Игде зродилися иускормлены суть по Бозе
Анатоль Астапенка
Памер: 734с.
2010
і больш ніхто і нішто. Чалавек імкнецца да Бога як да найвышэйшай ступені дабра, справядлівасці і дасканаласці.
Ровень 1 азначае існаванне чалавека ў нацыях, якія створаныя Богам па Яго Вышэйшай Задуме і з’яўляюцца найбольш вялікай каштоўнасцю і найлепшым набыткам эвалюцыі чалавецтва. Чалавек імкнецца да Бога праз развіццё і дабрабыт свайго народа, сваёй нацыі, а не як абстрактная касмапалітычная істота.
Ровень 2 гэта ровень сям’і. Кожная нацыя складаецца з сукупнасці сям’яў, і без сям’і не існуе чалавек. Па працягласці ў часе другі ровень мае больш старажытную гісторыю, але ён саступае першаму па сваёй значнасці ў касмічным маштабе.
Ніжэй за ўсе роўні ровень трэці, найменш трывалы з усіх. Ён увасабляе вытворчыя адносіны паміж людзьмі, якія ўласцівы яшчэ першым прымітыўным формам чалавечых супольнасцяў і вядомы раней за часы неаліту.
Сама па сабе ідэя, што чалавек імкнецца да пазнання Бога, да ступені поўнага зліцця з ім, выказвалася ў розных формах у многіх філасофскіх і рэлігійных канцэпцыях, напрыклад, у вучэннях вялікіх індыйскіх гуру Рамакрышны і Вівекананды. Мэту эвалюцыі чалавека найвышэйшую Божую сутнасць абазначаў пунктам “Амега” Тэйяр дэ Шардэн у кнізе “Феномен человека”. Аднак тое, што гэты пераход павінен адбывацца праз нацыянальную крышталізацыю, з’яўляецца новым разумением сутнасці эвалюцыі.
Калі мы дасягнем яднання ўсіх роўняў у адно цэлае, атрымаем гармонію і ўзаемасувязь паміж імі, то гэта і ёсць усяленскасць, саборнасць, адзінаіснасць Чалавецтва і Царквы.
У прыведзенай схеме ёсць адзін недахоп: побач з рэальнымі, фізічнымі паняткамі “сям’я” і “нацыя” мы паставілі побач як найвышэйшы ўзровень такі трансцэндэнтны панятак як Бог. Аднак гэтую схему нельга ўспрымаць літаральна, яна адлюстроўвае хутчэй сам працэс, эвалюцыю імкненне чалавека да
Абсалюту. Схема можа стаць болып празрыстай і аднароднай, калі на месца нулявога роўню Бога паставіць больш лагічна і паняційна блізкую катэгорыю Усяленскую Царкву. Менавіта так уяўляў сабе суадносіны паміж рознымі ўзроўнямі любові Уладзімір Салаўёў (артыкул “Россия и вселенская Церковь” у кнізе “О христианском единстве” (М., 1994. С. 238). Аднак такі падыход не змяняе сутнасці іерархічных ступяней любові.
Улічваючы апошнія думкі, схему эвалюцыі чалавечай сутнасці, што прапанавана намі вышэй, можна мадыфікаваць і намаляваць у наступным выглядзе:
Найвышэйшы ровень
Ровень 1
Ровень 2
Ровень 3
Схема 3
Падсумоўваючы, можна сказаць наступнае. Трэці ровень (найніжэйшы) у нашай схеме эвалюцыі амаль жывёльны калектыўная праца людзей, “вымушаная” любоў, звязаная з інстынктыўным імкненнем да выжывання. Другая ступень — калектыўная еднасць сям’я, ёсць яшчэ жывёльная, прыродная любоў, але ўжо адметная ад неразумнага свету і праслаўленая паэтамі любоў да аб’екта процілеглага полу, а таксама любоў да дзяцей і бацькоў. Болып піырокі панятак любові, што выходзіць за рамкі прыроднага, больш абстрактны панятак мы бачым у любові да свайго народа, нацыі. Гэтая любоў, як ужо гаварылася вышэй, атрымала назву нацыяналізм і яна звязана з апошняй, неабходнай ступенню ў канцавым шляху чалавека да Бога.
Апошняя (нулявая) ступень любові любоў да Бога ужо цалкам выходзіць за рамкі прыроднага, гэта трансцэндэнтнае, рэлігійнае яднанне чалавека. Такім яднаннем і з’яўляецца Усяленская Царква. Сутнасць любві становіцца цалкам маральнай і любоў на нулявым роўні ёсць акт падпарадкавання сваёй волі, волі ўсяленскай.
3. Саборнасць у хрысціянстве і саборнасць нацыі
Калі прыняць нашае вызначэнне нацыяналізму, прыходзім і да важнай уласцівасці нацыяналізму яго саборнасці. Панятак саборнасці ўласцівы кожнай нацыі і яе ідэалагічнай абалонцы нацыяналізму, для кожнай нацыянальнай дзяржавы. У дачыненні да нацыі саборнасць якраз азначае адзінства нацыі ў прасторы і часе, яна азначае знітаванасць кожнага прадстаўніка свайго народа з іншымі людзьмі сваёй нацыі па ўсім свеце, а таксама нябачнае нітаванне часоў, якое вызначаецца памяццю продкаў. Беларусь! таксама займаюць належнае ім месца ў Божым тварэнні народаў. Першы з’езд беларусаў свету, які адбыўся ў ліпені 1993 г., яскрава пацвердзіў тэзіс аб саборнасці беларускай нацыі. Цікава ў сувязі з гэтым адзначыць і тое, што беларусы адчуваюць сябе сапраўды беларусамі, жывучы за мяжой ці выязджаючы за мяжу. Жыхары ж самой Беларусі ў меншай ступені ўсведамляюць сваю нацыянальную адметнасць, што з’яўляецца вынікам шматгадовай ідэалагічнай апрацоўкі, скіраванай на “зліццё” нацый, праз ліквідацыю беларускай нацыі.
Саборнасць у перакладзе з грэчаскага слова ekklesia азначае “збор” (збіранне). Царква азначае тое самае і абазначаецца тым жа грэчаскім словам. Аднак гэтыя словы-сінонімы ўвайшлі ў царкоўную практику як самастойныя тэрміны.
Гістарычна склалася так, што саборнасць звычайна атаясамліваецца з Рускай Праваслаўнай Царквой. I класічнае азначэнне саборнасці, звязанае з фармаваннем і абгрунтаваннем рускага праваслаўя, гучыць
такім чынам: саборнасць гэта паўната і ўсяленскасць Царквы. Менавіта гэтымі якасцямі валодае Праваслаўная Царква, якая аб’ядноўвае ўсіх людзей у адзін арганізм, у адно цела збор. I гэтае цела завецца Царквою, на чале якой стаіць Ісус Христос.
Але як могуць аб’яднацца людзі ў адзінае цела, калі кожны чалавек ёсць асобны фізічны арганізм? Зразумела, адзіным фізічным арганізмам сукупнасць розных людзей не можа быць. Але яднанне ў маральным плане магчыма. I толькі ў такім сэнсе мы ўяўляем сабе ўсяленскасць. I той маральнай катэгорыяй, што аб’ядноўвае людзей, з’яўляецца любоў. На ступені асэнсавання сябе ў любові чалавек здольны перамагчы ў сабе інстынкт эгаізму, выйсці за межы індывідуальнага “Я” і тым самым стаць сапраўдным падабенствам Богу, бо Бог ёсць любоў.
Прыведзеныя разважанні, схема эвалюцыі тэарэтычна адлюстроўваюць сутнасць саборнасці. Сем Усяленскіх Сабораў былі практычнай рэалізацыяй прынцыпу саборнасці ў хрысціянстве. 3 тых часоў усякія адхіленні ад правіл, выпрацаваных на Саборах, трактаваліся як адхіленне ад прынцыпаў саборнасці Царквы.
Каб завяршыць агульную карціну дзеяння прынцыпу саборнасці, трэба адзначыць і іншыя яе аспекты. Саборнасць мае не толькі царкоўнае, альбо ўсяленскае значэнне, што разгледжана намі вышэй. Яна азначае таксама яднанне людзей у прасторы і часе. Гэта агульнафіласофскі прынцып. 3 пункту гледжання такіх навук, як сінэргетыка, кібернетыка саборнасць антыэнтрапійны прынцып. Збіранне духовых і матэрыяльных сіл адзіны спосаб процістаяць распаду, цеплавой смерці Сусвету, закону павелічэння энтрапіі1.
Трэба адзначыць яшчэ адзін аспект панятку “саборнасць”, які набірае ўсё большую папулярнасць у палітыцы, хоць яшчэ і не многім вядомы. Пад тэрмі-
1 Фролов А.С. Проблема соборности в русской культуре // Русская цивилизация и соборность. М.,1998. С. 152.
нам “саборнасць” у палітыцы выкарыстоўваюць метя д паразумення паміж плынямі розных ідэалагічных кірункаў.
Тэты панятак не толькі царкоўны тэрмін, у сапраўднасці саборнасць з’яўляецца вядомым старажытным, аб’яднаўчым прынцыпам дзяржаўнага будаўніцтва. Этымалогія слова “саборнасць” вядзецца ад дзеяслова “збіраць” і азначае збіранне найлепшых сіл грамадства для рашэння жыццёва важных задач. Саборнасць з’яўляецца першаснай формай выражения грамадскай волі. Фактычна саборнасць гэта антыпод партыйнасці. Улічваючы наш невялікі дослед у партыйным будаўніцтве, малую аўтарытэтнасць партый у грамадстве, менавіта саборнае вырашэнне спрэчных пытан няў набывае ў нашых умовах адметны сэнс.
У парламенцкай практыцы Кангрэса ЗША ёсць выпадкі, калі прымаліся рэзалюцыі саборным шляхам, без партыйнага дзялення, простай перавагай галасоў. Яны нават атрымалі сваю назву “bi partisan resolution”.
Сям’я, сельскі сход, рымскі сенат, славянскае веча, сейм у Рэчы Паспалітай першапачаткова дзейнічалі на прынцыпах згоды і аднадумства. Апошняе не патрабуе адзіных думак у ўсіх удзельнікаў, але можа з’явіцца ў выніку ўсеагульнага пераканання ў аптымальнасці прынятых рашэнняў. Згода з’яўляецца высакаякасным праяўленнем супольнай волі, асаблівым атрыбутам саборнасці.
Трэба адзначыць, што катэгорыя саборнасці вынаходніцтва не толькі праваслаўнай філасофіі. Так, сучасны каталіцкі філосаф Пётра Рудкоўскі, аналізуючы катэгорыю тоеснасці адносна беларускага дыскурсу піша: “Катэгорыю тоеснасці трэба закінуць на карысць катэгорыі саборнасці. Гэта катэгорыя, ... запазычана з спецыфічнага кантэксту: яна выпрацавана расійскімі праваслаўнымі мыслярамі і абазначае быццё-сабраным, быццё-скліканым Богам.”
Саборнасць гэта панятак, што наўпрост вынікае з хрысціянскага погляду на існасць чалавечага гра-
мадства, яна ставіць індывідульнасць чалавека апошнім крытэрам існасці. Няма вышэйшай каштоўнасці як чалавек. Вельмі слушна падкрэслівае гэтую асаблівасць саборнасці П. Рудкоўскі: “Саборнасць здымае імператыў быць падобным да іншых (ці то ў аспекце мовы, ці рэлігіі, ці ідэалагічнай лаяльнасці), кожны мае права быць згодна з сваёй уласнай вольнасцю. Сутнасцю саборнасці ёсць плерома разнастайнасці. Няма аб’аднаўчай інстанцыі, ёсць толькі Дух даверу і ўзаемапавагі”1.
Менавіта Дух даверу і павагі ўладарыў на памянёных вышэй сходах, паседжаннях Усяленскіх Сабораў, амерыканскага сената, і вынікі такога форуму заўсёды на некалькі парадкаў якасней, мацней і сумленней, чым вынікі, атрыманыя так званым дэмакратычным шляхам. Асабліва яскрава “дзейнічае” дэмакратычная сістэма выбараў у сучаснай Беларусі, дзе думка не адзінкавых асоб, а многіх яркіх ідывідуумаў жорстка падаўляецца аж да турэмнага зняволення.
На веры ў Бога, ва Усяленскую Справядлівасць грунтуецца ўведзены Рудкоўскім прынцып этычнай асімепгрыі: прэзумпцыя добрае волі заўжды павінна быць мацнейшая за прэзумпцыю злой волі. Гэты прынцып ляжыць у аснове саборнага мыслення. I трэба пагадзіцца з аўтарам, што “акцэптацыя саборнага характару беларускай супольнасці і прыняцце прынцыпу этычнай асіметрыі здольныя здзейсніць радикальную змену атмасферы ўнутры беларускага грамадства. Вызваленне сваёй ментальнасці ад субстанцыяльна-эсэнцыяльнай тоеснасці дазволіць скіраваць энергію на дыялог і ўзаемапазнаванне, а не на вайну і дабіванне прадстаўніка іншае культурнай ці палітычнай опцыі”. Менавіта шчырага дыялогу не хапае нашаму беларускаму грамадству, часта падзеленаму на далёка не сяброўскія страты. Дыялогу, як дыспуту на роўных умовах, а не на клаўнадзе рэдкіх перадач БТ, дзе быццам бы вядзецца дыялог.