Игде зродилися иускормлены суть по Бозе
Анатоль Астапенка
Памер: 734с.
2010
Прыняцце Брэсцкай уніі было вялікай перамогай каталіцызму над праваслаўем пасля шасці стагоддзяў безупыннай барацьбы паміж імі. I ў гонар гэтай падзеі, на радасцях папа рымскі Клімент III нават выпусціў памятны медаль, на адным баку якога быў ён сам, і на другім баку таксама ён, а перад ім укленчаны “русін” (цяпер беларус) і надпіс “Ruthenis receptis” “На прыняццё русінаў”. (прат. С. Гардун. “Брэсцкая унія як царкоўна-гістарычная трагедыя беларускага народа”, Материалы научнобогословской конференции, Брест, 1996).
Нягледзячы на наяўнасць гэтага сумнага факта ў нашай гісторыі, апошнім часам настойліва прапагандаваўся тэзіс аб вялікім унёску уніі ў беларускую культуру і ўяўленне аб уніі як захавальніцы беларускай мовы. Мякка кажучы, праўда не зусім такая, і ніжэй мы разглядзім асноўныя аспекты праблемы.
Царкоўная унія ў Беларусі і нацыянальная культура
Ці з’яўляецца унія носьбітам нацыянальнай культуры? А менавіта гэтае меркаванне часта распаўсюджваецца ў розных выданнях, гучыць на розных канферэнцыях і сустрэчах. Таму неабходнасць дэталёвага высвятлення гэтага пытання задача надзённая і неабходная. Яно цесна звязана з палітыкай і ў не малой ступені абумоўлена палітычнай пазіцыяй кожнага ўдзельніка дыскусіі на гэтую тэму.
Канкрэтызуючы назву загалоўка гэтага раздзела, сфармулюем прадмет нашай дыскусіі ў форме наступнага пытання: “Наколькі можна лічыць правільным сцверджанне аб тым, што уніяцкая вера для беларусаў ёсць нацыянальная вера?» I яшчэ: “Ці было уніяцтва лагічным вынікам эвалюцыі хрысціянства (яго праваслаўнай і каталіцкай плыняў) на беларускіх землях і ці стала яно з цягам часу новай рэлігіяй беларусаў, іх нацыянальнай верай?” Для ўкраінцаў з Галіччыны унія сапраўды цяпер найболып блізкая вера, і яна нясе шмат нацыянальных асаблівасцей. Для беларусаў гэта не так. I меркаванне аб тым, што унія гэта нацыянальная вера беларусаў, з’яўляецца чарговым міфам гісторыі.
Міф аб заваёве Беларусі этнічнымі літоўцамі (жмуддзю) і аб поўнай адсутнасці ў беларусаў дзяржаўнасці ствараўся на працягу ўсяго XIX ст. расійскімі гісторыкамі (Тацішчаў, Салаўёў, Пашута і інш.), у XX ст. савецкімі гісторыкамі (беларускімі, рускімі і асабліва літоўскімі) і быў бліскуча разбіты Міколам Ермаловічам.
Цяпер аб новаяўленым міфе. Міф аб уніі як нацыянальнай веры беларусаў створаны галоўным чы-
нам у каталіцкім асяроддзі. Прычым як польскіх навукоўцаў, так і беларускіх, і украінскіх.
Супрацьстаянне экспансіі Рускай Праваслаўнай Царквы на Заходнія землі ў XIX ст. прыняло ў вышку выгляд не зусім натуральны. Гэтае супраціўленне ў некаторых месцах набыло нават характар поўнага адмаўлення праваслаўя і прыняцце не ўласцівай ментальнасці беларусаў чужой веры каталіцызму, у які часта пераходзілі і беларусы-уніяты. Вось чаму ў Беларусі і з’явілася вялікая колькасць палякаў, якія паступова ўтварыліся з беларусаў-католікаў.
Калі праваслаўнае XVI ст. лічыцца Залатой парой для беларускага народа, часам росквіту як нашае культуры, так і навукі і рамёстваў, то ўжо з XVII ст. (з прыходу уніі) пачынаецца заняпад беларускай культуры. Менавіта пасля уніі 1596 г., пачынаецца агульны крызіс у BKJI. 3 гэтых часоў пачынаецца польскі ўплыў ва ўсіх сферах жыцця. Кожны здадзены Праваслаўнай Царквой фарпост, кожны прыход ці царква, здадзеныя на карысць уніі, вялі да ўзмацнення пальшчызны ў беларускім асяроддзі. Ды і не магло гэта быць інакш, бо падпарадкаванне праваслаўных абшчын чужой уладзе папы рымскага дзейнічала толькі на карысць каталіцызму і ўзмацняла яго ўплыў на нашых землях. Унія была сапраўдным мастом да апалячвання беларусаў. В. Пакуцэвіч у кнізе “Берасцайская унія” піша: “з пачаткам XIX ст. без ніякага прымусу афіцыйных маскоўскіх уладаў польская мова стала пануючай у Каталіцкай Царкве абодвух абрадаў” (г. зн. каталіцкай і уніяцкай канфесій аўт.). Але і не толькі мова казанняў мянялася, мяняўся таксама абрадавы бок службы. I калі ва Украіне уніяцтва захавала першапачатковыя ўсходнія асаблівасці, характэрныя для Праваслаўнай Царквы, то ў Беларусі яно эвалюцыянавала ў заходнім кірунку і амаль злілося з каталіцкім Касцёлам.
Вось як слушна напісаў пра становішча з беларускай мовай у ВКЛ падчас росквіту уніі айцец Сергій Гардун: Роўна праз 100 гадоў пасля заключэння Брэс-
цкай уніі, у 1696-1697 гадах, беларуская мова была выкінутая з афіцыйнага ўжытку і заменена польскай. Вось вынік стогадовага панавання уніі! Пропаведзі, справаводства, выкладанне ў царкоўных школах усё гэта вялося уніятамі па-польску. Беларуская мова перастала існаваць як мова літаратурная (Прат. С. Гардун . “Брэсцкая унія”, стар. 28).
I а. Гардун, і іншыя даследнікі адзначаюць, што за перыяд панавання уніі (1596-1839 гг.) уніяты не пераклалі на беларускую мову ніводнага богаслужэбнага чыну і ніводнай кнігі. За тэты час не адбылося ніводнага богаслужэння на беларускай мове. Ці гэтым трэба ганарыцца паборнікам сучаснай уніі?
Я б дадаў больше калі гаварыць пра ўнёсак уніі ў развіццё культуры беларускага народа, то яно было толькі адмоўным. Унія была хутчэй антынацыянальнай рэлігіяй. I сапраўды, усяго крок заставаўся, каб з беларусаў зрабіць палякаў. Пасля 1839 г. да каталіцызму адышло 2 млн. беларусаў, якіх потым аўтаматычна запісвалі палякамі. I ў наш час на тэрыторыі сучаснай Польшчы стаіць аналагічная праблема: беларусы Беласточчыны захоўваюць сваю этнічную ідэнтычнасць дзякуючы толькі аднаму чынніку праваслаўнаму веравызнанню. Тыя ж беларусы а 1х некалькі соцень тысяч, якія прынялі каталіцызм, ужо фактычна не адрозніваюцца ад палякаў. Яны размаўляюць па-польску, лічаць сябе палякамі і нават у пашпарце запісваюцца палякамі. Большасць з іх не вызнаюць сябе беларусамі і хаваюць сваё беларускае паходжанне, каб выглядаць цалкам “польскімі панамі”. Аб гэтай набалелай праблеме гаварылася на II з’ездзе беларусаў Балтыі ў Вільні, які праходзіў 25-26 ліпеня 1998 г. Каардынатар Беларускага Дэмакратычнага Аб’яднання (БДА) беларусаў у Польшчы Пятро Юшчук адзначыў, што калі не надаць праблеме беларусаў-католікаў Беласточчыны дастатковай увагі, то мы хутка страцім гэтых беларусаў назаўсёды.
Але трэба адзначыць і наступнае. Нягледзячы на ўсё вышэйсказанае, на ўсю супярэчлівую гісторыю
уніяцтва, былі часы, калі менавіта уніяты, магчыма, неспадзявана для саміх сябе, аказваліся абаронцамі беларускага народа, яго традыцый і мовы. I тэта было, між іншага, тады, калі існаванне уніі ставілася пад пагрозу знішчэння, а на беларускіх землях ва ўсю моц насаджалася так званая русіфікацыя. Гэта адбывалася эпізадычна ў XIX ст. і таксама ў XX ст. I хоць масавага характеру ў гэтыя часы уніяцтва не набыло, тыя станоўчыя праявы грэка-каталіцызму ў Беларусі нельга не спамянуць.
Таму да пытання аб беларускім уніяцтве трэба падысці з гістарычных пазіцый.
Пяць перыядаў гісторыі уніяцтва ў Беларусі
Усю гісторыю уніяцтва можна падзяліць на пяць наступных перыядаў:
1. Узнікненне уніі ў ВКЛ. Спробы прыняцця уніі да 1596 г.
2. ВКЛ у складзе Рэчы Паспалітай і росквіт уніі (ад 1596 г. да трох падзелаў Рэчы Паспалітай у канцы XVIII ст.).
3. Беларусь у складзе Расы (ад канца XVIII ст. да бальшавіцкага перавароту 1917 г.).
4. Савецкі перыяд БССР у мірны і ваенны час (1917-1991 гг.)
5. Распад СССР і новая хваля адраджэння уніі (ад 1991 г. да нашага часу).
Першы перыяд.
Агульная характарыстыка перыяду: фармаванне беларускай нацыі, мовы і культуры.
У рэлігійнай сферы можна вызначыць наступныя рысы.
1. Пераважная большасць насельніцтва Вялікага княства Літоўскага праваслаўнага веравызнання.
На беларускіх землях праваслаўе з’явілася ў 988 г.
3 992 г. існуе Полацкая епархія. 3 гэтых часоў праваслаўе, ці хрысціянства ўсходняга абраду, стала паноўнай рэлігіяй на беларускіх землях, якія ўваходзлі спачатку ў склад Полацага і Турава-Пінскага
княстваў, а потым у склад Вялікага княства Літоўскага (ВКЛ), і было так на працягу 600 гадоў аж да Брэсцкай уніі (1596 г.).
2. 1097 г. пры Усяславе Чарадзеі Полацкая дзяржава становіцца незалежнай (упершыню юрыдычна). Праваслаўная Царква тасама імкнецца стварыць сваю незалежную мітраполію, якая ўсталёўваецца за часы панавання Віценя (1293-1315 гг.). Мітраполія адкрываецца ў Наваградку ў 1291 г. на чале з мітрапалітам Феафілам.
3. У часы панавання Альгерда ў Наваградку незалежную мітраполію ўзначаліў мітрапаліт Раман (1354 г.). У Маскве незалежна кіруе мітрапаліт Алексій.
4. У часы праўлення Вітаўта (1392-1430 гг.) упершыню без узгаднення з Канстанцінопалем высвечаны ў мітрапаліты Рыгор Цамблак.
5. 3 1458 г. існуюць дзве незалежныя мітраполіі у Кіеве (Рыгор Баўгарын) і ў Маскве.
З’яўленне каталіцызму ў праваслаўным (часткова паганскім) асяроддзі ВКЛ прывяло паступова да расколу грамадства і аслаблення магутнай Еўрапейскай дзяржавы ВКЛ, што стала прычынай уступлення яго ў канфедэрацыю з Польшчай (Рэч Паспалітую). Саюз ВКЛ з Польшчай (унія), адлік якога вядзецца з 1569 г., не прынёс жаданага шчасця нікому: ні нам беларусам, ні палякам. Прысутнасць ва унітарнай дзяржаве некалькіх і, у шмат якіх адносінах антаганізуючых рэлігійных канфесій, галоўнымі з якіх былі праваслаўе і каталіцызм (пазней яшчэ і унія), стала адным з фактараў, які прывёў да трох падзелаў Рэчы Паспалітай. У выніку гэтых падзелаў беларускія землі былі цалкам улучаны ў склад Расійскай Імперыі.
Калі ж з’явілася ў ВКЛ унія?
Спробы прыняцця уніі вядомыя намнога раней, чым ракавы 1596 г. Адзначаны цэлы шэраг спроб Рыма схіліць да сябе праваслаўных. Вось некалькі прыкладаў, узятых з кнігі “Исторические известия о возникшей в Польше унии. Вильна. 1866”:
“В 1204 г. папа Иннокентий II прислал посла своего к Роману Мстиславовичу и оговаривал его к принятии римской веры, обещая учинить королем Галицким...”
“В 1247 г. князь Даниил Романович Киевский, ища себе помощи противу татарской силы... через ходатайство папы Иннокентия IV покорился ему...”
“В 1252 г. папа Иннокентий IV Александра Ярославовича (Невского) хотел привлечь”, але той “иного учения не принял”.
1385 год. Крэўская унія. Гэтая падзея лічыцца начаткам гісторыі каталіцызму ў Беларусі. Прычынай стаў шлюб вялікага князя літоўскага Ягайлы з каралевай польскай Ядвігай і прыняцце ім каталіцызму, каб завалодаць польскай каронай. Стаўшы каралём польскім, ён ахрысціў у каталіцызм паганцаў і распачаў акцыю па ўцягненні ў каталіцызм праваслаўных.