• Газеты, часопісы і г.д.
  • Игде зродилися иускормлены суть по Бозе  Анатоль Астапенка

    Игде зродилися иускормлены суть по Бозе

    Анатоль Астапенка

    Памер: 734с.
    2010
    161.64 МБ
    5 Рудкоўскі П. Ад ідэнтычнасьці да саборнасьці // ARCHE. № 1-2, 2006.
    4.	Сістэмны аналіз і мадэляванне ў палітычных працэсах
    1.	Агульныя заўвагі
    Найноўшыя метады апісання палітычных працэсаў дазваляюць спадзявацца на якасны скачок у на­шим разуменні законаў развіцця грамадства. Усё болып рэальным і значным падаецца ссоўванне вектара матэматычнага мадэлявання з галіны натураль­ных навук у галіну грамадскіх. Паказальнымі з’яўляюцца поспехі ў галіне мадэлявання эканомікі, дзе добра зарэкамендавалі сябе тэорыі спажывання і попыту, метад міжгаліновага балансу, тэорыя вытворчых функцый, тэорыя прыняцця рашэнняў і іншыя сучасныя распрацоўкі. Аднак выкарыстанне гэтых метадаў, заснаваных на матэматычным мадэляванні, для сацыяльна-палітычных працэсаў застаецца яшчэ ў пачатковай стадыі.
    На трох кітах трымаецца будучыня палітычных і сацыяльных навук: на агульнай тэорыі сістем, матэ­матычным мадэляванні і інфармацыйных тэхналогіях. Прызнаным спецыялістам у галіне мадэлявання ў эканоміцы з’яўляецца Г. Сайман, які абгрунтаваў канцэпцыю абмежаванай рацыянальнасці і прадэманстраваў магчымасці ўжывання парадыгмы рацыянальнага вылучэння з дапамогай метаду мадэляван­ня. Аксіёмы рацыянальных паводзін знаходзяць сваё ўжыванне і ў сацыяльнай сферы.
    Найбольш уражлівым метадам даследавання ў XX ст. з’явілася агульная тэорыя сістэм і сістэмны аналіз. Дзякуючы прадстаўленню эканомікі дзяржавы як сістэмы, што ўключае ўсе галіны гаспадаркі з усімі яе галінамі, змешчанымі у глыбокай узаемасувязі, В. Лявонцьеў здолеў апісаць і эканамічныя працэсы. I не проста апісаць. Дзякуючы распрацоўкам Лявонцьева стала магчымым вывесці з крызісу шэраг перадавых краін, у тым ліку ЗША, Германію і Японію.
    Пачаткам палітычнага мадэлявання можна лічыць кнігу Л. Рычардсана “Матэматычная псіхалогія вайны”, надрукаваную ў 1919 г. 3 тых часоў мадэляван-
    не прайшло шмат этапаў свайго развіцця і ўдасканальвання.
    Далейшае развіццё было адметнае з’яўленнем вялікага ліку прыкладных палітычных даследаванняў, звязаных з ужываннем метаду мадэлявання. У сувязі з гэтым працягвалася развіццё і тэарэтычных наратываў, якія спрыялі пашырэнню ўяўленняў аб метадзе мадэлявання. Распрацоўка асноў ужывання мадэ­лявання ў сацыяльных навуках адбывалася ў рамках сістэмнага падыходу ў работах Р. Акофа, I. Блаўберга, Э. Мірскага, У. Садоўскага, Е. Марозава і іншых.
    2.	Магчымасці сістэмнага падыходу ў палітычных працэсах
    Адной з галоўных умоў існавання сістэмы з’яўляецца яе стабільнасць. У адрозненне ад сістэм фізічнага міру сацыяльна-эканамічныя сістэмы праяўляюць вялікую нестабільнасць. Аднак і ў гэтых сферах аказалася магчымым знайсці некаторыя заканамернасці. Высілкі перадавых навукоўцаў у галіне гісторыі, філасофіі, этналогіі прывялі да ўзнікнення тэорыі жыццёвага цыкла цывілізацыі О. Шпенглера1, тэорыі нараджэння і смерці этнасаў Л. Гумілёва2, і сістэмнага апісання нацыі як найвышэйшага роўню ў статуце дзяржавы3.
    Необходна ўсведаміць, што квазікласічныя чарагаванні гістарычных падзей наглядаюцца ва ўсіх галінах дзейнасці грамадства. Пры гэтым заўсёды трэба ўлічваць уздзеянне аднаскіраваных працэсаў, такіх як дэмаграфічны выбух, інфармацыйная рэвалюцыя, якія аказваюць уздзеянне на цыклічныя працэсы. Таму спіралевідная эвалюцыя, якой прытрымліваецца М. Крукоўскі4 (тэорыя «сінусоіднага» развіцця грамадства) і аўтар гэтага даследавання, прадстаўляецца досыць пераканаўчай.
    1 Шпенглер О. Закат Европы. Т.1, 2. Мн., 1999.
    2 Гумилев Л. Этногенез и биосфера земли. М., 2001.
    3 Астапенка А. Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце. Мн., 2003.
    4 Крукоўскі М.І. Бляск і трагедыя ідэалу. Мн., 2004.
    Іншым чыннікам, які трэба ўлічваць пры даследаванні сацыяльна-эканамічных сістэм, з’яўляюцца фазавыя пераходы, якія прыводзяць да такой з’явы, як катастрофы. Тэорыя катастрофаў найболып перспектыўны кірунак у вывучэнні такіх з’яў, як рэвалюцыі і іншыя прыцыповыя змяненні ў сацыяльна-эканамічным жыцці. Узнікнавенне нацыі, на наша меркаванне гэта не што інакшае, як фазавы пераход у развіцці этнасу, яго колькаснае апісанне цалкам рэальна ў тэорыі катастрофаў.
    3.	Колькасныя метады і матэматычнае мадэляванне ў палітычных з’явах
    Да нядаўнага часу гаварыць аб колькасным апісанні грамадскіх з’яў лічылася немагчымым з-за складанасцей, якія стаяць перад такімі задачамі. Аднак услед за эканамічнымі задачам! наступіла чарга спачатку сацыялогіі, а затым і паліталогіі. Коль­касныя мадэлі могуць, у прынцыпе, апісаць істотныя ўласцівасці дынамічных паводзін складанай сацыяльнай сістэмы.
    У агульных рысах колькасны падыход можа быць сфармуляваны наступным чынам. Сацыяльная сістэма і яе эвалюцыя могуць быць характарызаваныя некалькімі асноўнымі рэлевантными параметрам!, з аднога боку. Разам з тым, кожны з гэтых параметраў з’яўляецца вынікам вялікай колькасці мікраўздзеянняў з боку індывідаў. Індывіды генеруюць стан сістэмы і зацягнутыя ў гэтую сістэму. Гэты цыклічны стан вызначае структуру сістэмы ў дынаміцы. На практыцы колькасць гэтых параметраў і сукупнасць індывідаў мо­гуць быць дакладна вызначаныя толькі для некаторай часткі грамадства, некаторага сектара або страты. У. Вайдліх у сваёй “Сацыядынаміцы” сцвярджае, што з дапамогай адной мадэлі ўсю разнастайнасць існуючых сцэнараў рэальна даследваць з дапамогай вар’іравання наборам! параметраў трэндаў і пачатковых умоў1.
    1 Вайдлих У. Социодинамика. М., 2004.
    Можна пагадзіцца з яго сцверджаннем, што некаторыя найбольш важныя паняткі, што вынікаюць з агульных нелінейных мадэляў, могуць адлюстроўваць важныя якасныя характарыстыкі сацыяльна-палітычнай сістэмы. Высока ацэньваючы вынікі Вайдліха, разам з тым, варта адзначыць, што ён разглядае толькі два магчымыя падыходы да апісання вонкавага міру редукцыянізм і халізм. Прычым для сацыяльнапалітычнай сістэмы найбольш дапушчальны менавіта халістычны падыход, заснаваны на разглядзе сацыяльна-палітычнай сістэмы як цэласнай сістэмы, якая не дапускае дэкампазіцыі структуры. Аднак ёсць магчымасць разгляду шматузроўневых іерархічных сістэм з пазіцый стратыфікацыі і дэкампазіцыі ў рам­ках АЭД сімвалаў і разгляду цэласнасці сістэмы ра­зам з яе ўласцівасцю эмержэнтнасці на кожным роўні.
    Гэты трэці падыход шырока развіваецца ў працах С. Новікавай1 і можа быць выкарыстаны для сацыяльна-палітычных сістэм.
    Ніжэй прапанаваная шматузроўневая мадэль дзяржавы, дзе найвышэйшы ровень адпавядае роўню нацыі і можа служыць базавым пры апісанні любой дзяржавы, якая дасягнула гэтага роўню.
    4.	Дзяржава і нацыі ў іерархічных каардынатах
    Галоўнымі адзінкамі ў сучасным стане свету з’яўляюцца нацыі. Вядучыя нацыі сёння маюць юрыдычную канструкцыю дзяржаў, звязаную з дапамогай сістэмы найвышэйшага роўню Арганізацыі Аб’яднаных Нацый (ААН). У той жа час значная частка нацый застаецца па-за ААН і не можа вырашаць свае праблемы з дапамогай наяўных законаў. Больш за тое, нават дзяржавы ў ААН маюць вялікія цяжкасці ў міжнародных дачыненнях, выкліканых слабасцю наяўных азначэнняў нацыі.
    1 Novikava S. et al. (1997). The Statute of Hierarchical Mathematics and Its Cybernetical Maintenance. Preprints of Eleventh International Conference Modelling and Scintific Computing. P.149. Washington, D.C., USA.
    Мэта гэтай працы сканструяваць дакладнае азначэнне нацыі і ўжыць яго да вонкавых зносінаў паміж нацыямі і іх нутраных канструкцый.
    У сваёй папярэдняй кнізе “Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце” я прапанаваў разглядаць нацыю як найвышэйшы ровень сяміроўневага статута дзяржавы. Аднак аказалася магчымым пабудаваць мадэль так, што страты вытворчасці і ведаў уключаюцца ў страту аднога роўню нацыянальнага.
    Каб ажыццявіць гэтую праграму ў адпаведнасці з мэтамі новай дэфініцыі, мы павінны ў яе ўключыць:
    •	апісанне гісторыі нацый;
    •	яе ўласную канструкцыю на ўсіх вядомых роўнях: натуральным (фізічным, хімічным, біялагічным), дэмаграфічным (чалавек і сям’я), і нацыянальным (тэхніка і веды); тэхнічная страта звязаная з прамысловасцю з дапамогай яе арганізацыі: сервісу, транспарту, гандлю і фінансавай сістэмы; страта ведаў уключае мову, мастацтва, навуку, праектныя і навучальныя інстытуты; галіны дзяржаўнай улады — заканадаўчай, выканаўчай і судовай, прыналежным да ўзроўняў ведаў;
    •	апісанне нацыі як адзінкі з сваімі ўзаемадзеяннямі ў сваім асяроддзі (з іншымі нацыямі сістэмамі свайго ўласнага роўню) сістэмы найвышэйшага роўню саюзаў нацый (сярод іх Еўрасаюз, СНД, Злучаныя Штаты і многія іншыя);
    •	мэта нацыі (або нацыянальная ідэя) — звязаць гісторыю, нутраны лад, замежную палітыку, і дачыненні з нутранымі роўнямі для любых пэўных на­цый; фактычна, нацыянальная ідэя вызначае светапогляд нацыі.
    Разам з памянёнымі ўмовамі, азначэнне канструявання нацыі павінна не супярэчыць наяўным азначэнням і тым азначэнням, якія развіваюцца з дапа­могай кібернетычных дасягненняў новых тэхналогій і сетак. Гэтая рэкламацыя вельмі важная, таму што азначэнне нацыі павінна быць крыніцай распрацоўкі сетак нацый. Без такіх сетак немагчыма рэалізаваць
    эфектыўную інтэграцыю (глабалізацыю) у свеце.
    Асноўны закон іерархічнай прасторы-часу гэта апісанне на аснове наступнага сцверджання: усе стра­ты ўзнікаюць з ніжняй страты шляхам множання і злучэння, стварэння больш вышэйшай страты і яе змены з дапамогай актыўнасці вышэйшай страты.
    Гэта ёсць асноўны закон іерархічнай матэматыкі АЭД тэорыі, якую колькі гадоў развівае ў Беларусі беларускі матэматык С. I. Новікава.
    Механізм кіравання (энергія) рэалізуецца сродкамі асноўных кірункаў кібернетыкі. Гэта праектаванне, кантраляванне і навучанне стадыі працэсу кіравання. Стадыя праектавання ёсць акт злучнасці, а стадыя навучання ёсць акт множання (працэс кантралявання звязвае абедзве гэтыя стадыі). 3 гэтага пункту гледжання іерархічная матэматыка гэта тэорыя кіравання. Дзякуючы гэтаму працэс навучан­ня патрабуе свайго дакладнага азначэння, які ўлічвае сваю сувязь з усім матэматычным статутам.
    Агульны вобраз дзяржавы наказаны на схеме 4. Ён утрымоўвае ўсе вядомыя роўні: натуральны (фізічны, хімічны, біялагічны), дэмаграфічны (сям’я і род) і нацыянальны (вытворчасць і веды). У маіх ранніх работах страты вытворчасці і ведаў вызначаліся як індывідуальныя роўні. Аднак пры больш дакладным разглядзе можна заключыць, што яны з’яўляюцца пластамі аднога роўню нацыянальнага. У такім разуменні страта ведаў выклікае працэс новых знакавых канструкцый. А страта вытворчасці рэалізуе множанне існасцяў, пабудаваных з дапамо­гай страты ведаў. У гэтым разуменні азначэнне стра­ты вытворчасці і ведаў як розных бакоў аднога роўню шмат у чым абумоўленае матэматычнымі пачаткамі тэорыі іерархічных шматроўневых сістэм.