• Газеты, часопісы і г.д.
  • Игде зродилися иускормлены суть по Бозе  Анатоль Астапенка

    Игде зродилися иускормлены суть по Бозе

    Анатоль Астапенка

    Памер: 734с.
    2010
    161.64 МБ
    5.	Літаратура мадэрнісцкага этапа фармавання беларускай нацыі
    Частка 1. XIX стагоддзе
    Заграй, заграй, хлопча малы, I ў скрыпачкі і ў цымбалы, А я заграю ў дуду, Во ў Крошыне жыць не буду.
    Паўлюк Багрым
    Да першых твораў, напісаных ужо на мове, блізкай да сучаснай беларускай мовы, можна аднесці творы, якія ведамыя з першых дзесяцігоддзяў XIX ст.
    У першай палове XIX ст. на тэрыторыі Украіны пашыралася парадыйная “Энеіда”, на ўкраінскай мове. У Беларусі ў тыя самыя часы хадзіў па руках аналагічны беларускі ананімны твор “Энеіда навы-
    варат”. “Энеіда” на ўкраінскай мове напісана Іванам Катлярэўскім (1769-1838) у 1798 г., беларуская “Энеіда навыварат” створана, як лічаць сучасныя даследнікі, у 1816-1826 або ў 1827-1828 гг. Вікенціем Равінскім (1765-1831) на смаленскай гаворцы.1 Паэма доўгі час была ведама толькі ў рукапісах, а ўбачыла свет яна у часопісе “Маяк” у 1845 г. Слынны фалькларыст Я. Раманаў пісаў: «Ды вот жалко: нема ниякого ведома об тым, хто написав ету байку. Одни кажуць, што быттоле сочынив Марцинкевич, тэй, што быв за панами аканомам у Щаврах, у Сяньском уезди Могилевской губерни. Ён тыки, правда, хоть и аконом, а печатовав добрыя книжки и над народом не здекався. Але быв каталик, и Бог ведаеть, ти знав ён наших сочинителев”.2
    Ведама яшчэ адна ананімная паэма “Тарас на Парнасе”.
    У тэты час з’яўляюцца і знакамітыя вершы паэта-самародка Паўлюка Багрыма, пачатак адзінага ацалелага праз віхуру стагоддзяў верша якога ўзяты тут у якасці эпіграфа. Верш тэты прыпісваецца сялянскаму сыну Паўлюку Багрыму і напісаны ім, згодна з версіяй навукоўцаў, не пазней за 1828 г., калі аўтару было ўсяго 15 гадоў. Мабыць, і праўда так было, а можа, малады Паўлюк толькі чытаў чужыя вершы, але за іх ён быў пакараны рэкрутствам, і ўсю маладосць ды юнацтва правёў у маскоўскім вой­ску. Сам ён наконт гэтых вершаў пісаў наступнае: “..выучивал разные стихи, переписываемые мною ў органисты при плебании Георгия Орловского, в чис­ле коих переписывал и выучил стихи в простом польском языке под именем «Rozmowa chlopow”. Стихи сии мною выучены около 5 лет...” Дарэчы, вось яшчэ адна назва беларускай мовы, акрамя час­та згадваных “русіньскай” ці “ліцвінскай” “про­стая польская мова”.
    1 Кісялёў Г. Ад Чачота да Багушэвіча. Мінск, 1993. С. 351354.
    2 Раманаў Е.Р. Спроба пяра // Пачынальнікі. Мінск, 1977.
    Ды ці важна, хто пісаў першыя літаратурныя творы на беларускай мове! Важна тое, што пасля даволі цьмяных стагоддзяў нашага суіснавання з Каронай, пасля забароны мовы ў 1696 г., беларускае слова пачынае выходзіць з падзем’я, на ёй друкуюць літаратурныя творы. I яшчэ якасны зрух: беларуская мова ўжо мае выразныя рысы сучаснай беларускай мовы, яна просіцца на паперу, яна імкліва заваёўвае новы абшар літаратурны.
    Што ж стала стимулам гэтай новай з’явы ў жыцці беларусаў пачатку XIX ст.?
    Мы назіраем якасна новы статус насельніцтва ВКЛ, якое пасля падзелу Рэчы Паспалітай апынулася ў складзе іншай дзяржавы Расійскай Імперыі. Хоць рускія афіцыйныя асобы запэўнівалі ўвесь свет, што “отторгнутое возвратих”, “вярнулася” да Імперыі не зусім рускае насельніцтва, якое гаварыла, як піша Паўлюк Багрым, на “простай польскай мове» і якое было не зусім праваслаўным, хоць ў большасці і не католікамі, а уніятамі.
    У расійскай рэальнасці пачатку XIX ст. насельніцтва ВКЛ, якое зусім яшчэ нядаўна было насельніцтвам Рэчы Паспалітай і прызвычаілася да жыцця з Каронай, якое добра ведала польскую мову, бо на ёй вялося справаводства і на ёй вучыліся дзеці, пісалі творы пісьменнікі і паэты, задумваецца: “а хто ж мы”? У Полыпчы былі не зусім палякамі, нас лічылі “русінамі”, “ліцьвінамі” і вось цяпер з “сваімі”, з рускімі. Дзе радасць яднання? Выйшла наадварот адразу мы ўбачылі сваю адметнасць, выявілася, што ніякія мы не рускія, мы іншыя. Мова наша не руская, і не польская, яна асобная, яна... Вось тут і спатрэбіўся новы тэрмін для гэтай адметнай гаворкі “бе­ларуская” мова. I народнасць, якая засяляе тэты край, празваны рускімі Паўночна-Заходнім, носіць назву “беларусы”.
    Так пачаўся мадэрны этап фармавання беларус­кай нацыі.
    I пачаўся ён з фармавання мадэрнай беларускай літаратуры на беларускай мове.
    Разам з памянёнымі творамі і пазней з’яўляецца шэраг новых тэкстаў, усё болыпай і болынай літаратурнай вартасці. Хоць спачатку гэты працэс ідзе як бы ў рэчышчы польскай культуры, як нейкі фальклорны ўхіл.
    Вось, прыкладам, Ян Баршчэўскі (1790-1851), аўтар знакамітага твора “Шляхціц Завальня”. Напісаны ён на польскай мове, але мае шматлікія беларускамоўныя ўстаўкі і галоўнае увесь прасякнуты беларускім духам, атмасферай чароўнай некранутай сівой беларушчыны. Баршчэўскі апісвае народ, сярод якога ён нарадзіўся і вырас: “Жыхары гэтага краю, а менавіта Полацкага, Невельскага і Себежскага паветаў, спрадвеку пераносячы пакуты, зусім перарадзіліся характерам, на іх тварах заўсёды нейкі сум і змрочная задумлівасць. У іх фантазіях блукаюць нядобрыя духі, якія, аднак, служаць злым па­нам, чараўнікам і ўсім іх непрыяцелям”.
    Вось вам і адзнакі менталітэту беларуса задумлівасць, летуценнасць, рамантызм. Беларус сам з са­бою, Кантава “рэч у сабе”. Ён ніколі не выкажа адразу свайго меркавання, падумае, “адмерае” і толькі тады абачліва скажа: “А мо і так. Але лепей каб не так.” Ці філасофскае: “Няхай будзе як будзе. Як небудзь ды будзе. Яшчэ ніколі не было, каб ніяк не было”.
    Беларускі народ прыраўноўваецца Баршчэўскім да цудоўнай пералёт-травы. “Беларускі народ уявіў сабе нейкую лятучую траву, гонячыся за якой не адзін збіўся з дарогі і не вярнуўся да сваёй роднай хаты”. Дальнавідна. Колькі нашых суайчыннікаў апынуліся далёка па-за межамі Айчыны! I многія з іх сталі выдатнымі дзеячамі іншых культур, народаў, нацыяў. Варта толькі ўспомніць: Фёдар Дастаеўскі, Адам Міцкевіч, Ігнат Дамейка, Тадэвуш Касцюшка і г. д. Пералік іх ведамы і складае цікавую галерэю. Але пра тое потым.
    Ян Чачот (1796-1847). Выдаў у Вільні з 1839 па 1846 г. шэсць зборнікаў беларускіх народных песень. Пісаў вершы як на польскай мове, так і на беларус-
    кай. Нарадзіўся Ян Чачот у сэрцы летапіснай Літвы у Наваградскім павеце. Сваю родную мову называў “крывіцкім дыялектам”. Але ён на яе глядзіць як бы збоку, з боку польскага: “Грунтоўны роздум над гэтай мовай, на якой на нашай памяці любілі гаварыць паміж сабой паны і аканомы з сялянамі, на якой пісалі ў нас некалі афіцыйныя акты, застанецца цалком якому-кольвек здольнаму, можа, селяніну, што праз навуку ўздымецца да глыбейшага разгляду дасканала ведамай яму мовы”. Нават сабраныя ім песні друкуюцца ў перакладзе на польскую мову. Гэта значыць, што Ян Чачот яшчэ не ўсведамляў беларускай мовы (“крывіцкі дыялект”) за самастойную і таму глядзеў на сабраны !м народны скарб як на фальклорны матэрыял, крыніцу ўзбагачэння польскай мовы.
    Адам Міцкевіч (1798-1855). Гісторыкі беларус­кай літаратуры чамусьці сарамліва прапускаюць гэтую постаць пры разглядзе беларускай літаратуры першай паловы XIX ст. Прызнаюць, маўляў, Адам быў ліцвінам, нарадзіўся на тэрыторыі Беларусі (Навагрудак), што значную частку яго творчасці складаюць беларускія матывы і... і цалком аддаюць яго суседняй дзяржаве Польшчы. Чаму ж вы, Панове, не аддалі Міколу Гусоўскага Рыму ён жа пісаў на лацінскай мове? Ці прыклад зусім сучасны: чаму вы, спадары рускамоўныя пісьменнікі з саюза пісьменнікаў спадара Чаргінца, лічыце сябе беларускімі твор­цам!, а не рускімі? Правільна, бо жывяце ў Рэспубліцы Беларусь. Дык вось і Адам Міцкевіч нарадзіўся, вучыўся ў універсітэце ў Вільні і пражыў не адзін год у Беларусі, хоць у тыя часы гэта была тэрыторыя былой Польшчы (Рэчы Паспалітай) у складзе Расійскай Імперыі.
    У. Конан сцвярджае, што станаўленне беларускай (беларуска-ліцвінскай) нацыянальнай ідэалогіі пачалося ў XIX ст. I першым прадстаўніком гэтай ідэалогіі быў не хто іншы, як этнічны беларус і класік польскай літаратуры Адам Міцкевіч. Да такой высновы можна прыйсці, калі азнаёміцца з лекцыямі
    Міцкевіча з гісторыі славянскіх літаратур, дзе, у прыватнасці, сказана: “На беларускай мове, якую называюць русінскай, гаворыць каля дзесяці мільёнаў чалавек. Гэта найбагацейшая і найчысьцейшая гаворка, яна ўзнікла даўно і цудоўна распрацаваная. У перыяд незалежнасці Літвы вялікія князі карысталіся ёю для свайго дыпламатычнага ліставання”.
    Сам А. Міцкевіч называў сваю Айчыну Літвою. Успомнім знакамітае “Litwo, ty jestes jak zdrowie!” Навагрудчына, на якой нарадзіўся А. Міцкевіч, называлася ў тыя часы Літвою. Пра гэта сведчыць мноства крыніц, піша пра гэта і знакаміты М. Ермаловіч. У першай палове XIX ст. на Айчыне Міцкевіча там, дзе гадаваўся юнак Адам, мясцовыя сяляне гаварылі на мясцовай беларускай мове, шляхта на польскай. Але ніяк не на літоўскай мове, бо арэал жамойтаў ляжаў значна вышэй. Толькі шмат пазней (пасля сталінскага падарунка ў 1939 годзе) суседняя да Навагрудчыны Віленшчына стала летувізавацца, а сама Вільня станавіцца літоўскамоўным горадам.
    Міцкевіч з дзяцінства рос у атмасферы беларускіх народных казак, паданняў, легендаў, чуў і пяяў беларускія народныя песні. I ўвесь тэты народны скарб ён потым выкарыстоўваў у сваё творчасці. Тут і вершы “Свіцязь”, “Свіцязянка”, і паэмы “Дзяды”, “Пан Тадэвуш” і г. д.
    Дарма што безліч фактаў сведчыць на карысць беларускасці А. Міцкевіча у сучаснай Літве так не лічаць. На гэта, у прыватнасці, звяртае ўвагу А. Катлярчук у артыкуле “Нацыянальнае канструяваньне Міцкевіча” (ARCHE, №4, 2006). Аўтар артыкула прыточвае цікавыя звесткі з працы амерыканскага прафесара літоўскага паходжання Томаса Венцлавы аб рэцэпцыі творчасці Адама Міцкевіча літоўскім нацыянальна-вызвольным рухам.
    У артыкуле Катлярчука шмат увагі і справядлівай крытыкі аддадзена Т. Венцлаве. Прыводзіцца наступнае выказванне прафесара: “Паэт, які выйшаў з шматэтнічнага і шматкультурнага Вялікага Кня-
    ства і адлюстроўвае яго цэльнасць і адзінства, сёння можа стацца сімвалам міжэтнічнай згоды ды сяброўства паміж дзвюмя незалежнымі сучаснымі дзяржавамі [Польшчай і Літвой]”. “Беларусі ў праве на спадчыну паэта адмоўлена” бядуе тамака А. Катлярчук. I падсумоўвае: “Заўважым, што акурат лекцы! такога аўтарытэтнага кшталту ствараюць вобраз беларускай культуры на Захадзе.”