Игде зродилися иускормлены суть по Бозе
Анатоль Астапенка
Памер: 734с.
2010
пачкаванне” ад адзінага некалі Савецкага Саюза шарагу новых самастойных краін суправаджалася фармаваннем новага, асаблівага стаўлення да найбольш шматлікай нацыі былога СССР рускіх і краіны іх даміноўнай прысутнасці Расіі. На самым пачатку так званай перабудовы ў многіх саюзных рэспубліках сталі адкрыта гаварыць аб акупацыі Расіяй у розныя гады Закаўказзя, Прыбалтыкі і іншых тэрыторый, у тым ліку Беларусі. У шматлікіх мастацкіх і публіцыстычных творах былі асуджаны таталітарныя рэжымы Гітлера, Сталіна, Піначэта і іншыя. Адказнасць за жудасныя камуністычныя рэжымы, усталяваныя ў краінах сацыялізму, была ўскладзена на асноўных віноўнікаў камуністаў і іх ідэалогію. Аднак у СССР віна за часы культу асобы і страшэнных рэпрэсій была ўскладзена не проста на камуністаў, a і на нацыю-гегемона расійскую нацыю. I мала каго турбавала тое, што сама расійская нацыя таксама моцна пацярпела ад камуністычнага рэжыму. Справа тут у тым, што нярускія нацыі пацярпелі ўдвая акрамя ганенняў за дэмакратыю ім прыйшлося перанесці ганенні і за нацыяналізм адстойванне сваёй нацыянальнай годнасці.
Гэтая акалічнасць асаблівае стаўленне да рускіх як да акупантаў знайшла свой адбітак і ў рэлігійнай сферы. А менавіта ў тым, што на праваслаўе галоўнае веравызнанне рускіх у нейкай ступені ўпаў цень адмоўнага стаўлення да іх з боку некаторых іншых нацыянальнасцей. Асабліва прыкметным быў тэты працэс у Заходняй Украіне. Неяк ігнараваўся той факт, што праваслаўе пацярпела не менш за іншыя канфесіі і толькі пачало ажываць пасля бальшавіцкага генацыду.
У Беларусі да пачатку 90-х гг. XX ст. рэлігійная сітуацыя характарызавалася вялікай канфесійнай разнастайнасцю. Тут жылі як праваслаўныя, так і католікі, а таксама раслі шматлікія пратэстанцкія абшчыны. Найбольшай з усіх канфесій была праваслаўная. Характэрнай рысай гэтага перыяду з’яўля-
ецца тое, што нацыянальнае адраджэнне аказалася ў пэўнай ступені адарваным ад адраджэння праваслаўя, у адрозненне ад каталіцызму, дзе такія-сякія зрухі былі. Тут адыграла сваю ролю і тое, што Царква імкнецца заўсёды быць збоку ад палітыкі, і тое, што і я лічу гэта галоўным некаторыя лідэры беларускага адраджэння, найперш католікі, у сваіх антырускіх і антыправаслаўных выступлениях адкрыта звінавацілі Праваслаўную Царкву ў “русіфікацыі беларусаў і ў гнездаванні кадэбістаў”. Католікам было прасцей, у іх адрас было няшмат нараканняў, а здольнасць Касцёла да прыстасавання дзеля ажыццяўлення сваіх векавых імкненняў панавання над усім светим адыграла таксами немаливижную ролю.
Аднак болыпасць беларусаў з’яўляецца калі не стопрацэнтнымі праваслаўнымі, то каранямі, традыцыямі і асабліва ментальнасцю праваслаўнымі. Вось чаму палітыка Беларускага Народнага Фронту ў адносінах да рэлігіі не атрымала шырокай падтрымкі ў масах. I вось тут прыйшла на дапамогу амаль забытая ідэя уніі.
Ідэя простая і прывабная: не праваслаўе, не каталіцызм беларускія рэлігіі, а грэка-каталіцызм, альбо інакш унія, якая існавала ў XVI-XVIII стст., вось сапраўдная беларуская вера. У газетах, часопісах і іншым друку пачалі з’яўляцца артыкулы, прысвечаныя “нацыянальнай веры”, пачалі ўзнікаць уніяцкія прыходы. Пачаўся уніяцкі бум, які перакінуўся на Беларусь з Украіны. I гэтая праблема, праблема рэлігійнага аб’яднання, экуменізму будзе існаваць заўсёды, пикуль існуюць незалежныя хрысціянскія плыні кнтлліцызм і прнваслаўе.
Літаратурй, якия ёсць ни цяперяшні час па уніі, самая розная. Выразна прасочваюцца дзве плыні: літаратура, скіраваная на падтрымку уніяцтва як “нацыянальнай беларускай рэлігіі”, і публікацыі супраць уніі. Аўтары першага кірунку як правіла католікі ці людзі атэістычнага выхавання, што прынялі ідэю уніі тэарэтычна. Другая плынь адлюстроўвае погляд на
унію як на гістарычную памылку, як факт здрады праваслаўю найвышэйшых царкоўных іерархаў, як дэстабілізуючую сілу ў грамадстве. Прыхільнікі гэтай плыні ёсць не толькі сярод праваслаўных, але іх нямала і сярод католікаў і пратэстантаў.
Зразумела, цяжкая задача ў такіх варунках даць аб’ектыўнае даследаванне уніяцкай праблемы, якое б задаволіла і адзін, і другі бок. Хутчэй за ўсё, што гэта немагчыма, калі, зразумела, не скаціцца на папу лісцкія пазіцыі. Аднак ёсць факты і гістарычныя дакументы, а не толькі суб’ектыўныя прыхільнасці да “прыгожай ідэі”, да рамантычнага запалу і летуценняў. I да фактаў нельга не прыслухацца. А яны сведчаць далёка не на карысць уніі. Дастаткова прыгадаць кнігу дакументаў аб уніі “Унія ў матэрыялах і дакументах” (Мн., 1998).
Перш чым пачаць аналіз пастаўленага ў загалоўку пытання, дадзім агульны панятак сутнасці уніі і яе месца ў сучасным экуменістычным руху. Само слова унія ў перакладзе з латыні (unio) азначае аб’яднанне. У рэлігіі пад уніяй многія разумеюць аб’яднанне дзвюх хрысціянскіх канфесій праваслаўя і каталіцызму у нейкую новую канфесію, якая б задаволіла і праваслаўных, і католікаў, і несла рысы і той веры, і той. Аднак у сапраўднасці унія гэта асаблівая структура ў каталіцызме, якая захоўвае праваслаўную абраднасць і носіць таксама назву грэка-каталіцызм. Менавіта такая унія была здзейснена на Царкоўным саборы ў Брэсце ў 1596 г.
Трэба падкрэсліць наступную акалічнасць, што унія гэта не нейкая асаблівая рэлігійная канфесія, як уяўляецца многім, а асаблівая плынь у каталіцызме і больш правільна выкарыстоўваць тэрмін грэка-каталіцызм. Уяўленне аб уніі як асаблівай веры праяўляецца нават у навукоўцаў даследнікаў уніяцкай праблемы. Так, у артыкуле С. Марозавай “Гістарычная рэлігійная альтэрнатыва Беларусі”, ужо пачынаючы з назвы артыкула праводзіцца думка аб уніі як адметнай і ад праваслаўя, і ад каталіцызму
веры (“новай веры”)У сувязі з такой неадназначнасцю трактавання тэрміна “унія” разгледзім спачатку сутнасць грэка-каталіцызму, як у гістарычным, так і эклезіялагічным плане.
Як ведама, з 1054 г. хрысціянства падзялілася на дзве плыні: усходнюю з цэнтрам у Канстанцінопалі, і заходнюю з цэнтрам у Рыме. Традыцыйна Заходнюю Царкву называюць каталіцызмам, а Усходнюю праваслаўем. Паходжанне гэтых слоў наступнае. Каталіцызм (па-грэцку katolikas кафалічнасць) азначае ўсяленскасць, саборнасць, і гістарычна гэтая назва замацавалася за Заходняй Царквой. Праваслаўе азначае па-славянску: “права” правільна, “слаўе” славіць (правільна славіць), тым самым падкрэсліваецца выключнасць, адзінкавасць Царквы. У англійскай мове праваслаўны гэта артадаксальны (orthodox). Гэтая назва падкрэслівае старажытнасць, класічнасць і нязменнасць Праваслаўнай Царквы ад апостальскіх часоў да нашага часу. Асновай, стрыжнем Праваслаўнай Царквы з’яўляецца Сімвал Веры, які быў сфармуляваны на сямі Усяленскіх Саборах у I тысячагоддзі пасля Нараджэння Хрыстовага. Панятак саборнасці гэта адзін з галоўных пастулатаў Сімвала Веры, і таму Праваслаўную Царкву можна таксама называць кафалічнай, ці каталіцкай.
Такім чынам, назвы каталіцызм і праваслаўе нясуць фактычна адзін і той жа сэнс. I вызнаюць амаль адзін і той жа Сімвал Веры. Тут не выпадкова падкрэслена слова “амаль”, бо яно, як мы ўбачы ніжэй, вельмі істотнае. Гаворка ідзе пра восьмы складнік Сімвала Веры. У праваслаўным тэксце ён гучыць так: “I ў Духа Святога, Госпада жыватворчага, што ад Аііца зыходзіць”. У католікаў жа тут ёсць невялікая папраўка: “...што ад Айца і Сына зыходзіць”. Вось і ўсё! Толькі невялікі дадатак, так званы філіоквэ (filioque лац.) “і Сына". Астатнія дзесяць складнікаў і ў праваслаўных, і ў католікаў аднолькавыя. Аднак гэтая маленькая папраўка да Сімвала Веры, зробленая Заходняй Царквой, і стала прычынай
расколу хрысціянства на дзве Царквы прынамсі, у эклезіялогіі. 3 пункту гледжання праваслаўнага багаслоўя дагмат аб зыходжанні Духа Святога не толькі ад Айца, але і Сына прыніжае годнасць Святога Духа і выстаўляе, па сутнасці, католікаў духаборцамі.
Неабходна дадаць, што дагмат аб філіоквэ з’яўляецца галоўным стрыжнем непаразумення паміж праваслаўнымі і католікамі да нашага часу.
Другім важным адрозненнем паміж Усходняй і Заходняй Цэрквамі з’яўляецца тэзіс аб бязгрэшнасці рымскага папы і наданне католікамі яму тытула намесніка Хрыста на Зямлі. Увядзенне гэтага пастулату ў практыку рымскага Касцёла прывяло да дадатковых новаўвядзенняў і ў практичную, абрадавую, частку іх веравызнання. Адным з вынікаў неабмежаванай улады рымскага папы з’явілася знішчэнне самастойнасці нацыянальных Цэркваў. Гэтая з’ява захавалася да нашага часу: усе каталіцкія структуры ва ўсіх краінах маюць аднаго вярхоўнага кіраўніка, аўтарытэта папу рымскага. Іншымі словамі, Касцёлу не ўласціва аўтакефалія незалежнасць царкоўных арганізацый краіны ад Царквы іншых краін.
У праваслаўнай Царкве гэта не так. На чале яе знаходзіцца толькі адзін вярхоўны ўладар Іісус Хрыстос. Толькі яму падпарадкоўваюцца ўсе праваслаўныя арганізацыі. Незалежных, аўтакефальных Цэркваў у цяперашні час пятнаццаць.
Ёсць яшчэ некалькі менш істотных адрозненняў каталіцызму ад праваслаўя. Гэта сістэма індульгенцый (адпушчэння грахоў), уласцівая толькі Касцёлу, асаблівасці каталіцкага абраду Еўхарыстыі (прычасце на апрэсноках бясквасным хлебе) і іншыя.
Такім чынам, дзве старыжытныя хрысціянскія канфесіі на працягу стагоддзяў існавалі побач адна з адной, кожная з якіх захавала свой твар да нашага часу. Прычым не толькі з памятнага 1054 г. пачалося гэтае незалежнае існаванне, а шмат раней. Заходняя Царква з цэнтрам у Рыме і Усходняя Царква з цэнтрам у Канстанцінопалі пачалі сваё суперніцтва за лідэрства яшчэ ў эпоху Усяленскіх Сабораў (з IV ст.).
3 цягам часу ў кожнай з хрысціянскіх Цэркваў склаліся свае традыцыі, свае абрады і свой парадак богаслужэння. I таму галоўнай праблемай ва ўсіх спробах аб’яднання, “прымірэння” католікаў з праваслаўнымі з’явіўся менавіта абрадавы бок. Эклезіялагічныя тэарэтычныя праблемы былі мала зразумелымі простаму народу, і іх можна было неяк уладкаваць. Але вось абрадавы, літургічны бок праблемы было вырапіыць не так проста, калі не сказаць немагчыма.
Аб’яднаўчы уніяцкі рух пачаўся, як гаварылася вышэй, з самога моманту раздзялення Цэркваў. Але немагчымасць прыняцця тым ці іншым бокам абрадавых традыцый, уласцівых набажэнству кожнай з Цэркваў, прывяла да наступнага кампрамісу: унія была ўведзена як палітычнае дзеянне. На Брэсцкім Саборы 1596 г. у адрозненне ад шматлікіх ранейшых няўдалых спроб быў урэшце падпісаны акт уніі. Фармулёўка уніі папярэдне была распрацавана і падпісана ў 1595 г. у Рыме епіскапамі Кірылам Цярлецкім і Ігнаціем Пацеем. Прычым імі было падпісана чыста каталіцкае вызнанне веры (прыняты дадатак філіоквэ і прызнана верхавенства рымскага папы). За праваслаўнымі, якія далучаліся да уніі, засталася магчымасць праводзіць набажэнства па ўсходнім абрадзе. Аднак, як паказала гісторыя, з часам тэты абрад усё больш набліжаўся да чыста каталіцкага, і ў наш час абрад цяперашніх уніятаў мала надобны на праваслаўны.