• Газеты, часопісы і г.д.
  • Игде зродилися иускормлены суть по Бозе  Анатоль Астапенка

    Игде зродилися иускормлены суть по Бозе

    Анатоль Астапенка

    Памер: 734с.
    2010
    161.64 МБ
    I ўсё ж галоўныя атрыбуты нацыянальнай ідэі, TaKia, як суверэнітэт краіны, стварэнне паўнавартаснай дзяржаўнасці, падвышэнне міжнароднага аўтарытэту
    Беларусі ставіцца галоўнай мэтаю БНФ. “Мы лічым, што нацыя, нацыянальная супольнасць ёсць натураль­ным вынікам сацыяльнасці чалавечай прыроды. Яна валодае вечнымі правамі, рэалізацыя якіх залежыць не ад назапашанага ёю палітычнага, эканамічнага ці ваеннага патэнцыялу, а выключна ад яе ўласнае волі”, запісана ў праграме.
    Ідэолагі БНФ вялікую ўвагу надавалі праўным аспектам беларускага грамадства. Што да ўмеркавання правоў нацыі і правоў асобы пытанне развязвалася наступным спосабам: “Правы нацыі на самараскрыццё роўнавялікія адпаведным правам асобы. Але тэты праўны парытэт не стварае і не можа стварыць невырашальных канфліктаў, калі кіравацца прынцыпам падмяняльнасці, які патрабуе безумоўнай роўнасці грамадзянскіх правоў асобы любой нацыянальнасці і дае магчымасць задавальнення духоўных патрэбаў нацыянальнай меншасці праз права нацыянальна-культурнай аўтаноміі”.
    На маю думку, нельга на парытэтных правах захаваць нацыю, якая толькі пачала вызваляцца з гегемоніі і ўціску больш моцнай нацыі. Патрэбен за­кон аб абароне нацыі, яе правы мусяць дамінаваць. Зрэшты, падрабязней пра гэта сказана ў нашым асобным раздзеле “Правы нацыі і чалавека”.
    Далей БНФ выступав “За вольнае і нязмушанае развіццё беларускай мастацкай культуры, за пошук свайго ўласнага аблічча ў галіне навуковых доследаў і тэхналагічных распрацовак. За тое, каб нашыя нацыянальныя каштоўнасці і адроджаная гістарычная памяць былі духоўным асяродкам для выхавання новага пакалення...Мы за добразычлівыя, раўнапраўныя і ўзаемакарысныя адносіны з усімі блізкімі і далёкімі суседзямі Беларусі. Мы за падтрымку міжнародных арганізацыяў, дзейнасць якіх забяспечвае згоду і абарону правоў чалавека”.
    У цэлым праграма ў Фронта добрая, але крыху бяззубая і, відаць, гэта пазней пачало праяўляцца. Нацыянальная ідэя мусіць быць, і яна мусіць дамінаваць праз увесь тэкст.
    БНФ на пачатку станавіў сабой аб’яднанне “нефармальных” суполак, арганізацыяў і грамадзянаў, якія выступалі перадусім за адраджэнне беларускай мовы і культуры. Пытанне выхаду Беларусі з складу СССР тады яшчэ ўголас не ўздымалася: з’езд ухваліў статут Руху, у якім сцвярджалася, што дзейнасць БНФ будзе адбывацца ў рамках Канстытуцыі БССР. На наса­ду старшыні БНФ быў абраны Зянон Пазняк. Намеснікамі сталі Міхась Ткачоў, Юры Хадыка. У 1990 г. шэраг дэмакратычных кандыдатаў пры падтрыманні БНФ абіраюць у Вярхоўны Савет СССР, а ў 1990 г. БНФ бярэ ўдзел у выбарах у прадстаўнічыя органы ўлады БССР. Па ўсіх акругах Мінска выстаўляліся кандыдаты ад Фронту альбо дэмакратычна скіраваныя грамадзяне, якіх ён падтрымліваў. У большасці акруг Мінска прадстаўнікі БНФ выйшлі ў другі тур. 25.02.1990 г. на арганізаваны БНФ мітынг пратэсту супраць недэмакратычнага правядзення выбараў прыйшло каля 100 000 чалавек. Усяго пры падтрыманні Фронту ў Вярхоўны Савет прайшло 60 дэпутатаў. Пасля выбараў у Вярхоўным Савеце ўтвараецца фракцыя БНФ 37 чалавек з 345 дэпутатаў.
    Мпынг БНФ на Паўдневым Захадзе ўчас выбраў у Вярхоўны Савет 12 склікання (1990). Злева ўнізе ў акулярах Віктар Навуменка. Трымае мікрафон аўтар.
    На II з’ездзе БНФ, які праходзіў у Мінску 23-24 сакавіка 1991 г. была принятая праграмная заява “Свабода Незалежнасць Адраджэнне”, назва якой ужо адлюстроўвала існасць курсу, узятага БНФ на новы перыяд. Разам з найважнейшымі заданиям! таго перыяду дэкамунізацыя краіны, пераход да рынкавых зносін, рэфармаванне сістэмы ўлады БНФ ставіў як першыя заданні нацыянальнае і культурнае адраджэнне, беларусізацыю сістэмы адукацыі і пашырэнне беларускае мовы. Менавіта ў тыя часы, асабліва з прыходам на пасаду старшыні Вярхоўнага Савета беларускамоўнага прафесара Станіслава Шушкевіча, пачаўся найбуйнейшы праект фармавання беларускай нацыі, які можна прыраўнаць толькі да беларусізацыі ў БССР 20-х гг. XX ст. I немалую ролю адыгрывала ў гэтым працэсе фракцыя БНФ у Вярхоўным Савеце, як і ўвесь Народны Фронт.
    БНФ і палітычныя партыі. Пачынаючы з 1990 г., з разбурэннем камуністычнай сістэмы адчыніліся дзверы для фарміравання шматпартыйнай сістэмы ўва ўсіх рэспубліках былога СССР. I калі ў іншых рэспубліках гэты працэс імкліва развіваўся, і цяпер у кожнай з новых краін існуе багатая фарбамі палітычнае жыццё, то ў Беларусі атрымалася інакш.
    Тое, што у нас цяпер няма шматпартыйнай сістэмы, я думаю, добра зразумела кожнаму. Але яна не існавала, фактычна, і ў 1990-я гг. У тым сэнсе, як гэта разумееца ў краінах заходняй дэмакратыі, дзе менавіта партыі вызначаюць унутраную і замежную палітыку дзяржавы. У нас партыі фармальна існавалі, але ж з якімі цяжкасцямі яны ўтвараліся, колькі бар’ераў ставілася перад маладымі партыямі, якія раптам вылузваліся з палітычнага шалупіння 1990-х!
    На перашкодзе новым партыям станавіліся ўсе і ўлады, і грамадства, і працоўныя калектывы і... БНФ. Зянон Пазняк лічыў, што ўсе партыі нацыянальна-дэмакратычнага кірунка мусяць уваходзіць
    у БНФ як структурный адзінкі ўсяго Фронту. Ідэя гэтая цалкам канструктыўная, зразумелая, але... нерэальная.
    Довады на карысць апошняе ідэі такія: пры яе паспяховай рэалізацыі расце моц нацыянальна-дэмакратычных пазіцыяў у грамадстве, расце і мацнее ўся структура народ-
    Зянон Пазняк
    нага руху, які з’ядноўвае БНФ, рэалізуецца цэнтралізаваная каардынацыя Фронтам усіх партыяў і структурных адзінак БНФ і, нарэшце, сам Зянон Пазняк становіцца як бы галоўным старшынём усіх гэтых партыяў 1 структур, што ўваходзяць у БНФ.
    Нерэальнасць такога падыходу відавочная. Амаль такі самы падыход быў і ў зусім нядаўнай савецкай сістэме. Той ж таталітарны, недэмакратычны шлях, які паўтарае БНФ следам за сваімі папярэднікамі камуністамі. Гэта, дарэчы і не дзіўна, бо вялікую колькасць сяброў БНФ складалі былыя камуністы. Але не для таго мы скідвалі “камуністычнае ярмо” і аддавалі свае сэрцы, думкі, і ўрэшце жыцці новым дэмакратычным ідэалам, каб зноў пяяць пад чужую дудку і не важна, што гэтая песня ўжо будзе гучаць на мілай сэрцу беларускай мове і пяяцца пра дэмакратыю.
    У чэрвені 1990 г. адбылася Устаноўчая канферэнцыя першай беларускай партыі ў Беларусі пасля замацавання ў Канстытуцыі шматпартыйнай сістэмы і скасавання кіроўнай ролі камуністычнай партыі ў жыцці рэспублікі. Гэтай першай партыяй была Нацыянальна-дэмакратычная партыя Беларусі, у якой я стаў адным з трох сустаршыняў (старшынём) партыі. Мне і маім паплечнікам хацелася ўтварыць такую палітычную арганізацыю, дзе на першы план будуць высунуты ідэалы нацыянальнага адраджэння, дзе пытанні незалежнасці Беларусі, роднай мовы, гісторыі і культуры беларусаў будуць на першым плане, і заразом Беларусь будзе паступова станавіцца дэмакратычнай, еўрапейскай дзяржавай.
    Услед за намі ў 1990-1991 гг. сталі запаўняцца іншыя нішы сацыял-дэмакратыі (партыя БСДГ на чале з М. Ткачовым), ліберальнай дэмакратыі (АДП А. Дабравольскі), хрысціянскай дэмакратыі (БХДЗ П. Сілка), была створаная сялянская партыя на чале з Я. Лугіным.
    Аднак ні адна з гэтых партыяў не кінулася ў абдымкі БНФ, як гэта задумваў Пазняк. Нават сябра Зянона Міхась Ткачоў, які фактычна быў “камандзіраваны” Фронтам узначаліць Беларускую сацыялдэмакратычную грамаду, не падтрымаў аб’яднаўчых памкненняў Пазняка. Болып за тое, менавіта М. Ткачоў стаў ініцыятарам іншага працэсу стварэння блока партыяў. Ён прапанаваў стварыць звяз, альбо блок, з партыяў дэмакратычнага кірунку над назвай “Новая Беларусь”, у які ўсе партыі ўваходзяць як раўнапраўныя партнёры. Ідэя гэтая мне спадабалася, і пры сустрэчы з Міхасём Ткачовым мы, узгадніўшы нашы пазіцыі, пачалі працу над новай структурай. Была восень-зіма 1991-1992 гг.
    Зянон Пазняк вельмі хваравіта ўспрыняў гэтую навіну. Ён выступіў у друку, дзе ў вельмі рэзкіх сло­вах выказаўся супраць свайго былога сябра Ткачова. Пачаўся моцны прэсінг на ўсе палітычныя партыі, якія падтрымалі ідэю “Новай Беларусі”. Тут адыграў ролю яшчэ і той факт, што амаль усе лідэры і сябры маладых партыяў былі і сябрамі БНФ.
    Тэты крок Пазняка хутка даў вынікі блок “Но­вая Беларусь” распаўся. НДПБ выйшла з яго, а тыя сябры, што яшчэ стаялі на раздарожжы, таксама не падтрымалі ініцыятывы. Толькі старшыня Сялянскай партыі Яўген Лугін праявіў ваенны характар (ён быў падпалкоўнік у адстаўцы) і не паддаўся на ата­ку калег з БНФ. He паддаваўся i я, але будучы толькі адным з старшыняў, цалком уплываць на палітычны курс партыі, зразумела, не мог. У выніку, у НДПБ узніклі унутраныя супярэчнасці, пачаліся ўзаемныя абвінавачванні, сваркі, якія на канец 1992 г. прывялі да расколу партыі. I ў 1993-1994 гг. існавалі
    дзве незалежныя арганізаваныя структуры пад назвай НДПБ, якія добрую частку сваёй актыўнай дзейнасці прысвячалі беганню ў Мін’юст для высвятлення пытання “хто з нас сапраўдная НДПБ?”. Як ведама, наш шлях шуканняў праўды ў Мін’юсце паўтарылі пазней прадстаўнікі іншых партыяў, і самога БНФ. Каб развязаць тупіковую сітуацыю, мы пайшлі тады на цвёрды крок спачатку быў створаны аргкамітэт, а потым прайшоў (у сакавіку 1994 г.) устаноўчы з’езд новай партыі Беларускай нацыянальнай партыі, дзе я быў абраны старшынём.
    Услед за НДПБ з тае ж прычыны нязгоды з кур­сам Пазняка на ўзурпацыю ўлады раскалолася Беларуская Хрысціянска-дэмакратычная злучнасць (БХДЗ). У выніку ўтварылася незалежная ад БНФ БХДЗ (П. Сілка) і “фронтаўская” Беларуская хрысціянска-дэмакратычная партыя (БХДП), якой кіравалі Юры Хадыка, Людміла Пеціна, а старшынём быў абраны прафесар Мікалай Крукоўскі.
    Усе гэтыя падзеі адбываліся ў першай палове 90х гг. мінулага стагоддзя. Так і не дабіўшыся аб’яднання партыяў у сваіх шэрагах, БНФ, тым не менш, колькасна і якасна рос. I да новых выбараў у Вярхоўны Савет 1995 г. фракцыя БНФ у беларускім парламенце (на працягу добрых пяці гадоў!) была найярчэйшай, найадукаванейшай і сама ўплывовай структурай Вярхоўнага Савета. 3 БНФ ды іншымі партыямі ў тыя часы лічыліся, да іх меркаванняў прыслухоўваліся на ўсіх дзяржаўных і грамадскіх роўнях. I галоўнае палітыка беларусізацыі, ініцыяваная БНФ, начала даваць адчувальны плён.
    Каб не быць галаслоўным, прытачу прыклад з уласнага досведу. У тыя часы я працаваў выкладнікам інфарматыкі ў тэхналагічным інстытуце (БДТІ) (ад 1993 г. універсітэце). 3 1991 г. я выкладаў свой прадмет па-беларуску. I магу засведчыць, што мноства асістэнтаў, дацэнтаў і прафесараў перайшлі ў тыя гады на беларускамоўнае выкладанне розных тэхнічных і гуманітарных дысцыплін. Пры нашым