• Газеты, часопісы і г.д.
  • Игде зродилися иускормлены суть по Бозе  Анатоль Астапенка

    Игде зродилися иускормлены суть по Бозе

    Анатоль Астапенка

    Памер: 734с.
    2010
    161.64 МБ
    Вось такія “парады” дае К. Каліноўскі беларускаму мужыку.
    Дарэчы, у апошнія часы існавання Рэчы Паспалітай становішча уніяцкай, ці грэка-каталіцкай, царквы ў дзяржаве рабілася ўсё менш пэўным. Палякі, не дачакаўшыся “плаўнага пераходу” з праваслаўя ў каталіцызм праз унію 1596 г., убачылі, як уніяцкая Царква ператвараецца ў асобную канфесію, фактычна становіцца самастойнай, не хацелі з гэтым фак­там пагадзіцца. Таму ў асяроддзі вернікаў-уніятаў вялася палітыка паланізацыі, і яшчэ ў 1717 г. з’явіліся дакументы аб скасаванні “рускай” веры, якой было не толькі праваслаўе, але і унія.
    Дык за што ж Кастуся Каліноўскага так узнеслі нашчадкі? Проста ягоная фігура выгадна ўпісвалася
    ў палітычныя гульні пэўных дзеячоў. Першае: ніхто не будзе адмаўляць ягонага ўдзелу ў змаганні з самадзяржаўем, і мы ведаем К. Каліноўскага як аднаго з лідэраў польскага паўстання 1863 г. на тэрыторыі Беларусі. Другое: гэта ўслаўленне Каліноўскім уніі, але гэты другі момант пачалі ўжо актыўна выкарыстоўваць пасля “раскруткі” Каліноўскага як рэвалюцыянера, тады, калі ён ужо стаў вядомым дзеячом.
    Чаму я купую ўвагу на гэтых спрэчных момантах нашага ведамага рэвалюцыянера? Ды таму, што адной з мэтаў маёй кнігі ёсць высвятленне дзейнасці тых людзей, якія спрычыніліся да ўтварэння незалежнай беларускай дзяржавы, фармавання беларускай нацыі і беларускага нацыяналізму. У асобе К. Каліноўскага непасрэдна, як мы бачым, такіх момантаў выявіць не ўдалося. У яго народ беларускі гэта толькі “дзецюкі” і “мужыкі”. Ёсць яшчэ, праўда, “браты з-пад Варшавы”.
    Аднак ёсць у паўстанцкай дзейнасці К. Каліноўскага тое, што розніць яе ад чыста польскага паўстання. I тых жа “дзецюкоў” ён вылучае не толькі ад “маскалёў”.
    Калі спачатку я не імкнуўся падымаць тэму Каліноўскага, то пасля прыточанага аналізу ягонай “Мужыцкай праўды” задумаўся: калі ў асобе К. Каліноўскага не праглядваецца нацыянальны беларускі дзеяч, то ад куль узяўся цяперашні вобраз гэтага нацыянальнага не тое што дзеяча, а нават героя? Ягонае імя цяпер асацыюецца з вобразам магутнага волата, пачынальніка беларускага адраджэння. Нават болып яго пачынаюць лічыць заснавальнікам бе­ларускага нацыяналізму, менавіта гэта сцвярджае Янка Запруднік. У якасці доваду ён бярэ цытату з “Лістоў з-пад шыбеніцы”, частку з якіх варта працытаваць і мне: “Нямаш, браткі, болыпага шчасця на гэтым свеце, як калі чалавек у галаве мае розум і навуку. Тагды ён толькі можа быць у радзе, жыці ў дастатках, і тагды толькі, памаліўшыся папраўдзе Богу, заслужыць Неба, бо, збагаціўшы розум, раза-
    ўе сэрца і радню шчыра палюбіць”. Ну што ж, пара­ды мець розум і навуку слушныя.
    Чытаем далей: “но як дзень з ноччу не ходзяць разам, так не ідзе разам навука праўдзіва з няволяй маскоўскай. Ды пакуль яна ў нас будзе, у нас нічога не будзе, не будзе праўды, багацтва, ніякай навукі”. Вось у чым рэч! Навука для нас мужыкоў не можа ісці з “няволі маскоўскай”. Што ж прапануе К. Каліноўскі ў якасці развязання гэтай “маскоўскай праблемы”? А вось што, цытую далей: “Для таго, Народзе, як толькі ты пачуеш, што браты твае з-пад Варшавы б’юцца за праўду і свабоду, тагды і ты не аставайся ззаду, но ўсхапіўшы за што можаш, за касу, сякеру, цэлай грамадой ідзі ваяваці за сваё чалавечае і народнае права, за сваю веру, за сваю зямлю родную”. Дык вось, трэба брацца за пэўны гаспадарчы інструмент і ісці разам з братамі з-пад Варшавы ваяваць супраць маскалёў, узброеных, мяркую, трохі лепш. Ці можа, у “варшаўскіх братоў” стрэльбы альбо гарматы ёсць? I зажывем мы разам з польскім панам, зажывем... Толькі прычым тут Бе­ларусь? Янка Запруднік робіць пасля цытавання гэтага месца зусім іншую выснову: ’’Лісты з-пад шыбеніцы Каліноўскага сталі палітычным крэда беларускага нацыяналізму” (стар. 71). Нейкі дзіўнаваты нацыяналізм выйшаў.
    Згаданая кніга з’явілася ў 1993 г. Значыць, міф пра Каліноўскага ўжо існаваў і мацаваўся далей. А дзе яго вытокі?
    Дай, думаю, пагляджу на думку людзей, што жылі бліжэй да тых падзей, а значыць, і больш ведалі, прынамсі, яшчэ не так папрацаваў “сапсаваны тэлефон”. I вось кніга “Белорусское движение. Очерк ис­тории национального и революционного движения белоруссов”. Аўтар беларускі гісторык і грамадскі дзеяч пачатку XX ст. Фёдар Фёдаравіч Турук. Кніга выйшла ў 1920-м г. Дарэмна я шукаў патрэбнага прозвішча ў гэтай кнізе. Пазіцыя Турука што да патрыятызму беларусаў сярэдзіны XIX ст. блізкая да
    A. H. Пыпіна (История русской этнографии. Т IV. Спб. 1892) які слушна піша: ‘Тэты патрыятызм быў “беларускі”, але сутнасць яго была польская. Ён быў беларускі па любові да тэрытарыяльнай радзімы, яе пейзажных і бытавых абставін, але ўсё жыццё беларускага народа разумелася з чыста польскага пунк­та бачання”. А адносна падзеі 1863 г. Ф. Туруком сказана менавіта столькі, колькі было ў гэтых падзеях сапраўднага сэнсу: “Падзеі 1863 г. закранаюць у значнай ступені народный масы Беларусі, якіх польскія паўстанцы клічуць на барацьбу з рускім царызмам і да адстойвання царкоўнай уніі на іх роднай мове... абяцаючы ім у незалежнай Полыпчы “роўнасць і брацтва сялян і шляхты”. Дарэчы, менавіта такім патрыётам Бацькаўшчыны быў і славуты наш зямляк, польскі маршал Юзэф Пілсудскі, сэрца якога пахавана ў Вільні.
    Нічога не сказана пра асобу К. Каліноўскага і ў творах В. Ластоўскага, які быў ці не найгрунтоўнейшым даследнікам гісторыі, культуры і літаратуры Беларусі пач. XX ст. Хто ж можа праліць свет? Ну зразумела! Хто ж, калі не Максім Багдановіч, геній нашай літаратуры? Праглядзім змест двухтомавіка збору твораў нашага знакамітага паэта. Так, ёсць у артыкуле “Белорусское возрождение” адносна цікавых для нас падзей М. Багдановіч піша: беларуская мова выкарыстоўвалася ў тыя часы ў чыста практычных мэтах: “Польскія паўстанцы 1863 г. у сваю чаргу (як адказ на дзяржаўныя расійскія выданні пра беларусаў, АА.) надрукавалі шэраг выданняў на беларускай мове. Такія “Мужыцкая праўда”, “Гутарка старога дзеда”. К. Каліноўскі выдаваў у Беластоку нават беларускую газетку “Hutarka”. Вось і ўсё! Максім Багдановіч вельмі грунтоўна ведаў беларускую гісторыю і напісаў нават шэраг арыгінальных артыкулаў. I калі ён абышоў маўчаннем дзейнасць Каліноўскага як нацыяналіста, то, відаць, і не было пра што гаварыць.
    Вось яшчэ адзін твор пачынальніка беларускага руху пачатку XX ст. Антона Луцкевіча. Гэта ягоныя
    “Выбраныя творы” выдадзеныя “Кнігазборам” у 2006 годзе. Тут на с. 311 мяне чакаў сапраўдны сюрпрыз пад назвай: “Праўда аб “Мужыцкай праўдзе”! (артыкул прыкладна 1932 г.). Луцкевіч піша, маўляў, ча­ста можна спатыкацца з заявай аб выданні К. Каліноўскім у час паўстання газеты “Мужыцкая праўда”. “Заява гэтая да нядаўніх часоў паўтаралася і беларускімі адраджэнцамі, якія стараючыся выкарыстаць для сваёй акцыі ўсё, што гаварыла аб ранейшых праявах беларускага руху, вельмі даверліва аднесліся да гэтае запраўды ж рэвалюцыйнае звесткі”. Луцкевіч раскрывав недасведчанаму чытачу праўду: “мы можам увачавідкі пераканацца, што газетай “Мужыц­кая праўда” не была. Гэта быў папросту цыкль адозваў... і нічога болей. Выходзілі яны неперыядычна і наогул з газетай не мелі нічога супольнага... змест жа адозваў меў на мэце падняць беларускае сялянства проці Масквы і здабыць ягоную прыхільнасць для “польскага ронду” (гэтак Каліноўскі збеларупічыў не вельмі ўдатна польскае слова “rzqd” — урад).
    Гераізацыя Каліноўскага была распачатая яшчэ беларускімі савецкімі гісторыкамі як гісторыя пра выдатнага рэвалюцыянера, кіраўніка польскага паўстання супраць царызму ў 1863 г. Ён стаў ахвярай рэжыму і быў павешаны на 26-м годзе жыцця. Але рэвалюцыянераў такога кшталту ў Расійскай Імперыі было нямала. Чаму ж так высока ўзнятая гэтая фігура? Разгадка простая ён і ягоныя сааўтары “Мужыцкай праўды” выкарыстоўвалі ў сваіх адозвах беларускую мову, праўда, у лацінскім алфавіце. I хоць, як вышэй падкрэслівалася, гэта было зроблена дзеля практычнай мэты, можна нават сказаць, палітычнай, таго было досыць, каб залічыць Каліноўскага да першых нацыяналістаў.
    У часы нацыянальнага адраджэння 1990-х гадоў гераізацыя Каліноўскага атрымала новы імпульс. Асабліва спрыяў гэтаму яшчэ адзін міф міф аб уніі як нацыянальнай веры. I тут прыйшліся дарэчы “уніяцкія заляцанні” да мужыкоў у “Мужыцкай праў-
    дзе”. Хоць, як пішуць тыя самыя савецкія гісторыкі, Каліноўскі быў атэістам.
    Падсумоўваючы, можна сказаць, што зроблены аналіз ставіць пад сумнеў значнасць унёска Каліноўскага ў справу адраджэння беларускага народа. Трэба ўсе ж аддзяляць “мух ад катлет” аддзяляць рэвалюцыйную дзейнасць Каліноўскага ад яго дзейнасці як прыхільніка беларускай нацыянальнай ідэі.
    Аднак трэба ўлічваць і час. Нават тыя, на цяперашні час невілічкія нумары, хай сабе не газеты, а адозвы “Мужыцкая праўда” гэта адзнака зараджэння новага народа, новай нацыі і новай эпохі. Для беларусаў настаў “момант ісціны”, настаў час фармавання беларускай нацыі. За ім шлі Франціпіак Багушэвіч, Максім Багдановіч, ішлі беларусы...
    Дзякуючы выхаду “Мужыцкай праўды” перад сусветнай грамадскасцю з’явілася нікому невядомая, но­вая мова беларуская. Кастусь Каліноўскі ў сваіх лістках “Мужыцкая праўда” вылучыў асобную мову беларусаў.
    У наш час постаць Кастуся Каліноўскага стала легендарнай. Пісьменнікі напісалі мноства мастацкіх твораў, дзе Каліноўскі выступав ўжо як нацыянальны герой, тое ж, калі не ў больший ступені, зроблена нашымі мастакамі і скульпатарамі. I неяк не ўпісваюцца ў кантэкст гераізацыі прыведзеныя вышэй крытычныя адзнакі дзейнасці Каліноўскага. Больш за тое, мяркую, што большасць уцаркоўленых праваслаўных беларусаў не залічаць яго да сваіх гістарычных герояў.
    Як жа быць?
    А сітуацыя між тым і простая і разам з тым складаная. Тут мы маем сітуацыю аналагічную той, што склалася на 240 гадоў раней (1623 г.) з Язафатам Кунцэвічам. Для праваслаўных беларусаў ён быў “душах ватам”, для уніятаў героем, пакутнікам за веру. Мінула амаль 400 гадоў у цяперашніх уніятаў Я. Кунцэвіч святы, праваслаўнаму насельніцтву ён альбо невядомы, альбо “па старой памяці” непрыяцель.
    I мы тут нічога ўжо не зробім. Мы не можам на ўсе 100% прымірыць дзве часткі аднаго беларускага народа, даць ім адных і тых жа герояў, адных і тых жа святых для гэтага перш за ўсё трэба даць адну веру, адны стандарты, адзін лад жыцця. Таму прыведзеная вышэй крытыка ні ў якім разе не азначае, што аўтар імкнецца “скінуць з п’едэстала героя” Кастуся Каліноўскага. Наадварот, я бачу ў ім не мёрт­вую схему апантанага рэвалюцыянера і барацьбіта з “маскалямі”, а жывога чалавека, які з юнацкім максімалізмам і запалам падняў масы простых беларускіх сялян на барацьбу з царызмам і адкрыў ім вочы на сваю годнасць. I я дарую яму “праваслаўную схізму”.