• Газеты, часопісы і г.д.
  • Игде зродилися иускормлены суть по Бозе  Анатоль Астапенка

    Игде зродилися иускормлены суть по Бозе

    Анатоль Астапенка

    Памер: 734с.
    2010
    161.64 МБ
    I яшчэ. Як гаварылася вышэй, К. Каліноўскі шмат разоў звяртаецца да веры вясковых мужыкоў. Чаму Каліноўскі апеляваў да веры беларускага мужыка, якую ён лічыў уніяцкай? Успомнім, Каліноўскаму было ўсяго 25 гадоў, а ў гэтыя гады рамантычныя мроі часта дамінуюць над рэчаіснасцю. А менавіта такой і магла быць уніяцкая мара аб веры беларусаў на той час. Т. Нейрн у сваім фундаментальным творы пісаў, што шлях нацыянальнай ідэнтыфікацыі вымагае прыняцця праграмы рамантызму, які абвяшчае “сентыментальную культуру”.
    I сапраўды той рамантычнай рысай беларускага этнасу для Каліноўскага з’явілася народная рэлігія, хрысціянства ў форме уніі. I хоць большая частка беларускага вясковага насельніцтва ў другой палове XIX ст. ужо не вызнавала веры “мужыкоў” — грэкакаталіцызму, ці уніі, Каліноўскі па-юнацку шчыра захапляецца гэтай таямнічай і, як ён лічыць, “беларускай верай”. Адсюль і абразлівыя выказванні ў бок маскоўскага праваслаўя. Але да уніяцтва больш падрабязна я вярнуся пазней у раздзеле VII.
    Працэс нацыянальнай мабілізацыі беларусаў у другой палове XIX пачатку XX стет.
    Другая палова XIX ст., на якой мы цяпер скупавалі ўвагу, адметная фармаваннем нацыяў і пашырэннем нацыяналізму сярод многіх народаў: Славеніі, Харва-
    тыі, Эускадзі (краіны баскаў), Каталоніі. Вызначальная роля ў гэтых працэсах, як адзначаў Т. Нейрн, адводзілася повязі паміж інтэлектуальнымі элітамі, асобамі вольных прафесіяў і, нарэшце, уласна народам.
    М. Хрох пайшоў далей і падзяліў працэс нацыянальнай мабілізацыі на тры этапы:
    1)	пачатковае фармуляванне нацыянальнай ідэі невялікім колам інтэлектуалаў, якія наноў адкрываюць нацыянальную культуру і мінулае;
    2)	вызначальны этап: ідзе працэс пашырэння на­цыянальнай ідэі прапагандыстамі з ліку асоб воль­ных прафесіяў, якія потым надаюць палітычны характар культурнаму нацыяналізму;
    3)	апошняя стадыя: падтрыманне нацыяналізму народам вядзе да масавага руху.
    Узнікненне беларускіх нацыянальных элітаў у Паўночна-Заходнім краі Расійскай Імперыі прыпадае на другую палову XIX ст. Тэты час нам даў таго, хто сказаў крылатыя словы: “Дык не пакідайце ж мовы нашай, каб не ўмёрлі” Францішка Багушэвіча. Яшчэ раней друкуе свае творы Вінцэнт ДунінМарцінкевіч. Потым піша вершы Цётка.
    Паўстанне нацыянальнай эліты, хоць і не моцнай, прывяло нават да стварэння першых друкаваных перыядычных выданняў. У 1884 г. з’явілася першая беларуская газета “Гоман”. Ужо ў першым нумары выдаўцы абвясцілі аб сваім намеры змагацца за федэрацыйную самастойнасць Беларусь По­тым “Наша доля” (1906), і “Наша ніва” (1906-1914).
    Газета “Наша ніва” адыграла вялікую ролю ў нацыянальным адраджэнні беларусаў. Яна мела вялікую папулярнасць сярод беларускага сялянства. Яна пісала: “Мы будзем імкнуцца заставіць зразумець усіх беларусаў, якія не ведаюць, хто яны, што яны беларусы, што яны павінны ведаць свае правы і дапамагаць нам у нашай працы”.
    Урэшце ўзнікаюць і палітычныя структуры спачатку партыя Беларуская Рэвалюцыйная Грамада (1902), потым Беларуская Сацыялістычная Грамада
    (1903). У праграме Грамады ставіцца задание аўтаноміі Беларусі ў рамках Расійскай Імперыі. Гэтым, фактычна, абвяшчаецца стварэнне беларускай нацыідзяржавы, што ёсць апошнім вызначальным момантам у стварэнні нацыі.
    Гістарычна склалася так, што першай ідэалагічнай дактрынай у Беларусі была сацыял-дэмакратыя, якая ўвасаблялася ў Беларускай Сацыялістычнай Грамадзе (БСГ), ці проста Грамадзе. Гэтая партыя была створаная праз рэарганізацыю Беларускай Рэвалюцыйнай Грамады (існавала з 1903 г.).
    БСГ паводзілася дзвюма вельмі важнымі канцэпцыямі. Першае, яна выступала за сацыялізм, вызна­вала марксізм, хоць і не мела стычнасці з расійскай камуністычнай партыяй (РКП(б)). Другое — і тэты факт стаў вызначальным пры стварэнні ВНР і БССР вялікае месца ў праграме БСГ займала праблема ўжыццяўлення нацыянальнай ідэі. Упершыню за ўсю гісторыю Беларусі ў складзе Расійскай Імперыі была створана праграма, дзе выразна выказвалася ідэя аўтаноміі беларускіх земляў, аўтаноміі Беларусі ад Расіі. Хоць аўтаномія не давала поўнай незалежнасці (Беларусь паводле праграмы БСГ заставалася ў скла­дзе Расійскай Імперыі) гэтая ідэя была на той час вельмі радыкальнай. Нітуючы пачатак і канец XX ст., можна сказаць, што абвяшчэнне Рэспублікі Беларусь у 1991 г. ёсць завяршэннем і спраўджаннем ідэяў, сфармуляваных у праграме БСГ.
    Пасля рэвалюцыі 1917 г. ў Беларусі існавалі дзве галоўныя палітычныя партыі: БСГ, якая ў 1918 г. была ператвораная ў БСДП (Беларускую сацыял-дэмакратычную партыю), і Камуністычная партыя Беларусі (КПБ).
    Дзейнасць БСГ БСДП непарыўна звязана з яе лідэрамі Іванам і Антонам Луцкевічамі, Алесем Гаруном і іншымі. Галоўнае, што прынесла іх дзей­насць: праграма БСГ была зрэалізаваная на практыцы стварэннем 25 сакавіка Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР), што праіснавала, праўда, нядоў-
    га. Аднак да гэтай пары існуе ўрад БНР у эміграцыі (цяперашні прэзідэнт Івонка Сурвіла).
    Іншыя вынікі дала дзейнасць камуністаў (бальшавікоў). 1-га студзеня 1919 г. была ўтвораная БССР. Ёсць меркаванне, што штуршком для абвяшчэння БССР, было папярэдняе ўтварэнне БНР.
    Трэба прызнаць, што ў 1920-я гады жыццё ў Беларусі пад кіраўніцтвам камуністычнай партыі вызначалася шырокім нацыянальным уздымам, усеагульнай беларусізацыяй. Кіруючыся нашай класіфікацыяй ідэалогіяў (гл. раздзел V), можна сказаць, што дзейнасць грамадскіх і афіцыйных асобаў тае пары, дый наагул тагачасная афіцыйная ідэалогія ёсць выпадкам нацыянал-камунізму. Аднак ужо з 1929 г. пачалася новая эпоха, пачалося станаўленне культу асобы Сталіна, пачаліся жорсткія рэпрэсіі, пад якія трапілі не толькі іншадумцы (былыя сацыял-дэмакраты, нацдэмы), але і нацыянал-камуністы (Усевалад Ігнатоўскі, Цішка Гартны, іншыя).
    Гэта становіцца зразумелым, калі ўсведаміць наступную схему фармавання нацыі-дзяржавы: кож­ная нацыя, якая суіснуе з даміноўнай нацыяй у адной дзяржаве, для дасягнення дзяржаўнай незалежнасці павінна прайсці шлях з трох фазаў:
    -	супольнае жыццё малой нацыі з вялікай у адной дзяржаве (беларусаў-тутэйшых з рускімі);
    -	дасягненне аўтаноміі ў рамках адной дзяржавы (фактычна, БССР у складзе СССР можна лічыць у нейкай ступені аўтаномнай рэспублікай, аднак гэтая аўтаномія вельмі ўмоўная, бо ў таталітарнай дзяр­жаве, якой быў СССР, ні пра якія свабоды не магло быць і гаворкі);
    -	змаганне за незалежнасць, і як вынік здабыццё яе.
    Беларусь, абыходзячы другую з адзначаных стадыяў, 25 сакавіка 1918 г. стала незалежнай дзяржавай БНР, а яе наступніца БССР з 1 студзеня 1919 г. “раўнапраўнай” рэспублікай у складзе СССР. Насамрэч БССР не мела нават сапраўднай аўтаноміі. Адно
    што можна адзначыць пэўную культурную самастойнасць Беларусі.
    6.	Другі перыяд мадэрнісцкага фармавання беларускай нацыі (1914—1939)
    Першы Усебеларускі з’езд і БНР
    Другі этап мадэрнісцкага фармавання беларускай нацыі пачаўся з уступлення Рассіі ў Першую сусветныя вайну ў 1914 г. Беларусь у выніку ваенных дзеянняў з 1915 г. была падзеленая на дзве часткі: заходнюю прыкладна 25 % тэрыторыі, акупаваную немцамі, і ўсходнюю Беларусь, якая заставалася ў складзе Расійскай Імперыі.
    Цікава, што ў той частцы Беларусі, якая апынулася над немцамі, пачаў чынна развівацца беларускі рух, адкрываліся беларускія школы і выдаваліся га­зеты і іншая друкаваная прадукцыя на беларускай мове. У Вільні ў 1916 г. замест зачыненай уладамі газеты “Наша ніва” пачынае друкавацца газета “Го­ман”, якая неўзабаве стала асяродкам беларускага культурнага жыцця.
    Янка Запруднік звяртае ўвагу на паступовае ўзвышэнне беларускай мовы на акупаванай тэрыторыі і адзначае: “Па сутнасці, беларуская мова ў 1916 г. была прызнаная адной з афіцыйнах моваў раёна” (“Беларусь на гістарычных скрыжаваннях”).
    На ўсходзе Беларусі мажлівасці для беларускага руху ўзнікаюць толькі пасля лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. Ужо ў сакавіку 1917 г. ў Мінску быў створаны Беларускі Нацыянальны Камітэт, які неўзабаве рэарганізавалі ў Вялікую Беларускую Раду.
    Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. Вялікая Беларуская Рада і эсэраўскі Беларускі Абласны Камітэт склікалі Періпы Усебеларускі з’езд. Ён адбыўся ў Мінску ў снежні 1917 г. На з’ездзе былі 1872 дэлегаты (1167 з правам вызначальнага голасу), якія засту­пал! мясцовыя органы ўлады і цэлы спектр вайсковых, палітычных і грамадскіх арганізацыяў таго часу,
    у тым ліку і бальшавіцкія. З’езд абвясціў Беларусь дэмакратычнай рэспублікай, прыняў рэзалюцыю аб усталяванні “рэспубліканскага дэмакратычнага ладу ў межах Беларускай зямлі”. Юры Туронак адзначае, што выказаўся не за аддзяленне, а супраць аддзялення Беларусі ад РСФСР.1 Аднак, дарма што характар з’езду быў савецкі, у ноч на 18 снежня з’езд разагналі на падставе пастановы старшыні Савету Народных Камісараў Заходняй вобласці К. Ландэра. Гэтае дзеянне бальшавіцкіх уладаў наказала сапраўднае стаўленне балыпавікоў да беларускага нацыянальнага руху.
    25 лютага 1918 г. нямецкая армія заняла г. Мінск і бытны там Народны Сакратарыят абвясціў сябе часовым урадам Беларусі. “Хаця берлінскі ўрад надалей афіцыйна не прызнаваў Беларусі, камандаванне акупацыйнай арміі, магчыма, на ўласную руку дазволіла Народнаму Сакратарыяту развіваць дзяржаўную дзейнасць” (Ю.Туронак).
    Выканаўчы камітэт Рады Усебеларускага з’езда прымае 21 (8) лютага першую ўстаўную грамату: “1-я Уставная Грамота к народам Белоруссии”, дзе выка­зана толькі пажаданне да беларускага народа “взять свою судьбу в собственные руки” 1 выкарыстаць права на поўнае самавызначэнне. У 2-ой устаўной грамаце да народаў Беларусі ад 9 сакавіка 1918 г., напісанай ужо на беларускай мове, выкладзены прынцыпы канстытуцыі Беларусі і акрэслена назва будучай дзяржавы Беларуская Народная Рэспубліка (БНР). Аднак юрыдычны статус БНР заставаўся яшчэ ня вызначаным.
    18 сакавіка Рада Усебеларускага з’езда абвяшчае сябе Радай БНР.
    У ноч з 24-га на 25-га сакавіка Рада БНР прымае 3-ю ўстаўную грамату. У ёй сказана: “...Цяпер мы, Рада Беларускай Народнай Рэспублікі, скідаем з роднаго краю апошняе ярмо дзяржаўнай залежнасьці, якое гвалтам накінулі расійскія цары на наш вольны
    1 Ю. Туронак. Мадэрная гісторыя Беларусь Вільня, 2006. С. 66.