• Газеты, часопісы і г.д.
  • Игде зродилися иускормлены суть по Бозе  Анатоль Астапенка

    Игде зродилися иускормлены суть по Бозе

    Анатоль Астапенка

    Памер: 734с.
    2010
    161.64 МБ
    Пры Вялікім князі літоўскім Вітаўце Жамойція некалькі разоў пераходзіла ад тэўтонаў да Вялікага княства. Так, прыкладам, ён мусіў чатыры разы (у 1384, 1390, 1398 і 1404 гг.) аддаваць Ордэну зямлю продкаў сучасных літоўцаў Жамойцію. Кожны раз тэўтоны браліся за хрост жамойтаў, не спыняючыся і перад жорсткімі расправамі. Жамойты ўздымалі паўстанні, і ўрэшце Вітаўт, баронячы іх ад тэўтонаў, далучыў па частках іх землі да ВКЛ. Канчаткова зямля продкаў сучасных літоўцаў апынулася ў складзе ВКЛ у 1422 г. Каб падкрэсліць цяпер сваю бытнасць у складзе ВКЛ, яны выпрасілі ў Вітаўта аўтаномныя правы і асобнае ўспамінанне ў назве дзяржавы Вялікае княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае. Сучасныя лі-
    Вітаўт
    тоўцы называюць Вітаўта “Вітаўтас”, але ні ў адным сярэднявечным дакуменце ён не ўспамінаецца пад такім імем. Аб мове гэтых дакументаў I. Ліцьвін піша наступнае: “Вядомыя дзве мовы, на якіх пісаў Вітаўт: старанямецкая і стараславянская. На стараславянскай мове гэта ‘Трамата Вітаўта”, арыгінал якой знаходзіцца ў Центральным дзяржаўным Гістарычным архіве Латвіі (ф.8, оп.З, caps. “В”. №42). Грамата Вітаўта на старанямецкай мове знаходзіцца ў тым жа архіве (ф.673, оп.4, ящ.18, № 70). Цікавае ў гэтым даку­менце тое, што Вітаўт сам называе мову, на якой ён пісаў свой папярэдні ліст, “руская”.
    Мікола Ермаловіч звяртае ўвагу і на такі факт: у “Хроніцы Літоўскай і Жамойцкай” (1405 г.) гаворыцца пра Андрэя Літвіна, які раіў Вітаўту не ісці на згоду з непрыяцелем, крыкнуўшы “Не мири, Витавте, не мири”. Гэта дало падставу Вітаўту назваць яго Нямірам. Тэты факт яскрава сведчыць пра тое, што ні вялікі князь, ні яго набліжаныя не гаварылі на мове, падобнай да сучаснай літоўскай, а меркаваліся на славянскай (беларускай) мове.
    Залаты век Беларусі.
    Пачатак беларускай нацыЛ
    XVI ст. нездарма завуць Залатой парой (Залатым векам) Беларусі. У тэты час нашая краіна дасягнула найвялікшага росквіту. У тэты ж час з’явіліся найзначнейшыя помнікі беларускай культуры ў розных галінах: у літаратуры, у мастацтве, у архітэктуры і, нават, у музыцы. Ніжэй я спыняюся на дзейнасці толькі тых людзей, што зрабілі важны ўнёсак у фармаванне беларускай нацыянальнай ідэі. Я перакананы без іх творчасці не было б і сучасных выдатных дасягненняў у беларускай культуры.
    Ці можна гаварыць аб беларускай нацыі ў XVI ст.? Тэты час ведамы як Залатая пара ў гісторыі Беларусі, пазней, у XVII ст., ужо пачалася эпоха гэтак званага заняпаду. Менавіта ў XVI ст. склалася нацыя ў Англіі, трохі пазней, у XVII ст. (пасля рэвалю-
    цыі 1789 г.), бярэ пачатак французскі нацыяналізм.
    Ведама, што Залатая пара адзначаецца развіццём і росквітам беларускай мовы і літаратуры. Мы атрымалі ў тэты час “Апостал”, “Псалтыр” Францішка Скарыны, “Катэхізіс” Сымона Буднага і шмат іншых выдатных твораў на старабеларускай мове. Пісалі ў той час і на лаціне (Мікола Гусоўскі “Песня пра зуб­ра”), і па-польску (Сімеон Полацкі, вершы).
    У адной дзяржаве Вялікае княства Літоўскае гаварылі на блізкіх гаворках (дыялектах). Але побач жылі, стыкаліся людзі, якія паслугаваліся і менш зразумелымі мовамі. Славянскія (беларускія) гаворкі існавалі па-суседству з балцкімі (жамойцкімі, аукштайцкімі). Слабыя камунікацыі таго часу, брак адзінай інфармацыйнай прасторы, характэрнай для нашага часу, дазвалялі гэтым мовам суіснаваць побач у значнай ступені незалежным жыццём.
    Як мы ведаем, час фармавання нацыяў у часы ВКЛ яшчэ не настаў. Для беларускай нацыі ён прыйдзе толькі ў XIX ст. Што ж станавіла сабой у этнічнанацыянальным сэнсе ВКЛ? У XVI ст. існавалі, безумоўна, этнічныя трупы, што аб’ядноўваліся паводле моўнай, тэрытарыяльнай і канфесійнай адзнакі. Аднак ці толькі пра этнічныя трупы мы можам гаварыць? Не малую ролю адыгрывалі тады і патрыятычныя пачуцці, што відаць з твораў Скарыны, які пісаў, што кожны чалавек “да таго месца ласку мае”, дзе ён нарадзіўся. I хоць насельнікаў ВКЛ нельга назваць беларускай ці ліцвінскай нацыяй, але ў гэ­тым народзе ўжо было шмат прыкметаў будучай нацыі, і такія поліэтнічныя ўтварэнні можна назваць протанацыянальнымі.
    Янка Запруднік у сваёй кнізе “Беларусь на гістарычных скрыжаваннях” (Мн., 1996) піша: “I вясковыя жыхары, і значная большасць месцічаў заставаліся праваслаўнымі. Прычына гэтага супраціву рэфармацыйным плыням ляжала ў спольшчанасці большай часткі магнатаў, так што адданасць веры продкаў была для большасці беларусаў справаю на-
    цыянальнага выжывання”. Тэты факт сведчыць, што адной з найважнейшых нацыянальных рысаў беларускай протанацыі была праваслаўная вера. У вялікай ступені менавіта хрысціянства, у праваслаўным яго варыянце, абумовіла асноўныя рысы будучай беларускай нацыі, яе менталітэт і светагляд.
    Паставім пытание цяпер наступным парадкам. Раз нацыі ў ВКЛ не было, але былі яе папярэднікі протанацыі, то ў якой ступені яны характарызуюць будучую нацыю беларускую, з аднаго боку, і літоўскую, з другога? Які быў іх шлях да нацыі? Якія вызначальныя якасныя пераходы перажыла протанцыя, перш чым ператварыцца ў нацыю?
    Э. Сміт піша: “Меркаваць, што абмежаваная колькасць людзей, якія гавораць на падобных гаворках, вызнаюць тыя самыя звычаі і пакланяюцца тым са­мым багам, утвараюць этнічную супольнасць і таму павінны даць нараджэнне нацыяналізму ... значыцца губляць жыццёва важныя этапы этнагенезу і не засяроджвацца на шуканні чыннікаў, што спрыяюць ператварэнню неакрэсленай этнічнай катэгорыі ў этнічнае аб’яданне, а потым у этнічную супольнасць, не гаворачы ўжо пра нацыю”.1
    Ад Залатой пары да пачатку фармавання беларускай нацыі перыяду нараджэння першых беларускіх пісьменнікаў і дзеячоў новай хвалі (Францішка Багушэвіча, Дуніна-Марцінкевіча, стваральнікаў газе­ты “Гоман”) пралягаюць цэлыя тры стагоддзі. Якія ж факты можна вылучыць на шляху беларускага этнасу да нацыі, каб выразна сфармуляваць ідэю бе­ларускага нацыяналізму?
    Першы і мусовы аспект. Пры стварэнні канцэпцыі нацыяналізму вельмі важны для ўсякай нацыі зварот да мінулага. Кожнае паўторнае адкрыццё мінулага аднаўляе ў памяці народа яго лепшых герояў, адкладвае ў падсведамасці нацыянальныя сімвалы, вучыць браць прыклады з тых ідэалагізаваных асобаў, якія адпавядаюць, хай і не зусім, іх сучаснаму
    1 Э. Смит. Национализм и модернизм. М., 2004. С.94
    іміджу, але змушаюць браць з іх прыклад і рабіць так, як рабілі яны. Тут трэба не проста адзначыць “літоўскіх князёў Гедыміна і Вітаўта” ці “польскага караля Ягайлу” як гістарычных асобаў, а гаварыць пра іх як пра слаўных сыноў беларускага народа, ніколі не дазваляючы іншанайменняў: “літоўскі”, “польскі”, “рускі”, інш. Не ўступаць у марную палеміку: як правільна пісаць “Міндоўг” ці “Міндаўгас”? Пагатоў не высвятляць, якой народнасці ці, яшчэ горш, якой нацыі быў гэты Міндоўг. Ён быў безумоўна беларус, і толькі беларус! Трэба браць прыклад з сучасных літоўцаў. Там усё строга: і Міндоўг, і Скарына, і Адам Міцкевіч, і Кастусь Каліноўскі былі, ведама ж, літоўцамі! Сучасны літоўскі нацыяналізм далёка перасягае сціплыя спробы канструявання бе­ларускага нацыяналізму. Хоць пачыналі яны, як лёгка бачыць, з малога усяго толькі дадалі канчатак “ас” да ўсяго, што можна было. I вось, мы ўжо маем не польскага паэта Міцкевіча, а літоўскага Міцкявічуса, не праваслаўнага князя Альгерда, а язычніка Альгердаса і г.д.
    I мы праглынулі гэтую нажыўку. I ездзім ужо не ў Вільню, а ў Вільнюс...
    Пільна патрэбна ведаць і помніць для нас, беларусаў, найважнейшае: мы як нацыя (дакладней, протанацыя) склаліся ў часы Вялікага княства Літоўскага. Гэта была, як вельмі слушна сказаў Мікола Ермаловіч: Беларуская дзяржава “Вялікае княства Літоўскае”.
    Цэнтральнай фігурай Залатой пары справядліва лічыцца Францішак Скарына.
    Францішак Скарына
    Скарына пэўна што храналагічна першая магутная постаць на беларускім полі, у філасофіі якой мы бачым тыя прыкметы нацыяналізму, што сталі базавымі ў наш час.
    Гэта, па-першае, патрыятызм Скарыны. У прадмове да кнігі ’’Юдзіф” Скарына піша:
    “...понеже звери, ходящие в пустыни, знають ямы своя; птици, летающие по возду­ху, ведают гнезда свои; рибы, плывающие по морю и в ре­ках, чуют виры своя; пчелы и тым подобная боронять ульев своих, тако ж и люди, игде зродилися и ускормлены суть по базе, к тому месту великую ласку имаютъ.”
    I Скарына, маючы да сваёй Бацькаўшчыны “вялікую ласку”, спраўджваў свае думкі на практыцы. Ён
    не стаў працягваць сваёй асветніцкай і выдавецкай дзейнасці на Чужыне — у Чэхіі. А добра вывучыўшы друкарства, выдаўшы шэраг біблійных кніг у Празе, апрабаваўшы там друкарскі станок, пераехаў дадому у Вялікае Княства і заснаваў у сталіцы Вільні друкарню. I ўсё далейшае жыццё Скарыны непарыўна знітавана з Бацькаўшчынай. Гэтай, блізкай сэрцу, краіне ён аддае свае найлепшыя сілы, выдае 23 кнігі з галоўнай Кнігі людства Бібліі над агульнай назвай: ’’Библия руская выложена доктором Францис­ком из славного града Полоцька, Богу ко чти и лю­дей посполитым к доброму навучению”.
    Скарына падкрэслівае ў гэтай назве тое, што Біблія ім выдаецца не так, як было заведзена ў тыя часы, на царкоўнаславянскай мове, а на “рускай”, г. зн. на той мове, якой карысталіся грамадзяне ВКЛ русіны. А, як ведама, русіны гэта адна з назваў беларусаў у тыя часы (XVI ст.). Мова Бібліі Скарыны, такім парадкам, беларуская (ці, як любяць часам гаварыць “асцярожныя” даследнікі, старабеларуская). Ён не ідзе наўслед традыцыі тых часоў друкавання твораў на лацінскай ці царкоўнаславянскай мове на прафетычных мовах, а ламае гэтую традыцыю на карысць роднай мовы: “К пожитку посполитого доброг-
    Аляксей Марачкін. “Пачатак.Ф.Скарына”
    шо, найболей с тое при­чины иже мя ми­лостивый Бог с того языка на свет пустил».
    Дарэчы, тэты факт прыхільнасці да роднай мовы і нават выкарыстання яе для друкавання галоўнай кнігі Бібліі, сведчыць пра тое, што Скарына мог быць толькі праваслаўнага веравызнання, ён не мог быць католікам, бо ў тыя часы католікі карысталіся вылучна лацінскай мовай, 1 друкаванне Бібліі на лю­
    бой іншай мове выглядала б тады як страшэнная ерась, за якую прыйшлося б адказваць вельмі стро­га. Аб праваслаўным характары Скарынавай Бібліі сведчыць таксама і той факт, што выдзены ім Псалтыр паводле падбору Праваслаўны Псалтыр (В. Дарута). Але галоўным довадам праваслаўнасці Скарыны ёсць тое, што Скарына выкарыстоўвае праваслаўны Сімвал Веры, апускае знакамітае філіокве аб зыходжанні Святога Духа. Адзіны аргумент на карысць версіі аб каталіцкім веравызнанні Скарыны гэта ягонае імя Францішак, але многія даследнікі вельмі пераканаўча тлумачаць тэты факт тым, што ён прыняў такое імя, каб мець магчымасць вучыцца ў каталіцкім універсітэце.