• Газеты, часопісы і г.д.
  • Игде зродилися иускормлены суть по Бозе  Анатоль Астапенка

    Игде зродилися иускормлены суть по Бозе

    Анатоль Астапенка

    Памер: 734с.
    2010
    161.64 МБ
    У сітуацыі, што склалася, насамрэч няма нічога надзвычайнага. Гэта вынікае з простага аналізу сучаснай эвалюцыі класічных палітычных партый, як любяць да гэтага часу гаварыць — “левага”, “правага” і “цэнтрысцкага” бакоў палітычнай палітры.
    Гістарычна склалася так, што партыі, якія выс­тупал! за радыкальныя палітычныя змены, называліся “левымі”, а тыя, што выступал! за захаванне наяўнага становішча, “правымі”. Адбылося гэта ўпершыню ў часы французскай рэвалюцыі XVIII ст. вось такім чынам. У 1789 г., калі праходзіў чарговы сход Французскай Нацыянальнай асамблеі, тыя дэпутаты, якія выступал! за змены, селі па левы бок ад старшыні, а тыя, што абаранялі status qwo, селі па правы бок. Паступова Старшыня сходу пачаў звяр-
    тацца да іх як да “правых” ці “левых”. Так і “прыклеілася”, як гэта часта бывае, гэтыя назвы да палітыкаў і адпаведных ідэалогій на доўгі час.
    Партыі сацыял-дэмакратычнага і камуністычнага кірунку пачатку XX ст., якія змагаліся за рашучую змену рэжыму і нават за рэвалюцыю, атрымалі назву «левых». Кансерватары, якія выступаюць за захаванне традыцый, мовы і культуры і не імкнуцца да радыкальных зменаў у наяўным грамадстве, належаць да правага крыла партый. Лібералы ж абыякава ставяцца да традыцыяналізму, але, тым не менш, таксама лічацца правымі, гэта абумоўлена тым, што яны стаяць за свабодную, рынкавую эканоміку, адмаўляюць дзяржаўнае кіраванне эканамічнымі працэсамі, а іх апошні тэзіс (дзяржаўнае кіраванне) стрыжань сацыялістычнай (левай) ідэалогіі. А раз антыпод «левага», значыць «правы».
    У наш час розніца паміж левымі і правымі ідэолагамі істотна змянілася. Сацыял-дэмакраты пачалі выступаць за шматукладную эканоміку і, фактычна, пачалі дзейнічаць з левага флангу. Лібералы наадварот: пачалі ўводзіць элементы дзяржаўнага кіравання ў эканоміцы, а гэта ўжо ўхіл у левы бок. 3 другога боку, партыі, якія выступаюць за істотныя змены рэжыму, у наш час не сацыялістычнага накірунку, а наадварот іх апаненты: ліберальныя, нацыянальныя і іншыя партыі, тыя, што лічацца правымі.
    Юрг Штайнер, аналізуючы гэтую акалічнасць у сваёй кнізе “Еўрапейскія дэмакратыі”, заклікае пазбягаць паняткаў левыя і правыя, бо яны “занадта цьмяныя”. У сённяшняй Еўропе палітычнае жыццё стала настолькі складаным, што для вызначэння адрозненняў трэба мець на многа больш вымярэнняў, чым адно (“правы” “левы”).
    Пасля распаду СССР утварылася шмат партый ліберальнага, нацыянальна-дэмакратычнага, сацыялдэмакратычнага кірункаў, што процістаялі камуністычным партыям рэспублік былога СССР, і тое, што яны выступалі за змены рэжыму, таксама ставіць іх
    на правы фланг. Хоць, ідучы за логікай першапачатковага з’яўлення разгляданай тэрміналогіі, усе згаданыя партыі можна было б залічыць да «левых» (бо яны за змены), а задубелую ў сваім развіцці кампартыю да «правай».
    Аналагічныя высновы робіць і Конрад В. ГізбертСтудніцкі1, аналізуючы эвалюцыю стаўлення грамадства да рэлігіі. Ён адзначае, што працяглы час стаўленне да рэлігіі і аддзялення Царквы ад дзяржавы складалі адно з прынцыповых адрозненяў паміж “пра­вым!” і “левымі”. Каталіцкая Царква (асабліва ў Полыпчы) традыцыйна была звязана з правымі (гэта адпавядае кансерватыўнай ідэалогіі). Сацыялісты (г. зн. “левыя” ) заўсюды былі заўзятымі змагарамі з рэлігіяй. Але цяпер у заходніх грамадствах пануе прынцып рэлігійнай талерантнасці, а прысутнасць рэлігіі ў школе перастала быць палітычнай праблемай. Англіканская ці Прасветарыянская Цэрквы становяцца, у сваю чаргу, саюзнікамі левых. Кардынал Манінг дзейнічае як абаронца правоў рабочых і сацыяльных рэформаў. Такім чынам, як піша К. Гізберт-Студніцкі, “з’яўляюцца новыя лініі падзелу і знікаюць традыцыйныя адрозненні паміж “лявіцай” і “правіцай”, што робіць дакладнае вызначэнне левай ідэалогіі і правай немажлівым.
    Такім чынам, сучасная класіфікацыя ідэалогій не зводзіцца да лінейнага прынцыпу мінулага XIX ст. Неабходна ўлічваць розныя фактары: характар эканомікі, характар рэжыму, стаўленне да нацыянальнай ідэі і іншыя. Болып падрабязна прааналізаваныя гэтыя з’явы ў маёй манаграфіі “Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце”, што нядаўна ўбачыла свет у выдавецтве “Беларускі кнігазбор”.
    Так у Еўропе. А можа, у нас, у Беларусі, інакш? Можа, тыя левыя, пра якіх гаварылася яшчэ ў тыя рамантычныя часы першых французскіх рэвалюцыянераў і не менш фанатычныя бальшавікі першых гадоў
    1 Гізберт-Студніцкі Конрад В., Dzis. 2004, № 4.
    савецкай улады, і цяпер “жывей за ўсіх жывых”?
    У Беларусі палітычныя стасункі складваліся наступным чынам. На момант славутай перабудовы ў нас існавала толькі адна палітычныя партыя камуністычная. Традыцыйна яе можна было б аднесці да разраду “левых”. I на Захадзе так яно і было такія партыі лічыліся левымі. Але ў Савецкім Саюзе камуністычная партыя даўно злілася з дзяржавай і сам панятак “партыя” стаў насіць іншы сэнс, сэнс неабмежаванай улады, наменклатурных магазінаў, санаторыяў, лечкамісій і іншага “блату”.
    Што ж адбылося пасля ліквідацыі камуністычных партый у постсавецкіх краінах? Ці ўтварылася шматпартыйнасць, пра якую шмат гаварылася ў канцы 1980-х і пачатку 1990-х гг.? Адказ адназначны не! I не магло так быць інакш пасля цэлай эпохі панавання КПСС, калі выраслі новыя пакаленні, сфармавалася новая ментальнасць і, як любілі гаварыць у канцы мінулага стагоддзя, вырас новы чалавек “гома саветыкус”. Былая партыйная наменклатура не маг­ла так проста знікнуць і не знікла. У яе руках засталася дзяржаўная маёмасць, старыя сувязі, старыя струкутуры. Яна злілася з невялікай колькасцю алігархаў, адкінула ўжо непатрэбныя і нават шкодныя старыя камуністычныя лозунгі пра будаўніцтва камунізму і “са шчырым сэрцам і адкрытай душой” загаварыла пра дэмакратыю. Колішнія партыйныя дзеячы былі абраныя на пасаду прэзідэнтаў. У Расіі і ў Украіне прэзідэнтамі сталі Ельцын і Кучма партыйныя дзеячы вышэйшага эталону, у Беларусі абралі прэзідэнтам партыйнага дзеяча трохі ніжэйшага кшталту дырэктара саўгаса.
    Так было з аднаго флангу з боку былой кампартыі. Другі бок гэта вялізная маса цалкам люмпенізаванага люду, так званага рабочага класу і сялянства. Ці ўяўляла тады і ўяўляе цяпер гэтая маса, электарат, ці, як любіць гаварыць А. Лукашэнка, “мой народ”, якую-небудзь палітычную сілу? Менавіта палітычна скіраваную, адукаваную сілу? Вось тут і
    хаваецца ўвесь сакрэт слабасці палітычных высілкаў нашай апазіцыі. Усе посткамуністычныя партыі паўсталі не як неабходнасць палітычнага моманту. Гзтыя партыі не ёсць выразнікі інтарэсаў пэўных слаёў грамадства, як гэта адбывалася і адбываецца ва ўсім цывілізаваным свеце. Класічных пралетарыяў мінулага, якія ўтварылі моцную “левую” камуністычную партыю, даўно няма і блізка. Постсавецкі рабочы клас ёсць аморфная маса людзей, якая цалкам не структурызаваная, не здольная ні на якую палітычную акцыю. На гэтую тэму ў Украіне ў чэрвені 2000 г. праводзіўся нават семінар “Левыя і правыя ва Украіне”, дзе Ю. Шухевіч трапна сказаў, што мы маем “адзін вялікі натоўп з аднаго боку, а з другога тая невялічкая праслойка, якая цудоўна абыходзіцца без палітычных партый, ёй хапае кланаў. У іх ёсць спецыяльныя арганізацыйныя структуры, якім не патребны аніякія палітычныя партыі, бо, як паказалі вынікі референдуму, выбары ў нас непатребныя наагул”.
    Яшче ў болыпай ступені ўкраінская сітуацыя паўтараецца ў Беларусі. Пра гата сведчаць усе нашы выбары, пачынаючы з славутага референдуму 1996 г. Сапраўды, доля партыйных удзельнікаў ва ўсіх галінах выбараў вельмі малая, а працент абраных блізкі да нуля ён падпадае над працент памылкі доследу. Слова “партыя” стала накшталт слова “апазіцыя”, і ісці на выбары лепш не ад якой-небудзь партыі, а треба регістравацца так званым незалежным кандыдатам. Заўважым, слова “партыя” само па сабе нясе больш інфармацыі, чым “левая партыя” альбо “пра­вая партыя”. Людзей мала цікавіць сама ідеалогія партыі. Чалавек належыць да партыі і гетым ужо ўсё сказана! Значыць, ён “не за Лукашенку”, значыць, ён у апазіцыі, а калі ён яшче размаўляе пабеларуску, то ён “фронтавец”.
    На фоне такога незайздроснага становішча палітычных партый у Беларусі не выклікае аніякага здзіўлення магчымасць аб’яднання ці стварення бло­ка, кааліцыі і г.д. партый, якія ў іншых умовах, у
    нармальных еўрапейскіх грамадствах былі б непрымірымымі ворагамі, бо многія з іх стаяць па розныя бакі палітычнай палітры і нясуць зноў-такі ў цывілізаваных капіталістычных краінах процілеглыя погляды на магчымыя шляхі развіцця чалавецтва. Вось і створаныя ў нас некалькі такіх блокаў на­родная кааліцыя “Пяць плюс”, “Еўрапейская кааліцыя”, трупа “Рэспубліка”... На гэтым новым сістэмным роўні мы маем ужо справу не з партыямі, а з групамі партый, грамадскіх аб’яднанняў, а таксама фізічных асоб. З’явіўся новы структурны падзел грамадства. На гэтым роўні палітычнай сістэмы мы ўжо пазбавіліся панятку “партыя” і аперуем болып но­вым і, здавалася б, важкім паняткам “кааліцыя”, “аб’яднанне” . Самае цікавае, што і тут мэты новаўтвораных сістэм (кааліцый) адны і тыя ж: пабудова прававой дзяржавы, дэмакратыя, свабода, рынкавая эканоміка і г. д. Кожная кааліцыя абяцае зрабіць Беларусь заможнай, незалежнай і еўрапейскай дзяржавай. Кожная кааліцыя адстойвае празрыстыя і дэмакратычныя выбары і змагаецца супраць цяперашняга аўтарытарнага рэжыму. Не дзіва, што новы палітычны падзел змяніўся для знадворнага назіральніка зусім нязначна. Не ўнёс ён болып яснасці і ў народныя масы. У сведамасці электарату ўсе гэтыя “пяцёркі” толькі больш заблыталі разумение становішча, так і не далі адказу на пытанне “за каго галасаваць?” I “калі не ён, дык хто?”.
    Як дзейныя партыі, так і іх цяперашнія ці будучыя кааліцыі альбо аб’яднанні, на жаль, не маюць за сабой апоры ў масах, яны навязваюцца народу “зверху”, болыпай часткай ствараюцца, каб засвяціць нейкага новага лідэра. Яны існуюць самі па сабе народ сам па сабе. Толькі пры стварэнні, узгадаванні высокай палітычнай культуры народа, нашага элек­тарату, магчымыя дзейсныя палітычныя ўтварэнні, магчымыя партыі еўрапейскага кшталту.
    Такім чынам, і новы падзел палітычнага спектру не ўнёс нічога новага як ў палітычную сведамасць
    мае, так і ў ідэалагічную канцэпцыю маладой беларускай дзяржавы. Тым больш не ўнёс ён нічога новага ў разумение нейкіх там “левых” і “правых” плыняў палітычнага спектру. Іх даўно няма і не будзе. А тая тэрміналагічная спадчына, што засталася ад камуністычнай эпохі, павінна стаць прадметам абмеркавання толькі гісторыкаў.