Игде зродилися иускормлены суть по Бозе
Анатоль Астапенка
Памер: 734с.
2010
Шмат якія сучаснікі К. I. Астрожскага адзначаюць ягоную непахісную вернасць праваслаўю. Ён не проста не прыняў ідэі уніі, якая была вельмі моднай у ягоныя часы, а стаў прыкладам адданасці веры продкаў для тых, хто яшчэ вагаўся ці станавіўся на шлях празелітызму. Вось адна з вызначальных рысаў беларускага патрыятызму: адданасць свайму народу, яго звычаям, яго спрадвечнай веры праваслаўю.
К. I. Астрожскі рупіўся аб высокім статусе служэбнікаў праваслаўнай царквы, каб яны ні ў чым не папускалі каталіцкім святарам. Для такіх мэтаў з яго ініцыятывы быў скліканы Сабор Духавенства ў 15081509 гг.
Пасля аршанскай перамогі кароль Жыгімонт дазволіў князю Канстанціну Іванавічу Астрожскаму пабудаваць каменныя цэрквы ў Вільні Троіцкую і Нікольскую.
У 1523 г. кароль Жыгімонт на просьбу Канстанціна Астрожскага даў дазвол ігумену Макарыю аднавіць Кіеўскі Міхайлаўскі Залатаверхі манастыр і заснаваў у ім манаскую грамаду. Дзякуючы намаганням К. I. Астрожскага было цвёрда вызначана юрыдычнае становішча Праваслаўнай Царквы ў ВКЛ, якое да яго было вельмі неакрэсленым. Князь Канстанцін Астрожскі спрыяў матэрыяльнаму забеспячэнню цэркваў, умацаванню рэлігійнага мыслення і падняццю дабрачыннасці праваслаўных хрысціян. Усяго за час дзейнасці Канстанціна Астрожскага Праваслаўная Царква ў ВКЛ атрымала больш за 20 грамат, якія пашыралі і сцвярджалі яе правы.
Канстанцін Іванавіч Астрожскі спрыяў адкрыццю ў Вільні ў 1524 г. друкарні, адкуль выйшлі кнігі Францішка Скарыны.
Князь К. I. Астрожскі скончыў свой зямны шлях у 1530 г. і быў пахаваны ў Кіева-Пячэрскім манастыры.
Трэці з выдатных князёў Астрожскіх пра якога цяпер належыць сказаць, гэта сын К. I. Астрожскага Канстанцін (у хрышчэнні Васіль) Канстанцінавіч Астрожскі. Заслугі гэтага чалавека перад Беларуссю і нават перад сусветнай гісторыяй такія значныя, што яго імя сапраўды магло б стаць нацыянальным сімвалам Беларусі. Аднак нягледзячы на яго царкоўныя заслугі, адрозна ад свайго прадзеда Феадора ён не кананізаваны Царквою. Ен не слаўны, як ягоны бацька, ваеннымі ўчынкамі. Але, на мой пагляд, гэтая постаць найвыдатнейшая ў гісторыі Беларусі XVI ст.
Нарадзіўся Канстанцін Канстанцінавіч у г. Тураве ў 1526 г. і правёў там свае дзіцячыя і юнацкія гады. Выхоўваўся ў адданасці праваслаўнай веры і атрымаў добрую дамовую адукацыю.
У звязку з асобай гэтага Астрожскага мне б хацелася адзначыць вельмі важны факт, што датычыць яго светагляду: К. К. Астрожскі быў адным з першых, хто наўпрост звязваў веру з нацыянальнымі асаблівасцямі. Пра тэты факт, прыкладам, сведчыць А. Яскевіч у кнізе “Падзвіжнікі...”, дзе сказана, што князь быў “глыбока перакананым прыхільнікам праваслаўя, які разумеў непарыўную сувязь традыцыйнай хрысціянскай веры з этнічнай самабытнасцю ўсходніх славян”. Яго вера была жывая, князь свята пільнаваўся пастоў, а на Вялікі Пост перад Пасхай адыходзіў у манастыр, дзе праводзіў дні і ночы ў малітвах і набажэнствах.
Дзейнасць К. К. Астрожскага на зломе XVIXVII стст. была скіраваная на падняцце адукаванасці праваслаўнага беларускага люду, на асвету і адраджэнне найлепшых традыцыяў праваслаўнай культуры. Як піша Л. Ляўшун праваслаўнае адраджэнне, пра якое так аддана рупіўся К. К. Астрожскі, павінна было адлюстраваць “тое нязліўнае адзінства веры і кіраванага ёю розуму, якое было дасягнута Вялікімі каппадакійцамі”.1
Захапленне еўрапейскай вучонасцю, што ішла ў часы Рэфармацыі з Захаду, не абышло і ВКЛ XVI ст. Кальвінізм трывала набіраў моцы на гэтых землях, і нам ёсць што ўспомніць з тых часоў імклівага пашырэння пратэстанцтва з яго нацыянальна-арыентаваным характарам і абліччам. Такія фігуры, як Радзівіл Чорны гэта скарб нацыянальнай беларускай гісторыі. I нездарма сучасны паслядоўнік таго рамантычнага
1 Благоверный князь Константин-Василий Острожский как зеркало религиозных поисков литвинов // Вестник белорусского экзархата. Благоверный князь Острожский. Альманах. Том 1. Мн., 1996.
кальвінізму XVI ст. Лявон Ліпень сцвярджае, што кальвінізм і ёсць нацыянальная вера беларусаў. Такі вывад зроблены не без падстаў. Кальвіністы і антытрынітарыі неслі асвету ў Беларусь, Сымон Будны выдаў у тыя часы знакаміты “Катэхізіс” на беларускай мове. Нёс сваю асветніцкую ношу Васіль Цяпінскі.
Контррэфармацыя, якую прынеслі католікі-езуіты, спахапіўшыся пасля празмерных поспехаў пратэстантаў, была важкім унёскам у бурны працэс адукацыі, асветы і навуковага прагрэсу ў Беларусі XVI ст. Нездарма гэтае стагоддзе лічыцца Залатой парой беларускай культуры. Дзейнасць езуіцкіх школ і чынны наступ каталіцызму наагул не маглі застацца без увагі К. К. Астрожскага. Напачатку ідэю сумоўя праваслаўньіх з католікамі ён актыўна падтрымаў. Яму падабалася тая вучонасць, што неслі католікі, ці, як тады казалі, “лацінства”, бо князя вельмі турбавалі занядбаны стан і неадукаванасць шырокіх мае беларускага сялянства.
Аднак тое сумоўе, што на самай справе неслі ідэолагі грэка-каталіцызму і якое атрымала потым назву “унія”, аказалася механічным спалучэннем, арыфметычным складаннем праваслаўна-грэцкага вучэння з рыма-каталіцкім. I нядоўгае захапленне К. К. Астрожскага ідэяй уніі змянілася цвёрдым перакананнем у яе сутнасці і смяротнай пагрозы для Святога Праваслаўя. Замест уніі К. К. Астрожскі правёў вялікую працу па адраджэнні праваслаўных традыцый візантыйскага кірунку. Князь Канстанцін быў не толькі глыбокім вернікам, з’яўляючыся грамадскім і дзяржаўным дзеячом (ужо ў 32 гады ён быў ваяводам кіеўскім), ён паводзіў сябе і як прядбачлівы палітык. Ён бачыў, якую страшэнную пагрозу незалежнасці Бацькаўшчыны нясе Люблінская унія 1569 г., і ўжо на сейме выступаў супраць аб’яднання ВКЛ і Польшчы ў адну дзяржаву. Аднак найболып непрымірымым і цвёрдым чалавекам паказаў сябе К. К. Астрожскі ў барацьбе паміж праваслаўнай і уніяцкай “партыямі” таго часу.
У 1596 г. на скліканым мітрапалітам Рагозай саборы праваслаўных епіскапаў у Брэсце адбылося абвяшчэнне аб’яднання Усходняй і Заходняй Цэркваў ВКЛ. У стварэнні уніі не ўзяла ўдзелу вялікая колькасць праваслаўнага духавенства, сярод якіх найбольш аўтарытэтнымі былі епіскапы Гедэон Балабан епіскап Львова, і Міхаіл Капысценскі епіскап Пярэмышля. Гэтыя епіскапы разам з князем Канстанцінам Астрожскім і іншымі праціўнікамі царкоўнага расколу прыехалі ў Брэст і правялі свой праваслаўны, антыуніяцкі Сабор. Духоўным натхніцелем і арганізатарам яго быў Канстанцін (Васіль) Астрожскі. Такім чынам, значная частка праваслаўных (Львоўская, Пярэмышльская епархіі і іншыя) засталіся па-за царкоўнай уніяй.
На альтэрнатыўным праваслаўным Саборы 1596 г. былі апратэставаны ўсе пастановы уніятаў. I з таго моманту пачаўся працяглы перыяд бескампраміснай барацьбы за чыстату праваслаўнай веры. Грунтоўны аналіз дакументаў і іншай літаратуры, прысвечанай гэтаму перыяду зроблены ў кнізе Івана Саверчанкі “Aurea mediocritas”. У гэтай кнізе прыведзены вельмі трапныя выніковыя словы-рэзюме кіеўскага архімандрыта Нікіфара Тура: “Не дазволім схіліць нас да новай веры. Не вырачамся праваслаўя і набажэнства нашых продкаў. Не адступімся ад правілаў і дагматаў святой Усходняй Царквы. Не выйдзем за межы, якія вызначылі нашыя бацькі. Не прымем паслушэнства папу рымскаму, застанемся вернымі патрыярху”.1
Вялікую ведамасць і сусветнае прызнанне атрымаў яшчэ адзін бок дзейнасці Астрожскага. У 1576 г. у г. Астрог (цяпер Украіна, Ровеская вобласць) князь Канстанцін Канстанцінавіч заснаваў знакамітую славяна-грэка-лацінскую Астрожскую Акадэмію. Паводле традыцыяў сярэднявечнай Еўропы там навучалі сямі свабодным навукам і пяці замежным мовам. У Акадэміі дзейнічала мноства адукаваных людзей,
1 Саверчанка I. В., Auera mediocritas. Мн., 1998. С. 107.
сярод якіх рускі першадрукар Іван Фёдараў, выдаўцы Васіль Суражскі і Цімафей Сматрыцкі і іншыя. У Астрогу друкавалася навуковая, вучэбная, богаслужэбная літаратура.
Сучасная Украіна шануе гісторыю Астрожскай Акадэміі і яе знакамітага заснавальніка. У праекце «Сем цудаў Украіны» невялікі гарадок Ровенскай вобласці Астрог прадстаўляюць адразу два «цуды» Астрожскі замак і Нацыянальная акадэмія Украіны «Астрожская акадэмія». Цікава, што ў адроджанай Нацыянальнай акадэміі «Астрожская акадэмія» жывуць традыцыі XV-XVI стст.: студэнтаў тут завуць «спудзеямі», а пасвячэнне ў студэнты «інаўгурацыяй». У акадэміі ў 2006 г. ўпершыню за 430 гадоў адбыўся выпуск багасловаў з вышэйшай сверкай адукацыяй.
Астрожская Біблія. Злева арыгінал, справа юбілейнае выданне 2006 г.
У кастрычніку 2006 г. Украіна святкавала 425гадовы юбілей Астрожскай Бібліі. Да юбілею К. К. Астрожскага нашыя суседзі ўкраінцы зрабілі, як яны самі пішуць, “бясцэнны падарунак” цудоўнае юбілейнае выданне Астрожскай Бібліі. Украінскае юбілейнае выданне Астрожскай Бібліі 2006 года цікавае тым, што гэта не проста перавыданне, а хутчэй навуковая праца архімандрыта Рафаіла (Рамана Турканяка), якую ён рабіў на працягу 31 года. Архі-
мандрыт Рафаіл правёў вялікую даследчую працу ў пошуках першакрыніц, на якія абапіраўся князь Канстанцін Астрожскі і вучоныя з акадэміі. Архімандрыт Рафаіл сцвярджае, што перавыданне Астрожскай Бібліі мае надзвычайнае значэнне. Па-першае, гэта першае навуковае выданне, якое наогул калінебудзь было зроблена ў славянскім свеце. Па-другое, яно зроблена ў Украіне. “Прыйшоў час аднавіць гістарычную справядлівасть і паказаць, хто, што, калі, дзе і як браў. А таксама паказаць, што мы не былі невукамі. Ужо ў XVI ст. у нас былі людзі, якія змаглі падрыхтаваць і выдаць такую Біблію, якая стала мірадальнай на стагоддзі», піша на сваім сайце архімандрыт Рафаіл. На сайце гаворыцца таксама, што быццам бы гістарычная справядлівасць гэта залічыць Астрожскую Біблію да ўкраінскай спадчыны, ды ні слова не сказана, што найперш гэта беларуская святыня, а ўжо потым украінская. Заканчваецца тэкст сайта фразай: «Прййміте цю Біблію всіх слов’ян не яко річ земну, але як дар небесний», — напісаў Канстанцін Астрожскі ў 1581 г.”. Аказываецца, К. К. Астрожскі ў 1581 г. ўжо ведаў сучасную ўкраінскую мову! I далей: “Дзякуючы самаадданай працы яшчэ аднаго ўкраінца сёння многія з нас змогуць па-сапраўднаму ацаніць гэты велічны падарунак с Нябёс”. Трэба разумець, што першы ўкраінец быў Канстанцін-Васіль Астрожскі?