Игде зродилися иускормлены суть по Бозе
Анатоль Астапенка
Памер: 734с.
2010
У 1439 г. адбылася Фларэнційская унія. Прычынай яе з’яўляліся, як і ў папярэдніх выпадках, палітычныя інтрыгі. У гэтым выпадку грэцкі імператар Іаан Палеолаг, шукаючы дапамогі ад нашэсця турак, звярнуўся да папы рымскага, які не адмовіўся, але паставіў умову прыцяць унію. 15 месяцаў працягвалася спрэчка аб зыходжанні Святога Духа, якая закончылася на карысць католікаў.
Акрамя станоўчага вырашэння гэтага пытання, для прыняцця уніі неабходна было прызнаць верхавенства папы рымскага. Некаторая святары выканалі ўсе пастаўленыя ўмовы. Сярод такіх быў вядомы Ізыдор, якога жыхары Кіева выгналі з горада, як толькі даведаліся аб уніі. I апопіні прытулак ён знайшоў сабе аж у Рыме.
У канцы XVI ст. узрастае націск на Беларусь з двух бакоў каталіцкай Полыпчы і праваслаўнай Масквы. I ўрэшце рэшт на Брэсцкім Саборы ў 1596 г. утвараецца унія...
Такія падзеі адбываліся ў рэлігійным жыцці Полацкага княства, а затым і ў Вялікім княстве Літоў-
скім да 1596 г. Што тычыцца становішча ў культуры, навуцы і іншых сферах жыцця нашых продкаў гэтага перыяду, то яно вызначаецца высокім еўрапейскім роўнем, і добра ўсім ведамае XVI ст. лічыцца нават Залатой парой Беларусі. Мы маем выдатныя поспехі паўсюдна і ў культуры і пісменніцтве (напрыклад, сусветна ведамая Біблія, напісаная ўпершыню славянскай моваю Францыскам Скарынам, выдатныя помнікі дзяржаўнага заканадаўства “Статут Вялікага княства Літоўскага”, “Літоўскія метрыкі” і г. д.), у дойлідстве (не буду пералічаць, нагадаю хоць б кнігу М. Ткачова “Замкі Беларусі”), у літаратуры (паэзія Сімяона Полацкага і “Дыярыуш” ігумена праваслаўнага манастыра Афанасія Філіповіча), у мастацтве (гл. альбом “Беларускі іканапіс”) і мноства іншых выдатных твораў ва ўсіх галінах дзейнасці. I стваралася гэта ўсё ў той час, калі даміноўнай рэлігіяй у дзяржаве была праваслаўная рэлігія.
Пра вызначальную ролю праваслаўя ў развіцці беларускай нацыянальнасці пісаў і вядомы дзеяч і навуковец у галіне беларусазнаўства ў першай палове XX ст. каталіцкі ксёндз Адам Станкевіч: Праз увесь беларуска-літоўскі перыяд (XIII-XVI cm.) беларускай гісторыі паноўнай верай у Беларусі было праваслаўе, якое служыла апорай у гэтым часе беларускай нацыянальнай культуры (Кс. Адам Станкевіч. Хрысціянства і беларускі народ. Вільня, 1940).
Як бачым, нават канфесійная прыналежнасць не пашкодзіла ксяндзу Станкевічу быць аб’ектыўным і гэта ўласцівасць сапраўднага навукоўца. Чамусьці цяперашнія прыхільнікі уніі не цытуюць ягоных слоў: Народ наш сваёй бацькоўскай верай лічыў праваслаўе, ён у барацьбе з уніяй загартаваў, умацаваў і паглыбіў сваю беларускую нацыянальнасцъ... Народ інстынктыўна чуў, што яму унія нясе паланізацыю і чужое яму лацінства.
Другі перыяд (1596 г. канец XVII cm.)
Тэты перыяд найболып цікавы для нас. Як жа інакш росквіт уніі, прызнанне уніі і Рымам, і мяс-
цовым духавенствам Рэчы Паспалітай. Калі ўжо гаварыць аб уніі як “нацыянальнай веры”, то ў першую чаргу трэба абапірацца на гэтыя часы двухсотгадовага панавання уніі на ўсходніх красах Рэчы Паспалітай.
Галоўныя рысы перыяду: па-першае, ВКЛ з 1569 г. аказалася ў складзе Рэчы Паспалітай. Тэты час увайшоў у гісторыю Беларусі вялікімі зменамі ва ўсіх сферах жыцця. Галоўныя рысы перыяду:
- у дзяржаўным будаўніцтве: Беларусь начала траціць незалежнасць, якая і была фактычна Страчана да канца XVII ст.;
- у культуры: тэты перыяд наел я Залатой пары Беларусі XVI ст. вядомы пад назвай “перыяд заняпаду”;
- у рэлігіі: вера продкаў праваслаўе пачынае страчваць сваю кіроўную ролю ў грамадскім, палітычным і рэлігійным жыцці. Ідзе актыўны пераход беларускіх вернікаў пад засіллем лацінства каталіцызму Полыпчы — у грэка-каталіцызм, ці унію, якая пасля галоўным чынам прымусовага ўвядзення, стала верай амаль 80 % беларусаў.
На працягу ўсяго XVII ст. унія пракладвала сабе шлях у жорсткай барацьбе з праваслаўем і к канцу XVIII ст. гвалтам далучыла да сябе болыпасць простата праваслаўнага беларускага народа. Разам з тым паступова вынішчалася ўсякая беларускасць. Менавіта ў гэтыя часы выйшаў вядомы ўказ караля аб забароне беларускай мовы ў афіцыйным ўжытку. Далучэнне Украіны да Расійскай дзяржавы ў 16541655 гг. мела адмоўнае значэнне для беларусаў. Колькасць праваслаўнага насельніцтва ў засталых землях Рэчы Паспалітай рэзка паменшылася, павялічыўся польскі ўціск. I многія больш слабыя духам пачалі здраджваць сваёй веры, началі пераходзіць у унію. Другія, болып моцныя, не здрадзілі і, ратуючыся ад ганенняў, перасяліліся ў Расію. Сярод апошніх быў, напрыклад, Сімеон Полацкі. I не дзіва, што ў рэшце рэшт унія перамагла і запанавала па
ўсёй тэрыторыі Беларусі. Надышлі самыя змрочныя часы ў гісторыі нашае Бацькаўшчыны часы акаталічвання і апалячвання беларусаў, здрады векавым традициям, заняпаду культуры.
Прадметам нашай цікаўнасці з’яўляецца становішча з нацыянальнай культурай і яе сувязь з дзейнымі ў Беларусі канфесіямі. Першая адметнасць гэтага перыяду, агульная тэндэнцыя развіцця тэта сінтэз праваслаўна арыетаванай культуры з заходнімі каталіцкімі традыцыямі. Калі на пачатку працэсу пераводу праваслаўных у унію першага кроку да акаталічвання беларусаў мы бачым моцнае супраціўленне чужой рэлігіі (успомнім напрыклад, выпадак з Язафатам Кунцэвічам, забітым даведзеным да адчаю народам), то на канцы XVIII ст. справа была амаль зробленая праваслаўе ледзь трымалася ў адзінкавых прыходах.
Аналіз розных помнікаў гісторыі і культуры гэтага перыяду паказвае на іх паступовы заняпад у сэнсе значнасці для сусветнай культуры і на паступовае сціранне нацыянальнай адметнасці, чым так славілася ВКЛ часоў залатой пары. Час уніі гэта хутчэй час знішчэння беларускай культуры, заняпаду беларускай мовы і наагул гэта цяжкія часы для беларусаў як нацыі: набірала моц тэндэнцыя апалячвання нашага народа.
Аднак, як бы там ні было, але больш як 200-гадовае панаванне уніі на беларускіх землях павінна было зрабіць свой унёсак у розныя сферы жыцця. Разгледзім некалькі канкрэтных прыкладаў.
Возьмем найбольш вядомую галіну культуры, што хоць неяк захавалася да нашага часу архітэктуру. Так, напрыклад, у культавым будаўніцтве мастацтвазнаўцы падкрэсліваюць наступную рысу ў развіцці дойлідства ў Беларусі XVII-XVIII стст. Гэта накладванне на класічную форму праваслаўнага храма элементаў заходняй архітэктуры. Часцей за ўсё гэта барока. Узнікае і свой адметны стыль віленскае барока. Гэта што да знадворнага выгляду храма. Унутры
храмаў інтэр’ер заставаўся ранейшым (праваслаўным). Да такіх помнікаў адносяцца Багаяўленская царква ў Полацку, Нікольская царква ў Магілёве і г. д.
Многія праваслаўныя храмы перабудоўваліся ці разбураліся наагул, каб на іх месцы ўзвесці новы храм, але ўжо з заходнімі традыцыямі. Напрыклад, Сафійскі сабор у Полацку быў перабудаваны ў XVIII ст. уніятамі (прыбудова апсіды з правага боку).
Уніяты, выконваючы цалкам устаноўкі каталіцкага культу, выносілі з храмаў іконы, іканастасы. Заміж старажытных ікон ставіліся італьянскія палатняныя і нават папяровыя. Такое стаўленне да іканапісу вяло да яго вульгарызацыі і наагул да яго знішчэння як культавага мастацтва. I ў галіне іканапісу уніяцтва не дало свайго новага стылю, аказалася не здольным стварыць свае мастацкія творы. I. Рэкуц, напрыклад, падкрэсліваў, “што ў ствараных помніках культавага мастацтва уніяцтва з непазбежнасцю ўхілялася то ў бок каталіцызму, то ў бок праваслаўя. Тыя ж рэдкія творы культуры, якія з пэўнымі агаворкамі можна было б аднесці да помнікаў т. з. “уніяцкага мастацтва”, адрозніваюцца яскрава выражаным эклектызмам, змяшаннем стыляў”1.
Агульная рыса уніяцкай культуры на пачатак XIX ст. гэта збліжэнне з каталіцкім культавым мастацтвам да поўнага зліцця з ім. Вызначальную ролю адыграў на гэтым шляху Замойскі уніяцкі сабор 1720 г. На саборы разглядалася пытанне аб збліжэнні Уніяцкай Царквы з лацінскай. Шэраг дагматаў і абрадаў грэка-каталіцкай Царквы былі заменены на каталіцкія. Да іх ліку, акрамя традыцыйных (зыходжанне Святога Духа не толькі ад Айца, але і Сына), былі таксама ўведзены наступныя: увядзенне ў літургію еўхарыстыі на праснаках (бязквасным хлебе), свята ў гонар Цела Хрыстовага і ў гонар Язафата Кунцэ-
1 Рекуц И.// У зб. “Памяти преподобномученика Афанасия игумена Брестского”. Матэрыялы навукова-практычнай канферэнцыі. Брэст, 1996.
віча (праклятага праваслаўнымі), а таксама шэраг пастаноў чыста каталіцкай імшы: памінанне падчас літургіі рымскага папы, апрананне уніяцкага святара ў вопратку каталіцкага строю і іншае. Такім чынам тое, за што так змагаліся першыя уніяты усходні абрад паступова нівелявалася і знішчалася.
Замойскі сабор, са слоў протаіерэя К. Знаско, давёў унію да такога стану, пры якім пераход у лацінства станавіўся неадчувальным, ён быў прадвеснікам поўнага зліцця ў недалёкім будучым уніі з лацінствам (каталіцызмам)1.
Да сярэдзіны XVIII ст. становішча уніятаў у Рэчы Паспалітай стала нагадваць становішча праваслаўных гадамі ста раней. Каталіцкая шляхта і духавенства паступова змяняюць палітыку да уніі як саюзніка. Яны пачынаюць ставіцца да уніі як да халопскай веры, веры ніжэйшай за каталіцтва, “непаўнавартаснага” каталіцтва. Існаваў нават план сістэматычнага пераводу уніятаў у каталіцызм, складзены архіепіскапам львоўскім Серакоўскім у 1752 г.
Сказанае прымушае засумнявацца ў ісціне выказванняў абаронцаў уніі гэтага перыяду. Так, Валянцін Грыцкевіч, нічым не абгрунтоўваючы свае думкі, піша: Грэка-каталіцкая Царква знаходзілася пад апекай не Польский дзяржавы, а Рыма. Рымская курыя ў сваіх йфіцыйных заявах забяспечвала грэка-католікам поўную непарушнасць іхніх абрадаў і звычаяў...2 Відавочна, што гэта было не зусім так. I Касцёл польскі знаходзіўся пад юрысдыкцыяй Рыма, і унія, і таму палітыка дяржаўная была скіраваная на падтрымку каталіцызму як звычайнага рымскага, так і грэцкага уніі. Хіба што толькі апошняя унія была папялушкай у першай каталіцызму.
I далей спадар В. Грыцкевіч не зусім мае рацыю, калі піша: 3 амбонаў грэка-каталіцкіх (уніяцкіх) цэркваў гучала беларускае слова ў тыя часы, калі ў рыма-каталіцкіх касцёлах чулася лацінская і
1 Зноско К. Исторический очерк церковной унии. М., 1993.