Игде зродилися иускормлены суть по Бозе
Анатоль Астапенка
Памер: 734с.
2010
гісторыю і ганарацца ёю. I ніхто ў Літве не паверыць, калі скажаце, што літоўская гісторыя “пазычана” ў суседняй дзяржавы Беларусі. Гэтая гістарычная няпраўда адыгрывае вельмі адмоўную ролю для большасці беларусаў і, відавочна, зрабіла свой унёсак у тэорыю “талерантнасці” нашага народа.
Як бачым, усе тры крыніцы фармавання гісторыі беларусаў спрыялі стварэнню лжывай канцэпцыі нашага мінулага і пры маўклівай згодзе з гэтай канцэпцыяй насельніцтва Беларусі далі нагоду залічыць беларусаў да “цярплівай, талерантнай” нацыі. Прычым далей больш: уяўленні аб талерантнасці беларусаў цяпер губляюцца ў глыбіні вякоў і быццам бы там знаходзяцца неабвержныя доказы міфічнай талерантнасці.
А ці так гэта? Паглядзім на з’яву талерантнасці болып уважліва і крытычна, чым падаецца афіцыйна.
Зазірнем у самую сівую летапісную старажытнасць. Першае: я хачу звярнуць увагу на папулярнае пытанне аб паходжанні беларусаў. Гэтае пытание, як мы ўбачым, мае беспасярэдняе дачыненне да тэмы нашага доследу.
На маю думку, продкамі беларусаў было племя літва, якое рассялялася на вялікім абшары тэрыторыі сучаснай Горадзеншчыны і Міншчыны. Я абапіраюся на наступныя звесткі. Дакладныя межы летапіснай Літвы даволі пераканаўча вызначыў М. Ермаловіч у сваёй кнізе “Па слядах аднаго міфа”. Але на яго думку, племя літва было балцкага паходжання. Паводле ж сведчання іншых, літва не балцкага і нават не угра-фінскага, як лічыў Іван Ласкоў, а славянскага паходжання. Так, чэшскі даследнік П. Шафарык сцвярджаў, што слова “літва” скажонае слова “лютва”. Славянскае ж племя велеты-люцічы добра ведама гісторыкам, і рассялялася яно таксама на тэрыторыях сучасных Горадзеншчыны і Віленшчыны.
Пазней, калі пачалося ўтварэнне Вялікага княства Літоўскага, літва асімілявалася з іншымі славянскімі плямёнамі крывічамі і дрыгавічамі, ут-
варыўшы сучасных беларусаў. Сведчаннем таго, што люцічы-літва былі народам з мовай, блізкай да суседніх славянскіх народаў, ёсць тое, што іх мова стала дзяржаўнай мовай ВКЛ (цяпер яна завецца старабеларускай). Дык вось, нашыя продкі здолелі захаваць праз стагоддзі сваю мову, хоць і аддалі яе назву (літоўцы-ліцвіны) балцкаму племені жмудзі (у вялікай ступені праз недасведчанасць гісторыкаў, пра што гаварылася раней).
Урэшце падыходзім беспасярэдне да тэмы гаворкі высвятлення асаблівасцяў характару нашых продкаў. Першае: адна з назваў памянёнага намі племя лютва (“люты”) сведчыць аб далёка не рахманых паводзінах нашых продкаў і ёсць сведчаннем даволі “тугога” нораву старажытных беларусаў. Другая назва вялеты паходзіць хутчэй за ўсё ад стараславянскага слова “вялікі”, што само праз сябе ёсць характарыстыкай народа.
Такім парадкам, шматлікія гістарычныя і тапанімічныя крыніцы сведчаць аб пераважанні стараславянскага, а потым і проста беларускага элемента на нашых землях. Дарэчы, бытнасць балцкай мовы і тым больш цяперашняй летувіскай мовы на тэрыторыі ВКЛ наагул не згадваецца ў летапісах ці іншых крыніцах аж да XVI ст.
Пашукаем цяпер вытокі талерантнасці ў наступным гістарычным перыядзе у часы старажытнарускай дзяржавы. Сапраўды, Кіеўская Русь аб’ядноўвала шэраг славянскіх княстваў на вялікім абшары і на першы пагляд была цэльнай дзяржавай, дзе мірна суіснавалі Полацкае і Кіеўскае, Суздальскае і Наўгародскае, іншыя княствы. Але насамрэч гэта было не зусім так. Добра ведама, што пачынаючы ўжо з апошняй чвэрці X стагоддзя ў Полацку незалежна ад Кіева княжыў Рагвалод, і нядаўна сведамыя беларусы святкавалі тысячагоддзе сваёй дзяржаўнасці. Дзейнасць Рагвалода сведчыць аб яго таленавітасці як дзяржаўнага дзеяча і зусім не аб нейкай “талерантнасці”.
Менавіта з часоў Кіеўскай Русі мы бачым з боку палачан якраз праявы неталерантнасці да чужой улады (кіеўскіх князёў), а наадварот нецярпення і няўзгоднасці. Сапраўды, пры Рагвалодзе Полацкая зямля імкнулася не толькі да сваёй незалежнасці, а нават далучыла да сябе Тураў. I хоць пазней (у 980 г.) Рагвалод быў забіты, а Полацк на 28 гадоў трапіў над уладу Кіева, наступныя пакаленні полацкіх князёў паказалі прыклады мужнасці і імкнення да дзяржаўнай незалежнасці. Найбольш уражвае жыццёвы шлях Усяслава Чарадзея, які княжыў 57 гадоў, пабываўшы і ў порубе палоне кіеўскага князя Ізяслава, потым стаўшы нечакана кіеўскім князем, а ўрэшце, у канцы жыцця, у 1097 г., ён узаконіў незалежнасць Полаччыны. Захапляюць рысы нашых далёкіх продкаў гордасць і непакора Рагнеды, нежаданне Усяслававічаў жыць у “згодзе”, а насамрэч паводле загадаў кіеўскіх князёў... I іх паводзіны, і іх характары вельмі і вельмі далёкія ад талерантнасці.
Пашукаем, скажам так, сляды талерантнасці ў часах Вялікага княства Літоўскага ці карацей ВКЛ. Менавіта тэты час у гісторыі беларусаў некаторыя навукоўцы звязваюць з узнікненнем напіай талерантнасці.
Пачну з татар. Першае: яны хоць і рабілі свае спусташальныя набегі на Літву, але ніколі не змаглі дамагчыся ад яе залежнасці і ніколі не бралі з нас даніны, як гэта яны рабілі ў Масковіі, дзе непадзельна гаспадарылі некалькі стагоддзяў. Гэтыя факты сведчаць пра тое самае спрадвечнае імкненне нашых продкаў да незалежнасці, што ўспаміналася раней, сведчаць, што яны маглі, і мы можам, даваць адпор нашым ворагам.
Наступны перыяд XV і XVI стст. Залатая пара нашай дзяржавы, час росквіту культуры, навукі, рамёстваў і ваеннай моцы. Успомнім, для прыкладу, перамогу аб’яднанага войска ВКЛ і Полыпчы над крыжакамі ў бітве пад Грунвальдам. Паводле Касту ся Тарасава, Вялікае княства Літоўскае выставіла
40 харугваў, пераважная большасць якіх была з беларускіх гарадоў. 3 жмудскіх харугваў ведамыя толькі медніцкая, Троцкая і ковенская. Была, дарэчы, там і татарская конніца (каля 5000 чалавек), але яна служыла ў нашых князёў.
Вынікі Грунвальдскай бітвы і многіх іншых падзей вайсковай гісторыі тых часоў сведчаць, што нашы воі былі моцныя і дужыя людзі і мелі зусім не талерантныя характары і паводзіны. Яны маглі абараніць сваю Айчыну і праз некалькі стагоддзяў станавілі наймагутнейшую дзяржаву ў Еўропе.
Нарэшце галоўны аргумент тэорыі талерантнасці, вытокі якога шукаюць у ВКЛ. Звычайна кажуць, быццам у ВКЛ суіснавала мірна шмат народаў: гэта, маўляў, і ёсць прыклад талерантнасці. Але прабачце, гісторыя мае шмат прыкладаў таго, калі аб’ядноўваліся розныя землі, розныя народы ў адну, больш моцную, дзяржаву з той ці іншай патрэбы у гэтым разе аб’ядноўваліся розныя народы, ка€5 лепш бараніцца ад супольнага ворага крыжакоў ды маскоўцаў. I талерантнасць тут ні пры чым. Такіх шматнацыянальных дзяржаў было нямала і Рымская імперыя, і Візантыйская, і іншыя ўтварэнні ад старажытнасці да нашых часоў.
Звернем таксама ўвагу і на тое, што ў Сярэднявеччы грамадства дзялілася не паводле нацыянальнай прыкметы. Галоўная лінія падзелу веравызнанне, якое і было галоўнай характарыстыкай як асобнага чалавека, так і ўсяго грамадства. Менавіта веравызнанне мела найбеспасярэднейшы ўплыў на вонкавюю і нутраную палітыку дзяржавы.
У ВКЛ да XVI ст. суіснавалі розныя хрысціянскія канфесіі праваслаўная, каталіцкая, кальвінісцкая... Жылі ў нас мусульмане татары, ужо трывала аселі на той час габрэі і пабудавалі сабе сінагогі.
Менавіта тэты факт суіснавання мноства рэлігійных канфесіяў у ВКЛ часцей за ўсё прыцягваецца для абгрунтавання міфа аб талерантнасці беларусаў. Але заўважце наступнае: XVI ст. гэта эпоха Рэнесансу ў
Еўропе, гэта ўздым Рэфармацыі, перыяд ламання старых стэрэатыпаў і стварэння новых ідэяў і канцэпцыяў. I ў Беларусі, і ў Францыі і ў іншых еўрапейскіх дзяржавах тады суіснавалі розныя рэлігійныя плыні. Такое становішча шмат дзе захавалася да нашых дзён. Так, у Германіі цяпер 48 % католікаў і 46 % пратэстантаў. Тое ж, прыкладна, у Швейцарыі, Аўстрыі.... Але ніхто не называв немцаў ці швейцарцаў “талерантным” народам. Талерантныя людзі ёсць у кожнай з названых нацыяў. I гэта, хутчэй, рыса тэмпераменту. Шматканфесійнасць у ВКЛ сведчыць не аб нейкай «прыцягнутай за вушы», талерантнасці тамтэйшых жыхароў, а аб тым, што ВКЛ было нармальнай развітай еўрапейскай дзяржавай.
Зусім іншае становішча, чым у ВКЛ, было ў Маскоўскай дзяржаве. Татары не толькі бралі даніну з раздробленых рускіх княстваў. Яны ў значнай ступені асіміляваліся з мясцовым славянскім насельніцтвам. Вынікі гэтага можна і цяпер бачыць у рысах рускіх. I не толькі ў рысах: татары ўнеслі сваю ментальнасць, свой лад жыцця, які характарызуецца, як і ў усіх усходніх краінах, жорсткай іерархіяй грамадства, неабмежаванай уладай аднаго чалавека манарха (хана, султана і да т. п.). Спалучэнне гэтай усходняй ментальнасці з праваслаўнай рэлігіяй, адзінай рэлігійнай канфесіяй у Масковіі тых часоў, дало, у выніку, адметную ад еўрапейскага тыпу дзяржаву ўсходняга ўзору, у якой дачыненні будуюцца на прынцыпах, далёкіх ад дэмакратыі, у якой не церпяць іншадумства і ніякай іншай, апрача праваслаўя, веры.
Не так проста было, між іншым, з верацярпімасцю і ў ВКЛ. Пашырэнне уніі і кальвінізму на тэрыторыі Літвы і Белай Русі ў XVI ст. Дало, як процівагу, жыццё каталіцкаму езуіцкаму ордэну, што праславіўся сваімі чорнымі справамі, якія нават атрымалі назву “езуіцкія”. Аб якой талерантнасці ў рэлігійных дачыненнях у ВКЛ можна гаварыць, калі ўвядзенне уніі ў XVI ст. ішло праз жорсткую гвалтоўную палітыку з боку католікаў і асабліва езуітаў. Існавала нават спе-
цыяльная інструкцыя езуіта, паводле якой рабіўся зварот праваслаўных у унію і каталіцызм. Як тут не нагадаць сумна ведамых з тых часоў езуіта Андрэя Баболю і арцыбіскупа Язафата Кунцэвіча, якія гвалтам уводзілі унію сярод праваслаўнага беларускага люду і за што абодва былі забіты простымі людзьмі? Кунцэвіча нават празвалі “душахватам”.
Прафесар Доўнар-Запольскі ў кнізе “Асновы дзяржаўнасці Беларусі” пісаў: “Унія аказалася пагібельнай як для Польшчы, так і Літоўскай Русі”. I нездарма XVII і XVIII стст. (эпоха уніі) прайшлі для беларусаў пад знакам усеагульнай дэградацыі, заняпаду культуры, навук і рэлігійнай, падкрэслю, нецярпімасці. Паноўная ў Рэчы Паспалітай дзяржаўная рэлігія каталіцызм і яе адгалінаванне на Усходніх Крэсах грэка-каталіцызм (унія) жорстка пераследавалі праваслаўных. Жыхару Белай Русі (Літвы), які захоўваў веру продкаў праваслаўе, жылося не лепш нельга было разлічваць ні на добрую пасаду, ні на навучанне дзетак на роднай мове.