• Газеты, часопісы і г.д.
  • Игде зродилися иускормлены суть по Бозе  Анатоль Астапенка

    Игде зродилися иускормлены суть по Бозе

    Анатоль Астапенка

    Памер: 734с.
    2010
    161.64 МБ
    кананічнага абавязку, што накладзены на Найсвяцейшы Усяленскі Прастол, дбаць аб Праваслаўных Цэрквах, якія знаходзяцца ў патрэбе, разгледзеўшы таксами факт, з якім згодна і гісторыя (бо ж напісана, што першае аддзяленне Нашага Прастолу Кіеўскай мітраполіі і залежных ад яе праваслаўных мітраполіяў Літвы і Полъшчы, а роўным чынам далучэнне іх да Святой Маскоўскай Царквы адбылося не паводле ўстаноўленых кананічных правілаў).
    Гэты томас прызнаны ўсімі усходнімі патрыярхамі аўтакефальных Цэркваў і стаў законам Усяленскай Царквы. Таму наступныя радкі заслугоўваюць самай пільнай увагі:
    Томас афіцыйна не прызнае правамоцнасць далучэння ў 1686 годзе да Маскоўскай Царквы Кіеўскай мітраполіі і, як сказана, залежных ад яе праваслаўных мітраполіяў Літвы і Полъшчы, а ў цяперашні час подобным чынам можа быцъ прызнана паўнапраўная аўтакефалія Праваслаўных Цэркваў Украіны, Беларусі і краінаў Балтыі.
    У гісторыі Беларускай Праваслаўнай Царквы былі перыяды залежнасці яе ад Канстанцінопаля, існавалі часы яе поўнай незалежнасці, аўтакефальнага існавання, а апошнія два стагоддзі яна ўваходзіць у склад Маскоўскага Патрыярхату і цяпер з’яўляецца Экзархатам Рускай Праваслаўнай Царквы.
    Палаткам барацьбы за незалежнасць сваёй Царквы беларускі народ можа лічыць узнікненне Вялікага княства Літоўскага, галоўным складнікам якога былі беларускія землі. Гэта, як ведама, адносіцца да 1240 г., калі Міндоўг заснаваў у Навагрудку новую дзяржаву ВКЛ. У гэты ж год Кіеў сталіца Кіеўскіх мітрапалітаў быў амаль дашчэнту спалены татара-манголамі. Царкоўнае жыццё на чале з мітрапалітамі перамясцілася ў іншыя месцы на поўнач (УладзіміраСуздальскія землі) і на паўночны захад (ВКЛ). 3 гэтых часоў і пачынаецца незалежнае існаванне двух галоўных плыняў праваслаўнага хрысціянства на ўсходзе.
    Час усталявання Літоўскай (беларускай) мітраполіі
    дакладна невядомы, але паводле некаторых крыніц гэта 1291 г., калі быў пастаўлены асобны мітрапаліт, імя якога засталося невядомым. Спіс беларускіх мітрапалітаў пачынаецца з 1315 г. Першым мітрапалітам у ВКЛ быў грэк Тэафіл. Мітрапаліт Тэагност (13281353) перанёс кафедру ў Маскву. Мітрапаліты Тэаг­ност і затым Аляксей (1353-1378), знаходзячыся ў Маскве, вялі сваю дзейнасць на карысць Масквы, што зусім не здавальняла праваслаўных іерархаў ВКЛ.
    Ды і Канстанцінопалю нявыгадна было мець на ўсходзе дзве мітраполіі у Масковіі і ў Вялікім княстве Літоўскім. Таму патрыяршы прастол імкнуўся развіваць на ўсходзе толькі адну мітраполію, якая б кіравала царкоўным жыццём дзвюх дзяржаў. Канстанцінопальскі сабор у 1353 г. асобнай пастановай прыняў рашэнне аб тым, што Руская мітраполія не павінна дзяліцца, а мітрапаліты на Русь павінны прызначацца з грэкаў.
    Вялікі князь ВКЛ Альгерд не падпарадкаваўся гэтаму рашэнню і паставіў на Кіеўскі мітрапалічы пасад з дапамогай Тырнаўскага патрыярхату ў Балгарыі асобнага літоўскага мітрапаліта Хведарыта нягледзячы на супраціў Канстанцінопаля.
    Аднак гэтая спроба не ўдалася, і вялікі князь Аль­герд дабіўся ад Канстанцінопальскага патрыярха прызначэння асобнага мітрапаліта. Ім стаў мітрапаліт Раман (1354-1362), рэзідэнцыя якога размяшчалася ў Навагрудку. Для Масквы быў таксами прызначаны мітрапаліт Аляксей. Паміж абодзвума мірапалітамі пачалася барацьба за Кіеўскую мітраполію і тытул “кіеўскі”. Пасля смерці мітрапаліта Рамана з ініцыятывы Альгерда ў 1375 г. у Канстанцінопалі адбылася інтранізацыя мітрапаліта Літоўскага Кіпрыяна. Але пасля смерці Альгерда Кіпрыян пераехаў у Мас­кву, дзе быў дабра прыняты. I да 1406 г. быў адзіным галавою Царквы “ўсяе Русі”.
    Праваслаўная Царква ў Вялікім княстве Літоўскім зноў апынулася пад варожым кіраўніцтвам і перад старой праблемай прызначэння свайго мітрапаліта.
    Першая аўтакефалія. Такім чынам, з 1390 па 1406 г. ВКЛ было без свайго мітрапаліта. У 1408 г. Канстанцінопальскі патрыярх прыслаў грэка Фоція з тытулам мірапаліта “Кіеўскага і ўсяе Русі” і даручыў яму аб’яднаць усе епархіі ВКЛ. Але, мабыць, такое становішча не зусім задавальняла Вялікага князя Вітаўта, бо прызначаныя Канстанцінопалем мітрапаліты імкнуліся кіраваць усёй усходняй праваслаўнай тэрыторыяй і Маскоўскай Руссю, і Руссю Літоўскай (ВКЛ). Гэтая задача часта аказвалася невырашальнай і прыводзіла, як пры Альгердзе, да безуладдзя. I таму ў 1415 г. Вітаўт склікаў у Навагрудку свой Праваслаўны Сабор, на якім быў абраны пляменнік мітрапаліта Кіпрыяна балгарын Рыгор Цамблак. Канстанцінопальскі патрыярх спачатку быў незадаволены такім зваротам падзей, са­бор быў скліканы не кананічным чынам, але потым быў вымушаны пагадзіцца. 3 Кіева ў Навагрудак была перенесена мітрапалічая кафедра.
    Сабор 1415 г. быў першым саборным голасам нашай Беларускай Праваслаўнай Царквы, на якім была ўсталявана свая мітраполія. Значнасць Сабору ў тым, што зыходзячы з канонаў праваслаўя і доследу іншых Цэркваў, на ім былі сфармуляваны прававыя асновы аўтакефаліі.
    У пастанове Сабору сказана:
    Яко же прежде нас крещении Болгаре и нам срод­ницы створиша своими епископы поставльша собе пръвесвятителя. Такоже и Сербского языка епископи рассудите, яко по правилам есть и по апостоль­скому уставу створиша собе епископы прьвосветителя даже до днесь есть, посьпешествуюшу Богу, пръвосвятителъ в Сербской земле, имея многи епис­копы под собою. Таже не толика есть Серьбская зем­ля, елика есть Русская... И что глаголем о Болгарех, или о Сербех? От святых апостол тако устав­лено быстъ. Равно на всех епископех православных благодать действует Святаго Духа: ибо апостоли от Господа поставлены быша, они же иных поста-
    виши, и паки они других и тако благодать Святаго Духа даже и до нас смиренных дойде: и имамы власть яко апостольстій ученицы многими испытаньми и в прошеньи и сходитися и поставляти своему отечеству пастыря достойна...
    Рыгор Цамблак у сапраўднасці ачоліў не аспрэчаную Масквой Кіеўскую мітраполію, якая набыла статус Літоўскай з пасадам спачатку ў Навагрудку, а потым у Вільні.
    Цамблак дбайна правіў Літоўскай мітраполіяй, праводзячы палітыку, незалежную ні ад Масквы, ні ад Канстанцінопаля, пакуль вялікі князь Вітаўт не паслаў яго ў 1418 г. на унійны Сабор у Канстанцы, каб здабыць падтрыманне на сваю каранацыю. Дэлегацыя, якую ачольваў мітрапаліт Грыгорый, заявіла, што “прыбылі на загад іхняга князя але падпарадкоўвацца князю не жадаюць” і ніякіх дамоў не падпісала.
    Пасля смерці Цамблака ў 1420 г. Літоўская мітраполія засталася зноў без мітрапаліта. Праваслаўныя Царква ў ВКЛ падпала пад уладу Маскоўскага мітрапаліта Фоція, і такое становішча цягнулася каля 10 гадоў. Цвёрды абаронца праваслаўя, вялікі князь Свідрыгайла, пасля смерці Фоція ў 1931 г. дамогся ад Канстанцінопаля пастаўлення на мітрапалічы пасад ВКЛ смаленскага епіскапа Герасіма (1433 г.). Аднак пасля смерці Вітаўта ягоны заступнік вялікі князь Свідрыгайла западозрыў Герасіма ў сувязях з Масковіяй, і ён быў у 1435 г. пакараны спаленнем. I зноў аж 21 год (да 1458 г.) літоўская кафедра была не занятая.
    Наступныя падзеі разварочваліся ўжо ў сувязі з ідэяй уніі. Звычайна унія згадваецца з царкоўным жыццём Украіны Беларусі ў XV-XVI стст., і лічыцца, што ў ВКЛ выспела гэтая ідэя, якая потым і ажыццявілася. Але факты сведчаць пра іншае. У XV ст. прыхільнасць да уніі выказаў Маскоўскі патрыярх Ізыдор, які падпісаў уніяцкія дакументы ў Фларэнцыі ў 1439 г. Аднак у Маскве “падпісанта” не прынялі, і ён быў вымушаны ўцякаць адтуль у
    Літву. У 1448 г. заміж яго быў абраны на мітрапаліта разанскі епіскап Іона, які, аднак, не паехаў па благаславенне да Канстанцінопальскага патрыярха. Як піша гісторык Царквы Н. М. Нікольскі, на саборы 1448 г. “аказаліся законнікі” епіскап Пафнуці і баярын Васіль Кутузаў, якія заявілі, што без дазволу патрыярха нельга абіраць мітрапаліта. Але князь Васіль II паглядзеў на іх заяву “як на крамолу”, закаваў абодвух у кайданы, а Іона быў абраны па “волі вялікага спадара, вялікага князя Васіля Васільевіча”. Як бачым, у рускай палітыцы традыцыі непавагі да закону маюць вялікія традыцыі, што прынесла рускім не мала сумных і трагічных хвілін сярод якіх найбольш трагічным стала так званая Кастрычніцкая рэвалюцыя, адкінуўшая Расію больш яц на 70 гадоў у стан бязбожнага нялюдскага камунізму.
    Максім Грэк праз 75 гадоў пасля гэтых падзей адзначаў, што ўсталяваны парадак у Маскоўскай дзяржаве “незаконны і зроблены па гордасці”.
    Нягледзячы на ўсю “незаконннасць”, Іона стаў маскоўскім мітрапалітам, і з гэтага часу была ўстаноўлена некананічная аўтакефалія. Непрызнаная аўтакефалія Маскоўскай Царквы працягвалася аж да 1589 г., калі ўрэшце Канстацінопаль даў такі “дабро” Маскоўскай Аўтакефальнай Царкве.
    Мітрапаліт Іона імкнуўся пашырыць сваю ўладу і на тэрыторыю Вялікага княства Літоўскага. Ён напісаў пасланне “літоўска-галіцкаму” людству, аднак гэта вынікаў не дало.
    Тым часам у Беларусі падзеі разгортваліся наступным чынам. Пасля 21-гадовага царкоўнага безуладдзя, у 1458 г. Канстанцінопальскі патрыярх прыслаў у Навагрудак мітрапаліта-уніята Рыгора Баўгарына (бо сам патрыярх падпаў пад гэтую крамолу). Р. Булгарын атрымаў тытул “Кіеўскі, Літоўскі і ўсяе Русі”. Але яго місія па навяртанню ВКЛ ва унію не дала вынікаў, Рыгор Баўгарын вярнуўся ў праваслаўе і ў 1473 г. быў зацверджаны праваслаўным Канстанцінопальскім патрыярхам Дзіянісам.
    У адказ на прызначэнне Рыгора Баўгарына мітрапалітам у ВКЛ маскоўскі мітрапаліт Іона склікаў Сабор епіскапаў, якія засталіся пад яго ўладай, і пасля гэтага і замацавалася афіцыйная назва ягонай мітраполіі “Маскоўская Царква”.
    I з гэтага ж часу на Літве (Беларусі) і Украіне паўтара стагоддзя дзейнічала незалежная Літоўская, а ў сёняшнім значэнні Беларуская Праваслаўная Царк­ва. Мітрапалічая кафедра ВКЛ бесперапынна дзейнічала ў Вільні з 1473 г. аж да 1596 г. Кафедру за тэты час змяніла 15 мітрапалітаў, якія праводзілі незалеж­ную ад Масквы праваслаўную палітыку. Хоць у кананічным сэнсе яна і не атрымала статус аўтакефаліі, але яна была цалкам незалежнай аўтаномнай.
    Як відаць з прыведзенай ніжэй кароткай храналогіі падзей, вельмі цярністы быў шлях Беларускай Праваслаўнай Царквы ў тыя гады. Пасля смерці мітрапаліта Рыгора ў 1473 г. вялікі князь Казімір Ягайлавіч прызначыў на мітрапалічы пасад смаленскага епіскапа Місаіла (Пясіруча), але Канстанцінопаль не зацвердзіў яго, і болып за тое на ягонае месца паставіў манаха Спірыдона, празванага Сатаной.