Игде зродилися иускормлены суть по Бозе
Анатоль Астапенка
Памер: 734с.
2010
Яны лёс Беларусі не вызначаюць.
А хто, можна задаць заканамернае пытанне, вызначае нашу будучыню? Якія сілы кіруюць намі, нашым прагрэсам? Я думаю, што толькі адна, пра якую менш за ўсё думаюць нашыя палітыкі. Гэтая сіла заўсёды вызначала гісторыю чалавецтва, праўда заўсёда за ёй. Гэтая сіла наш усемагутны і бясконца любячы Гасподзь. Толькі той пераможа, хто жыве з імем Хрыста і здольны аддаць жыццё за Хрыста.
Госпадзі! “Не мая воля, а Твая няхай будзе.” (Лк. 22, 42).
Раздзел VI.
БЕЛАРУСКАЯ НАЦЫЯ Ў СВЕЦЕ МАДЭРНЫХ КАНЦЭПЦЫЙ: СІСТЭМНЫ ПАДЫХОД, ІНФАРМАЦЫЙНАЕ ГРАМАДСТВА,
HOMO INFORMATICUS
1. Этнасы і нацыі праз прызму эвалюцыі
Глыбока і шматбакова даследаваў праблему этнасу гісторык, географ і этнограф Леў Гумілёў (глядзіце, напрыклад, ягоныя цудоўныя кнігі “Конец и вновь начало”, “Этногенез и биосфера земли”). Дзеля таго, каб пазбегнуць неадназначнасцей у трактоўцы тэрмінаў, Л. Гумілёў з самага пачатку фармулюе свой падыход1: “Народ, народнасць, нацыя, племя, радавы саюз усе гэтыя паняткі абазначаюцца ў этналогіі тэрмінам этнас. Умовіцца аб значэнні любога тэрміна лёгка, але гэта мала што дае, хіба толькі зыходную пазіцыю для даследавання”.
На нашую думку, нельга пагадзіцца з такім падыходам у пытаниях эвалюцыі чалавецтва, бо азначэнне разгляданых тэрмінаў істотна не толькі для зыходнай пазіцыі, як гэта лічыць Леў Гумілёў, a і канцавых вынікаў. Зводзіць усе пытанні род, племя, народ, этнас, нацыя да аднаго этнасу, як гэта робіць Л. Гумілёў, было б мэтазгодным пры разглядзе мінулых гістарычных падзей, але не прымальна пры прагназаванні будучыні ў палітычнай філасофіі.
У адрозненне ад Л. Гумілёва, сучасны нямецкі філосаф Курт Хюбнер (“Нация: от забвения к возрождению”. М., 2001) прытрымліваецца зусім іншай пазіцыі ў разгляданай намі праблеме. Усе катэгорыі людскіх супольнасцей К. Хюбнер зводзіць да адной нацыі. Нацыю ён, фактычна, атаясамлівае з паняткамі народ і этнас і экстрапалюе іх існаванне на ўсю гісторыю чалавецтва. Гэтая пазіцыя з нашага пункту
1 Гумилев Л.Н. Конец и вновь начало. М., 2001. С. 17.
гледжання таксама не рацыянальная, аднабаковая. Яна не дае магчымасці прасачыць пакрокава за эвалюцыйным ланцужком: род -> племя -> этнас -> нация, які мы разглядалі ў п. 1.1-1.2.
Падсумуем цяпер асноўныя нашыя вынікі, высветлім адметнасці кожнага з тэрмінаў і суаднясем іх з гістарычным працэсам.
Вернемся найперш да панятка “народ”. Тэты панятак выкарыстоўваецца для абазначэння пэўных чалавечых калектываў ад дагістарычных часоў і да нашага часу, мае самы шырокі сэнс. Гэта і звычайная, любая трупа людзей, гэта і этнічная супольнасць, тэта і нацыя.
Радавы саюз, племя.
Мае сэнс перадусім пры разглядзе аддаленых гістарычных падзей. Трупы людзей аб’ядноўваліся ў плямёны ў дакласавы, дафеадальны перыяд. Гэтыя часы адносна рэлігійных вераванняў вядомыя як язычніцкія, гэта эпоха політэізму. Як ужо сказана родавыя саюзы і плямёны ўзнікалі на пачатку чалавечай цывілізацыі, на пачатку гістарычнага перыяду чалавецтва. Аднак і ў наш час у некаторых раёнах зямнога шару можна знайсці аб’яднанні людзей, якія вызначаюцца племяннымі суадносінамі, тоеснымі тым, што былі ў старажытнасці. Характэрна і тое, што сярод сучасных плямёнаў пануюць язычніцкія звычаі, політэізм.
Этнас і нацыя.
У Еўропе этнасы гістарычна ўзніклі шляхам пераўтварэння плямёнаў, іх развіцця ў кірунку паступовага асэнсавання племенем сваёй адметнасці і наагул фармавання ўсяго комплексу этнічных прыкмет.
Калі родавыя саюзы і потым плямёны пераважна біялагічныя ўтварэнні, то этнас ужо г ясе шэраг рыс сацыяльнага і духоўнага плану. Этнас аб’ядноўвае людзей аднаго менталітэту і завяршае сваё фармаванне ў прыняцці пэўнага веравызнання. Так, сербы і харваты фактычна адзін і той жа народ. Яны гавораць на адной і той жа мове, і маглі быць адным
і тым жа этнасам. Аднак яны разышліся. Таму што прынялі розныя версіі хрысціянства: сербы праваслаўе, харваты каталіцызм. I гэты падзел даў свету ўжо дзве асобныя нацыі сербскую і харвацкую.
Блізкім да разгледжанай сітуацыі быў перыяд фармавання французскага этнасу. У свой час, у XVI ст. усё насельніцтва Францыі раскалолася на “папістаў” (католікаў) і “гугенотаў” (пратэстантаў). Гасконцы і народ Навары прынялі кальвінізм. Парыж, Латарынгія і цэнтр Францыі засталіся каталіцкімі. I калі б у гугенотаў засталася свая тэрыторыя, то адбылося б як у папярэднім выпадку сербаў і харватаў. Узнік бы асобны этнас, скажам, гасконскі, які б быў незалежны ад французскага, а потым, у эпоху фармавання нацый, магла б узнікнуць і асобная нацыя-дзяржава — “Гасконь”.
Прыведзеныя разважанні даюць падставу падзяліць гістарычны шлях чалавецтва на некалькі характэрных стадый: 1. Радавы саюз, племя язычніцтва; 2. Этнас монатэізм (этнічны); 3. Нацыя-дзяржава монатэізм (нацыянальны).
Другая стадыя мае характерную асаблівасць: рэлігійная прыналежнасць дамінуе над этнічнай. Другімі словамі ход гісторыі вызначаўся ў эпоху этнасаў большай часткай рэлігійнымі спрэчкамі. Часта адзін і той жа этнас раздзіраўся на часткі, унутрана канфліктаваў з-за спавядання ягонымі членамі розных веравызнанняў. У эпоху нацый-дзяржаў наадварот даміноўным фактарам стала нацыянальная прыналежнасць, рэлігійныя стасункі адыходзяць на другі план. Такая падпарадкаванасць рэлігіі нацыі прывяла нават да наступнай з’явы: нацыянальнасць стала ў некаторых выпадках сведчыць і аб веравызнанні яе носьбіта. Напрыклад, устойліва трымалася такое меркаванне: рускі значыць праваслаўны, паляк католік, што адмоўна адбілася пры самасцвярджэнні беларускага этнасу.
Праілюструем сказанае наступнай схемай.
На схеме: t фактар часу, tj час утварэння этнасаў (у Еўропе пачатак ад Нараджэння Хрыстовага), t2 час утварэння нацый (умоўна 1789 г.), t3 наш час.
P(t) фактар прагрэсу цывілізацыі.
а крывая ўзроўню этнічнасці.
b крывая ўзроўню рэлігійнасці.
I стадыя. (I ст.) час старажытнай гісторыі, стадыя, якая мае адзінства дзвюх характарыстык. У этнасацыяльнай сферы падзел грамадства на радавыя саюзы, плямёны, полісы (абазначана тонкімі рыскамі). У духоўнай сферы політэізм, розныя паганскія сонмы багоў: грэчаскі, рымскі, славянскі і г. д. (абазначана штрыхаванымі рыскамі)
II стадыя характарызуецца дзвюма вызначальнымі рысамі:
1) пераход ад політэізму (язычніцтва) да монатэізму (у Еўропе гэта пераход да хрысціянства, які доўжыўся ўсё першае тысячагоддзе нашай эры, а месцамі і пазней);
2) у этнасацыяльнай сферы гэта пераўтварэнне племянной структуры грамадства ў этнічную. Гэта
працэс этнагенезу. Вынік фармаванне развітай сістэмы этнасаў. Рускі этнас, напрыклад, утварыўся ад зліцця славян, уграў, цюрак і аланаў. Беларусь! гэта сумесь балтаў, славян і уграў.
Адзначым вельмі важную рысу другой стадыі. 3 прыняццем Еўропай хрысціянства ход гісторыі вызначаўся галоўным чынам рэлігійнай прыналежнасцю жыхароў адпаведнай краіны. Напрыклад, крыжаносцы аб’ядноўвалі католікаў розных краін, і іх паходы былі рэлігійным актам. У дзяржаўнай палітыцы як каталіцкіх краін (Францыя, Свяшчэнная Рымская імперыя і інш.), так і праваслаўных (Візантыя, Старажытная Русь) вялікую ролю адыгрывала духавенства: папа ў католікаў і патрыярх у праваслаўных. Вядомы нават тэрмін, які характарызуе эпоху I тысячагоддзя сімфонія Царквы і дзяржавы.
На схеме 1 у другой стадыі рэлігійнасць як фактар гістарычнага працэсу стаіць вышэй за этнічную прыналежнасць
III стадыя. Умоўна бярэ пачатак з канца XVIIIпачатку XIX ст. і вызначаецца ўтварэннем нацый. У сацыяльнай сферы прыход капіталізму і эпохі індустрыялізацыі. Рэлігійныя прыхільнасці ранейшыя монатэізм, але ў вялікай разнастайнасці сваіх форм (у хрысціянстве, напрыклад, бурны рост цэркваў пратэстанцкага кірунку). Працэс драблення хрысціянскіх канфесій прывёў да зніжэння ўплыву фактару рэлігійнасці на гістарычны працэс. Пачынае дамінаваць нацыянальная сфера. Таму на схеме 1 крывая рэлігійнасці (b) праходзіць ужо ніжэй за крывую нацыі (этнасу) (а).
2. Тэорыя стадый развіцця грамадства праз прызму нацыі
Сучасныя веды аб чалавеку і грамадстве даюць нам падставу лічыць, што гісторыя ёсць паступовае пашырэнне і паглыбленне чалавечай сутнасці. Зазірнем у тыя дагістарычныя часы, калі толькі ўтвараліся пер-
шыя аб’яднанні людзей, першыя племянныя саюзы. У адрозненне ад жывёлы са статка сабе падобных, чалавек у сваім племені атрымаў вельмі важны атрыбут сваё імя. Спачатку гэта была адзіная, але істотная якасць, якая азначала адметнасць, індывідуальнасць асобы з нейкай трупы ці племені. Трохі пазней у людзей з’яўляецца рэлігія. Першыя прымітыўныя вераванні атрымалі назву татэмізму і былі выкліканы звычайнай рэакцыяй на невядомыя, магутныя сілы прыроды. 3 гэтых часоў заўважаецца другая фаза расчаплення раней адзінай супольнасці першабытных людзей (старажытнага грамадства) — расчапленне асобных плямёнаў па тым сонме багоў, у якія кожнае з іх верыла, г. зн. — па рэлігіі. Такім чынам, яшчэ са старажытнасці людзі пачалі адрознівацца не толькі сваімі ўласнымі імёнамі, але і веравызнаннем.
Прычым усе народы свету прайшлі шлях ад веры ў многіх багоў політэізму (паганства), да веры ў адзінага Бога монатэізму (хрысціянства, іслам, іудаізм, індуізм паводле вучэння Рамакрышны Вівекананды і г. д.).
3 другога боку, эвалюцыя чалавецтва прывяла да ўтварэння кастаў, класаў і іншых грамадскіх груп. Касты, напрыклад, характарызуюцца ўжо жорсткай іерархіяй паміж рознымі пластамі грамадства, якая вызначае амаль усе суадносіны паміж людзьмі. Такім шляхам ішоў і Старажытны Егіпет, і Індыя, і Еўропа увесь свет.
I толькі многа пазней, як мы ўжо і падкрэслівалі, утвараюцца нацыі па прыкмеце супольнасці людзей па мове, тэрыторыі, гісторыі, традыцыях і звычаях. Пры гэтым нацыянальныя асаблівасці сталі істотна ўплываць на ўзаемаадносіны людзей толькі з канца XVIII ст. і асабліва выразна праявіліся ў XIX ст. і ў наш час.
Аднак праявы нацыяналізму можна бачыць і ў больш раннія часы, хоць гэтая з’ява і не сфармавалася тады ў сучасным выглядзе. Напрыклад, у Ся-
рэднявеччы мы бачым праяву палітычнага нацыяналізму як рэакцыю на імперскую палітыку Гогенштаўфенаў (1137-1254 гг.)
Працэс фармавання нацый і росту нацыянальных рухаў найбольш актыўна ішоў на працягу ўсяго XIX ст. Гэта адзначалася многімі мыслярамі таго часу. Так, М. А. Славінскі пісаў1, што векавыя намаганні нямецкіх ордэнаў не змаглі дэнацыяналізаваць эстаў і латышоў, а “намаганні польскай дзяржаўнасці разбіліся аб трываласць літоўскіх і беларускіх народных элементаў”. Славінскі падкрэслівае, што На працягу XIX cm., асабліва другой яго паловы, разам з ростам палітычнай свободы расце і свобода нацыяналъная; разам з умацаваннем правоў і гарантый свабоднай особы ўмацоўваюцца правы і гарантыі свабоднай нацыянальнасці. Такім чынам, робіцца выснова, што будучыня за свабодным творчым развіццём чалавека ў нацыі.