• Газеты, часопісы і г.д.
  • Игде зродилися иускормлены суть по Бозе  Анатоль Астапенка

    Игде зродилися иускормлены суть по Бозе

    Анатоль Астапенка

    Памер: 734с.
    2010
    161.64 МБ
    екта пад назвай “беларуская нацыянальная ідэя”, гэта БНФ. На гэтым шляху трэба працаваць разам з нешматлікімі блізкімі арганізацыямі партыямі БСДП (Г), БСДГ, грамадскімі аб’яднаннямі Саюзам беларускіх пісьменнікаў, ТБМ, ТБШ, Інстытутам нацыянальнай памяці і інш.
    БНФ і Мілінкевіч. Перад апошнімі прэзідэнцкімі выбарамі апазіцыя распачала спробу выявіць такога кандыдата ў прэзідэнты, асоба якога задаволіла б усе арганізацыі, партыі, што ўваходзяць у АДС. Гэтай асобай стаў Аляксандр Мілінкевіч. Ён стала карыстаўся беларускай мовай, думкамі і ўсімі папярэднімі дзеяннямі быў вельмі блізкім да праграмы і акцый БНФ, хоць не з’яўляўся сябрам ні Фронту, ні іншай палітычнай партыі. I хоць было відавочна, што у прэзідэнты ні ён, ні хто-небудзь іншы і блізка не пройдуць, апазіцыя падтрымала Мілю, як пазней ласкава яго сталі называць прыхільнікі. Беларускаму прагрэсіўнаму грамадству як паветра патрэбен быў новы чалавек лідэр нацыі, патрэбен быў новы штуршок, каб не патухлі канчаткова беларускае адраджэнне і наогул тыя высакародныя справы, што былі распачатыя ў 1990-х гг.
    Мілінкевіч задавальняў многіх. Інтэлігент, свядомы беларус, асабіста для мяне і калега-фізік, Мілінкевіч падаваў надзею на той чаканы новы віток і новую якасць пабудовы беларускага грамадства і вяртанне ідэй 1990-х, і ў канцавым выпадку вяртанне, дакладней, абуджэнне ўсіх аспектаў беларускай нацыянальнай ідэі.
    Пасля выбараў А. Мілінкевіч не знік з палітыкі, як тэта атрымалася з яго папярэднікам Ганчарыкам, працягнуў палітычную барацьбу ў новых умовах і нават стварыў сваю арганізацыю “Рух за Свабоду”. У тэты “Рух” увайшлі прыхільнікі Мілінкевіча з роз­ных партый і найбольш з БНФ (магчыма, убачыўшы ў Мілінкевічы сапраўднага бээнэфаўца, а не чарговага партыйнага бюракрата). Былі вялікія надзеі на тое, што зрушыцца, урэшце, занядбаная беларуская справа.
    Аднак нічога істотна новага мы не ўбачылі з абвяшчэннем стварэння шырокай грамадскай структу­ры “Руху за Свабоду”. Праўда, Мілінкевіч перманен­тна знаходзіўся за мяжой, усё там аб нечым дамаўляўся, перагаворваў... мо таму і не праявіў сябе за мінулы час “Рух за Свабоду”. Усё часцей паўстае пытание: ці не з’яўляецца мілінкевічаўскі Рух чарговым блефам, чарговымі “рагамі і капытамі”? Надта ж добра схаваўся “Рух за Свабоду” ад грамадства, калі ўсё-такі ён існуе як канкрэтная рэальнасць і сіла.
    Адно, што ведамае людзям, гэта дзейнасць A. Мілінкевіча і I. Кулеш паводле праграмы Каліноўскага, якая дае магчымасць уладкаваць найлепшую беларускую моладзь на вучобу і працу за мяжу. А на мой погляд, гэта не найлепшая справа адпраўляюць сваё дзіця за мяжу на вучобу альбо на працу пакаёўкай ці мыйшчыкам посуду. Часта гэтая дзейнасць заканчваецца шэрагам высілкаў, каб юнаку ці маладзіцы не вярнуцца на Радзіму і замацавацца там назаўжды. I не ведаюць палітычныя немаўляты, што тая заходняя дэмакратыя можа скончыцца для іх “дэман-кратыяй”. Большая частка гэтых людзей будзе страчана і для бацькоў, і для Радзімы, і для нацыі...
    Мне здаецца, што Аляксандр Мілінкевіч і не надта вінаваты ў тым, што ў яго не атрымалася стаць цэнтральнай фігурай у праекце беларускай нацыянальнай ідэі. Ва ўмовах нашай таталітарнай сістэмы і дыктатуры вельмі цяжка гаварыць пра ініцыятыву, якая б існавала незалежна ад магутнай “вертыкалі”. Магчыма, тут патрэбен іншы чалавек, як, напрыклад, Аляк­сандр Казулін, якому ўдалося добра ўзбударажыць нашае грамадства. Але, па-першае, А. Казулін адсядзеў больш за два гады ў турме і не ўдзельнічаў фактычна ў палітычным працэсе, а па-другое, яму не хапае такога ўзроўню нацыянальнай сведамасці, які абавязкова павінен быць у нацыянальнага лідэра.
    Адцягнуўшы ад БНФ частку людзей у “Рух за Свабоду”, Мілінкевіч нічога канструктыўна новага не ўнёс у раскладку дзейных палітычных сіл. Адно
    толькі БНФ зноў нанёс страты. Праўда, на тэты раз, здаецца, не значныя.
    Таму можна зрабіць наступную выснову. У сённяшні час БНФ застаецца адзінай палітычнай арганізацыяй, дзе яшчэ засталася праўда. А праўда ў тых ідэалах, з якіх пачынаўся БНФ у канцы 1980-х, і перадусім у беларускай нацыянальнай ідэі.
    I апошняе.
    Праз пастаянную крытыку ў бок БНФ і іншых партый, мне, магчыма, не досыць поўна ўдалося вылучыць тыя галоўныя моманты, што тычацца ролі БНФ у гісторыі. Таму я выкладу заключныя думкі ніжэй.
    1.	БНФ быў галоўным каталізатарам і чыннікам усіх падзей, якія распачаліся пасля гарбачоўскай перабудовы ў Беларусі. БНФ быў магільшчыкам манаполіі камуністаў на неабмежаваную ўладу. Дзякуючы БНФ быў адкрыты пачатак новым палітычным працэсам у Беларусі, якія прывялі да стварэння новай дзяржавы Рэспублікі Беларусь.
    2.	Менавіта БНФ павярнуў беларускага грамадзяніна тварам да яго іншай, сапраўднай іпастасі, дадзенай Богам, да асэнсавання таго, што ён не толькі савецкі чалавек, а часцінка нацыі, імя якой — беларусы. I хоць працэс станаўлення беларускай нацыі быў на няпэўны час прыпынены, тыя якасныя зрухі беларускага адраджэння 90-х гг. XX ст. з’яўляюцца ўжо набыткам вечнасці і падмуркам жыцця новых пакаленняў.
    Намаганнямі БНФ і роднасных партый, а таксама дзякуючы працы людзей, узросшых на глебе ідэй БНФ палітычных дзеячоў, дзеячоў навукі і куль­туры, за мінулыя 20 гадоў было ўсё ж такі шмат зроблена для канструявання беларускай нацыяналь­най ідэі на сучасным этапе развіцця нашай нацыі. I гэта адкрывае нашай краіне шлях у будучыню як нацыянальнай дзяржавы, як раўнапраўнай краіны ў сусветным кветніку народаў.
    Што засталося ў астатку і што рабіць?
    Назіраючы за так званай “палітычнай дзейнасцю” сучасных палітычных партый, я некаторы час думаў, што прычыны нашай паразы аб’ектыўныя: маўляў, няма ў нашых партый магчымасцей развярнуцца, зменіцца палітычная сітуацыя і рана ці позна дэмакратыя ў Беларусі ўсталюецца. Па звычцы ўсю імпатэнцыю палітычнага жыцця, як і большасць дэмакратаў, я звальваў на диктатуру. Думалася, што вось будзе іншы ўрад, новы прэзідэнт і ўсё зменіцца, будзе, як і ў іншых заходніх краінах, свабода, грошы і дэмакратыя... Сам выступаў на кангрэсах дэмсіл спачатку як старшыня БНП, а потым і як намеснік старшыні БСДГ.
    Але ж прайшлі гады і нічога не змянілася. I самае сумнае — з гэтай апазіцыяй нічога і не можа змяніцца. Яшчэ ў 1999 г. я быў адным з удзельнікаў тых нарад Кансультацыйнай Рады дэмсіл, што адбываліся пры місіі АБСЕ ў будынку нямецкага цэнтра на пр. Праўды ў апартаментах пасла Георга Віка. Менавіта там былі сфармуляваныя славутыя чатыры ўмовы справядівых і празрыстых выбараў. Яны былі сфармуляваныя ў дакументах Кангрэса дэмакратычных сілаў у 2005 г.:
    КДС патрабуе выканання чапгырох крытэраў, замацаваных у Дэкларацыі СанктПецярбургскай сесіі ПААБСЕ (1999 г.), Дэкларацыі Стамбульскага самміта глаў дзяржаў і ў дакуменце Парламенцкай “Тройкі” (2000 г.) у якасці асноватворных прынцыпаў дэмакратычных выбараў і асноўных умоў працэсу дэмакратызацыі ў Беларусі:
    -	прызрыстасць выбарчага працэсу;
    -	доступ апанентаў улады да дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі;
    —	недыскрымінацыя апанентаў;
    —	пашырэнне значных функцый і паўнамоцтваў парламенцкага органа.
    Прайшло каля 10 гадоў пасля з’яўлення на свет гэтых кароткіх формул, і столькі ж часу ідзе іміта-
    цыя змагання за здзяйсненне гэтых прынцыпаў пры правядзенні выбараў у закандаўчыя органы ды і іншыя структуры ўлады. Зноў і зноў напярэдадні выбраў ідзе працэс, мала надобны на тое, што завецца здаровым сэнсам і што адпавядае нармальнай чалавечай логіцы і розуму. Апазіцыя на працягу згаданых 10 гадоў высоўвае свае чатыры ўмовы перад беларускім урадам і прэзідэнтам як умову правядзення выбараў. Бязглуздасць сітуацыі заключаецца ў тым, што ўсе і апазіцыя, і прэзідэнт з сваёй камандай добра ведаюць: ніводная з гэтых умоў не будзе прынятая. Аргументы лідэраў розных партый, што кожны раз бяруць удзел у гэтых псеўдавыбрах, проста смешныя яны, маўляў, працуюць з насельніцтвам, выкарыстоўваюць прадвыбарны перыяд для агітацыі і данясення нейкай там праўды да электарату. Ніхто іх ніколі не слухае, а калі і слухае, дык толькі той, хто і так думае ў патрэбным рэчышчы. Народ даўно ўжо мае сваё меркаванне пра большасць дзеячоў апазіцыі, а калі не мае, то і не збіраецца яго мець ці мяняць на карысць якога-небудзь “бээнэфаўца”. Другі бок афіцыйны. Беларускія ўлады добра ведаюць, што бяззубая апазіцыя не вораг ім, а сябра, бо ўрэшце яны возьмуць удзел у выбарах без усялякіх саступак на “празрыстасць”, а тым больш пры нейкім чарговым “кроку да Еўропы” накшталт вызвалення некаторых палітычных вязняў. А калі палітычныя партыі возьмуць удзел у выбрах, то значыць, у нас “выбары адпавядаюць самым лепшым нормам дэмакратыі”. Як сказаў Аляксандр Лукашэнка пасля выбараў у Палату прадстаўнікоў 2008 г., у нас “беспрецедентно прозрачные выборы”.
    А насамрэч усе ведаюць, што ніякіх выбраў у нас даўно няма. Пішуцца, ці як цяпер больш правільна кажуць, малююцца “дэмакратычныя” пратаколы, размяркоўваюцца “галасы” па кандыдатах, падганяюцца патрэбныя лічбы вось і ўсе выбры. Па разма­ху цынізму сучасныя выбары ў Беларусі не маюць аналагаў. Гэта нават не фарс, а нейкае нахабнае і
    подлае дзеянне. Нават у Савецкім Саюзе выбары былі выбарамі, хоць былі безальтэрнатыўнымі. Там за кожны голас змагаліся, хадзілі ўгаворвалі тых, хто чамусьці не прыйшоў на ўчастак. I нікому тады ў голаву не прыходзіла, што можна не шукаць гэтага дысідэнта, а намаляваць за яго патрэбны бюлетэнь.
    Сучасная апазіцыя, гэта апора лігітымнасці нашага рэжыму. Урад ніколі не пойдзе на закрыццё большасці палітычных партый, што б яны не ўтварылі. Новых не трэба, бо няведама, што з іх выйдзе, але старых, правераных часам, не аддадзім вось пазіцыя Мін’юста. Ураду як паветра патрэбна гэтая гульня ў палітыку. Яму патрэбна гэтая гульня, як кошцы, што гуляе з мышкай, і, як сытая кошка, ён не будзе есць гэтую мышку, а часам нават будзе выпускаць з кіпцюроў, каб пакайфаваць, назіраючы за пакутамі няшчаснай.
    Чаму ж большасць апазіцыйных партый працягвае сваю бязглуздую “дзейнасць”, з года ў год працягваючы тыя самыя завучаныя дзеянні, ад якіх толку нуль? А таму, што яе лідэры ўжо няздольныя рабіць нешта іншае, апрача той працы, якую яны завуць палітыкай. Яны атрымліваюць за яе грошы, жывуць за яе кошт. Гэта ўжо не палітыкі, а палітбізнесмены. 1х добра ведаюць на Захадзе, могуць і кінуць ім нейкую костку. Іншых ведаюць ў Расіі, там таксама можна зарабіць на хлеб.