• Газеты, часопісы і г.д.
  • Игде зродилися иускормлены суть по Бозе  Анатоль Астапенка

    Игде зродилися иускормлены суть по Бозе

    Анатоль Астапенка

    Памер: 734с.
    2010
    161.64 МБ
    У свой час Васіль Быкаў назваў Пазняка беларускім прарокам. I можа, пра яго сказана, што прарокаў не прызнаюць на сваёй Айчыне, дык таму ён апынуўся на чужыне. Хто яго ведае... Але і з Варша­вы Зянон піша нам інструкцыі ды трактаты пра тое, як нам трэба жыць і як будаваць сваю дзяржаву.
    Ягоная любасць да Беларусі вялізная, паводле глыбіні і чысціні яе можна прыраўнаць толькі да любасці Ларысы Геніюш, пра якую я пісаў вышэй. Сведчаць пра тое і Зянонавы вершы, публіцыстыка, а найболей справы. У першай палове 1990-х гг. з
    іменем Пазняка асацыяваўся не толькі Беларускі Народны Фронт, але і ўсё звязанае з словамі “беларус”, “беларуская мова”, “беларуская культура”. Можа, і занадта шмат мы звязвалі з імненем Пазня­ка. I калі ён ад’ехаў у Амерыку, мы засталіся як сіроты, прынамсі, так нам спачатку здавалася. Нам гэта тым, хто таксама кінуўся ў тую завіруху перабудовы, знішчэння камуністычнай сістэмы, яе сімвалаў і традыцыяў, усталявання свайго бел-чыровонабелага сцяга і герба Пагоні.
    Паказаўшы сябе ў 1988-1996 гг. выдатным палітыкам, бліскучым аратарам, стаўпіы нават нацыянальным сімвалам Беларусі, Зянон Пазняк, тым ча­сам, заставаўся вельмі бездапаможным і павярхоўным мысляром ды філосафам.
    Вось, прыкладам, артыкул Пазняка “Нацыянальныя каштоўнасці”, напісаны яшчэ ў 2001 г. у Варша­ве. Нельга абысці маўчаннем Пазняковы праекты, выкладзеныя ў гэтым трактаце. Першае: вельмі наіўна гучыць прапанова стварыць альтэрнатыву А. Лукашэнку праз аднаўленне “законнага беларускага ўрада” нават на той час, калі яшчэ былі юрыдычна не скасаваныя правамоцтвы Вярхоўнага Савета XIII склікання. “Згодна з Канстытуцыяй Старшыня Вярхоўнага Савета Сымон Шарэцкі ў кожны момант можа афіцыйна ўзяць на сябе функцыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь”, піша Пазняк. I далей ідуць фантазіі на тэму, якім спосабам гэты пазнякоўскі “законны ўрад” на чале з С. Шарэцкім “стане легальнай апорай” для міжнароднай супольнасці ў яе падтрымцы правоў чалавека. Якім жа спосабам “стане легальнай апо­рай”? Якая можа быць легальнасць у трупы людзей, што жывуць за мяжой, калі яны нават назавуць сябе ўрадам? Адказаў на гэтыя пытанні лідэр беларускага адраджэння даць не здольны. Ён проста сцвярджае: “сітуацыя рэзка зменіцца на карысць Беларусі”.
    Нешта падобнае мы ўжо праходзілі, яшчэ перад ад’ездам 3. Пазняка з Беларусі. Тады БНФ пад ягоным кіраўніцтвам заўзята займаўся прыёмам гра-
    мадзян Беларусі ў “грамадзяне” БНР Беларускай Народнай Рэспублікі, урад якой дагэтуль існуе ў эміграцыі. Няўжо не было перад беларускай апазіцыяй, перад БНФ ніякіх болып важкіх заданняў у перыяд станаўлення рэжыму Лукашэнкі, як размяркоўваць партфелі ў утапічнай краіне БНР? Таму і зазнаў БНФ моцную паразу на выбарах у 1995 г., таму і прагаласаваў народ Беларусі за знакаміты рэферэндум, і пазбылася Беларусь сваёй нацыянальнай сімволікі і мовы. Бо дэмакратам з БНФ было не да таго. Дзяліліся насады ў БНР!
    А наконт С. Шарэцкага дык ён даўно на бестэрміновым адпачынку ў Амерыцы, так што стварайце “законны ўрад” без яго.
    Слабасць 3. Пазняка, як стратэгічнага мысляра, адчуваецца праз увесь разгляданы артыкул. Прыкладам, у рэлігійных пытаннях. Ён піша: “Псіхалагічнаму адзінству і талеранцыі беларусаў паспрыялі самы падзеі: пратэстантызм і знішчэнне пратэстантызму, унія і потым знішчэнне уніі рускімі... паланізацыя тутэйшага каталіцызму”. Ведама, што памянёныя падзеі былі не толькі ў Беларусі, а па ўсёй Еўропе, дык пры чым тут “талеранцыя беларусаў”? А наконт паланізацыі каталіцызму, дык усё было якраз наадварот каталіцызм ішоў з самага начат ку з боку Полыпчы і адпачатку быў спаланізаваны. А пазьней у Беларусі ён якраз і пачаў беларусізавацца. I гэта добра відаць з творчасці такіх ведамых беларускіх католікаў-адраджэнцаў як Адам Станкевіч, Вінцэнт Гадлеўскі, іншых, у тым ліку і Зянонавага дзеда Яна Пазняка.
    Пазнякоўскія фантазіі сягаюць і Святога Пісьма. У Евангеллі ад Яна такі пачатак: “Напачатку было Слова, і Слова было ў Бога, і Слова было Бог”. Ясна сказана: “Слова было Бог”. У Пазняка разумение Слова зусім прыземленае ён яго разумев як складнік мовы (як і ў граматыцы). А раз так, то і высновы робяцца высокаўзнёслыя: “Мова аб’ядноўвае і мацуе, вядзе за сабой...” (бо яна складецца з слоў, а Слова -
    Бог!). Гэта так, але евангельскія радкі пра Слова іншае, і нельга блытаць такую высокую галіну чалавечай дзейнасці як Вера і яе грунт Святое Пісьмо з філалогіяй і яе аб’ектам вывучэння мовай.
    А вось яшчэ ўзор Пазнякоўскага імкнення да гіпербалізацыі і змешвання розных паняткаў, нават іх зводжання пад адну страху. У інтэрв’ю вечаровай праграме радыё “Свабода” ён кажа:
    Рэч у тым, што нацыянальнасць і дэмакратыя гэта сінонімы. Нацыянальная ідэя, нацыянальная дзяржава гэта суполъная справа. Яна можа ўзнікнуць толькі як справа грамадства. Нацыі заўсёды ўтвараліся як суполъная справа, як дэмакратычная. Так было ў усёй Еўропе. Потым маглі быцъ диктатуры, розныя адспгупы. Але і дэмакратыя, і нацыяналъная ідэя, і нацыяналъны палітычны pyx — яны неад’емныя паняткі.
    Гістарычна ідэі дэмакратыі і нацыянальна-вызвольны рух і сапраўды часта былі спадарожнікамі і ўзнікалі амаль адначасна. Так было ў час знакамітай французскай рэвалюцыі 1789 г., так было і пасля балыпавіцкай рэвалюцыі 1917 г., так было і ў нас у Беларусі пасля знакамітай гарбачоўскай перабудовы. Аднак гэтыя два паняткі дэмакратыя і нацыяналь­ная ідэя ніколі не былі сінонімамі. Кожны з тэрмінаў значыў абсалютна розную сістэму грамадскіх ідэалаў. Але і не гэта галоўная Зянонава памылка. Пасля крушэння манархіяў і фармавання нацыянальных дзяржаў паміж прынцыпамі дэмакратыі і нацыянальным адраджэннем заўсёды паўставалі супярэчнасці. А ў развітых, самастойных дзяржавах дэмакратычныя і ліберальныя прынцыпы заўсёды канфліктуюць з нацыяналізмам. Гэта і зразумела мэты іх супраціўныя. Вынік дэмакратыі свабодная, праўная краіна, дзе нацыянальныя дачыненні зведзены да мінімальнага роўню і выяўляюцца толькі ў культурный сфе­ры. Прыкладам можа служыць ЗША.
    Вынік іншага гістарычнага працэсу: спачатку дамінуе прынцып нацыянальнай мабілізацыі і праз нацыянальны касенсус ідзе працэс утварэння нацыяў-
    дзяржаў, а ўжо потым усталёўваюцца сучасныя дэмакратычныя дачыненні. Гэта шэраг краін Еўропы: Францыя, Германія, Англія і г. д.
    Васіль Быкаў неяк сказаў, што Пазняк гэта драматычнае сутыкненне беларускай мары і беларускай рэальнасці. Дык драма ў тым, што мара не здольная адолець рэальнасць, а Пазняк жыве так, нібы пра тое не ведае.
    Развіваючы гэтую думку Быкава, я б сказаў, што мара пазнякоўскай Беларусі гэта каталіцкая дзяржава, дзе пануе вылучна беларуская мова, дзе спяваюць вылучна беларускія песні, дзе цякуць беларускія рэкі і растуць беларускія грыбы... I тое, што ў гэтай здуманай Беларусі няма месца праваслаўнай болыпасці цяперашняга насельніцтва і рускамоўнаму электарату абсалютна не кранае і не датычыць Пазняковай мары. Я магу зразумець нелюбоў Зянона да праваслаўнага духавенства, але як можна ігнараваць тысячы, сотні тысяч простых людзей, вясковых сялян, што кожную нядзельку цягнуцца ў праваслаўныя цэркаўкі, і гэта іх спрадвечнае жыццё, якое з нядаўнага часу стала, нарэшце, адкрытым для кожнага.
    Частка 3. Іншыя спробы
    Занадта глабальны падыход да Беларускай нацыянальнай ідэі, хоць і заснаваны на моднай цяпер ідэі самаарганізацыі, прапануе Зміцер Абразцоў. Мне падаецца, што неадменная апеляцыя да панятку самаарганізацыі будзе халастым ходам, калі не напоўніць яе рэальным зместам.
    Сваю кнігу, прысвечаную гэтай праблеме, ён на­зывав: “Нацыянальная ідэя: Навошта, што, дзеля чаго”. Болып за тое, выяўляецца, што ўжо ў загалоўку і адлюстравана існасць беларускай нацыянальнай ідэі. Ён піша: «Падаецца, што менавіта адказ на пытанні “чаму і дзеля чаго мы жывем”, “чаму жывем на гэтай беларускай зямлі разам” і “як жыць разам, каб жыць”, можа разглядацца як сутнасць Беларускай нацыянальнай ідэі».
    Паспрабуем адказаць на гэтыя пытанні. Першае пытание (тут хутчэй два розныя) кожны развязвае сабе сам. Чаму мы жывем менавіта на беларускай зямлі? Адказ па-за межамі нашай дасведчанасці, бо “я нарадзіўся тут”! I ўсё! Ёсць яшчэ слова “разам”, г. зн. у грамадстве такім парадкам ідзе ход гісторыі на Зямлі, нам прыходзіцца жыць разам, чалавек сацыяльная істота. I тут нічога нельга змяніць. Усе спробы самотнага жыцця па-за грамадствам (успомнім “Уолдэн, ці Жыццё ў лесе” Г. Тора, “Рабінзона Круза” Д. Дэфо ці “Мауглі” Р. Кіплінга) ёсць толькі эксперыменты ці няшчасныя выпадкі. Апошняму пытанню “як жыць разам, каб жыць” прысвечаны ўсе палітычныя праекты, існуюць цэлыя філасофскія сістэмы аб тым, як лепш нам суіснаваць. Яшчэ не было таго, хто падняў бы пытанне “як жыць разам, каб памерці”.
    Далей ідзе ўсё ж больш дакладнае на пагляд аўтара сфармуляванне беларускай нацыянальнай ідэі: “Таму і акрэсліць Беларускую нацыянальную ідэю можна як канцэпцыю неабходнасці самаарганізацыі беларускай нацыі ў незалежнай прававой дэмакратычнай дзяржаве для супольнага жыццезабеспячэння і бясконцага працягу жыцця дзеля рэалізацыі Боскага прызначэння на Зямлі і ў Сусьвеце!”.
    Першае: у гэтым цверджанні зусім не адлюстравана беларуская рэальнасць, так можна сказаць пра ідэю ўсякай нацыі. Другое: словы “неабходнасць” і “самаарганізацыя”, якія ёсць вузлавымі ў азначэнні аўтара, не супярэчаць адно адному, самараганізацыя на тое і ёсць, каб над ёю не ўладарыла мусовасць.
    I трэцяе галоўнае ў разгляданай тэорыі гэта ўзятая з сінергетыкі ідэя самараганізацыі, на якую ўвесь час спасылаецца аўтар. Тэрмін сінергетыка, упершыню ўведзены Г. Хакенам для азначэння навукі, якая вывучае агульную тэорыю калектыўных прасторавых, часавых і функцыянальных макраструктур. Разгляданая сістэма ёсць адкрытай, і ўсе галоўныя канцэпцыі сінергетыкі для фізічных сістэм
    добра вывучаныя. Пабудавана дасканалая матэматычная тэорыя, якая добра апісвае такую складаную фізічную сістэму, як лазер. Тарнаванне ідэй сінергетыкі для чалавечага грамадства вывучаецца ў рам­ках новай навукі — сацыядынамікі.
    Складанасць выкарыстання ідэй гэтай навукі ў тым, што на роўне соцыуму, у адрозненне ад фізікі і хіміі, не існуе раўнання руху на мікрароўні, бо асобныя індывіды не падпарадкоўваюцца вызначанымі (матэматычнымі) паводзінамі (не фармалізуюцца). Асноўны алгарытм сінергетыкі не спрацоўвае ў са цыяльных сістэмах. Аднак для сацыяльных сістэмаў могуць выкарыстоўвацца ідэі агульнай тэорыі сістэмаў (АТС), дзе здольнасць сістэм да захавання індывідуальнасці і здольнасці да дынамічнай адаптацыі ўнутры зменлівага акружэння наўпрост звязваюцца з тэлеалагічнымі канцэпцыямі і халістызмам. У АТС тэлеалагічныя сістэмныя прыкметы мо­гуць разглядацца як эмержэнтныя прыкметы і такім парадкам могуць растлумачыць існаванне ўзаемазвязаных іерархічных сацыяльных сістэм. Некаторыя ідэі шматроўневай іерархічнай тэорыі сістэмаў разглядаюцца намі ніжэй (раздзел VI).