Игде зродилися иускормлены суть по Бозе
Анатоль Астапенка
Памер: 734с.
2010
інстытуце існаваў нават грамадскі універсітэт беларускай мовы, гісторыі і культуры, рэктарам якога быў адданы беларускай справе чалавек доктар тэхнічных навук Аляксей Андрэевіч Саламонаў.
Усё гэта адышло ў нябыт. Няма ўжо таго грамадскага універсітэта, амаль знікла выкладанне на беларускай мове і ў тэхналагічным, і ў іншых інстытутах ды універсітэтах. А мэта беларускіх патрыётаў была амаль дасягнутая, і на дзяржаўным роўні. Але адкат быў імклівы, і ровень беларусізацыі, відавочна, хутка перасягнуў па мінусе той вельмі нізкі ровень ужывання беларускай мовы, што быў “дасягнуты” на канец 1980-х гг. пачатак перабудовы.
Тады, у 1990-я, усё выглядала інакш. БНФ уплываў фактычна на ўсю дзяржаўную палітыку ў сферы культуры і асветы. I не толькі ў гэтай сферы. Цяпер амаль што забыты праект Балтыйска-Чарнаморскага калектара, які гарантаваў энергетычную незалежнасць Беларусі ад Расіі. Праект абмяркоўваўся на найвышэйшых роўнях, праводзіліся навуковыя і практычныя канферэнцыі на гэтую тэму, іншыя мерапрыемствы, аднак рэальнасць аказалася цалком інакшай.
Першыя страты БНФ. Разам з узрастаннем папулярнасці БНФ і замацаваннем поспехаў, яшчэ ў той “зорны” час пачаліся і страты. У 1992 г. перасталі выходзіць “Навіны БНФ” першая фронтаўская газета, створаная ў 1988 г. як выданне арганізацыйнага камітэта. Прычына была да банальнасці простая. Першы і нязменны рэдактар “Навінаў” Алесь Суша адмовіўся пісаць пад дыктоўку Зянона Пазняка, не захацеў ператвараць газету ў чыста партыйнае выданне. За што і быў звольнены. Правіла, што “на ўсякае месца заўсёды знойдзецца чалавек і пуставаць месца не будзе”, тут дало асечку. Спроба Юры Хадыкі ачоліць газету не дала вынікаў тая знікла.
У гэтыя ж часы з БНФ фактычна разарваў Валеры Сядоў, які быў у 1989-1992 гг. ведамым актывістам Фронту і такім чынным, што апынуўся ў турме у
славутай Валадарцы. Арышт выклікалі падзеі 7 лістапада 1991 г., калі на святочным мітынгу на заклік Пазняка вялікі натоўп народу рушыў да помніка Леніну на плошчы Незалежнасці, каб ускласці правадыру “дары” калючы дрот, фуфайку і іншыя атрыбуты Гулагу. Зянон Пазняк нічым не дапамог свайму калегу па Фронце, хоць як дэпутат меў пэўныя мажлівасці. Фактычна ён адцураўся ад Валеры, дбаў болып пра сваю рэпутацыю, “мала што натварыў Сядоў...” Толькі ўмяшанне дыпламатаў ЗША выратавала тады Валеру Сядова ад турмы, а можа, і ад смерці, якой мог скончыцца няўдалы выхад з галадоўкі.
Непаразуменні паміж актывістамі БНФ і Зянонам Пазняком рэзка ўзмацніліся пасля паразы БНФ на выбарах у Вярхоўны Савет у 1995 г. Над Фронтам навісла пагроза расколу. Новыя рэаліі змусілі многіх з нас прыхаваць рамантыку беларусізацыі, культурнага і нацыянальнага адраджэння, а таксама дэмакратыі да лепшых часоў. Час ідэй знікаў, заступаючы месца жорсткаму прагматызму. У палітыку літаральна “біліся” новыя людзі, а хуткая эвалюцыя прэзідэнцкай формы кіравання да звычайнай дыктатуры канчаткова падзяліла грамадства на дзве часткі, адна гэта прэзідэнт, людзі прэзідэнта і яго электарат, другая усе тыя, хто не захацеў увайсці ў прэзідэнцкую “капэлу” і “застаўся спяваць у самадзейных калектывах” пад назвай палітычныя партыі апазіцыйнага кірунку, а таксама у грамадскіх арганізацыях з таямнічай назвай NGO.
Нягледзячы на выказаныя заганы, усю першую палову 1990-х гг. БНФ заставаўся галоўным суб’ектам беларускай палітыкі. Выразна акрэсліліся мэты Руху БНФ на III з’ездзе (29-39 траўня 1993 г.), на якім акрамя замацавання нацыянальна-дэмакратычнай праграмы былі развітыя таксама канстытуцыйныя прынцыпы, прынцыпы замежнай палітыкі, і асаблівая ўвага была скіраваная на распрацоўванне геапалітычных прыярытэтаў рэспублікі Беларусь. БНФ быў галоўнай арганізацыяй у стварэнні кан-
цэпцыі Балтыйска-Чарнаморскага калектара, якая так і засталася на паперы да гэтай пары.
На тым самым з’ездзе 1993 г. на аснове Руху БНФ узнікла партыя Беларуси! Народны Фронт (БНФ). Тэты крок выкліканы патрэбаю юрыдычнага замацавання БНФ у грамадска-палітычным жыцці Беларусі напярэдадні парламенцкіх выбараў.
БНФ пасля 1996 года. Працэс фармавання палітычна структураванага грамадства скончыўся ў 1996 г. “Кішэнныя” партыі, як кпіў з нас Зянон Пазняк яшчэ ў 1991 г., сапраўды так і засталіся кішэннымі. Але, як нечакана сталася, не нашмат ад іх стаў розніцца і БНФ. Ведама, БНФ на той час станавіў сабой добрую, структураваную арганізацыю, якая абымала практычна ўсе раёны Беларусі. Але, з іншага боку, ён перастаў мець такі ўплыў на палітычныя працэсы, які быў характэрны для ранняга перыяду, звязанага з удзелам фронтаўцаў у працы Вярхоўнага Савета 12-га склікання.
Яшчэ адным важным момантам было спыненне беларусізацыі і пачатак новай фазы русіфікацыі, што пачалася пасля рэферэндумаў, ініцыяваных Лукашэнкам у 1995-1996 гг. I ў гэтых новых рэаліях БНФ застаўся абсалютна незапатрабаваным. Раптам выявілася, што тыя высакакласныя спецыялісты, навукоўцы, мастацкія і культурный дзеячы, якімі так ганарыўся Фронт, зусім не запатрабаваныя і непажаданыя ў той Беларусі, якая пачала адбудоўвацца пасля 1996 г.
Найпарадаксальнейшымі ў гэтай сумнай рэчаіснасці, і для БНФ і для ўсяе, ужо зарыентаванай на дэмакратыю, часткі Беларусі, былі паводзіны лідэраў БНФ, і перадусім Зянона Пазняка. Замест таго, каб зрабіць патрэбныя высновы, прааналізаваць прычыны паразы і распачаць сур’ёзную працу над выпраўленнем памылак што вы думал! робіць Пазняк? Ён арганізуе маштабную акцыю прымання грамадзян Беларусі ў няісную краіну Беларуская Народная Рэспубліка (БНР) з выдаванием грамадзянскіх пашпар-
тоў! Далібог, калі б гэта была нейкая піянерская гульня, накшталт “Зарніцы”, то нічога, хай сабе. Але ж дарослыя дзядзькі і цёткі, дацэнты і прафесары запаўняюць бланкі ды анкеты і потым з замілаваннем прыціскаюць да сэрца “пашпарт грамадзяніна БНР”, у той час як у краіне ўпэўнена набірае сілу дыктатура і недалёка арышты і зняволенні актывістаў БНФ. Дарэчы, менавіта такое стаўленне да гэтай шызоіднай ідэі Пазняка было ў мяне і ў той час, калі разгортвалася гэтая “акцыя”. Тады я быў супакоены толькі тым, што не ўваходжу ў аніякія бээнэфаўскія кіраўнічыя органы шараговы сябра! А вось як старшыня Беларускай нацыянальнай партыі магу і выказаць свае пагляды. Што, дарэчы, я і зрабіў у артыкуле “Навошта БНФ загубіў нацыянальную ідэю?”, надрукаваным 1 красавіка 1996 г. у газеце Івана Каравайчыка “Здравый смысл”.
Праглядаючы сёння змест тае нататкі, проста цешышся, як усё там дакладна сказана. Мае прагнозы цалком спраўдзіліся, хоць я тады яшчэ не ведаў, што і БНФ раздзеліцца і 3. Пазняк выедзе за мяжу. 3 адным я, праўда, не пагаджуся цяпер з загалоўкам артыкула. Бо БНФ нацыянальную ідэю не загубіў, не ўсё рабілася так, як трэба, але ж у галоўным Фронт заставаўся верным сваім ідэалам. Зрэшты, калі перанесціся праз гады, у нашыя часы, дык у вялікай ступені тая крытыка для цяперашняга Фронту будзе не лішняй.
А тады, ужо з першых гадоў кіравання Аляксандра Рыгоравіча, пачаўся чынны наступ на БНФ і іншыя партыі дэмакратычнага кірунку. Не помню, з якога моманту, але цяпер усе гэтыя арганізацыі завуцца апазіцыяй.
Пераломны час пераходу ад парламенцкай формы кіравання краінай да прэзідэнцкай завершыўся не толькі абраннем А. Р. Лукашэнкі на насаду прэзідэнта, але і змяненнем Канстытуцыі РБ, якая дазволіла прэзідэнту атрымаць неабмежаваную ўладу і сканцэнтраваць у сваіх руках усе дзяржаўныя, зака-
надаўчыя і судовыя органы. На знак пратэсту людзі выходзілі на вуліцы гарадоў. Сама масавай акцыяй БНФ стаў “Чарнобыльскі шлях“, які праходзіў 26 красавіка 1996 г. на вуліцах Мінска і сабраў больш за 50 000 чалавек. Пачаліся рэпрэсіі. А лідэр БНФ Зянон Пазняк мусіў выехаць за мяжу.
Фронт застаўся “без галавы”. Наступіў працяглы і цяжкі крызіс БНФ, які завершыўся яго расколам на VI з’ездзе БНФ у верасні 1999 г. Узніклі дзве незалежный палітычныя партыі, кожная з якіх (як некалі ў гісторыі з НДПБ) лічыла сябе сапраўдным Беларускім Народным Фронтам. Hi адна з іх упарта не хацела здаваць брэнда БНФ апаненту, а двум аднолькавым БНФ-ам Мін’юст не дазваляў існаваць. У выніку адна партыя, тая, якую ўзначаліў Вінцук Вячорка, адбараніла юрыдычны статус і адпаведна назву БНФ, а другая, якая засталася вернай свайму куміру Зянону Пазняку, мусіла змяніць назву і стала Кансерватыўна-Хрысціянскай партыяй БНФ.
Пра БНФ напісана шмат і няма сэнсу паўтарацца яшчэ. Нас цікавіць толькі нацыянальная ідэя як у практыцы, так і ў тэорыі. У гэтым пытанні БНФ выдатна паказаў сябе менавіта як практычная арганізацыя, і поспехі БНФ і яго прыхільнікаў у першай палове 1990-х гг. відавочныя. Яны выклікаюць вялікую павагу і нават захапленне бо цяпер такога няма і блізка. Дайшло да таго, што чалавека, які гаварыў на беларускай мове, аўтаматычна ўважалі за “бээнэфаўца”.
Першая беларуская партия. Стварэнне НДПБ
Першай партыяй (калі не лічыць Камуністычную партыю Савецкага Саюза), створанай у нашай краіне пасля развалу СССР, была НДПБ Нацыянальна-дэмакратычная партыя Беларусі. Устаноўчы з’езд яе адбыўся 23-24 чэрвеня 1990 г. г. зн., яшчэ да абвяшчэння незалежнасці Беларусі. На той час існавала толькі адна “партыя” Камуністычная партыя Беларусі (КПБ), філіял КПСС, аднак яе нельга
Устаноўчая канферэнцыя НДПБ.
У прэзідыуме сядзяць (злева направа) М. Цмыг, А. Емельянаў, В. Навуменка.
ўлічваць, бо КПСС была, фактычна, не партыяй, а моцнай дзяржаўнай структурай, што вызначала лёсы чалавечыя на прасторы Савецкага Саюза. Устаноўчыя з’езды наступных новых партыяў перабудоўчай хвалі адбыліся значна пазней бліжэй да 1991 г. і пасля.
Стварэнне першай партыі ў Беларусі было сапраўдным выбухам, не абыякавай падзеяй, прыраўнальнай толькі да стварэння Беларускага Народнага Фронту, якое было на год раней у траўні 1989 г. Але БНФ тады быў толькі “Рухам за перабудову”, але ніяк не партыяй. Зразумела, што ўлады так узрушыліся фактам з’яўлення першай “самастойнай” партыі, што не ведалі, як рэагаваць на гэта. Мін’юсту трэба было зарэгістраваць яе. Але на падставе якіх параграфаў заканадаўства? Закон аб партыях у той час быў толькі на стадыі стварэння, ды 1 дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце БССР была прынятая толькі 27 ліпеня 1990 г., а сам Саюз разваліўся яшчэ пазней. Высокія чыноўнікі працяглы час не ведалі, што з намі рабіць. I таму зразумела, чаму юрыдычная рэгістрацыя НДПБ адбылася на цэлы год пазней. Гэтая падзея адбылася 25 чэрвеня 1991 г.