі, усё больш ганьбавалася беларуская мова. У гэтыя часы выходзяць выдатныя літаратурныя творы, створаныя Уладзімірам Караткевічам, а яго “Зямля пад белымі крыламі” стала своеасаблівым падручнікам нанова адкрытай краіны Беларусі. У 1985 г. у Лондане выходзіць падпольная кніга Алега Бембеля “Роднае слова і маральна-эстэтычны прагрэс”, дзе ў незвычайнай для тых часоў форме была звернутая ўвага на заняпад беларускае мовы.
У 1986 г. сярод сведамай беларускай інтэлігенцыі ўзнік цэлы рух за абарону беларускай мовы. Быў напісаны спецыяльны ліст крык роспачы, дзе аргументавана паказвалася пільная патрэба ратавання беларускае мовы ад яе поўнага знікнення з сям’і жывых моў Зямлі. “Ліст дваццаці васьмі” ў абарону беларускай мовы, дзе ў шэрагу падпісантаў быў і аўтар гэтай кнігі, накіравалі ў ЦК КПСС, у Вярхоўны Савет СССР і яшчэ некуды. У 1987 г. быў напісаны яшчэ адзін ліст, дзе падпісалася яшчэ болып людзей. Вельмі добра помню, як нас, кожнага з падпісантаў, выклікалі тады ў галоўны будынак камуністаў па вуліцы Карла Маркса (цяпер рэзідэнцыя прэзідэнта) — у ЦК КПБ і цэлы дзень вялі гутарку, якая, зразумела, нічога не дала дый не магла даць у тыя апоіпнія савецкія часы. Дарэчы, гутарка была на самым высокім роўні з удзелам Першага Сакратара ЦК КПБ Яфрэма Сакалова і Старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР, будучага сацыял-дэмакрата, цяпер ужо нябожчыка, Г. С. Таразевіча.
Гарбачоўская перабудова і чацвертая хваля нацыянальнага адраджэння
3 надыходам гарбачоўскай перабудовы пачалася новая эпоха ў палітычных працэсах Беларусі. У 1991 г. Беларусь атрымлівае незалежнасць. Атрымлівае нечакана, зусім не гатовая да яе, але стаўшы, “як і ўсе” як іншыя рэспублікі СССР болыпасць
з якіх марылі аб самастойнасці і лічылі сваё бытаванне ў складзе Саюза акупацыяй (асабліва прыбалтыйскія краіны).
Галоўная рыса новага перыяду (90-я гады XX ст.) заняпад аўтарытэту і ўсеабдымнасці камуністычнай партыі, заняпад таталітарнай сістэмы. Новы перыяд прынёс шматпартыйнасць і новыя (для былой БССР) палітычныя ідэалогіі.
Шматпартыйнасць разгарнулася ў Беларусі з пачатку 1990-х гг. На цяперашні момант у РБ ёсць фактычна ўсе асноўныя палітычныя плыні, што існуюць у краінах Заходняй і Усходняй Еўропы. У 1988 г. паўстаў Беларускі Народны Фронт, які паставіў сабе за мэту дэмакратызацыю грамадства і нацыянальнае адраджэнне. У 1990 г. быў прыняты Закон “Аб мовах”, згодна з якім беларуская мова станавілася адзінай дзяржаўнай мовай. Пасля абвяшчэння Рэспублікі Беларусь была прынятая нацыянальная сімволіка герб “Пагоня” і бел-чырвона-белы сцяг. Пачалася чацвертая хваля нацыянальнага адраджэння, якая доўжылася з 1988 па 1996 год год рэферэндума, пасля якога вярнулася ў крыху змадыфікаваным выглядзе ранейшая савецкая сімволіка і быў прыняты закон аб дзвюх дзяржаўных мовах: беларускай і рускай, што адмоўна адбілася на пашырэнні ды развіцці беларускае мовы.
I ўсё ж за той сціслы прамежак часу было зроблена вельмі шмат. Адкрываліся беларускія класы і школы, няўхільна беларусізавалася вышэйшая школа, упершыню адкрыта друкаваліся творы нацыянал-дэмакратаў часоў культу асобы, тых, хто доўгі час насіў ярлык “ворага народа”. Грамадзянам Беларусі нарэшце сталі даступныя творы Язэпа Лёсіка, Вацлава Ластоўскага, Ларысы Геніюш, Усевалада Ігнатоўскага... Можна было выдаць кнігу “Па слядах аднаго міфа” сучаснага гісторыка Міколы Ермаловіча, якая знаходзілася пад забаронай, а яе аўтар не меў уваходу ў акадэмічныя інстытуты.
Здавалася б, што абвяшчэнне незалежнасці Бела-
русі на фоне такога ўздыму нацыянальнага адраджэння дадасць не толькі больш мажлівасцяў для беларускага руху, але і зробіць працэс фармавання беларускай нацыі-дзяржавы незваротным.
Але ў 1991 г., годзе абвяшчэння незалежнасці шэрагу постсавецкіх рэспублік, Беларусь была, відавочна, адзінай краінай, не гатовай да дзяржаўнай незалежнасці. Калі ў жыхароў Прыбалтыкі ідэя сваёй дзяржавы жыла ў свядомасці найзанядбанейшага абывацеля, то для беларусаў яна была незразумелай і асацыявалася хутчэй з даўнымі, але не забытымі гулагаўскімі лагерамі.
3 прыточанай вышэй канцэпцыі ўтварэння нацыідзяржавы вынікае, што кожная нацыя мусіць заваяваць свой суверэнітэт, а перад гэтым прайсці шлях аўтаноміі і вельмі захацець незалежнасці. Так было ўва ўсіх рэспубліках былога СССР, акрамя Беларусі. Працэс утварэння нацыяў-дзяржаў, які пачаўся для большасці народаў, як мы вышэй адзначалі, яшчэ ў XIX ст., дасягнуў кульмінацыі ў канцы XX ст. Ідэалогія нацыяналізму запанавала паўсюль. Але ў Беларусі гэтая ідэалогія не стала масавай. Носьбітамі яе была невялікая частка народа, якая і стварыла БНФ.
Напачатку, у 1988 г. ідэі дэмакратыі і нацыянальнага адраджэння крочылі побач. Брак таго і другога ў грамадстве, шматгадовая нястача свабоды слова і друку, варты ганьбы стан беларускай мовы і нацыянальнай культуры нечакана, пасля 30 кастрычніка 1988 г. — часу правядзення знакамітых “Дзядоў”, скончыліся ўзнікненнем шырокага руху за дэмакратыю Беларускага Народнага Фронту (БНФ).
Грамадска-палітычныя арганізацыі ў Беларусі падчас гарбачоўскай перабудовы
Грамадска-палітычнае жыццё ў Беларусі другой паловы 80-х пачатку 90-х гг. XX ст. было вельмі бурным і разнастайным. Яно беспасярэдне фармавалася ў час гарбачоўскай перабудовы, дэмакратызацыі і нацыянальнага абуджэння апошніх гадоў існавання
СССР, з пачаткам станаўлення маладой незалежнай рэспублікі Беларусь, якая абвясціла сваю незалежнасць 27 ліпеня 1991 г. На тэты час уся Беларусь станавіла сабою стракатую палітру партыяў і арганізацыяў розных палітычных кірункаў, якія на сёння лучаць дзве галоўныя плыні: з аднаго боку, партыі і грамадскія арганізацыі, што падтрымліваюць палітыку ўрада і, з другога боку, апазіцыйныя партыі ды грамадскія арганізацыі, блізкія да гэтых партыяў, якія праводзяць незалежную ад дзяржавы палітыку.
Да пачатку бурных 1990-х гг. грамадска-палітычнае жыццё Беларусі ўжыццяўлялася пад кіроўнай роляй Камуністычнай партыі Савецкага Саюза. Пасля скасавання 6-га артыкула Канстытуцыі СССР (1990 г.) аўтарытэт КПСС-КПБ пачаў імкліва падаць, і палітычны абшар запоўніўся новымі незалежнымі палітычнымі аб’яднаннямі.
Прадвеснікам будучых нацыянальных рухаў, дэмакратычных партыяў і незалежных грамадзянскіх арганізацыяў было моладзевае культурніцкае і нацыянальна-адраджэнцкае згуртаванне “Майстроўня”, якое дзеіла ў г. Мінску з сярэдзіны 80-х гг. XX ст. “Майстроўня” імкнулася адрадзіць беларускія традыцыі, звычаі, ладзіла народныя святы — “Купалле”, “Каляды”, іншыя. Найбольш ведамай акцыяй было “Гуканне вясны”, арганізаванай нацыянальнасведамай моладдзю 20 красавіка 1986 г. каля мінскага Опернага тэатра і разагнанай органамі правапарадку. Аднак такая рэакцыя ўладаў прывяла да яшчэ болыпага росту незалежных культурніцкіх, музычных, літаратурных і іншых грамадскіх аб’яднанняў, якія атрымалі назву “нефармальных”.
“Нефармальныя” арганізацыі аб’ядноўвалі ў 1988 г. болып за 46 тыс. чалавек. У Мінску налічвалася ў той час 566 аматарскіх аб’яднанняў і клубаў паводле інтарэсаў. У 1988 г. болып за 65 % мінскай моладзі лічыла сябе “нефармаламі”. Існавалі музычныя суполкі (“металісты”, “рокеры”), літаратурныя, іншыя аб’яднанні паводле інтарэсаў. Найбольш ве-
дамым літаратурным аб’яднаннем былі “Тутэйшыя”. “Тутэйшыя” незалежнае добраахвотнае таварыства маладых беларускіх літаратараў. Існавала ў 19871990 гг. Лідэрамі былі А. Бяляцкі, У. Арлоў, А. Сыс, С. Дубавец і інш. Шырокую ведамасць у Мінску ў 1985-1990 гг. мела моладзевае гістарычна-культурнае аб’яднанне “Талака”. Старшынём быў Сяржук Вітушка, а ягонымі памочнікамі будучыя ведамыя палітыкі Вінцук Вячорка і Віктар Івашкевіч. У Горадне вялікай папулярнасці дасягнуў гістарычнакультурны клуб “Паходня”, якім кіраваў доктар гістарычных навук Міхась Ткачоў.