Игде зродилися иускормлены суть по Бозе
Анатоль Астапенка
Памер: 734с.
2010
Цікавым з’яўляецца і суіснаванне разам з новым чалавекам інфармацыйнага грамадства прадстаўнікоў старой фармацыі. Некаторыя з іх да канца сваіх дзён не прынялі новую субкультуру і новую шкалу вартасцяў. Яны спынілі актыўныя дзеянні і ціха “дажываюць” свой век. Іншыя ж прынялі правілы новай гульні і наклалі матрыцу інфармацыйнага грамадства на сваю старую ідэалагічную схему і ўяўленні, упісаліся ў новую парадыгму, спрабуючы, і часта з поспехам, зрабіць і свой унёсак, свой вартасны дослед.
Такім чынам, інфармацыйнае грамадства наклала пачатак фармаванню новага, інфармацыйнага чалавека. Нашае “Я” трансфармавалася ў новую існасць з істотным адрозненнем ад чалавека індустрыяльнага грамадства.
Гэтыя агульныя разважанні аб новых шляхах быцця чалавецтва ў сучасным свеце тычацца, фактычна, кожнага чалавека і маюць дачыненне да кожнай краіны. Аднак Беларусь з пэўных прычынаў стаіць воддаль ад агульнай плыні і нават дыстанцыюецца ад самых блізкіх суседзяў, такіх, як Літва ці Польшча. Hi ў адной нашай суседцы-краіне мы не ўбачым такой колькасці помнікаў славутаму Леніну-Ульянаву, не ўбачым як у кожным беларускім гарадку ці мястэчку такой колькасці вуліц Камсамольскай, Савецкай, Дзяржынскага ды Чапаева. Здаецца, Савецкі Саюз, хоць бы вонкава, утрымаў свае пазіцыі на гэтай зямлі. Але наступ інфармацыйнай эпохі зрабіў гэтыя атрыбуты савецкасці нават не архаізмамамі, а нейкім асаблівым атрыбутам нацыі. I тыя прадстаўнікі старай фармацыі, што выраслі на гэтых камуністычных сымблях не толькі мірна адыходзяць, а пакідаюць за сабой спадчыну той эпохі, каб новыя пакаленні не забывалі аб тых гадах. I тады гэтыя візуальныя сведкі стануць каштоўным матэрыялам, які будзе ілюстраваць памылкі гісторыі і яе часам нялюдскія скрыўленні, на іх мы будзем вучыцца не паўтараць гэтых памылак і будаваць новае жыццё.
РАЗДЗЕЛ VIL ХРЫСЦІЯНСКІ ШЛЯХ БЕЛАРУСИ
...Святую Прагу Існага спатоль змірэнна мудрым, ціхім паслушаннем...
і ўкрыеш сэрца жарснае адхланнем...
і вымаліш ратунак, Анатоль...
Зьніч
1. Абгрунтаванне нацыяналізму ў хрысціянстве
Яшчэ Іаган Готфрыд Гердэр гаварыў, што нацыянальная разнастайнасць частка Божай задумы і ставіць абмежаванага дзікуна вышэй за адукаванага касмапаліта.
Думкі Гердэра знайшлі дастойны працяг у працах рускіх рэлігійных філосафаў канца XIXпершай паловы XX стст. (М. Бярдзяеў, У. Салаўёў, К. Лявонцьеў, I. Ільін, М. Кляпенін і іншыя). Яны выпрацавалі канцэпцыю філасофскага абгрунтавання нацыянальнай ідэі і нацыяналізму ў хрысціянстве.
Сутнасць гэтай канцэпцыі ў тым, што кожны народ мае нацыянальны інстынкт, які дадзены яму ад прыроды, а дакладней, ад Бога. I. Ільін пісаў, што “нацыянальная асаблівасць па-свойму ўяўляе Дух Божы і праслаўляе Госпада... таму думка патушыць гэтую разнастайнасць (што спрабавалі зрабіць бальшавікі АА.) можа нарадзіцца толькі ў духоўна мёртвай, хворай душы”. Менавіта такая задумка ёсць спараджэнне душы злой і зайздроснай усё роўна, ці імкнецца гэтая хімера вайной падмяць пад сябе ўсе народы (нямецкі нацыянал-сацыялізм), ці растварыць усе нацыянальныя культуры ў бясколернасці і адсутнасці разнастайнасці (мандыялізм, савецкі камунізм). Адзначу, што і першае і другое не ўласціва беларускай ментальнасці. Беларускі народ, хоць і не
меў працяглы час як нацыя нейкай вызначальнай назвы (русіны-ліцвіны-тутэйшыя-беларусы), тым не менш меў свой твар: імкненне да незалежнасці, да захавання сваіх традыцый, сваёй рэлігіі і іншых атрыбутаў таго, што мы азначылі як нацыяналізм. У сувязі з тым вельмі дарэчы прывесці трапныя словы не ўсім ведамага цяпер хрысціянскага філосафа М. А. Кляпеніна1:
Нацыяналізм гэта дар, які дадзены цэламу народу і таму звязвае яго, нягледзячы на індывідуальныя адрозненні людзей, у адзінае цэлае. Як для асобнага чалавека правильны хрысціянскі шлях зводзіцца да развіцця свайго дару, так і для народа да развіцця агулънага, усенароднага дару. Цэлы народ больш складаная з’ява чым асобны чалавек. Таму і яго дар больш складаны, і служыцъ гэтаму дару цяжэй. Але сутнасцъ служэння застаецца аднолькава апраўданай.
3 сутнасці сказанага вынікае: сапраўдны нацыяналізм не супярэчыць усяленскасці. Наадварот, шлях да ўсяленскага кладзецца толькі праз нацыянальнае. Касмапалітызм пазіцыя тых людзей, што лічаць сябе па-за нацыяй, на самай справе магчымы толькі ў індывідуальным развіцці кожнай нацыі. А што ёсць хрысціянства? Хрысціянства гэта любасць, якая пашыраецца да ўсіх людзей, збліжае іх; яно ўключае ўсю паўнату ўсяленскай любові. Самае каштоўнае ў хрысціянстве тое, што яно сцвярджае індывідуальнасць асобы. А нацыяналізм гэта індывідуальнасць цэлага народа і любасць да гэтай індывідуальнасці. Такім чынам, калі мы звяртаемся да нацыяналізму, то яго сутнасць благаслаўляецца менавіта рэлігіяй сутнасць як любасць да індывідуальнасці вышэйшага роўню (паводле маёй класіфікацыі). Як і звычайная любоў да бацькоў, да сям’і, да сяброў, нацыяналізм ёсць пэўная ступень раскрыцця ўсяленскай любові. Нацыяналізм — асаблівы дар, дадзены Богам цэламу народу, і ён тэты дар укладзены ў кожнага чала-
1 Клепенин Н.А. Мысли о религиозном смысле национализма // Путь, Париж, 1927.
века свайго народа і таму сцвярджаецца хрысціянствам вось у чым рэлігійная сутнасць нацыяналізму.
Са сказанага вынікае, што індывідуальнасць непарыўна звязана з сваім народам. Кожны чалавек можа выявіць асабісты Божы Дар і быць асаблівай праявай Божай Праўды. У гэтым і заключаецца рэлігійнае апраўданне нацыяналізму.
Яшчэ раз падкрэсім і тое, што нацыяналізм ёсць пэўная ступень (першы ровень) раскрыцця агульнай, усяленскай любові. Як толькі мы адкінем любую з іерархічных ступеняў любові, мы адразу адчуем непаўнацэннасць жыцця. Таму нацыяналізм ужо ад нараджэння натуральна ўласцівы кожнаму чалавеку. Іншая справа, што ў пэўных гістарычных абставінах пад уздзеянням розных грамадскіх табу гэтыя ўласцівасці могуць не раскрывацца ці нават падаўляцца. Але тэта ўжо пытанні іншага кшталту.
Што тычыцца беларусаў, то яны таксама не пазбавіліся гэтага унікальнага Божага Дару паўнаты ўсяленскай любві, якой ганарыцца і грузін, і літовец.
Амаль тысяча гадоў фармаваўся беларускі народ як адметная супольнасць людзей з сваёй тэрыторыяй, мовай, гісторыяй і іншымі атрыбутамі нацыі. Трэба імкнуцца абудзіць беларуса, вызваць у яго Божы Дар нацыяналізму.
Развіццё дару нацыянальнага пачуцця магчымае толькі ва ўсведамленні непазбежнасці сінтэзу рэлігійнага з нацыянальным, усведамленні нацыяналізму як дзяржаўнай палітыкі, нацыяналізму як падставы да ўсяленскай творчай ініцыятывы, эканамічных рэформ і развіцця культуры. Галоўным у станаўленні беларусаў як нацыі, як адметнай супольнасці людзей з’яўляецца не адраджэнне мовы, нацыянальнай сведамасці ды гістарычнай памяці. Галоўнае тэта абуджэнне Божага Дару, які мы і завем нацыяналізмам.
У сучаснай заходнееўрапейскай думцы, а таксама ў канцэпцыях нацыяналізму трэціх краін выкладзе-
ная вышэй канцэпцыя нацыяналізму, галоўным чынам праваслаўных аўтараў, знайшла свой працяг. Заходнееўрапейская канцэпцыя звязана ў вялікай ступені з крызісам каталіцызму ў эпоху Асветніцтва. Рацыяналізм Асветніцтва падарваў устоі каталіцызму і прывёў да ўзнікнення пратэстанцтва, якое пановаму паставіла нацыянальную праблему. На думку Б. Андэрсана менавіта заняпад артадаксальных плыняў хрысціянства каталіцызму і праваслаўя з’явіўся прычынай узнікнення нацыяналізму1. Нацыянальная ідэя і нацыяналізм запоўнілі пустку, якая ўтварылася ў сістэме ідэалаў еўрапейца ў сувяз! з заняпадам рэлігіі.
Лідэ Гандзі, падкрэсліваючы гэтыя думкі Андэрсана, ідзе далей, ён гаворыць аб тэлеалагічнай непазбежнасці сучаснай нацыянальнай дзяржавы. Апошняя выснова, фактычна, супадае з канцэпцыяй Г. Гегеля адносна наратывы “Розуму”, “Мадэрнасці” і “Гісторыі”, знаходзіць сваю ўласную “мэту” канчатковую ісціну сваёй значнасці ў кансалідаванай форме нацыянальнай дзяржавы2.
Такім чынам, нацыянальная ідэя і нацыяналізм маюць глыбокую сувязъ з хрысціянствам і знаходзяць у ім глыбокае апраўданне.
2. Як з’явілася хрысціянства ў Беларусі?
Хрысціянства ў Беларусі, як і ў іншых народаў, прыйшло на змену язычніцтву. Таму трэба сказаць некалькі слоў і пра паганскія вераванні старажытных беларусаў.
Наагул, у беларусаў рэлігійнасць спакон вякоў трывала з’яўляецца адной з фундаментальных рысаў нацыянальнага характару. Містыка і паганскія звычаі да гэтага часу шырока распаўсюджаны сярод белару-
1 Anderson В. Communities і Ref lectins of the Origin and Spread of Mationalism, London, 2nd, Verso, 1991.
2 Hegel G.W.F. Lectures on the Phylosophy of Wold History. Introduction, Cembridge, 1975.
саў. Больш за тое, падтрымка многіх язычніцкіх традиций на дзяржаўным роўні выклікае самую сур’ёзную трывогу і патрабуе неадкладных дзеянняў не толькі з боку хрысціянскіх цэркваў усіх канфесій, але і адукаванай інтэлігенцыі, дзяржаўных і палітычных дзеячоў.
Ёсць шэраг прыхільнікаў язычаскага шляху Беларусь якія ўсур’ёз спрабуюць адрадзіць паганскія звычаі, лічаць іх “верай бацькоў”. Ствараюцца нават грамадскія аб’яднанні (асабліва актыўна гэта ішло на пачатку савецкай перабудовы). Ёсць прыхільнікі паганства і сярод даследнікаў народных традыцый, свят, абрадаў. Напрыклад, гэта вядомы фалькларыст, зусім нядаўна адышоўшы да Госпада, былы прэзідэнт міжнароднай асацыяцыі фалькларыстаў Васіль Ліцвінка. Асаблівым радком хацелася б вылучыць Антаніну Хатэнка, прыгожую жанчыну, паэтку і апантаную язычніцу. Яе паэзія і публіцыстыка прасякнутая любасцю да Беларусі, да таго духовага скарбу беларусаў, які захаваўся ў яго старажытных звычаях, паданиях, абрадах, песнях і танцах.
Прыхільнікі адраджэння язычніцтва ў Беларусі грунтуюцца найперш на атавізмах язычніцкага часу, што выяўляецца ў нас у святкаванні Каляд і Купалля. Прычым апошняе з некаторага часу (фактычна, пасля крушэння камунізму), адзначаецца нават на дзяржаўным роўні. Цікава, што гэтае свята адзначаюць двойчы у ноч з 24-га на 25-е чэрвеня па хрысціянскім каталіцкім календарь! і ў ноч з 6-га на 7-е ліпеня па праваслаўным календарь!.
Гэтыя і многія іншыя асаблівасці язычніцтва, дарэчы, уласцівы і іншым славянскім народам украінцам, сербам, палякам, ды і неславянскім, такім, як нашы найбліжэйшыя суседзі літоўцы. Таму шукаць нацыянальная асаблівасці ў язычніцтве пусты занятак. Многа болып нацыянальных асаблівасцей сфармавалася ў народаў, якія прынялі хрысціянства і пасвойму ўспрынялі яго містычную сутнасць. Фактычна, хрысціянства і стала асноўнай прычынай, каталіза-