Игде зродилися иускормлены суть по Бозе
Анатоль Астапенка
Памер: 734с.
2010
тарам утварэння з першых племянных супольнасцяў, такіх, як крывічы і дрыгавічы, утварэння спачатку этнічных супольнасцяў, а потым і нацый, у выпадку крывічоў беларускай.
Ёсць меркаванне, што хрысціянства ўпершыню прыйшло на землі ўсходніх славян, г. зн. і ў Беларусь яшчэ ў час падарожжа па гэтых землях апостала Андрэя Першазванага. А гэта, як ведама, датуецца І-м ст. н. э. Згаданае меркаванне грунтуецца на творы Нестара Пячорскага “Аповесць мінулых гадоў”, дзе напісана: Калі Андрэй вучыўся ў Сінопе і наведаў Корсунь, ён дазнаўся, што недалёка ад Корсуня вусце Дняпра і захацеў скіравацца ў Рым, і паплыў... уверх па Дняпры. I здарылася так, што ён прыйшоў і спыніўся пад гарамі на беразе. I зранку ўстаў і сказаў вучням, якія былі з ім: “Ці бачыце гэтыя горы? На гэтых гарах заззяе ласка Божая, будзе горад вялікі, і паставіць Бог шмат цэркваў”. I, узышоўшы на гэтыя горы, благаславіў іх, і паставіў крыж, і памаліўся Богу, і сышоў з гэтай гары, дзе надалей будзе Кіеў, і пайшоў вышэй па Дняпры. I прыйшоў да славенаў, дзе Ноўгарад стаіць... Вось такі цікавы аповед пакінула нам гісторыя. Тут нестыкоўкі даволі істотныя. Але калі не засяроджвацца на яўна нерацыянальным шляху ап. Андрэя ў Рым праз Кіеў, Беларусь і Ноўгарад, то прадказанне аб тым, што Бог паставіць у Кіеве шмат цэркваў і, трэба меркаваць, не толькі ва Украіне, але і ў Беларусі, цалкам збылося.
Аднак гісторыя любіць, хоць бы і ўскосныя, але факты, а не паданні ды меркаванні.
На жаль, акрамя гэтага летапісу іншых сведчанняў пра падарожжа ап. Андрэя ў нашы землі не знойдзена. Нагадаю яшчэ і пра тое, што згаданыя падзеі адбываліся значна раней за тыя часы, калі славянскія плямёны заявілі аб сабе наагул.
Праўда, сведчанні аб прысутнасці ап. Андрэя на тэрыторыі нашай часткі Еўропы захаваліся ў самой Царкве. Напрыклад, лічыцца, што ён пабываў нават на Валааме, дзе існуе вельмі старажытная манаская
Роўнаапостальная княпня Вольга
абіцель. А тэты край ляжыць значка паўночней Кіева і Полацка, якія б ляжалі (каб ужо існавалі) на шляху апостала з Крыму.
Першым дакладным фактам аб існаванні хрысціянства ва ўсходніх славянскіх землях з’яўляецца прыняцце хрысціянства ўдавой кіеўскага князя Алега
княгіняй Вольгай у 955 г. Гэта адбылося пасля наведвання ёй Царграда (Канстанцінопаля), а гэта значыць, што Вольга была праваслаўнай. Дзейнасць Вольгі як хрысціянкі сярод паганскага насельніцтва аказалася надзвычай прадуктыўнай. Яна актыўна распаўсюджвала хрысціянскую веру, будавала храмы і нездарма атрымала тытул “роўнаапостальная”.
Паводле летапіснага сведчання Вольга заснавала Віцебск і з яе ініцыятывы ў гэтым горадзе былі пабудаваны два праваслаўныя храмы.
Наступнай важнай падзеяй у царкоўнай гісторыі Беларусі было прыняцце хрысціянства ў дзяржаўным маштабе. Гэта адбылося пры ўнуку княгіні Вольгі князі Уладзіміры, які таксама шануецца Праваслаўнай Царквой як “роўнаапостальны”. Тое, што з усіх прапанаваных варыянтаў мадэрных на той час рэлігій (быў нават варыянт ісламу), Уладзімір выбраў праваслаўны варыянт бясспрэчны і добра вядомы факт. Тым не менш, мала дасведчанымі ў пытаннях царкоўнай гісторыі людзьмі часта распаўсюджваецца думка, што, калі Кіеўская Русь прымала хрысціянства яшчэ да царкоўнага падзелу, які датуецца 1054 г., то, маўляў, і хрысціянства было адзіным, не каталіцкім і не праваслаўным.
Гэта глыбока памылковая думка. Падзел у хрысціянскім свеце насамрэч адбыўся значна раней згада-
ных падзей і сягае часоў Сямі Усяленскіх Сабораў (праходзілі з 325 па 787 г.). Яшчэ на III (431 г.) і на IV (451 г.) быў сфармуляваны Нікея-Царградскі Сімвал Веры і было прынятае рашэнне аб забароне ўносіць любыя змены ў Сімвал. Галоўным вынікам гэтых ключавых для багаслоўя і хрысціянства наагул Сабораў была фармулёўка восьмага складніка Сімвала Веры аб сыходжанні Святога Духа. Сутнасць яго на якой пагадзіліся ўсе Святыя Айцы у тым, што Царква трымаецца выказвання самога Спасіцеля “Святы Дух сыходзіць ад Айца”.
Але ў каталіцкім свеце ў Сімвале Веры ў гэтым складніку зроблены дадатак, філіоквэ (filioque), сутнасць якога ў тым, што Святы Дух сыходзіць не толькі ад Айца, але і ад Сына. Такі дадатак быў зроблены яшчэ на мясцовым Таледскім Саборы (589 г.), потым у VII-VII4 стст. быў распаўсюджаны сярод франскіх епіскапаў, яго прытрымліваўся і Карл Вялікі (на саборы ў Айвене 809 г.). Канчаткова ён быў зацверджаны ў 1014 г. папам Бенедыктам VIII.
Другім разыходжаннем заходняй і ўсходняй цэркваў сталі асаблівасці багаслужэння. Яшчэ з VII ст. у заходніх цэрквах пачалі выкарыстоўвацца літургіі на базе лацінскай мовы. 3 VIII ст. па IX ст. у заходніх цэрквах была ўведзена еўхарыстыя на апрасноках, што ніколі не прымалася ў праваслаўных цэрквах. Наступныя разыходжанні тычыліся шматлікіх абрадавых адступленняў. Сярод іх непрымальны для праваслаўных пост у суботу, цэлебат святароў, усталяванне тайных каталіцкіх месаў. Але вяршыняй усіх адступленняў стала неймавернае новаўтварэнне вярхоўны іерарх католікаў папа быў зроблены галавой і вярхоўным суддзём усёй Усяленскай Царквы. Гэта адвяргала ўсе царкоўныя парадкі, усталяваныя апосталамі і айцамі.
Ужо ў 861 г. у Канстацінопалі пры імператары Міхаіле адбыўся Сабор, на які папа Мікалай II не прыехаў. А прапановы папы, агучаныя ягонымі пасланцамі на Саборы, не былі прынятыя. Спрэчкі пачалі
Князь Уладзімір
разрастацца і настолькі ўзмацніліся, што ў 862 г. папа сабраў свой Сабор у Рыме, дзе былі асуджаныя дзеянні Канстанцінопаля. Гэтыя спрэчкі ў вярхах працягваліся на працягу ўсяго IX ст. Фактычна, абедзве Царквы заходняя і ўсходняя жылі цалкам самастойным жыццём, а зносіны насілі хутчэй характар фармальны, ставячы за мэту чарговую спробу прымірэння, якога ўжо даўно не
было і не магло быць. Аднак канчатковы, афіцыйны падзел Цэркваў адбыўся, як ведама, у XI ст. (1054 г.).
Сказанага, я думаю, дастаткова, каб зразумець, што Уладзімір ахрысціў Кіеўскую Русь менавіта па ўсходнім, праваслаўным абрадзе. У 988 г. адбылося масавае хрышчэнне кіеўлян, і літаральна адразу ў Кіеве пачалася масавая пабудова праваслаўных храмаў.
У Полацку правіў тады Ізяслаў, сын Уладзімера і полацкай князёўны, дачкі Рагвалода, Рагнеды. У часы кіравання гэтага князя і прыняла хрост уся Беларуская зямля. Выканалі гэта святары, якіх прыслаў св. Уладзімір. Сведчыць аб гэтым сучасны Уладзіміру мітрапаліт кіеўскі Іларыён, а таксама крыху пазнейшы мніх Якуб, які ў сваей пахвале Уладзіміру не раз кажа, што ён “хрысціў усю рускую зямлю ад канца да канца... усю зямлю рускую і ўсе гарады ўбраў святымі цэрквамі...”
Рускай зямлёй, як ведама, называлі ўсе тыя ўсходне-славянскія землі, дзе былі князі з племя варажскага Русь. А з гэтага ж племя былі і князі беларускія полацкія, у часы якіх хрысцілася Беларусь.
Уладзімір хрысціў Кіеў, як ведама, не самым мірным спосабам. Спрацоўваў вядомы прынцып: “Хто не са мной, той супроць мяне”. Ведама таксама, што
следам за хрышчэннем Кіева адбылося хрышчэнне Нбўгарада. Пры тэтам ваяводы Уладзіміра Пуцята і Дабрыня хрысцілі Ноўгарад мячом і агнём. Гэта дае падставы лічыць, што падобным чинам адбылося і хрышчэнне Полацка.
Аднак ведамых нам летапісаў аб хрышчэнні полацкім князем Ізяславам Полацка гісторыя не захавала. На падставе тагачасных і пазнейшых летапісаў вынікае, што гвалтоўнага хрышчэння Полацкага княства не было.
У Полацку напрыканцы праўлення кіеўскага князя Уладзіміра правіў сын Ізяслава Брачыслаў, ведамы сваёй смелай і незалежнай палітыкай. У Брачыслава былі больш трывалыя сувязі з краінамі Скандынавіі, чым з Кіеўскай Руссю. I на яго баку супроць Яраслава Мудрага біліся нармандскія дружыны. Апошняе відавочна тлумачылася тым, што полацкія князі свой радавод лічылі не адгалінаваннем Рурыкавічаў, а самастойным дрэвам Рагвалодавічаў. Пра што і летапіс паведамляе: Адгэтуль уздымаюць меч Рагвалодавы ўнукі супроцъ унукаў Яраслава.
3 амбіцыямі кіеўскага ўладара Уладзіміра полацкія князі лічыліся мала. Тым не менш, полацкія князі прынялі праваслаўны варыянт хрысціянства, як і кіяўляне. 3 боку княжацкай улады не было перашкод для натуральнага пранікнення хрысціянства ва ўсе сферы тагачаснага грамадства.
Тое, што палачане прынялі хрост ад Кіева, пацвярджае ў сваёй працы “Хрысціянства і беларускі народ” ксёндз Адам Станкевіч: 3 летапісу відаць, што Уладзімір не толькі пасылаў усюды епіскапаў і свяшчэннікаў, каб хрысціць народ, але і сам асабіста часта ездзіў з епіскапамі дзеля падтрымання Евангельской праўды. Пасля ахрышчэння ўсіх рускіх зямель, як кажа летапісец, Уладзімір яшчэ жыў 25 гадоў. А значыць меў яшчэ дастаткова часу, каб усе гэтыя землі сапраўды прывесці да Хрыста. Такім чынам, няма сумніву, што яшчэ пры Уладзіміры ў Полацку сцвердзілася хрысціянства, а беларускі князь Ізяслаў, якога
летапісцы хваляцъ за “благочестие”, быў галоўным дзеячом у гэтай святой справе. У гэтым жа часе сцвердзілася хрысціянства і па ўсей беларускай зямлі.
Прыкладна ў гэты час, трэба меркаваць, хрысціянства пранікае і на іншыя землі Кіеўскай Русі і, безумоўна, у беларускія гарады Полацк і Тураў. Прынамсі, у скандынаўскай “Сазе пра хрышчэнне” гаворыцца, што святы Торнвальд-Вандроўнік, які быў сведкам хрышчэння Русі, спыняўся ў манастыры Святога Іаана, які знаходзіўся паблізу Полацка.
Вырашальны аргумент за праваслаўны характар беларускага хрысціянства мы знаходзім там, дзе, па логіцы, яго магло і не быць. Гаворка ідзе аб знакамітай кнізе ксяндза Адама Станкевіча Хрысціянства і беларускі народ”. Ён піша: “Сярод беларускага народа, як і сярод іншых усходніх славян (расійцаў і ўкраінцаў), хрысціянства пашыралася ў мове славянский, у якой пісаліся кніжкі, вялася прасвета і адпраўлялася набажэнства.... Служба Божая ў славянской мове завецца славянскім абрадам, або грэкаславянскім, дзеля таго, што Кірыл і Мяфод, укладаючы яго, за ўзор сабе мелі абрад грэцкі, ад якога ён мала розніцца.
I вось што далей ён піша: Спатыкаем такжа ў гэтым часе на беларускіх землях і абрад лацінскі, але дужа рэдка... I гэта сказана самым выдатным дзеячом хрысціянскага і нацыянальнага адраджэння Беларусі першай паловы XX ст., вядомым каталіцкім святаром, адным з стваральнікаў Беларускай хрысціянкай дэмакратыі А. Станкевічам.