Игде зродилися иускормлены суть по Бозе
Анатоль Астапенка
Памер: 734с.
2010
3 пункту гледжання логікі і гістарычнай праўды Астрожскую Біблію трэба безумоўна лічыць спадчынай беларускай культуры і гісторыі. Па-першае, яна была надрукаваная ў 1581 г. беларусам Іванам Федаровічам (Фёдаравым). Па-другое, кіраўніцтва выданнем ажыццяўлялася князем Канстанцінам Астрожскім, які нарадзіўся ў беларускім горадзе Тураве, і большая частка яго жыцця прайшла на тэрытторыя Беларусі, і галоўнае ён быў абаронцам праваслаўя Беларусі, заўсёды змагаўся за нацыянальнадухоўны складнік культуры і чысціню праваслаўя Вялікага княства Літоўскага.
I па-трэцяе, як падкрэслівае Алена Яскевіч, Астрожская Біблія тэкст на царкоўнаславянскай мове старабеларускай рэдакцыі. У аснову гэтай Бібліі быў пакладзены грэцкі пераклад, выкананы Супрасльска-Заблудаўскім рэлігійна-асветніцкім гуртком. “Менавіта ў сценах Супрасльскай Лаўры выспявалі ідэі нацыянальнага духоўнага адраджэння, а пазней выношваліся планы стварэння кананічна вытрыманага і дакладнага перакладу-зводу Бібліі” слушна заўважае А. Яскевіч.
Астрожская Біблія стала першай поўнай Бібліяй на славянскай мове (у старабеларускай рэдакцыі!) выдатная падзея таго часу! Над перакладам Святога Шсьма працавалі 72 перак лад нікі. Агульны аб’ём Астрожскай Бібліі склаў 1256 старонак. Астрожская Біблія стала асновай для ўсіх славянскіх кніг Святога Пісьма, якія сёння ёсць у царкоўным карыстанні і ў свецкай практыцы.
Застаецца толькі сказаць, што незразумелае абыякавае стаўленне беларусаў да сваіх вялікіх продкаў Астрожскіх. Не толькі Украіна шануе іх. Як піша часопіс «Пшэглёнд Праваслаўны» («Праваслаўны агляд») (рэдактар Ганна Радзюкевіч) род Астрожскіх ушанаваны і на Беласточчыне. Праваслаўнымі вернікамі Полыпчы заснаваны Фонд імя князя Канстанціна Астрожскага, які штогод узнагароджвае прэміяй імя Астрожскага найбольш ведамых рупліўцаў на ніве духовага адраджэння.
Зробім высновы. Дзейнасць князёў Астрожскіх гэта жывая практыка нацыянальнай ідэі ў Вялікім княстве Літоўскім. А для нас, найперш, падмурак. За некалькі стагоддзяў да сучаснай ідэі нацыяналізму, угрунтаванай у хрысціянстве, Астрожскія паказал!, як лучыцца патрыятызм, любасць да Бацькаўшчыны, Літвы-Беларусі, з верай. Яны не адрывалі гэтых паняткаў адно ад другога і тым самым на некалькі стагоддзяў апярэдзілі той пагляд на нацыянальную ідэю, якая існуе цяпер. Яны піянеры, першаадкрывальнікі новага, сучаснага чалавека, што
спалучыў у сабе рысы шчырага хрысціяніна і нацыянальна-сведамага грамадзяніна.
Што адбывалася з беларускай нацыяй у часы канфедэрацыі ВКЛ і Полыичы (у Рэчы Паспалітай)?
У 1569 г. была ўкладзена палітычная унія (звяз) ВКЛ з Польскім каралеўствам (Люблінская унія), а ў 1596 г., пасля шэрагу папярэдніх безвыніковых спроб, урэшце ўтварылася і рэлігійная унія паяднанне правасланай і каталіцкай канфесіяў у адзіную, як здавалася яе творцам, уніфікаваную канструкцыю, што атрымала назву “царкоўная унія”, альбо “грэцка-каталіцкая вера”.
ВКЛ як частка Рэчы Паспалітай. У тэты час быў страчаны вельмі важны складнік беларускага этнасу адзінства рэлігійнай прасторы, была моцна падарваная вера продкаў праваслаўе. Беларусь!, маючы праваслаўны менталітэт, пачалі існаваць у прасторы каталіцкага свету. Паступова рэальнасцю станавілася і спалячванне беларускага насельніцтва ўва ўмовах супольнага жыцця ў новай дзяржаве Рэчы Паспалітай. Унія, ці грэка-каталіцызм, мала далі практычнае карысці.
У чым істотнае адрозненне статусу беларусаў у ВКЛ і ў Рэчы Паспалітай?
1. ВКЛ: беларуская мова дзяржаўная. У культуры, літаратуры, асвеце і іншых галінах грамадскага жыцця дамінуе беларускі чыннік. Праваслаўе мае высокі статус, яно пашырана ў асяроддзі найвышэйшых дзяржаўных асобаў, у тым ліку і вялікіх князёў.
2. Рэч Паспалітая: польская мова дзяржаўная. Беларуская мова выціскаецца з ужытку і, як ведама, у 1696 г. зусім забаронена. Зразумела, і ў канцылярыі і ў літаратуры, і ў адукацыі пачынае ўладарыць польская мова і польская культура. Беларуская эліта пачынае імкліва спалячвацца. Контррэфармацыя прынесла новы ўздым каталіцкай экспансіі, а пашырэнне
езуіцкіх арганізацыяў прынесла з сабой сполыпчаную культуру, асвету і адукацыю. Праваслаўе не толькі занядбанае, за яго вызнанне ў Рэчы Паспалітай можна было нават трапіць у турму, пра што, прыкладам, сведчыць жыццё Афанасія Філіповіча.
Такім парадкам, тэты сціслы спіс сведчыць аб зменах, якія былі відавочна не на карысць беларускаму этнасу і пагатоў не набыццю належнага патэнцыялу для стварэння нацыі, да якога вось-вось мела прыступіць Еўропа.
Яшчэ адзін негатыўны момант новай палітычнай сітуацыі адзначае Янка Запруднік: “На працягу стагоддзяў і ўрад, і насельніцтва Вялікага княства Літоўскага былі надзвычайна талерантныя да іншых рэгіёнаў, але калі масы беларусаў і ўкраінцаў не пайшлі за сваімі іерархамі ў унію з Рымам, каралеўскія ўлады разам з каталіцкімі і уніяцкімі дзеячамі здзейснілі шматлікія акты гвалту над праваслаўнымі”. Пра хвалі сілавання іншаверцаў мы ведаем досыць шмат фактаў, а забойства ў 1623 г. праваслаўнымі Віцебска уніяцкага біскупа Язафата Кунцэвіча ўвайшло ў гісторыю як прыклад найвышэйшай рэлігійнай нецярпімасці. Для праваслаўных забіты біскуп застаўся ў памяці як “душахват”, а для уніятаў стаў Святым, кананізаваным Рымам. I гэта у асяроддзі усё таго самага народа! Пра якое нацыянальнае адзінства, крэўнасць, адчуванне “свайго пляча” тут можна гаварыць! Значыць, нацыі не было, а тыя рэшткі этнічнай сведамасці не ішлі ў залік перад моцнай рэлігійнай фактурай.
Моцны наступ Рэфармацыі прывёў да таго, што большасць пратэстанцкіх труп (перш за ўсё кальвіністы) навярнуліся зноў у каталіцызм, яшчэ болып узмацніўшы і без таго бурны ўзрост Каталіцкай Царквы ў Беларусі. Дзейнасць праваслаўных брацтваў галоўных абаронцаў веры ў XVI ст. і ў першых дзесяцігоддзях XVII ст. на сярэдзіне XVI ст. затухае.
Яшчэ адзін працэс тых часоў нельга пакінуць паза ўвагай. Гэта масавыя ўцёкі ў Украіну беларусаў,
перадусім сялянскага насельніцтва, якія не жадалі прымусовага пераходу ў уніяцкую царкву. Нашыя збеглыя продкі далучаліся да казацкіх аддзелаў і з гэтых казакаў спакваля ўтварылася знакамітая Запарожская Сеч. Беларуская кроў цячэ ў венах украінскіх казакаў.
Вось жа, сітуацыя, што складвалася ў XVII ст., адмоўна адбівалася на фармаванні беларускай нацыі. Пры гаворцы пра жыхароў Рэчы Паспалітай усё больш выкрастоўваўся палітычны тэрмін “польскі”, каталіцызм паступова набываў статус “польскай веры” назвы, якая пашырылася сярод простата люду. У асяроддзі ж праваслаўных дзеячоў устойліва захоўвалася назва “каталіцтва”, або “лацінства”.
Такая сітуацыя была на карысць Масковіі, суседа, які ўсё мацнеў і няўхільна ператвараўся ў Імперыю. Цары тлумачылі свае бесперапынныя захопніцкія войны з Рэччу Паспалітай (1604-1618, 16321634, 1548-1654, 1654-1667) патрэбаю вызвалення праваслаўных ад “лацінства”. Менавіта “маскалі” ўпершыню ўвялі ў канцы XVII ст. для абазначэння праваслаўнага насельніцтва ўсходніх абласцей Рэчы Паспалітай назву “беларусы” (“беларусцы”), а тэрыторыю назвалі Беларусь. Самі ж беларусы толькі ў канцы XIX ст. пачалі ўжываць гэта слова як саманазву, замест тэрмінаў “ліцвіны”, “русіны” альбо “тутэйшыя”. Тая ж ліцвінская шляхта лічыла сваёй роднай мовай рускую (русінскую, старабеларускую). Масква ў дачыненні да сваіх заходніх суседзей выкарыстоўвала тэрміны “Літва”, “літоўцы”. (Пра жамойтаў, якія праз пэўны час прысвоілі сабе назву “літоўцы”, рускія мала што і ведалі).
Але і гэтыя тэрміны мелі толькі мясцовае значэнне, для тэрыторыі ВКЛ. Тэрыторыя этнічнай Польшчы называлася Каронай, а жыхары палякамі. На дзяржаўным роўні Рэчы Паспалітай, незалежна ад тэрытарыяльнай лакалізацыі, усе жыхары называліся палякамі і дзяржава — Польшчай. Таму і ўсе памянёныя войны Масковіі з Рэччу Паспалітай у
XVII ст. называюцца руска-польскімі. Успамінаючы ганебную для рускіх акупацыю Масквы польскім войскам у 1610-1612 гг., цяпер мала хто, як з рускага боку, так і з нашага, задумваецца над тым, што істотную, калі не большую, частку таго “польскага” войска складалі выхадцы з тэрыторыі ВКЛ, г. зн. беларусы.
Беларускі нацыяналізм XVIII стагоддзя
Беларускі нацыяналізм XVIII першай паловы XIX ст. відавочна ўзнікае як адказ на масавы ўздым еўрапейскіх нацыналізмаў, які распачаўся пасля славутай буржуазнай французскай рээвалюцыі 17891793 гг. і паразы напалеонаўскага абсалютызму. Гэты беларускі нацыяналізм яшчэ не меў, відаць, сваёй акрэсленай назвы і нейкай ідэалагічнай канцэпцыі. Яго было б лепш назваць мясцовым патрыятызмам, прынамсі, гэтае слова больш адпавядае сучасным уяўленням пра тагачасны нацыянальна-вызначальны чын. Але гэта неістотна. Менавіта той, ліцвінскі, нацыяналізм XVIII ст. і стаў пачаткам наступнай хвалі этнаграфічных падарожжаў, экспедыцыяў, штуршком да напісання першых гістарычных працаў, першых беларускіх вершаў, апавяданняў, пачаткам фармавання беларускай літаратурнай мовы.
Як і ў папярэдніх XVI-XVII стст., беларускія землі захоўвалі за сабой назву “Літва”, а жыхары называліся “ліцвінамі” ці “рускімі”. Мова, якой карысталіся грамадзяне гэтага літоўскага краю Кароны, была таксама не польскай, і пагатоў не была яна нікому не ведамай жмудскай мовай. Яна была той, якую цяпер называюць беларускай. Але ў той час яна мела шэраг назваў, сярод якіх нам ведамыя літоўская (ліцвінская) альбо руская (русінская). Прытым пры выкарыстанні тэрміна “руская”, “рускі” падкрэслівалася ці мелася на ўвазе выразнае адмежаванне гэтага панятка ад назвы мовы суседняй Маскоўскай Дзяржавы, а пазней Расійскай Імперыі, дзе мясцовая мова называлася маскоўскай альбо расійскай.
Яскравай праявай літоўскага (беларускага) нацыяналізму ёсць асоба знакамітага Адама Міцкевіча. I галоўнае не тое, што ён нарадзіўся на этнічна беларускіх землях, на Навагрудчыне, а тое, што ён і лічыў сябе “ліцвінам”, і апяваў сваю Радзіму Літву ў вершах, а не Польшчу. Знакаміты верш, дзе ёсць радкі “Litwo, ojczyzno moja, ty jestes jak zdrowie”, сведчыць, па-першае, аб тым, што А. Міцкевіч лічыў сваёй Айчынай не Польшчу, а менавіта Літву-Беларусь. Па-другое, тут выказваецца такая моцная любасць дла гэтай сваёй Айчыны, якую можна прыраўнаць да галоўнай каштоўнасці для чалавека здароўем, “ты як здароўе”, піша паэт.