• Газеты, часопісы і г.д.
  • Игде зродилися иускормлены суть по Бозе  Анатоль Астапенка

    Игде зродилися иускормлены суть по Бозе

    Анатоль Астапенка

    Памер: 734с.
    2010
    161.64 МБ
    Яшчэ ў 1910 г. В. Ластоўскі ў 27 гадоў піша пер­шую, але і цяпер актуальную кнігу “Кароткая гісторыя Беларусі”. У гэтай кнізе аўтар разглядае бела-
    рускую гісторыю не ў рэчышчы тагачаснай расійскай імперскай канцэпцыі, а як гісторыю самастойнай беларускай дзяржавы, тысячагадовую гісторыю ад часоў Полацкага княства. Гісторыя ў Ластоўскага выкладзена амаль што так, як яна бачыцца і цяпер, у прыватнасці, так як разглядаецца ў гэтай кнізе. Ёсць, ведама, і архаічныя ўжо, недакладныя моманты. Прыкладам, аўтар яшчэ не здолеў адыйсці ад штампу: ВКЛ літоўска-беларуская дзяржава. Але да сучанай канцэпцыі: “ВКЛ беларуская дзяржа­ва” трэба было яшчэ дажыць. А наагул “Кароткую гісторыю” ў пасляслоўі да гэтай кнігі добра разабраў прафесар Анатоль Грыцкевіч. Застаецца толькі далучыцца да ягоных заключных слоў: “Прайшло болып чым восемдзесят гадоў з таго часу, калі была апублікавана кніга Вацлава Юстынавіча Ластоўскага, але “Кароткая гісторыя Беларусі” не страціла сваёй каштоўнасці, зачароўвае чытача і сёння”.
    Нацыяналістычныя арганізацыі Заходняй Беларусі
    Беларуская нацыянал-сацыялістычная партыя (БНСП) і беларускі нацыянал-сацыялізм
    БНСП была утворана ў 1933 г. У яе кіраўнічае ядро ўваходзілі: Фабіян Акінчыц (старшыня), Уладзіслаў Казлоўскі (рэдактар і выдавец газэты партыйнага органа “Новы шлях”), Альбін Стэповіч, Павал Арцішэўскі, Лявон Дубейкаўскі, Канстанты Юхневіч, Алёйзы Пецюкевіч і Антон Сапко. Кіраўніцтва БНСП распрацоўвала ідэалогію, імкнулася пашырыць сет­ку партыйных арганізацыяў (моцныя пазіцыі ў БНСП былі на Стаўбцоўшчыне).
    Ідэолагі нацыянал-сацыялізму выдавал! сваю га­зету “Новы шлях”. Першы нумар выйшаў у Вільні 25 лістапада 1933 г. (усяго было 24 нумары) да забароны ў 1937 г.
    Напачатку партыя арыентавалася на гітлераўскую Германію, і з ёй звязвала свае палітычныя надзеі.
    Галоўным ворагам сябры партыі бачылі “жыдоў і бальшавікоў”, што кіруюць Савецкім Саюзам. У сваім артыкуле “Жыды ў Беларусі” Фабіян Акінчыц пісаў, маўляў, яяы доўга прыгняталі еўрапейскія народы, аднак цяпер гэтыя народы паўстаюць услед за Нямеччынай, закладаючы пачатак “новай Еўропы”. Яшчэ ў адным з артыкулаў ён пры дапамозе цытатаў з Талмуда спрабаваў паказаць, што габрэі варожа ставяцца да рэшты людзей. “Па нашаму глыбокаму перакананню, абапёртаму на абсервацыі жыдоўскага народу, тэты апошні імкнецца да сусветнага панавання, каторае ён спадзяецца дасягнуць шля­хам разбурэння сучаснага грамадскага ладу з адначасным маральным аслабленнем усіх народаў”, пісаў С. Булат у “Новым шляху”.
    У звароце да чытачоў: “Наступіў час, калі частка беларускага грамадзянства, ідэалогія каторага не можа ўмясціцца ў рамкі існуючых беларускіх партыяў павінна забраць голас. ... Той накірунак, да якога мы належым і каторы акрэсляем як нацыянал-сацыялістычны, павінен знайсці шырокае распаўсюджанне сярод беларускага грамадзянства і выкрасталізавацца ў сваім тэарэтычным угрунтаванні”.
    Іх ідэалогія спалучэнне нацыянальнай ідэі з сацыялістычнай, гэта бачылася як галоўная ўмова для аб’яднання і незалежнасці беларускага народа.
    Беларускія нацыянал-сацыялісты адмаўлялі бальшавіцкую ідэю дыктатуры пралетарыяту, як зусім не прыдатную беларускаму аграрнаму грамадству. Яны наагул адкідалі марксізм, лічылі, што кожная нацыя мае свае асаблівасці і гэта трэба ўлічваць пры пабудове сацыялізму.
    Галоўныя пастулаты беларускага нацыянал-сацыялізму 30-х гг. XX ст. гэта змаганне за незалежнасць Беларусі, за дабрабыт беларускага народа і адмаўленне інтэрнацыяналізму, як пагрозы існавання народаў з не досыць высокай нацыянальнай сведаліасцю.
    Падаецца, што ў наш час такая пагроза набывае яшчэ большую актуальнасць.
    Цікавыя пагляды нацыянал-сацыялістаў на эканамічныя праблемы: асновай эканамічнай эфектыўнасці яны лічылі працу і права кожнага беларуса на поўнае карыстанне вынікамі працы. Зямля ёсць уласнасцю нацыі, а нацыя надзяляе ёю тых грамадзянаў, якія на ёй працуюць у кааператывах ці індывідуальна.
    Стаўленне да рэлігіі вызачалася паводле карыснасці ці шкоднасці для беларускай нацыі. Заклікалі бескампрамісна змагацца з “польска-каталіцкім і маскоўска-праваслаўным клерам”. Такі падыход характэрны для палітыкаў, далёкіх ад рэлігіі, і сёння паўтараецца з абсалютнай дакладнасцю.
    Праграма БНСП была прынятая ў 1936 г. і надрукаваная на старонках “Новага шляху”. Гэта была сапраўды нацыянальная праграма на першы план ставілася нацыянальнае выхаванне беларускага на­рода і змаганне з антыбеларускімі сіламі. Агаворвалася супраца з партыямі нацыянальна беларускага кірунку і падтрыманне ўсякае дзейнасці, гаспадарчых мерапрыемстваў, якія абавязкова маюць нацыянальны характар.
    У 1937 г. БНСП была забароненая польскімі ўладамі. Фабіян Акінчыц разам са сваімі блізкімі прыхільнікамі ў 1938 г. выехаў у Германію. У 1940 г. БНСП на чале з У. Казлоўскім нелегальна дзеіла пад літоўскай уладай у Вільні.
    Адразу пасля нападу Германіі на СССР, у ліпені 1941 г., Казлоўскі паспрабаваў легальна аднавіць дзейнасць партыі, аднак Альфрэд Розэнбэрг, галава акупаваных усходніх абласцей, забараніў яе, адказаўшы, што толькі Нямецкая Нацыянал-Сацыялістычная Рабочая Партыя мае права на існаванне. Такім парадкам, БНСП засталася ў падполлі. Акінчыц і сябры Партыі неўзабаве расчараваліся ў нем­цах, бо ўбачылі, што яны не нясуць абяцанай «новай Еўропы», а славян хочуць знішчыць і зрабіць рабамі. У той жа час астатні беларускі нацыянальны актыў не давяраў ім і лічыў людзьмі немцаў. Акінчыц таксама намагаўся дапамагаць вызваляць бела-
    русаў з нямецкага палону, беспаспяхова прасіў Розэнбэрга, да якога меў дачыненне, вярнуць калгасную зямлю сялянам. Ваеннапалонных спрабаваў вербаваць у прапагандысты, якія потым адпраўляліся ў Беларусь і вялі антыкамуністычную прапаганду сярод насельніцтва (усяго былі адпраўленыя 4 выпускі, каля 70 чалавек). Так быў вызвалены з палону Міхась Ганько, будучи кіраўнік Саюза Беларускай Моладзі.
    Але з смерцю Ф. Акінчыца і У. Казлоўскага ў 1943 г. БНСП спыніла сваё існаванне.
    7.	Трэці перыяд мадэрнісцкага этапа фармавання беларускай нацыі
    Нацыянальнае адраджэнне ў часы Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945 гг.
    Гаворка пра гісторыю нацыянальнага руху ў Беларусі будзе няпоўнай, калі не адзначыць хвалі нацыя­нальнага адраджэння ў часы нямецкай акупацыі. Афіцыйна амаль што ўсе нацыянальныя арганізацыі, узніклыя ў 1941-1944 гг. на тэрыторыі Беларусі, якія не падтрымлівалі камуністаў, лічацца калабаранцкімі. Але заразом забываецца іншы бок справы вялікая частка нацыянальна сведамых беларусаў імкнулася да стварэння такой Беларусі, якая будзе незалежнай як ад фашысцкай Германіі, так і ад камуністычнага Савецкага Саюза. Хоць большасць гэтых людзей верылі ў сілы свайго народа і марылі аб яго лепіпай будучыні, але нельга забывацца, што некаторыя сапраўды пайшлі на адкрытую здраду, сталі на бок Рэйху.
    Другая сусветная вайна выклікала трэцюю хва­лю беларускага адраджэння. Ужо ў 1941 г. ўзнікла Беларуская нацыянальная самапомач, пазней узнік Саюз беларускай моладзі (СБМ), з’явілася Беларус­кая незалежніцкая партыя (БНП) і паўстала Бела­руская Аўтакефальная Праваслаўная Царква. У 1942 г. на тэрыторыі акупаванай Беларусі быў арганізаваны шырокі нацыянальны рух Беларуская Цэнтральная Рада (БЦР) на чале з Радаславам Аст-
    роўскім. 3 дапомогай БЦР была нават створаная свая нацыянальная армія Беларуская Краёвая Абарона, колькасцю 23 тысячы чалавек. БЦР праводзіла вялікую асветніцкую і культурніцкую працу. Адкрываліся беларускія школы, народныя бібліятэкі, аднавілася праца Мінскага Беларускага тэатра. Беларускія кампазітары напісалі больш за 60 музычных твораў, сярод якіх балет кампазітара А. Туранкова “У лясным гушчары”, аперэта М. Шчаглова на лібрэта Н. Арсенневай “3 выраю”; выйшлі зборнікі вершаў Н. Арсенневай, Т. Лебеды, Л. Случаніна.
    Беларуская незалежніцкая партыя (БНП)
    Палітычная арганізацыя беларускіх нацыяналістаў (БНП), якая ў 1940-1950-х гг. нелегальна дзеіла ў Беларусі, была заснавана яшчэ ў канцы 1939 г. у Вільні (хоць існуе меркаванне, што пазней у 1942 г. у Мінску). Яе ідэолаг а. Вінцэнт Гадлеўскі ў 1940 г. у Варшаве піша праграму і статут партыі яны абнаўляліся ў 1942 г. пасля рэарганізацыі БНП. Згодна з статутам БНП мэтай партыі было “здабыццё і забяспечанне на будучыню Незалежнасці Беларусі” “праз баёвы зрыў народных масаў да збройнага змагання”. Найвышэйшым органам БНП быў Цэнтральны Камітэт, што ствараўся супольным з’ездам акруговых кіраўнікоў партыі. Асноўнай партыйнай адзінкай БНП было звяно з кіраўніком звяна на чале. Існавалі таксама раённыя, акруговыя і краёвыя камітэты партыі. Раз на два гады збіраўся партыйны з’езд, а таксама партыйныя канферэнцыі. Друкаваным органам БНП быў “Бюлетэнь Беларускай Незалежніцкай Партыі”, які выдаваўся ў 1942-1946 гг. (выйшла 6 нумароў).
    У час нямецкай акупацыі сябры БНП ішлі ў грамадзянскую адміністрацыю, кіравалі вайсковымі і паліцыйнымі аддзеламі, узначальвалі нацыянальныя партызанскія атрады. Пад канец чэрвеня 1944 г. ЦК БНП рыхтаваў у Мінску антынямецкае паўстанне дзеля абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі, якое адклалі з прычыны імклівага наступу Чырвонай Арміі. Летам 1944 г. кіраўніцтва партыі выеха-
    ла ў Германію, пакінуўшы ў Беларусі падпольныя і партызанскія групы.
    У 1944-1945 гг. у Беларусь з Германіі перапраўляліся дэсантныя трупы, складзеныя з сяброў БНП. Яны мусілі арганізоўваць антысавецкі супраціў у шэрагах Беларускага Краёвага Войска. Частку кіраўнікоў і актывістаў партыі, у тым ліку і старшыню ЦК БНП У. Родзьку, арыштавала савецкая дзяржбяспека. Аднак ацалелыя падпольныя структуры здолеў аб’яднаць генерал М. Вітуіпка, які кіраваў БНП у Беларусі. На эміграцыі быў утвораны Замежны сектар БНП на чале з Д. Касмовічам. Ён, праз сваіх кур’ераў, падтрымліваў лучнасць з партыяй на Бацькаўшчыне. 30 верасня 1946 г. у Заходняй Гер­манн адбылася III канферэнцыя БНП. На ёй адзначаўся “сталы рост БНП на Бацькаўшчыне”, якая пашыралася ў падполлі і мела ўплыў на партызанскі рух. Паводле некаторых звестак, БНП актыўна змагалася супраць савецкай улады да канца 1956 г. Партыйныя структуры на эміграцыі ў 1955 г. уліліся ў Беларускі Вызвольны Фронт.