• Газеты, часопісы і г.д.
  • Игде зродилися иускормлены суть по Бозе  Анатоль Астапенка

    Игде зродилися иускормлены суть по Бозе

    Анатоль Астапенка

    Памер: 734с.
    2010
    161.64 МБ
    чоных абрадаў набажэнства, да мяккіх пастоў, якія ўсё болып укараняліся з практыкі Касцёла, што праваслаўны (усходні!) абрад не надта прывабліваў іх. I яны станавіліся католікамі.
    Чацверты перыяд. Лютаўская рэвалюцыя 1917 г. канец 80-х гг. XX cm.
    Рэвалюцыя 1917 г. і грамадзянская вайна выклікалі вялізную палітычную актыўнасць народных мае, што ў выніку прывяло да цалкам новай рэлігійнай сітуацыі ў Расійскай імперыі, якая пазней стала СССР. У чым праявіліся гэтыя глабальныя змены?
    Перш за ўсё ў рэлігійнай сферы пачаў дзейнічаць моцны палітычны фактар. Напрыклад, вядомыя лідэры беларускай сацыял-дэмакратыі Іван і Антон Луцкевічы вялі вялікую працу па аднаўленні уніі. Больш за тое, цэлая партыя БХДЗ (Беларуская хрысціянска-дэмакратычная злучнасць) ставіла сваёй мэтай аб’яднанне католікаў з праваслаўнымі ў унію. Аднак і гэтыя новыя крокі па адраджэнні уніяцтва былі асуджаны на правал. Пачаўся агульны наступ на рэлігію без разбору канфесій. I галоўны ўдар прыняло на сябе праваслаўе. Па-сутнасці, новай усеабдымнай рэлігіяй стаў атэізм. Ён спарадзіў новыя абрады і традыцыі традыцыі бездухоўнасці і маральнай дэградацыі. I кароткі перыяд уніяцкага адраджэння ў БССР першай паловы 1920-х гадоў (дэкан Я. Белагаловы, эк­зарх Л. Фёдараў) хутка скончыўся поўным скасаваннем уніяцкіх прыходаў па ўсёй тэрыторыі ўсходняй Беларусі.
    На беларускіх землях, што адышлі да Польшчы пасля Рыжскай дамовы 1921 г., уніяцкія абшчыны наадварот пачалі аднаўляцца, і к 1932 г. іх лік дасягнуў 32. Перыяд з 1921 г. да 1939 г., магчыма, найболып значны ў гісторыі беларускага уніяцтва XX ст. У тэты перыяд ёсць што адзначыць у плане дасягненняў уніяцтва. Так, ведамая дзейнасць уніяцкага цэнтра ў Альбертыне, што пад Слонімам. 3 1932 г. яго ўзначальваў Антон Неманцовіч, які выпускаў беларускі часопіс “Да злучэння”. Ведама дзей-
    насць айца Льва Гарошкі ў Стоўбцах. Ім быў напісаны шэраг артыкулаў філасофска-рэлігійнага плану, а таксама кнігі “Навука і рэлігія”, “Душа” і іншыя.
    Апошнія спробы ажыўлення уніяцкай дзейнасці ў Беларусі скончыліся падчас Другой сусветнай вайны ў 1942 г. у сувязі з арыштам А. Неманцовіча. Леў Гарошка працягваў сваю дзейнасць ужо за мяжой, у эміграцыі.
    Аднак не уніяцкі рух дамінаваў у справе беларусізацыі царкоўных арганізацый Заходняй Беларусі. Шмат зменаў адбылося ў Праваслаўнай Царкве “крэсаў”. 3 Царквы, якая дамінавала ў царскай Расіі, займала пануючую ролю, у Рэчы Паспалітай II праваслаўе стала пераследванай рэлігіяй. Праваслаўе ў Заходняй Беларусі было верай вялікай колькасці беларусаў, хоць агульная колькасць праваслаўных беларусаў значна зменшылася (у 1911 г. у Гродзенскай губерні праваслаўных было каля 741 тыс., а ў 1920 г. ужо толькі 325 тысяч). Справа беларусізацыі Царквы (і адпаведна ўкраінізацыі на ўкраінскіх зем­лях Польшчы) надзённа гучала як для беларусаў, так і для украінцаў. I, калі да рэвалюцыі ўсім ходам ішла русіфікацыя Царквы, дык “пры паляках” Праваслаўная Царква сутыкнулася з дзяржаўнай палітыкай паланізацыі. I для палягчэння апошняй зада­ны ў Польшчы была прынята аўтакефалія. Прынята гвалтоўна, насуперак кананічнаму праву і без якіхнебудзь саборных актаў. Аднак яна здзейсніла факт непасрэднага падпарадкавання царкоўных арганізацый дзяржаве. Тым самым аўтакефалія давала неабмежаваныя магчымасці для правядзення дзяржаўнай палітыкі ў царкоўным жыцці. Каб нейтралізаваць працэс русіфікацыі, што ішоў папярэдне, было дазволена ўжыванне беларускай мовы ў набажэнствах. Але ўвядзенне беларускай мовы з’явілася нетрывалым дзейнікам, бо несла пагрозу для польскай культуры. У 1924 г. міністральны дарадчык Мар’ян Бароўскі правёў дзве канферэнцыі ў Любліне і Беластоку адносна рэлігійнай палітыкі. Ён сцвярджаў,
    што альбо праваслаўе на тэрыторыі люблінскага ваяводства паланізуецца, прынамсі стане палонафільскім, альбо мусіць згінуць1.
    Тым не менш, на хвалі беларусізацыі Царквы ў 1925 г. узнік першы беларускі праваслаўны часопіс “Праваслаўны беларус”. У 1928 г. з ініяцыятывай стварэння беларускага прыходу ў Вільні выступіў Радаслаў Астроўскі. Дагэтуль там у Пятніцкай царкве вёў пропаведзі па-беларуску айцец А. Коўш. Шэраг дзяржаўных цыркуляраў рэгуляваў навучанне і прапаведванне ў беларускай мове. Аднак націск з боку дзяржавы даў свае вынікі. У 1935 г. адбыліся ўжо першыя праваслаўныя багаслужэнні на польскай мове ў Беластоку і ў Горадне.
    Такім чынам, Праваслаўная Царква польскіх “крэсаў” Беларусі к 1939 г. стала інструментам дзяржаўнай палітыкі і часта выкарыстоўвалася як прылада паланізацыі. У № 3/80 штомесячніка “Novum” пісалі: палітыка паланізацыі Праваслаўнаіі Царквы рэалізоўвалася паслядоўна і вынікова”. Да 1933 г. толькі на Холмшчыне і Падляшшы 137 цэркваў былі ператвораны ў каталіцкія касцёлы, спаленыя, альбо разбураныя 39, разабраныя -55, замкнутыя і апячатаныя 1042.
    У даваеннай Польшчы ў адрозненне ад Касцёла, дзе працэс паланізацыі беларусаў-прыхаджан дасягнуў амаль 100 %, Праваслаўная Царква ўсё ж здолела захаваць этнічную адметнасць беларусаў. Гэта асабліва яскрава заўважылася пасля вайны. Стаў неабвержным факт: толькі Праваслаўная Царква з’явілася сімвалам беларушчыны на Беласточчыне. Hi школы, ні дзяржаўныя ўстановы не сталі асяродкамі захавання беларускай меншасці ў Польшчы. Імі стала Праваслаўная Царква! Магчыма, такая сітуацыя звязана з асаблівасцю Польшчы як каталіцкай дзяржавы. Маг-
    1 Давідзюк М. Справа беларусізацыі праваслаўнай царквы ў святле палітыкі польскіх дзяржаўных улад 1919-1939. Бе­ларуси! каляндар, Беласток, 1990.
    2 Hajduk М. Unia Brzeska, Bialystok, 1996.
    чыма, прыклад Касцёла як галоўнага інстытута пола­скай нацыі, які нават вышэй за дзяржаўныя структу­ры, быў для беларускай меншасці прыкладам узаемаадносін паміж нацыяй і Царквой... Магчыма. Але факт застаецца фактам: не унія стала для беларусаў Польшчы беларускай рэлігіяй, а праваслаўе.
    Пяты перыяд. Пачатак 1990-х гг. наш час.
    3 канца 1980-х гг. на ўсёй тэрыторыі магутнай таталітарнай дзяржавы СССР пачаўся рух у кірунку развіцця дэмакратыі, свабоды, збліжэння з Захадам і так званым “вольным светам” наагул. Тэты рух, як ведама, закончыўся развалам Савецкага Саюза і ўзнікненнем шэрагу незалежных дзяржаў, у тым ліку і Рэспублікі Беларусь. Зразумела, што прыняцце незалежнасці вымагала адпаведнай крытыкі імперскай палітыкі СССР як спадкаемцы галоўнай імперскай дзяржавы XX ст. Расіі. Амаль для ўсіх рэспублік гэтая палітыка была, па сутнасці, акупацыйнай, а далучэнне да Расіі (пасля рэвалюцыі) называлася не інакш, як анексіяй гэтай рэспублікі у склад імперыі. Так было і ў XVIII , і ў XIX, і ў XX стст. пасля Дру­гой сусветнай вайны.
    Разам з палітычнымі пераўтварэннямі пачаўся актыўны працэс рэлігійнага адраджэння. У Беларусі, якой уласціва шматканфесійнасць, тэты працэс пайшоў у некалькіх кірунках. Найперш аднаўленне праваслаўя, якое з паноўнай веры на момант рэвалюцыі 1917 г., ператварылася ў ледзь тлеючы вугольчык з невялічкім лікам прыходаў. Там, дзе былі хра­мы, засталіся руіны, а дзе не руіны, дык склады ці нават стайні. 3 360 тысяч праваслаўных святароў у 1917 г. да 1919 г. засталося толькі 40 тысяч. I гэта на пачатак страшэннага балыпавіцкага генацыду рэлігіі!
    Рэшта храмаў і іншых рэлігійных святынь, што засталіся да нашых часоў, уяўлялі на пачатак 1990-х гг. сумную карціну. 3 дня аб’вяшчэння Рэспублікі Беларусь 27 ліпеня 1991 г. пачалася рэстаўрацыя многіх заняпалых храмаў як праваслаўных, так каталіцкіх і пратэстанцкіх. Пачалі таксама ўтварацца
    новыя прыходы, адчыняцца вышэйшыя і сярэднія спецыяльныя рэлігійныя ўстановы, стала з’яўляцца рэлігійная літаратура і г.д.
    I тут зноў усилила уніяцкая ідэя. Хоць саміх вернікаў уніятаў у Беларусі, у адрозненне ад Украіны, не засталося зусім. Аднак сама уніяцкая ідэя жыла ў асяроддзі адукаваных грамадзян і навукоўцаў Бела­русь I калі ў Заходняй Украіне пачаўся рух за адраджэнне грэка-каталіцызму, які здолеў захавацца там, нягледзячы на ўсе рэлігійныя пераследы (асабліва на Галіччыне), то ён (уніяцкі рух) перакінуўся і на Бе­ларусь. Дапамагла і гістарычная памяць, і новая хваля літаратурных эксперыментаў на уніяцкія варыяцыі.
    Чаму ж новаспечаныя прыхільнікі уніі так упарта ўчапіліся ў ідэю “унія тэта нацыянальная рэлігія беларусаў?” Для фанатичных прыхільнікаў гэтай ідэі нічога не значылі самыя неабвержныя фак­ты з мінулага нашага грамадства і рэлігійнага жыцця, якія зусім не падцвярджалі гэтага тэзіса. “ЛІМ” яшчэ ў 1991 г. пачаў друкаваць шэраг матэрыялаў на тэму уніі і змясціў ужо згаданы намі вялікі артыкул Л. Лыча “Мова і рэлігія” (аж у пяці нумарах), прысвечаны доказу моднага ў той час меркаваня аб уніі як нацыянальнай рэлігіі беларусаў. Некаторыя іншыя газеты адраджэнцкай хвалі, такія, як “Свабода” ды “Навіны БНФ”, таксами хорам спявалі пахвальбу уніі і ганьбілі праваслаўе. У гэтым хоры амаль не чуліся нешматлікія галасы ў абарону святога праваслаўя. Цудоўны артыкул айца С. Гардуна “Якая Царква была нацыянальнай” (ЛІМ, 14.02.92), ды мой “Ёсць такая Царква” (ЛІМ, 14.02.92) былі нямногімі публікацыямі на гэтую тэму, якія амаль не былі пачутыя. А мне да таго ж як лідэру палітычнай партыі (НДПБ), прыйшлося знесці шмат папрокаў і нажыць ворагаў. У той час, калі ўвагу ўсёй грамадскасці прыкоўвала самая магутная апазіцыйная палітычная сіла БНФ з яе лідэрам-католікам Зянонам Пазняком і намеснікам старшыні, прыхільнікам уніі Юрасём Хадыкам, выступаць супраць ідэі адраджэн-
    ня уніі было вельмі цяжка. Гэта выклікала нараканні і падазронасць.
    Услед за сталымі людзьмі за працу па адраджэнні беларускай нацыі і ўсталяванні дэмакратыі з вялікім запалам узялася наша моладзь. Былі і шэсці пад белчырвона-белымі сцягамі, і мітынгі, і сутычкі з міліцыянтамі. Зразумела, што паўстала і праблема з рэлігійным адраджэннем. Вось тут і спатрэбілася ідэя уніі, якая быццам бы і з’яўляецца нацыянальнай беларус­кай рэлігіяй. Дзякуючы такой моладзі, і ў першую чаргу Сяржуку Вітушку, неўзабаве ўзнік няблага аформлены часопіс «Унія», які выйшаў каля чатырох разоў.
    У беларускіх уніятаў было з каго браць прыклад. Ва Украіне выйшла з падполля Украінская грэкакаталіцкая Царква (УГКП), якая з 1946 г. была пад забаронай. Ва Украіне савецкая перабудова і рух за незалежнасць вельмі моцна адбіліся на рэлігійным жыцці. У першую чаргу хваля пераўтварэнняў закранула Заходнюю Украіну. На 1990 г. там налічвалася 1,8 млн. уніятаў, колькасць якіх пачала імкліва расці за кошт пераходу ў унію праваслаўных. Гэта адбывалася як шляхам пераходу ў грэка-каталіцызм уніяцкіх святароў, якія аказаліся не здольнымі процістаяць хвалі палітычнага авантурызму, так і шля­хам адкрыцця новых прыходаў і наварочвання да уніі дзейных праваслаўных цэркваў. Часта захоп храмаў заканчваўся крывавымі сутычкамі, былі ахвяры. Сітуацыя ў царкоўным жыцці гэтага перыяду там цалкам адлюстроўвала палітычныя перамены. I уніяцкі рух у вялікай ступені накіроўваўся палітычнымі патрэбамі пэўных асоб. Так, напрыклад, львоўскі часопіс “Вера бацьків” вылучаў як адну з найгалоўнейшых задач не хрысціянскую веру, а тое, што ён дапаможа “протиставитися неосталінйстам та іхнім підспівачам». Рух за адрадженне праваслаўя на Галіччыне лічыўся за “здраду на карысць маскалёў”, а тыя, хто за “вільну Украіну”, павінны быць толькі грэка-католікамі. Такія спрошчаныя падыходы да рэлігійных пытанняў былі характэрны для