Игде зродилися иускормлены суть по Бозе
Анатоль Астапенка
Памер: 734с.
2010
Прапанаваная мадэль дзяржавы, што ўлучае ровень нацыі як найвышэйшы ровень сучаснага стану дзяржавы, дазваляе карэктна апісаць будучыню нацыянальных дзяржаў, вызначыць месца кожнай дзяржавы ў ААН.
Схема 4. Абагульнены вобраз дзяржавы ў іерархічнай прасторы
5. Сістэмны падыход ў кантэксце палітычнага мадэлявання і Беларусь у інфармацыйную эпоху
Як я ўжо адзначаў, вялікую ролю ў палітычных працэсах Беларусі мог бы выконваць сістэмны падыход, які, на жаль, запатрабаваны ў нас далёка не ў поўнай меры.
На сусветным роўні шырокае выкарыстанне сістэмнага аналізу і сістэмнага падыходу даўно стала нор
май. На аснове сістэмнага падыходу створаныя і актыўна выкарыстоўваюцца змястоўныя мадэлі, найперш гэта мадэлі крызісу, рэвалюцый, катастроф. Не меней распрацаваным падыходам да вывучэння палітычнага працэсу падаецца тэорыя рацыянальнага вылучэння, на аснове якой шырока ўжываецца метад мадэлявання. У першую чаргу маюцца на ўвазе гульнявыя мадэлі канфлікту і працэсу прыняцця развязанняў. Варта згадаць у кантэксце і мадэль вылучэнняў Даунса для вызначэння паводзін кандыдатаў у дэпутаты на выбарах.
Варта падкрэсліць, што свайму з’яўленню палітычнае мадэляванне абавязанае розным навукам. 3 матэматыкі былі ўзяты асноўныя прыёмы матэматычнага мадэлявання, лінейнае і нелінейнае праграмаванне, геаметрычны метад мадэлявання, тэорыя графаў, сеткавае мадэляванне, дынамічнае мадэляванне. У фізіцы і хіміі даўно ўжываюцца мадэлі сістэмы мадэлі хаосу, катастроф, эвалюцыі. 3 псіхалогіі прыйшлі асноўныя мадэлі канфлікту. 3 эканамічнай навукі эканаметрычныя метады, мадэлі тэорыі гульняў, тэорыя прыняцця развязанняў. 3 інфарматыкі асноўныя прыёмы апрацоўкі матэматычных мадэляў палітычных сістэм з дапамогай найноўшых інфармацыйных тэхналогій.
Вельмі цікавым і перспектыўным уяўляецца метад аналізу іерархій, распрацаваны амерыканскім навукоўцам Т. Сааці. Метад аналізу іерархій, распрацаваны Т. Сааці тэта адзін з найбольш папулярных метадаў вылучэння найлепшай альтэрнатывы з мноства прапанаваных. Аналіз праблемы заснаваны на экспертным мадэляванні ведаў у форме адзнак важкасці адной альтэрнатывы ў дачыненні да іншай.
Развіццё метаду аналізу іерархій Сааці ў галіне камп’ютэрнага мадэлявання прывяло да стварэння цэлай галіны ў інфармацыйных сістэмах сістэм падтрымкі прыняцця развязанняў (СППР). У развязанні задачаў кіравання вытворчасцю, напрыклад, шырока ўжываюцца такія СППР як Assistantchoice.
Сферы яе ўжывання — падрыхтоўка і перападрыхтоўка кадраў у галіне эканомікі і кіраванні, развязаны! шэрагу практычных і тэарэтычных задачаў (напрыклад, пры вылучэнні рацыянальных схемаў арганізацыі валютных аўкцыёнаў, фондавых і гандлёва-сыравінных бірж, конкурсных таргоў і г. д.). Вельмі апраўданым з’яўляецца пашырэнне сферы ўжывання СППР ад эканомікі да паліталогіі. Методыка палітычнага мадэлявання, распрацаваная Сааці, можа выкарыстоўвацца, напрыклад, у ходзе палітычных перамоў. 3 дапамогай метаду мадэлявання праводзяцца даследаванні грамадска-палітычнай сітуацыі і фармулююцца стратэгіі палітычных паводзін.
Першы чыннік, піто стымулюе мадэляванне палітычнага працэсу, складаецца ў тым, што вялікая частка падзей у палітычным жыцці з’яўляецца чаканай, таму іх з’яўленне можна прадказаць. Матэматычныя мадэлі якраз і дапамагаюць выразіць падобныя нефармальныя прагнозы. Па-другое, фармальная мадэль дапамагае ўдасканаліць вольныя фармулёўкі дапушчэнняў нефармальнай мадэлі і даць дакладны і здольны да праверкі прагноз. Перавагай фармальных мадэляў з’яўляецца таксама іх здольнасць апераваць з існасцямі болып высокага роўню складанасці.
Перавагай мадэлявання з’яўляецца таксама тое, што яно дазваляе розным навуковым дысцыплінам абменьвацца сваімі даследчымі сродкамі. Нарэшце, мадэлі карысныя тым, што здольныя ўбачыць глыбінную аднастайнасць з’яў, якія могуць быць не дасягнутыя іншымі сродкамі.
Метад мадэлявання ставае ўсё больш значным, і даследнікі знаходзяць яго досыць эфектыўным для вывучэння палітычных працэсаў. Першым чынам, метад ужываецца для даследавання і суправаджэння працэсу прыняцця развязанняў. Мадэляванне дазваляе вызначаць механізмы развіцця палітычнага працэсу, дапамагае арыентавацца ў электаральным працэсе, а таксама знаходзіць сувязі між элементам!
працэсу, недаступныя іншым метадам вывучэння палітычнага працэсу.
Асабліва прывабным выглядае выкарыстанне сістэмнага падыходу на аснове АЭД-сімвалаў С. Новікавай. У злучэнні з матэматычным мадэляваннем ён дазваляе па-новаму падысці да ўсялякіх палітычных працэсаў, сфармуляваць статут дзяржавы і вызначыць нацыю ў якасці найвышэйшага роўню ў іерархіі асноўных страт грамадства. Разгледжаныя падыходы выглядаюць яшчэ больш эфектыўнымі з пункту гледжання іх узаемасувязі з сучаснымі камп’ютэрнымі тэхналогіямі. Аргументы натуралізму і фізікалізму пра абмежаванасць ужывання колькасных метадаў яшчэ болып страчваюць сваё значэнне з прычыны таго, што самыя палітычныя працэсы ў наш час становяцца інфармацыйнымі працэсамі з усімі вынікаючымі з гэтага законамі і высновамі. А ўкараненне глабальнай сеткі Internet у грамадскія дачыненні паміж дзяржавамі і ўнутры саміх дзяржаў узносіць магчымасць сістэмнага апісання на яшчэ больш высокі ровень.
6. Інфармацыйнае грамадства і Homo Informations
Разгледжаныя вышэй працэсы імклівага развіцця інфармацыйных тэхналогій, сістэмнага аналізу і матэматычнага мадэлявання прыводзяць да фармавання новай парадыгмы грамадскіх працэсаў і пераўтварэння самога грамадства і нават трансфармацыі самой існасці чалавека. Калі зыходзіць з “хвалевай” канцэпцыі Э. Тофлера, то інфармацыйная рэвалюцыя супадае з “трэцяй хваляй” развіцця чалавецтва, якая замяніла індустрыяльную рэвалюцыю, вяршыня, “грэбень другой хвалі” якой прыходзіўся на сярэдзіну XVIII пачатак XIX ст. У сваю чаргу апошняя ўзнікла як вынік замены “Першай хвалі” сельскагаспадарчай рэвалюцыі, якая працягваееца ўжо тысячагоддзі.
У сувязі з гэтым не можа не здзіўляць тэмп паскарэння змены эпохаў і змены самой існасці чалавека. Апошняе змяненне узнікненне новага тыпу чалавека Homo Informations адбывалася на вачах аднаго пакалення. Людзі 50-60-гадовага веку вымушаны былі працаваць, суіснаваць, у рэшце рэшт, жыць з людзьмі зусім інакшага тыпу, інакшых вартасцяў, інакшага светапогляду і г. д. Узнікла новая праблема, зусім адрозная ад адвечнай праблемы бацькоў і дзяцей, што ўзнікае заўсёды пры змене пакаленняў. Змянілася парадыгма сэнсу жыцця, грамадзянскіх узораў і мэтаў грамадства. Капітал і праца саступілі месца інфармацыі і яе квінтэсенцыі веданню. У інфармацыйную эпоху болыпасць людзей сталі займацца ўжо не вытворчасцю матэрыяльных выгодаў, як у папярэдняе тысячагоддзе, а перапрацоўкай, захаваннем і выкарыстаннем інфармацыі. Узніклая цывілізацыя прывяла да новага тыпу стандартаў, скіравала грамадства за межы прагі да збірання грошай і прагі да ўлады.
Асновай фармавання інфармацыйнага грамадства стала развіццё вылічальнай тэхнікі у першую чаргу асабовых кампутараў, а таксама камунікацыйных магчымасцяў, якія дала свету сусветная глабальная сетка — Інтэрнэт. Абмен інфармацыяй ужо не звязаны з існаваннем дзяржаўных межаў і іншых бар’ераў, у тым ліку моўных. Цяпер самая маленькая і эканамічней слабая краіна можа ў вельмі сціслыя тэрміны стаць значнай інфармацыйна-індустрыяльнай краінай. Прыкладам можа служыць шэраг краін Паўднёва-Заходняй Азіі (Паўднёвая Карэя, Тайвань і інш.), якія з’яўляюцца цяпер магутнымі пастаўшчыкамі кампутарнай тэхнікі і іншых сучасных тэхналогій для ўсяго свету. Ствараецца магчымасць паўнавартасна працаваць праз электронныя магістралі, навучальныя ўстановы і выкладчыкі становяцца дасягальнымі ўсім студэнтам, а велізарны патэнцыял навукі, літаратуры і мастацтвы становіцца дасягальным для ўсіх ахвотых. Новая парадыгма
складаецца ў тым, што амаль кожны чалавек інфармацыйнага грамадства становіцца інфармацыйным чалавекам нават калі ён гэтага не жадае!
Чалавек інфармацыйны літаральна раствораны ў інфармацыйным асяроддзі, што азначае змену асяроддзя жыхарства сучаснага чалавека. Што ж прыўносіць гэтае новае асяроддзе жыхарства чалавека? Найболын відавочна наступнае: разам з звышдаступнасцю інфармаціі ідзе працэс аддалення аднаго індывіда ад другога фізічна. Яны становяцца непатрэбныя адзін аднаму, рэальныя зносіны ўсё больш замяняюцца віртуальнымі зносінамі, захопліваючы нават такія інтымныя сферы як сфера сэксу.
Такім чынам, новае асяроддзе жыхарства чалавека ў інфармацыйным грамадстве фармуе наступныя прынцыпы:
■ працоўныя месцы з прадпрыемстваў пераносяцца ў дом. Дом становіцца цэнтральнай адзінкай будучага грамадства;
• грамадства будуецца па тыпу глабальнай сеткі, а не іерархіі арганізацыіі, дзяржаўных і грамадскіх інстытутаў;
• грамадства будуецца па прынцыпе дэцэнпгралізаціі і дэкампазіціі. Тым самым асноўныя прынцыпы тэорыі сістэм у поўнай меры становяцца реальным механізмам прагрэсу.
Усё сказанае аб асяроддзі жыхарства інфармацыйнага чалавека непазбежна прыводзіць і да змены самой існасці чалавека. Змяняюцца сацыяыльна-культурныя ўзоры, мэты чалавека. Узнікаюць новыя і страчваюць сваю прывабнасць старыя вартасці. Калі зусім нядаўна само слова “навука” выклікала ў здольнага маладога чалавека пачуццё дрыжыкаў і глыбокую пашану, дык цяпер гэтага няма. Навука з прыярытэтнага, элітнага занятку ператвараецца ў занятак руцінны, пазбаўлены ранейшага арэалу рамантыкі і прывабнасці. Значна больш цікавай галінай аплікацыі інтэлекту і здольнасцей з’яўляецца вобласць кампутэрных тэхналогій, дзе ёсць бяскон-
цыя магчымасці, якія лёгка дасягаюцца кожным. Вектар інтарэсаў у навуцы за нейкія 20-30 гг. істотна змяніўся. Калі раней праблемы такіх фундаментальных навук, як фізіка элементарных часцінак і тэорыя рэлятыўнасці былі самымі перадавымі і атаясамліваліся з самымі выдатнымі людзьмі XX ст., такімі, як Альберт Эйнштэйн і Нільс Бор, то цяпер прыярытэты дужа змяніліся. Для сучаснага маладога чалавека галоўным аўтарытэтам будзе ўжо Біл Гейтс, а не Эйнштэйн, а самым дзіўным адкрыццём будзе не “адзіная тэорыя поля”, а самы танны мікрапрацэсар у выглядзе вельмі дробнага крышталю.
Змяненне вектару ў навуковых кірунках выклікала поўную структурную перабудову ў акадэмічных інстытутах і ў сферы адукацыі. Гэта ў сваю чаргу замацавала станаўленне новага тыпу челавека Homo Informations. Ранейшае “Я”, якое яшчэ існуе ў людзях старэйшага пакалення, паступова трансфармуецца ў новае “Я” інфармацыйнай эпохі. Усе нюансы характару, псіхалогіі, імкненняў, вартасцяў гэтага новага чалавека яшчэ трэба вывучыць, але зразумела адно: мы маем справу з новай з’явай, з новым інфармацыйным чалавекам, які засяляе інфармацыйнае асяроддзе.