• Газеты, часопісы і г.д.
  • Игде зродилися иускормлены суть по Бозе  Анатоль Астапенка

    Игде зродилися иускормлены суть по Бозе

    Анатоль Астапенка

    Памер: 734с.
    2010
    161.64 МБ
    Цікавыя прыклады гэтай самай любасці, прывязанасці да сваёй Айчыны, сваёй зямелькі ў нашых суайчыннікаў XVIII ст. прыводзіць Адам Мальдзіс у кнізе “Беларусь у люстэрку мемуарнай літаратуры XVIII стагоддзя”, выдадзенай у Мінску яшчэ ў 1982 годзе. Ён адзначае, што беларуская шляхта і наагул жыхары Беларусі “ніколі не пачуваліся этнічна адзінымі з палякамі “караняжамі”. Болып за тое, у XVIII ст. сепаратысцкія імкненні толькі ўзмацніліся, узрасло адчуванне адметнасці. Нават заможная шляхта, магнаты не хавалі сваёй непрыхільнасці да Польшчы. Так, Кароль Радзівіл казаў: “Я люблю Карону, пане каханку, але няма лепш, як наша Літва. У мяне і ў Кароне ёсць кавалак зямлі, але чорт бы там сядзеў”1.
    А. Мальдзіс адзначае, што ў XVIII ст. пачалі выразна акрэслівацца патрыятычныя пачуцці жыхароў Беларусі2. “Праўда, пратрыятызм яшчэ не мае “ўласнага імя”. Ён то “літоўскі”, то “рускі”. Але ўжо супрацьпастаўлены “польскаму”, “кароннаму”. Аналізуючы творы беларускіх мемуарыстаў, Мальдзіс ад­значае іх низменную супольную рысу любасць да
    1 Rzewuski Henryk. Pamiatki Soplicy. Warshawa, 1978. C. 65.
    2 Мальдзіс Адам. Беларусь у люстэрку мемуарнай літаратуры XVIII стагоддзя. Мн., 1982. С. 92.
    сваёй Бацькаўшчыны. Так, Лукаш Галамбёўскі, паляк з паходжання, пачаў сябе лічыць ліцвінам (дзяцінства яго прайшло на Пінскім Палессі). Звяртаючыся да сына, ён кажа: “Там ліцвіны, і ты ад ліцвіна паходзіш... Як мяне гэта цешыць, што ты маю род­ную старонку знайшоў такой самай, якой яна ў маіх успамінах, у маім сэрцы. Бо калі ты “кароняж”, то я ліцвін, да касцей ліцвін, да таго ж пінчук”.
    Другі мемуарыст Г. Жавускі, які паходзіць з Валыні, юнацтва правёў у Літве на Міншчыне. “Маё разумовае жыццё абудзілася ў Літве, і калі б хто не лічыў мяне ліцвінам, той бы мяне пакрыўдзіў”. Літва была для Жавускага вельмі прывабнай, скарбніцай старых традыцыяў, там менш адчувалася ўлада грошай. “У Літве была прастата звычаяў, клапатлівае захоўванне родных паданняў ... Нейкае маральнае скіраванне грамадзкай думкі”. Фактычна, Жавускі абгрунтоўвае свой нацыяналізм, і ягонае жаданне лічыць сябе ліцвінам сугучнае сучаснаму панятку нацыяналізму, дзе адным з галоўных атрыбутаў ёсць жаданне належаць да гэтай нацыі.
    Такім парадкам, фармаванне беларускага нацыяналізму ў XVIII ст. ёсць бясспрэчным фактам. Гэтае стагоддзе, у прыраўнанні з мінулымі XVI і XVII стст., дадае новых элементаў у панятак нацыі, скарынінская любасць да родных мясцінаў падымаецца на новы ровень сведамасці. Літва (у цяперашнім сэнсе — Беларусь) становіцца нацыянальнай дзяржавай, і тое, што ВКЛ уваходзіць у склад Рэчы Паспалітай, не замінае нацыяўтварэнню, а можа, наадварот, стымулюе фармаванне беларускай нацыі. На вялікі жаль, не вельмі станоўчую ролю адыграў факт пераходу назвы Літва да другой этнічнай супольнасці жамойтаў, а новае найменне жыхароў ВКЛ беларусы да гэтага часу не ўсімі і не заўсёды ўтаесамляецца з ранейшай “Літвой”.
    I ўсё ж, няма аніякіх падстаў лічыць, як гэта робіць В. Акудовіч разам з В. Булгакавым, што беларуская нацыя начала ўтварацца толькі ў Расійскай
    імперыі” канца XIX ст. Да гэтага часу беларуская нацыя, пэўна ж, існавала і як гістарычная супольнасць людзей, і як народ, адметны сваімі старажытнымі традыцыямі ды звычаямі і, больш за тое, на тэты час сфармавалася беларуская мова ў сучасным сваім выглядзе, якая тады ўжо начала свой цярністы пілях літаратурнага ўнармавання (які, на жаль, не скончыўся да нашай пары).
    5.	Беларусь у складзе Расійскай Імперыі. Мадэрнісцкі этап фармавання беларускай нацыі
    Такім парадкам, мы падышлі да новай якаснай змены ў лёсе пакутніцы Беларусі, што звязаны ўжо з жыццём нашых продкаў у складзе новай дзяржавы Расійскай Імперыі. Гэта XIX ст. і пачатак XX ст. Настаў новы, мадэрнісцкі этап фармавання беларус­кай нацыі.
    Як ведама, ува ўсім свеце ў тэты час узнікаюць нацыі і ствараюцца дактрыны нацыяналізму. Гэта час росквіту капіталізму, і таму ўзнікненне нацыяў і нацыяналізму часта разглядаюць праз прызму класавага змагання. Мы ж паспрабуем пайсці іншым шляхам.
    Мадэрнісцкі этап фармавання беларускай нацыі я ўмоўна буду дзяліць на чатыры перыяды.
    Першы перыяд нацыянальнага абуджэння і мадэрнісцкага фармавання нацыі прыпадае на XIX ст., дасягае кульмінацыі ў перыяд беларуска-польскага паўстання 1862-1863 гадоў і канчаецца з бальшавіцкім пераваротам 1917 г.:
    а)	Беларусь пасля падзелаў Рэчы Паспалітай (1772 г. першая палова XIX ст.);
    Ь)	Пачатак русіфікацыі беларусаў і скасаванне уніі;
    с)	Беларуская літаратура, мастацтва і культура першай паловы XIX ст.;
    d)	Палітычнае жыццё Паўночна-Заходняга краю ў другой палове XIX ст.
    Беларусь пасля падзелу Рэчы Паспалітай (1772 г. першая палова XIX ст.)
    Уваходжанне Беларусі ў склад Расійскай Імперыі мела як станоўчыя, так і адмоўныя вынікі для фармавання беларускай нацыі. Менавіта тэты час (умоўна пасля французскай рэвалюцыі 1789 г.) лічыцца пунктам адліку новага надэтнічнага ўтварэння нацыяў, і пачаткам новага нацыяналістычнага мыслен­на нацыяналізму, які стаў праз зусім кароткі час, у XX ст. асноўным рухавіком сусветнай гісторыі.
    Што прынёс Беларусі і перш за ўсё беларускаму этнасу тэты новы паварот лёсу жыццё ў складзе новай дзяржавы, Расійскай Імперыі?
    Першае: нарэшце пачаў ужывацца тэрмін Бела­русь (у рускамоўным варыянце “Белоруссия”). Так у Пецярбургу называл! занятую рускімі ў 1772 г. тэрыторыю Рэчы Паспалітай, што даўней належала Вялікаму княству Літоўскаму. Паралельна “на месцах” для абазначэння гэтай тэрыторыі працягваў ужывацца тэрмін “Літва” (прыкладам, гэта адлюстравана ў творах А. Міцкевіча).
    Другое: прыпыняецца працэс паланізацыі краю. Фактычна, беларуская эліта, якая несла адказнасць за адукацыю, культуру і навуку, была ў вялікай ступені спаланізаваная. Беларуская мова з 1696 г. знікае не толькі з афіцыйнага ўжытку, але і з іншых сфер грамадскага жыцця адукацыі, асветы, культуры і інш. Нават ува уніяцкіх набажэнствах Рэчы Паспалітай, дзе доўга захоўваўся ўсходні абрад і царкоўнаславянская мова, з’явілася рэальная пагроза поўнай паланізацыі. Але аб гэтым гаворка ніжэй (раздз. VII).
    Трэцяе: пасля 243-гадовага панавання уніі да беларусаў пачынае вяртацца праваслаўе, якое было верай продкаў і існавала перад уніяцкім часам каля 400 гадоў. Да 1772 г. грэка-каталіцкая царква амаль вычарпала, калі можна так сказаць, сваю унікальную выратавальную функцыю ад лацінскай пагрозы і скаталічвання беларусаў у XVI-XVIII стст.
    Цэнтрам асветы ў тэты час становіцца Полацкая
    акадэмія, якая была на той час адзінай у свеце езуіцкай навучальнай установай. Можна пагадзіцца з I. Бабковым, які лічыць, што на базе беларускага этнасу каля сярэдзіны XIX ст. пачынае складвацца но­вая беларуская ідэнтычнасць.1 Сапраўды, як мы ўжо бачылі з папярэдняга раздзелу, XVIII ст. мела праявы мясцовага нацыналізму, які ўзрос на непрыняцці польскай культуры. Пасля 1772 г. уздзеянне польскай культуры няўхільна падае, і беларусы пачынаюць сябе бачыць без польскай цэзуры і наагул, калі можна так сказаць, без польскай аўры. Яны знаёмяцца з рускай культурай, нібыта блізкай ёй, звяртаюцца да здаецца роднага праваслаўя. Але гэта толькі здаецца. Руская культура, руская мова, рускае праваслаўе сталі за два стагоддзі непазнавальна іншымі. I на гэтым фоне, па-ранейшаму не прымаючы польскай культу­ры, беларусы пачынаюць разумець, што яны хоць і “рускія”, але не такія, як рускія Расійскай Імперыі. Гэтае ўсведамленне ідзе як зверху, так і знізу. Інтэлігенцыя пачынае глядзець у народ, які, выходзіць, захаваў і мову, і звычаі, і наагул сваю адметную беларускую культуру. Сяляне пачынаюць таксама падымаць свой гол ас і сцвярджацца ў новых умовах.
    Інтэлігенцыя заявіць аб беларусах праз такія імёны, як Ян Баршчэўскі, Рамуальд Падбярэзскі, Ян Чачот і Дунін-Марцінкевіч. Просты народ, сяляне дадуць першых беларускіх паэтаў мадэрнага перыяду Паўлюка Багрыма, Вінцэся Каратынскага.
    Руская адміністрацыя Паўночна-Заходняга краю таксама пачынае знаёміцца з насельніцтвам гэтай тэрыторыі і разумець, што тут жывуць не зусім рускія, тут гучыць не зусім руская мова і вера тут нейкая не такая... I пачынаецца працэс русіфікацыі краю. Школы, іншыя навучальныя ўстановы пераводзяцца на рускую мову навучання. Для уніяцкай царквы настаюць чорныя дні, ідзе чынны перавод уніяцкіх прыходаў у праваслаўныя. А з 1839 г. унія наагул скасоўваецца.
    1 I. Бабкоў. Генеалогія беларускай ідэі // ARCHE, № 3, 2005.
    Русіфікацыя Беларусі гэта чацвертая адметнасць грамадска-палітычнага жыцця Беларусі ў складзе Расійскай Імперыі. Пра гэта напісана досыць шмат, але мала хто звяртае ўвагу на галоўную змену ў статусе беларусаў, абумоўленую руска-беларускімі дачыненнямі ў першай палове XIX ст. Гэтая адметнасць якасныя змены самога беларускага этнасу: паступова пачынае ўтварацца мадэрная беларуская нацыя. Менавіта на ўсведамленні сваёй адметнасці, на разуменні сваёй асаблівай ідэнтычнасці не польскай і не рускай, а... беларускай! ідзе гэты працэс, і ён становіцца незваротным. I вельмі яскрава ён відаць з развіцця беларускай літаратуры і ўзнікнення першых мадэрных беларускіх пісьменнікаў. Бе­ларусь увайшла ў склад Расійскай Імперыі амаль што сполыпчанай тэрыторыяй суцэльна польскага духу і сведамасці, без нацыянальнай эліты, але затое з вялікай масай “простага” народу “тутэйшых”. Праз некалькі дзесяцігоддзяў пад сярэдзіну XIX ст. сталі назірацца і першыя істотныя рысы менавіта беларус­кай нацыянальнай адметнасці.
    Адлік беларускай нацыі можна распачынаць і ад В. Дуніна-Марцінкевіча, і ад Ф. Багушэвіча пер­шых славутых беларускіх пісьменнікаў, якія засведчылі ў сваіх творах наяўнасць новай супольнасці чалевечага роду беларусаў.
    У раздзеле III мы пагаворым пра нашых пісьменнікаў падрабязней, а тут мне хацелася б закрануць яшчэ адну буйную палітычную падзею, што таксама паўплывала на лёс нашай нацыі. Гэта ведамыя ваенныя дзеянні 1862-1863 гг.
    Паўстанне 1862-1863 гг. хоць і мела перадусім сацыяльна-эканамічны характар, і цяжка меркаваць, колькі там было нацыянальных рысаў, але відавочна, што менавіта з гэтых часоў беларускі народ звярнуў на сябе ўвагу як суб’ект гісторыі. Крызіс капіталізму ў Расіі, цяжкае становішча перыферыйных раёнаў, нацыянальны прыгнёт сталі прычынай выбуху вызвольнага руху ў Польшчы і Беларусі. Характэр-