Игде зродилися иускормлены суть по Бозе
Анатоль Астапенка
Памер: 734с.
2010
Князі Вялікага княства Літоўскага
У маю задачу не ўваходзіць пераказ гісторыі ВКЛ, што, як лічыцца, пачынаецца з часоў князя Міндоўга (1246 г.) і канчаецца ўваходжаннем ВКЛ у склад Рэчы Паспалітай у 1569 г. За апошнія часы напісана нямала выдатных кніг, дзе даецца аб’ектыўны, вытрыманы ход палітычнага і грамадскага жыцця ВКЛ, ёсць цікаваыя звесткі аб вялікіх князях. Мне хацелася б толькі крануць тут момант, важны для фармулявання нацыянальнай ідэі, пытання аб этнічнай прыналежнасці князёў Вялікага Княства.
Аб этнічнай прыналежнасці князёў Вялікага княства Літоўскага
Пячатка Міндоўга
Шмат звестак пра розныя бакі жыцця з мінулага нашага народа, у тым ліку і пра этнічнасныя асаблівасці жыхароў Княства, можна знайсці ў розных гісторыкаў.
Пра беларускае паходжанне князёў ВКЛ пераканаўча гаворыцца ў класічнай працы Міколы Ермаловіча
“Па слядах аднаго міфа”. Гэтая ідэя дасканала развітая ў ягонай жа манаграфіі “Беларуская дзяржава Вялікае княства Літоўскае”. Следам за Ермаловічам шэраг даследнікаў і літаратараў даводжанню беларускасці ВКЛ таксама прысвяцілі свае творы. I толькі, як той казаў, гультай можа ў гэтым засумнявацца. Пералічу некаторыя з ведамых мне твораў на гэтую тэму, напісаныя як на беларускай, так і рускай мовах: Насевіч В. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага.
(Мн., 1993); Сагановіч Генадзь. Нарыс гісторыі Беларусі. (Мн., 2001), Литвин И. Участвовали ли литовцы в Грюнвальдской битве, или Почему Витовт писал “по-руски”, 2003. (http://ganba.narod.ru/library.html), Тарас А. Е. Войны Московской Руси с Великим княжеством Литовским и Речью Посполитой в XIV-XVII веках (Москва Минск, 2006).
Щкава, але такая каштоўнасць, як праўда — гэта рэч патрэбная Богу, і яна рана ці позна няўхільна з’яўляецца. Я гэта да таго, што праўдзівае адлюстраванне нашай гісторыі адбываецца не толькі ў Беларусі і вядзецца не толькі беларускімі аўтарамі, але і на расійскім гістарычным полі. Прыемна здзівіла кніга А. Бушкова “Россия, которой не было. Неизвестная Атлантида. Москва, 2001”. Гэтай Атлантыдай для Бушкова была “беларуская дзяржава Вялікае княства Літоўскае”. Праўда, яшчэ не цалкам беларуская, а “руская № 2”, з якой бяруць сваё паходжанне беларусы і ўкраінцы, але, галоўнае, не літоўская ў сучасным сэнсе гэтага слова.
Нарэшце, вялікай падзеяй для нас быў выхад двухтамовай энцыклапедыі “Вялікае княства Літоўскае”, першы том якой да перавыдання, быў бібліяграфічнай рэдкасцю.
3 іншага боку, дзяржаўныя кнігарні Беларусі запалоненыя таўсценнай кнігай літоўскага гісторыка Э. Гудавічуса “Гісторыя Літвы”. Там слова беларускі і Беларусь у дачыненні да гісторыі ВКЛ пры пільным жаданні вы не знойдзеце. А ўжо пра нелітоўскае паходжанне князёў ВКЛ там і намёка няма.
3 сказанага вынікае, што для слушнага фармулявання нацыянальнай ідэі немалую ролю ў нашым гістарычным аглядзе будзе адыгрываць пытанне паходжання князёў ВКЛ. Хто яны? Да якога этнасу нележалі, беларускага ці літоўскага, гаворачы сучаснымі тэрмінамі, альбо ліцвінска-русінскага ці жамойцка-аукштайцкага, гаворачы ў катэгорыях XIII-XVI стст.?
Адказ на гэтае пытанне ў мяне будзе наступны. Калі літва была беларускім племем, то, зразумела, і яе князі былі нашымі, беларускімі продкамі, але ніяк не жамойтаў цяперашніх літоўцаў. Гэта пацвярджаецца і моўным чыннікам, і ў пэўнай ступені рэлігійным. 3 розных гістарычных крыніц можна даведацца, што мова князёў ВКЛ была русінская, а не жамойцкая, а веравызнанне спачатку праваслаўнае, а пазней і праваслаўнае, і каталіцкае, пачынаючы з Ягайлы, які памяняў сваю “веру бацькоў” на каталіцызм, каб здабыць польскую карону.
Ужо першы збіральнік літоўскіх земляў Наваградскі князь Міндоўг прыняў праваслаўе. Пра гэта сведчыць Густынскі летапіс (1246 год): “Миндовг принять веру христианскую от Востока со многими своими бояры ... Непомнозе же сын его Войшелк, пострижен во иночество”. Тое, што Войшалк, сын Міндоўга, стаў манахам, сведчыць пра тое, што праваслаўе ў тыя часы ўжо займала ў ВКЛ моцныя пазіцыі. I сапраўды Войшалк увайшоў у склад браціі Лаўрышаўскага манастыра, які быў заснаваны яшчэ ў 1225 г. Елісеем. Сам Елісей быў сынам князя Трайнаты і зай-
маў важную пасаду пры двары Міндоўга. Прападобны Елісей быў забіты ў 1259 г. і кананізаваны мітрапалітам Іосіфам Солтанам на саборы ў Вільні ў 1514 г. Мошчы Святога Елісея слылі ўчыненымі цудамі, але пасля таго як манастыр згарэў, недзе згубіліся. Нядаўна Лаўрашыўскі манастыр быў адноўлены, а 1011 лістапада 2007 г. ў Наваградку адбыліся ўрачыстасці, прысвечаныя 750-годдзю прападобнага Елісея Лаўрышаўскага. У час гэтай падзеі ў горадзе адкрылі помнік Елісею Лаўрышаўскаму.
У 1248-1254 гг. адбылася вайна, у выніку якой Наваградак заваяваў Літву. Князем Літвы стаў Міндоўг, а Наваградка яго сын Войшалк. У адрозненне ад свайго бацькі Міндоўга, які памяняў сваю веру на каталіцтва, Войшалк быў шчырым праваслаўным вернікам. Войшалк, як і Елісей, за заслугі перад праваслаўем быў кананізаваны як святы. “Нездарма ж яго партрэт быў змешчаны на вокладцы Лаўрышаўскага Евангелля” піша М. Ермаловіч. Войшалк рыхтаваўся хрысціць усю Літву, для чаго збіраў манахаў у Палонінскім манастыры і наведаў нават Афонскі манастыр у Грэцыі. Улічваючы, што мовай праваслаўя была славянская (царкоўнаславянская) мова, можна меркаваць, што славянский мовай была ўжытковая мова і МіндоўД Д га, і Войшалка.
Наступнай значнай фігурай у гісторыі ВКЛ быў князь Гедымін, які перанёс сталіцу ВКЛ з Наваградка ў Вільню ў 1321 г. (паводле іншых меркаванняў 1316 г.). У Вільні, як ведама, знаходзіцца сучасны сімвал цяперашніх літоўцаў вежа Гедыміна. } Сучасныя літоўцы не сум• няюцца ў нацыянальнай г
адпаведнасці і гістарыч“ ‘ 1 “гедымін
насці вежы Гедыміна як літоўскай святыні. Але гісторыя сведчыць пра іншае. Межы беларускіх земляў, якія аб’ядналіся пры князі Гедыміне, цягнуліся ад Дняпра на ўсходзе да Буга на захадзе, ад межаў Пскоўскага княства на поўначы да межаў Валынскага і Кіеўскага княстваў на поўдні. Менавіта беларускія землі вызначалі нутраную і вонкавую палітыку Вялікага княства Літоўскага. “Ужо тое, што ён (Гедымін) перанёс сталіцу ў Вільню, якая з’яўлялася пераважна крывіцкім горадам, яскрава падкрэслівае, чыімі інтарэсамі ён будзе кіравацца найперш у сваёй дзейнасці” (М. Ермаловіч) I далей: “Не можа быць і гаворкі ні аб ВКЛ як літоўскай дзяржаве (таксама ў сучасным значэнні гэтага слова), ні аб тым, што вялікія літоўскія князі былі выразнікамі інтарэсаў літоўскіх феадалаў, бо апошнія ўвесь час супраціўляліся ўтварэнню Вялікага княства Літоўскага і з’яўляліся ворагамі гэтага гістарычнага працэсу”. Вось вам і “вежа Гедыміна” дык гэта ж вежа ворага сучасных літоўцаў!
А што да мовы двара князя Гедыміна і яго самога варта было б прытачыць звесткі з памянёнай кнігі П. Урбана “Старажытныя ліцвіны”. Ён піша, што ў лісце да манахаў-францішканцаў Саксоніі ад 26 траўня 1323 г. Гедымін просіць прыслаць месіянераў, якія павінны абавязкова ведаць польскую, зэмгальскую і русінскую мовы. Такія ж патрабаванні былі і да іншых месіянераў. Пытанне аб зэмгалах, “адкуль яны ўзяліся”, развязваецца проста каля 100 000 засталіся жыць у ВКЛ пасля паразы ў Лівонскай вайне 1289-1290 гг. Польская мова, у тыя часы вельмі пашыраная, была ў мінулым вельмі блізкай да русінскай і іншых славянскіх моў. Застаецца русінская мова на ёй гаварыла большасць насельніцтва ВКЛ. Кажучы па-сучаснаму гэта была старабеларуская мова, ці проста беларуская. Наконт жамойцкай мовы мовы продкаў сучасных літоўцаў ніякіх спамінаў няма. Наагул жамойцкія землі доўгі час не ўваходзілі ў склад ВКЛ.
Аб паходжанні роду Гедымінавічаў вельмі падрабязныя звесткі можна знайсці ў Міколы Ермаловіча. Абапіраючыся вылучна на летапісныя крыніцы, ён даводзіць, што ад полацкіх князёў Давіда і Маўкольда сыноў князя Расціслава пачынаецца дынастыя вялікіх князёў літоўскіх: “ад першага Від і астатнія, ад другога Міндоўг”. Такім чынам, пачатак дынастыі літоўскіх князёў ад полацкай дынастыі. Гэтыя высновы цалкам рацыянальныя, калі ўспомніць той факт, што ўжо з ХІ-ХІІ ст. адзіным значным дзяржаўным утварэннем на тэрыторыях сучаснай Беларусі і Літвы была Полацкая дзяржава. I менавіта яна дыктавала палітычную волю сваім суседзям.
А што да імёнаў Гедыміна і іншых князёў літоўскіх, дык яшчэ В. Юргевіч на аснове аналізу філалагічнага матэрыялу паказаў, што імя Гедымін славянскага паходжання. Нават у Цвярскім павеце ведама назва вёскі “Едиминово”. Спробы ж тлумачыць імёны літоўскіх князёў (у тым ліку і Гедыміна) на аснове літоўскай мовы заўсёды прыводзілі да паразы. Так што, зрабіўшы з Гедыміна Гедымінаса, сучасныя літоўцы толькі паказалі сваю недасведчанасць, калі не нахабства.
Каб неяк узвысіць сваё мінулае і абгрунтаваць сваю адметнасць як “асаблівага” народа, сучасныя фантасты ад гісторыі з літоўскага боку любяць сцвярджаць, што ВКЛ ад самага пачатку і да прыняцця каталіцтва недзе ў XIII, ці нават XV, ст. было паганскай дзяржавай. Таму, маўляў, не было і літоўскага пісьменства: ці патрэбна яно паклоннікам Перуна? Такое цверджанне ёсць відавочнай хлуснёй, першыя і ўсе наступныя князі ВКЛ, як мы ўжо гаварылі, былі хрысціянамі і прытым праваслаўнымі. Як мы ўжо ведаем, Міндоўг напачатку прыняў праваслаўе, хоць потым, у 1252 г., з палітычных меркаванняў перайшоў у каталіцызм. Яго сын Войшалк быў шчырым праваслаўным вернікам, прыняў нават схіму. Войшалк перадаў свой насад сыну Данілы Галіцкага Шварну, таксами праваслаўнаму. Наступны князь Трайдзень
і яго чатыры браты паводле Галіцка-Валынскага летапіса былі хрысціянамі. Чаму ж у некаторых заходніх летапісах можна ўсё ж сустрэць згадку пра паганскасць літоўскіх князёў? М. Ермаловіч слушна тлумачыць гэта тым, што ў тыя часы “існавала завядзёнка называць бязбожнікамі, паганымі, язычнікамі ўсіх сваіх ворагаў незалежна ад веравызнання”.
Я б дадаў яшчэ адзін немалаважны аргумент. У 1054 г., як ведама, адбыўся “цывілізаваны развод” Усходняй і Заходняй цэркваў. Юрыдычна быў замацаваны факт незалежнага існавання каталіцкай Царквы з цэнтрам у Рыме і праваслаўнай з цэнтрам у Канстанцінопалі. Некалькі стагоддзяў зацятага змагання за правільнае вызнанне Хрыстовай веры, сем Усяленскіх Сабораў, што праходзілі папярэдне перад гэтым у IV-XVIII стст. прывялі ўрэшце да дзвюх незалежных Цэркваў, кожная з якіх лічыла свайго нядаўнага апанента “ерэтыком”, навуку “ерассю” альбо “языцтвам”. Таму і адлюстраваўся тэты факт у летапісах таго часу.