• Газеты, часопісы і г.д.
  • Игде зродилися иускормлены суть по Бозе  Анатоль Астапенка

    Игде зродилися иускормлены суть по Бозе

    Анатоль Астапенка

    Памер: 734с.
    2010
    161.64 МБ
    Працэс нацыянальнай самаідэнтыфікацыі беларусаў, які пачаўся ў другой палове XIX ст. і пачатку XX ст. ішоў як сярод каталіцкага насельніцтва Францішак Багупіэвіч, Ядвігін Ш., Янка Купала, так і ся­род праваслаўнага Максім Багдановіч, Якуб Колас і іншыя. Пачала фармавацца беларуская нацыя. Настаў і час па-новаму вызначыць месца Праваслаўнай Царквы ў працэсе фармавання беларускай нацыі.
    Аднаўленне аўтакефаліі Беларускай Праваслаўнай Царквы. Пасля Лютаўскай і Кастрычніцкай рэвалюцый 1917 г. на парадку дня паўстала пытание аб аднаўленні аўтакефаліі Праваслаўнай Царквы.
    У ліпені 1922 г. у Мінску быў скліканы епархіяльны з’езд з мэтай стварыць самастойную Праваслаўную мітраполію, незалежную ад Масквы. I 22 ліпеня ў кафедральным саборы г. Мінска быў абвешчаны акт стварэння аўтакефальнай Беларускай мітраполіі. Першым мітрапалітам стаў епіскап Мелхіседэк (Раеўскі). Згодна з пасланнем II Сабору БПЦ, які адбыўся ў жніўні 1927 г., аўтакефалія БПЦ з’яўлялася “кананічна заканамернай і гістарычна неабходнай”. Акт аўтакефаліі быў абгрунтаваны, у прынцыпе, ён устанавіў душу найстарэйшага царкоўнага заканадаўства і практыкі згодна з 34-м Апостальскім Правілам: “ Епіскапам усякага народа належыцца ведаць першага спаміж сябе і прызнаваць яго як галаву, і не тварыць без ягонай развагі нічога, што перавышала б іхнюю ўладу”.
    Аднак зусім хутка з прыходам да ўлады Сталіна, пасля 1929 г., для рэлігійнага жыцця ў БССР
    насталі не лепшыя часы, і пра развіццё аўтакефаліі ўжо не магло быць і гаворкі.
    Незалежная Царква ў Беларусі вынік духоўных намаганняў мітрапаліта Мельхіседэка праіснавала дзесяць гадоў. У ліпені 1937 г. усе святары Беларускай Аўтакефальнай Царквы былі арыштаваныя па сфабрыкаванай балыпавіцкімі спецслужбам! справе. А 1 лістапада 1937 г. епіскапы Філарэт, Апанас, а таксама Антон Кіркевіч, Сцяфан Кульчыцкі, Міхал Рубановіч, Павел Вяршынскі, Сяргей Садоўскі, Якаў Бараноўскі, Уладзімір Лобач і шмат іншых дзеячоў БАПЦ был! расстраляны.
    Аднаўленне аўтакефаліі БПЦ у часы нямецкай акупацыі. У часы нямецкай акупацыі з 30 жніўня па 2 верасня 1942 г. прайшоў Усебеларускі Сабор, які аднавіў Аўтакефальную Беларускую Праваслаўную Царкву. Быў прыняты статут і іншыя дакументы. У звароце да іншых аўтакефальных Цэркваў ска­зана: “Мы, ерархі Праваслаўнай Беларускай Царк­вы, зварочваемся да Вашага Свяцейшаства і просім пачуць сваім, поўным любові сэрцам патрэбы нашае Царквы, прыняць іх блізка да свайго сэрца і падаць руку помачы ў справе ўладжання царкоўнага жыцця на падставах аўтакефаліі...” Прыняты Статут быў складзены на падставе канонаў і традыцыяў святой Усяленскай Усходняй Праваслаўнай Царквы. Пасля Сабору савецкія партызаны пачалі знішчаць удзельнікаў Сабору. Загінула мноства святароў, сярод якіх святары В. Мурашка, М. Скабей, А. Каліноўскі, пратаіерэй I. Кушнер і многія іншыя. Характэрна, што знішчаліся іерэі і протаіерэі Аўтакефальнай Царк­вы, а не рускай.
    Пасля вызвалення БССР ад немцаў большая частка святароў БАПЦ былі арыштаваны і расстраля­ны, частка выехала за мяжу. Некаторыя знайшлі іншае вырашэнне праблемы яны ўтварылі так зва­ную Праваслаўную Вандроўную Царкву (ПВЦ).
    Частка іерархаў БАПЦ, якія выехал! за мяжу, мітрапаліт Панцялейман 1 іншыя епіскапы БАПЦ у
    1946 г. далучыліся да Рускай Праваслаўный Царк­вы замежжа. У сувязі з гэтым нацыянальна свядомыя праваслаўныя беларусы замежжа былі вымушаныя зноў аднаўляць аўтакефалію.
    БАПЦ у эміграцыі. У 1944 г. епіскапат БАПЦ у поўным складзе вьіехаў за мяжу. Напрыканцы 1945 г. беларускія епіскапы пачалі весці перамовы з РЗПЦ (Расейскай Замежнай Праваслаўнай Царквой) аб далучэнні да яе. 10 лютага 1946 г. Сабор епіскапаў РЗПЦ разгледзеў заяву епіскапаў з Беларусі, якія праслілі прыняць іх з духавенствам і вернікамі ў поўнае брацкае і малітоўнае злучэнне. Сабор з радасцю задаволіў іх просьбу, а епіскапа Сцяпана ўключыў у архіерэйскі сінод у якасці прадстаўніка ад Беларусі. Такім чынам, усе набыткі створанай падчас нямецкай акупацыі БАПЦ былі страчаныя. Прыхільнікі незалежнай Праваслаўнай Беларускай Царквы пайшлі іншым шляхам. 5 чэрвеня 1948 г. беларускі незалежніцкі актыў разам з прадстаўнікамі Украінскай Аўтакефальнай Праваслаўнай Цар­квы і Радай БНР у Канстанцы (Нямеччына) склікалі з’езд для аднаўлення аўтакефаліі Беларускай Праваслаўнай Царквы ў замежжы. 3 прычыны таго, што кожная аўтакефальная Царква не можа існаваць без епіскапа, на чале адноўленай БАПЦ у замежжы быў часова пастаўлены епіскап УАПЦ Сергій (Ахатэнка). На з’ездзе ў прамове еп. Сергія было падкрэслена, што ўсе закіды наконт таго, што кананічнасць патрабуе дзяржавы, неабгрунтаваныя. Наадварот, Цар­ква ніколі не была звязаная з дзяржаўнасцю і не павінна падлягаць ды звязвацца з палітычнымі ўстановамі, якія становяць сабой дзяржаву.
    Вызначальнай умовай кананічнага прызнання аўтакефаліі Царквы з’яўляецца прызнанне яе матчынай Царквой. Цікавым быў варыянт рашэння гэтай праблемы, прапанаваны на Падсаборы ў Канстанцы. Справа ў тым, што Руская Праваслаўная Царква, якая сама знаходзілася пад пільным вокам НКУС, не магла прымаць нейкіх самастойных рашэнняў ні
    па знешне-царкоўных пытаниях, ні па сваім нутраным жыцці. Але з беларускай Царквой склалася дваістая сітуацыя. 3 аднаго боку, частка Беларусі ўваходзіла ў склад БССР, і яе праваслаўныя вернікі як “абнаўленцы”, так і тыя, што ўваходзілі ў склад БАПЦ, абвешчанай у 1927 г., але ліквідаванай праз 10 гадоў адносіліся да Рускай Праваслаўнай Царк­вы. Другая частка беларусаў, што пражывала на тэрыторыі Польшчы, пасля абвяшчэння Польскай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы ў 1924 г. нале­жал! да ПАПЦ да 1940 г. і ва ўмовах эміграцыі лічылі сябе паўнапраўнымі членамі гэтай Царквы.
    Гэта дало падставу Падсабору прыняць пастанову, вытрымкі з якой наступныя:
    1.	Асноўваючыся на ідэі мітрапаліта Рыгора Цамблака і іншых высокіх беларускіх іерархаў у справе незалежнасці Беларускай Праваслаўнай Царквы, завершанай мітрапалітам Мінскім Мелхіседэкам 23 ліпеня 1922 г. абвяшчэннем Аўтакефаліі Беларускай Праваслаўнай Царквы, Падсабор прызнае правільнай пастанову Усебеларускага Праваслаўнага Сабору ў Мінску ў 1942 г., які ўстанавіў Беларускую Праваслаўную Аўтакефальную Царкву.
    2.	Падсабор сцвярджае кананічнасць БАПЦ, якая атрымала дазвол на выдзяленне і прызнанне ад матчынай Польскай Праваслаўнай Аўтакефальнай Цар­квы, дадзенай Блажэннейшым Дзянісам, мітрапалітам Варшаўскім усёй Польшчы, галавою гэтай Цар­квы на рукі мітрапаліта Пінскага Аляксандра ў 1944 г. Падсабор падтрымоўвае пастанову мітрапаліта Пінскага Аляксандра трываць на шляху аўтакефальнасці Беларускай Царквы і на чужыне-эміграцыі і з жалем успамінае прадчасную смерць мітрапаліта Аляксандра.
    3.	Падсабор пастанаўляе працягвацъ дзейнасць БАПЦ на чужыне-эміграцыі і змагацца за яе ў краі, пад часовым кіраўніцтвам Сяргея, епіскапа Украінскай Аўтакефальнай Царквы. ...
    5.	Падсабор заклікае ўсіх праваслаўных белару-
    саў аб’яднацца каля адзінай Беларускай Аўтакефалънай Праваслаўнай Царквы і гэтым ушанавацъ памяцъ і заслугу сваіх найлепшых дзядоў і прадзедаў, што змагаліся за Аўтакефалію Беларускай Праваслаўнай Царквы, пацярпелі мукі ды панеслі мучаніцкую смерць, але здабылі аўтакефалію.
    Хутка епіскап Сергій высвяціў некалькі беларусаў-святароў, а ў снежні 1949 г. быў хіратанізаваны епіскап-беларус Васіль.
    У 1950 г. айцы БАПЦ з Германіі выехалі ў Аўстралію і ЗША. У 1972 г. у Гайленд-Парку Нью Джэрсі быў скліканы II сабор БАПЦ, на якім БАПЦ была ператворана ў мітраполію. Першым мітрапалітам быў абраны архіепіскап Андрэй. Мітраполія БАПЦ была падзелена на дзве епархіі: паўночна-амерыканскую з мітрапалітам Андрэем на чале і аўстралійскую (архіепіскап Мікалай). У выніку непаразуменняў сярод духавенства БАПЦ у замежжы ў 90-х гг. XX ст. у Канадзе і ЗША дзейнічалі дзве незалежныя структу­ры БАПЦ. Адну з іх узначаліў мітрапаліт Ізяслаў, другую мітрапаліт Мікалай, які ў 1992 г. наведаў Беларусь.
    Спробы аднаўлення БАПЦ у Беларусі пасля Вялікай Айчыннай вайны. Інфармацыя аб стварэнні ці наагул нейкай канструктыўнай дзейнасці па стварэнні аўтакефальнай Царквы ў Беларусі ў 50-70-х гг. XX ст. вельмі абмежаваная. Дакладна ведама толькі тое, што ўсе спробы стварэння незалежных царкоўных інстытутаў Праваслаўных Цэркваў у Беларусі цярпелі паразу і былі непрымальнымі як з боку афіцыйнай Праваслаўнай Царквы, так і дзяржаўных улад. Гэта становіцца зразумелым, калі ўлічыць, наколькі цяжкім заўсёды быў шлях да незалежнасці Царквы, нават калі яна падмацоўваецца дзяржаўнай незалежнасцю.
    Пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны царкоўнае жыццё ў Беларусі не начало адраджацца, нягледзячы на вядомую падтрымку Сталіным Праваслаўнай Царквы ў канцы фашысцкай навалы. Наадварот, аднавіліся рэпрэсіі супраць святароў і
    асабліва тых, хто спрычыніўся да стварэння БАПЦ у 1942 г. Спачатку (1944-1950-я гг.) спецслужбы вялі актыўныя разборкі з тымі святарамі, што не вые­хал! ці не схацелі выехаць за мяжу і працягвалі сваё пастырства на Радзіме. Цяпер многія з іх, прыняўшых пакутніцкую смерць у часы сталінскага генацыду, увайшлі ў спіс навамучанікаў Зямлі Беларускай, а некаторыя кананізаваны.
    Усяго ў гэты спіс ўваходзяць 23 імені. Сярод найболып шанаваных святароў архімандрыт Серафім (Шахмудзь), які з’яўляўся насельнікам Свята-Успенскага Жыровіцкага манастыра. У час вайны, выконваючы абавязкі місіянера ва Усходняй Беларусі, адкрыў шмат праваслаўных храмаў. Арыштаваны ў верасні 1944 г. Прыгавораны да пяці гадоў заключэння ў папраўча-працоўным лагеры. Па-мучаніцку памёр у турме. Кананізаваны ў 2005 г. Дзень памяці 6 верасня.
    Зразумела, пра якую аўтакефалію можна было гаварыць у тыя жорсткія пасляваенныя часы, калі наагул само праваслаўе было ў Беларусі паўпадпольным інстытутам. Далёка не трэба хадзіць па прыклады вядомы паэт-манах Мікалай прыняў хрышчэнне падпольна, на кватэры, а ішоў жа тады і не 1949-ты, а 1985 г.
    Царква, як і ўсе афіцыйныя і не афіцыйныя ўстановы, знаходзілася ў СССР пад пільным вокам ГПУНКУС-КДБ і цалкам кантралявалася імі.
    Дык што ж, пасля Вялікай Айчыннай вайны ніякага самастойнага царкоўнага жыцця не было? Мяркую, так. Прынамсі, пра існаванне якіх-кольвек паслядоўнікаў БАПЦ гатунку 1942 г. гаварыць не даводзіцца. Але пры пошуках матэрыялаў па гэтай тэме мне трапілася брашура цяпераіпніх “аўтакефалістаў “Кароткі нарыс па гісторыі Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы на Бацькаўшчыне”. Тут чытаем: “3 1945 г. па 1974 г. у шэрагах БАПЦ на Бацькаўшчыне налічвалася каля 35 святароў...” Што гэта за святары і што гэта за БАПЦ, пра якую пішуць аўтары?