• Газеты, часопісы і г.д.
  • Игде зродилися иускормлены суть по Бозе  Анатоль Астапенка

    Игде зродилися иускормлены суть по Бозе

    Анатоль Астапенка

    Памер: 734с.
    2010
    161.64 МБ
    XX ст. яшчэ болып крышталізуе нацыі. На пачатку XX ст. мы бачым распад Аўстра-Венгерскай Імперыі і ўтварэнне новых незалежных дзяржаў — Чэхіі, Аўстрыі і іншых. Потым распад Расійскай Імперыі ў 1917 г. На працягу ўсяго XX ст. працэс утварэння новых нацыянальных дзяржаў працягваўся і ў наш час дасягнуў кульмінацыі: у выніку раз­валу СССР утварылася 15 новых дзяржаў — па ліку саюзных рэспублік, і, імаверна, працэс гэты будзе працягвацца. Акрамя згаданых пераўтварэнняў, цяпер усё больш сур’ёзныя размовы вядуцца вакол праблемы Фландрыі ў Бельгіі, баскаў у Іспаніі і нават абмяркоўваецца магчымасць падзелу Канады на ан­гл амоўную і франкамоўную.
    Ігар Шафарэвіч у артыкуле “Обособление или сбли­жение?”2 са здзіўленнем піша: “Зусім нечакана XX стагоддзе аказалася стагоддзем нечувана абвостранага
    1 Славинский Н.А. Русская интеллигенция и нацио­нальный вопрос /I Вехи, М., 1909.
    2 Шафаревич Игорь. Обособление или сближение? // Изпод глыб, YMGA-PRESS, Париж, 1974.
    нацыяналізму”, і працягвае: “Разбурэнне вялікіх імперый ува ўсе часы працякала паралельна абвастрэнню нацыянальнага адчування асобных уваходзячых у іх нацый, абасабленню этнічных груп, імкненню іх вылучыцца як самастойныя нацыі”.
    Каб выратаваць ідэю “бяскрыўднасці” рускай нацыі, адгарадзіць яе ад ярлыка шавінізму, аўтар “Обособлений” робіць прыём, які на пачатку распаду СССР і краху сацыялістычнага лагера быў бы і дзейсным. Сутнасць яго логікі ў тым, што ён абвінавачвае ў антынацыянальнай палітыцы... сацыялізм: Нацыянальнае жыццё многіх народаў цяпер з’яўляецца ахвярай менавіта той сілы сацыялістычнай ідэалогіі.
    Праблема “малога” народа, існуючага ў асяроддзі “вялікага” народа, пастаўленая яшчэ Агюстам Кашэнам, даследнікам французскай рэвалюцыі, існуе і цяпер ва ўсім свеце. Існуе праблема баскаў у Іспаніі, фламандцаў у Бельгіі і шмат іншых.
    Усе гэтыя прыклады прыводзяць да лагічнай высновы: такая з’ява, як нацыя і яе ідэалагічная аснова нацыяналізм, ёсць з’явы пэўнай ступені прагрэсу чалавечага грамадства, яго эвалюцыі. Нацыяналізм з’ява сучасная, з’ява духоўнага плану. Гэта істотна якасны крок у бесконцым руху чалавека да Бога. Важнасць падзелу чалавечага грамадства на народы ста­ла, фактычна, зразумелай толькі цяпер, хоць пра гэта сказана яшчэ ў Святым Пісьме: I напоўніліся ўсе Ду­хам Святым і пачалі гаварыцъ на іншых мовах, як Дух даваў ім вяшчаць...! ўсе здзіўляліся і дзівавалі, кажучы паміж сабою: гэтыя, што гаворацъ, ці не ўсе Галілеяне? Як жа мы чуем кожны сваю мову, у якой нарадзіліся, Парфяне і Мідзяне і Еламіты, і жыхары Месапатаміі, Юдэі, Кападокіі, Понта іАсіі, Фрыгіі і Памфіліі, Егіпта і частак Лівіі, што мяжуюцца з Кірынеяй, і прышлыя з Рыма, юдэі і празеліты, крэцяне і аравіцяне, чуем іх, як гаворацъ нашымі мовамі пра вялікія дзеі Божыя (Дзеі 2: 4, 7-11).
    У гэтым урыўку Евангелля гаворыцца аб тым, што пра «дзеі Божыя», альбо Божы Промысел, можна га-
    варыць рознымі мовамі, і гэта азначае, што розныя народы (этнасы, нацыі) аднолькава важный для Бога. I з другога боку Ён (Бог) прымае чалавека не як безаблічную істоту, а як адзінку этнасу, ці нацыі. Гэтыя разважанні даюць магчымасць разгледзець гісторыю чалавецтва праз прызму крытэра рэлігіі з аднаго боку, і праз прызму нацыі (племен!, этнасу) з другога.
    Найбольш распаўсюджанай класіфікацыяй перыяду гісторыі, якая принятая ў марксісцка-ленінскай філасофіі, з’яўляецца наступны падзел грамадскіх ладаў: першабытна-абшчынны, рабаўладальніцкі, феадальны, капіталістычны, сацыялістычны і, нарэшце, камуністычны. Аднак час паказаў не поўную слупінасць такога падзелу, асабліва ў яго апошніх трох стадыях: капіталізм (I) -» сацыялізм (II) -> камунізм (III). Праблематычны пераход I -> II, а эвалюцыя II у III ці наагул магчыма, бо сама стадыя камунізму недасягальная і ёсць, фактычна, існаванне чалавека з Богам і ў Богу, і вядома з Бібліі як Рай (Эдэм).
    Існуюць іншыя класіфікацыі гістарычных перыядаў, звязаныя з імёнамі О. Шпенглера, А. Тойнбі, П. Сарокіна, Л. Гумілёва і іншымі.
    Не ставячы задачай аналізаваць усе наяўныя падыходы, абмяжуемся толькі некаторымі.
    Леў Гумілёў, напрыклад, не адмаўляючы класіфікацыі, прынятай савецкай філасофскай навукай, разглядае перыядызацыю гісторыі чалавецтва праз этнагенез чалавечых супольнасцей. Кожны этнас, згодна Гумілёву, пасля пасіянарнага штуршка праходзіць наступныя фазы развіцця: пад’ём, акматычную фазу (пік развіцця), надлом (пераход да наступнага выраджэння этнасу), інерцыйная фаза, абскурацыя і, нарэшце, мемарыяльная фаза (гібель этнасу ці яго пераўтварэнне (зліццё) у новы этнас).
    Іншы падыход быў прапанаваны савецкім даследнікам С. А. Токаравым. У адрозненне ад Л. Гумілёва, ён не абмяжоўваецца існаваннем у гісторыі толькі этнасаў. Ён вылучае чатыры гістарычныя фармацыі: племя (абшчынна-радавы лад), дэмас (рабаўла-
    дальніцкі лад), народнасць (феадалізм) і нацыю (капіталізм і сацыялізм).
    Наш падыход блізкі да поглядаў Токарава, але адрозніваецца тым, што мы спрашчаем папярэднюю схему і вылучаем, на наш погляд, больш істотныя гістарычныя калектывы людзей — племя, этнас і на­цыю. Другой рысай нашага падыходу з’яўляецца неабходная адпаведнасць паміж адзначанымі супольнасцямі людзей і пэўнай рэлігіяй.
    На нашую думку, эвалюцыя чалавецтва гэта не проста этнагенез, бясконцы кругаварот этнічных адзінак без мэты і новай якасці, і не толькі тэхналагічны прагрэс. Як гаварылася вышэй, этнасы не толькі змяняюцца ці пераходзяць адзін у аднаго, а пераўтвараюцца ў новую якасць нацыі. Гэты працэс, пачатак якога мы ўмоўна датавалі канцом XVIII ст., у наш час не толькі працягваецца, але і вызначае ход гісторыі. Грунтуючыся на гэтых развагах, а таксама на папярэдніх выніках аб неабходнасці ўліку крытэра рэлігіі пры аналізе эвалюцыі чалавецтва, гісторыю чалавецтва, на наш погляд, можна падзяліць на тры вялікія перыяды, якія вызначаюцца дзвюма галоўнымі рысамі стаўленнем да рэлігіі і сацыяльнабіялагічнай структурай грамадства ў выглядзе плямён, этнасаў і нацый. Мы прапануем наступны ланцужок стадый эвалюцыі чалавецтва:
    і	п	ш
    Схема 2
    Дзейснасць гэтай схемы можна прасачыць на працягу гісторыі розных народаў свету. Так, Еўропа прайшла шлях першай стадыі (політэізму) у форме антычных Старажытнай Грэцыі і Рымскай Імперыі. I хоць да Нараджэння Хрыстовага ў антычным свеце існаваў народ габрэі, якія прызнавалі толькі аднаго Бога Іегову, яны складалі выключэнні, былі богаабраным народам. Прыход хрысціянства паклаў пачатак новай
    эпохі монатэізму з пункту гледжання рэлігіі, і эпохі поўнага перакройвання карты Еўропы з пункту гле­джання палітычнай гісторыі. Еўропа пакрылася гус­той сеткай хрысціянскіх краін, і ўвесь механізм іх утварэння праходзіў перадусім пад знакам сцвярджэння хрысціянскай веры, у выніку чаго язычаскія плямёны і этнасы альбо зніклі, альбо сталі хрысціянскімі.
    Другая стадыя прывяла, як і першая, да стварэння вялізных імперый, якія ўтрымлівалі ў сабе мноства этнасаў, падпарадкаваных нейкаму аднаму мацнейшаму. Сярод іх: Брытанская Імперыя з калоніямі ў Амерыцы, Аўстраліі, Індыі, Іспанскі і Партугальскі арэалы, падзяліўшыя Паўднёвую Амерыку, Расійская Імперыя і г.д.
    Канец другой стадыі палітычнай гісторыі Еўропы пачаўся каля двухсот гадоў таму і прывёў да распаду фактычна ўсіх імперый. Новая рыса постімперскай эпохі утварэнне шэрагу нацыянальных дзяржаў, якія складаюцца не проста з хрысціянскіх супольнасцей, як тэты было раней, а з нацыянальна свядомых грамадзян, спавядаючых хрысціянства. Гэтая эпоха ёсць трэцяя стадыя эвалюцыі чалавечага грамадства.
    Трэцяя стадыя нацыянальны монатэізм. Гэта стадыя, у якой мы з вамі цяпер жывем. Гэтая ста­дыя, дарэчы, хоць і вырасла з другой стадыі, мае шмат агульных рыс з першай. Такой рысай з’яўляецца нацыянальная адметнасць народа. Менавіта ў эпоху політэізму існавала адрозненне паміж рознымі плямёнамі па прыкмеце свайго сонму багоў, і гэта з’яўляецца ў нейкім сэнсе нацыянальнай прыкметай.
    Узаемаадносіны, якія існуюць паміж першай і трэцяй стадыямі, мы праілюструем на прыкладзе беларусаў. Праз язычніцтва прайшлі ўсе народы, і беларусы не з’яўляюцца выключэннем. Наадварот, не кожны народ можа пахваліцца такой багатай народнай спадчынай, якую маюць беларусы. Сведчанне таму унікальнае, шматтомавае акадэмічнае выданне “Народная творчасць”, якое выходзіць ужо каля 15-ці гадоў. Водгукі паганскіх вераванняў захаваліся
    ў беларусаў да нашых дзён, а такія святы, як Купалле і Каляды, адзначаюцца па ўсёй Беларусі штогод.
    Болып за тое, некаторыя рамантычна скіраваныя аматары беларушчыны лічаць язычніцкія традыцыі ледзь не адзіным нацыянальным багаццем. У некаторай ступені гэта так, але не трэба забываць, што пра само існаванне такіх багоў, як Пярун ці Ярыла, беларусы даўно забыліся і ў сведамасці многіх пакаленняў Бог вызначаецца трыадзінствам Айца, Сына і Святога Духа беларускі народ ужо 1000 гадоў хрысціянскі. I менавіта ў хрысціянстве знаходзіць сваё ўвасабленне сэнс існавання нацыі, пра што мы будзем і далей весці гаворку.
    Цікава адзначыць яшчэ і такую з’яву. Як мы ўжо казалі, у Беларусі, ды і іншых посткамуністычных краінах, у нацыянальных рухах існуе вялікае імкненне да адраджэння язычніцкіх звычаяў. Ствараюцца з гэтай мэтай розныя таварыствы і аб’яднанні, ідзе працэс вяртання народу яго традыцый. На наш пагляд, такая з’ява зусім натуральная і зразумелая, бо, калі гаварыць на мове дыялектыкі, трэцяя стадыя нашай класіфікацыі — павінна вынікаць з першай як дыялектычны віток развіцця (адмаўленне адмаўлення па Гегелю). Па-другое, пасля амаль 80-гадовага панавання камуністычнага рэжыму ў краінах былога СССР, атэістычнага рэжыму, які прыпыніў на­туральную эвалюцыю, ідзе працэс пазнання Бога, калі так можна мовіць, з нуля, гэта значыць, як і ў дзіцяці — самых першых уяўленняў. А гэтыя ўяўленні і пакінулі нам народныя традыцыі і звычаі.
    Падводзячы вынік нашым разважанням, карысна звярнуць увагу на магчымасць сістэмнага апісання каштоўнасцей чалавечага жыцця, якія ўкладваюцца ў многаўзроўневую іерарахічную сістэму.
    Умоўна эвалюцыю чалавечай сутнасці можна праілюстраваць на схеме, дзе вылучаюцца чатыры ўзроўні эвалюцыі чалавека.
    Найвышэйшы ровень Бог. Гэта азначае, што найвышэйшай каштоўнасцю для чалавека з’яўляецца Бог