Игде зродилися иускормлены суть по Бозе
Анатоль Астапенка
Памер: 734с.
2010
I я падумаў, што трэба ўсё ж несці да людзей максімальна поўную, аб’ектыўную праўду, а не дылетанскія развагі далёкіх ад веры людзей. Я, зразумела, не прэтэндую на роль гэтага аб‘ектыўнага асветніка, але ўсё ж маю права выказаць сваё меркаванне аб мове Царквы і аб гаротным шляху праваслаўя ў Беларусі наагул.
Вось пералік галоўных “прэтэнзій” апанентаў беларускага праваслаўя:
1. Набажэнства ў Царкве вядзецца на расійскай мове, а трэба, каб было на беларускай.
2. Царква праводзіць шавіністычную палітыку Масквы.
3. Многія святары былі (а магчыма, і з’яўляюцца цяпер) агентам! К ДБ.
4. Праваслаўе не з‘яўляецца рэлігіяй беларусаў. Беларуская нацыянальная рэлігія уніяцтва.
1 Валянціна Дышыневіч, святлая ёй памяць, памерла ў 2005 г. у поўнай адзіноце і амаль забытая вучоным светам. Але ў гадавіну яе смерці ў Пятра-Паўлаўскім саборы па ёй служылася паніхіда.
Усе згаданыя пункты мала адпавядаюць рэчаіснасці, і гэта легка ўбачыць, калі, зразумела, захацець. Але некаторым колам грамадства, палітыкам важна зрабіць з гэтай хлусні нейкую псеўдапраўду, спасылаючыся на аднабока сканструяваную гісторыю ды легенду аб уніі, упрыгожаную нацыянальнай ідэяй. Добрую порцыю цынізму ў касцёр, што расклалі над праваслаўем “сапраўдныя беларусы”, падлілі і так званыя “праваслаўныя атэісты” людзі, далёкія ад веры, але ўспомніўшыя аб праваслаўі, таму што цяпер гэта выгадна.
Такім чынам, начну з перпіага пастаўленага пытания пытання аб мове Царквы. Адразу скажу, што я не толькі падтрымліваю спадарыню Дышыневіч, а выступаю таксама і супраць асобнага меркавання рэдакцыі “ЛіМа”. Галоўны тэзіс апанентаў Валянціны Дышыневіч у тым, што “да Бога трэба звяртацца на той мове, якую Ён даў людзям. Беларусам Ён даў беларускую мову і толькі на ёй мы абавязаны звяртацца да Яго” (I. Антанюк, “ЛіМ”, 20.09.96). Сапраўды, Бог даў беларусам беларускую мову. Але рэчаіснасць для беларусаў аказалася зусім не такой, як для палякаў, літоўцаў ці якой іншай нацыі. Беларусы адцураліся сваёй мовы. I сапраўдная мова беларуса гэта ці трасянка, набліжаная да расійскай мовы, ці проста расійская мова. А беларуская, па сутнасці, стала элітнай мовай вузкага кола інтэлігенцыі.
Дык вось, святары звяртаюцца ў сваіх казаннях менавіта на мове народа, на той мове, на якой размаўляе фактычна сто адсоткаў прыхаджан на расійскай мове. Я ўпэўнены, што калі б раптам святар, скажам, у Кафедральным саборы, правёў усю службу на беларускай мове, то яго б не зразумелі, а прыхаджане разбегліся б. Тым не менш, трэба адзначыць, што паступовае ўвядзенне беларускай мовы ў набажэнства мае месца ў Свята-Пятра-Паўлаўскім храме, дзе яго настаяцелем айцом Георгіем Латушкам на кожнай літургіі чытаецца Евангелле спачатку на царкоўнаславянскай, а затым на беларускай мове.
Практыка ўкаранення беларушчыны ў царкоўны абрад працягваецца ўжо некалькі гадоў. У цяперашні час шэраг трэбаў, напрыклад, хрысціны, вянчанне, паніхіда на жаданне вернікаў праводзяцца на беларускай мове. Калі пачалася гэтая практыка, і прыхаджане пачулі падчас літургіі “Ойча наш “ на беларускай мове, то яны перапалохаліся, вырашыўшы, што палякі захапілі храм!
Сумная праўда ў тым, што тэзіс I. Антанюка, быццам “сярод прыхаджан беларусаў пераважная большасць” з‘яўляецца падманным. Па пашпарце, магчыма, гэта і так, але па нацыянальных прыкметах і ў першую чаргу па мове зусім не так. Нацыянальна свядомых беларусаў і ў Царкве, і наагул у Беларусі вельмі мала, і нездарма існуе ў нас крыўдная пагалоска, што беларусы ў Беларусі нацыянальная меншасць. Мы маем у сталіцы дзяржавы толькі адзінкавыя беларускія школы (нават палякі нядаўна адкрылі польскую школу ў Горадні!). Беларускія класы катастрафічна скарачаюцца, з беларускіх рэспубліканскіх газет засталася толькі адна “Звязда”. Дык што ж у такіх змрочных абставінах можна сказаць пра Царкву! Яна сама толькі пачала ачуньваць пасля бальшавіцкага генацыду. На ўвесь Мінск усяго з дзесятак праваслаўных храмаў. I, зноў жа, амаль на 2 млн. чалавек! Як можна параўноўваць, як робіць “ЛіМ”, гэты кволенькі працэс царкоўнага адраджэння са школай? На Мінск мы маем некалькі соцень школ, і галоўная мэта кожнай з іх выхаванне дзяцей, якое ідзе далёка не ў беларускім кірунку. Вось дзе сапраўдная бяда.
Галоўная мэта Царквы выратаванне душы чалавека. Царква гэта, па-сутнасці, бальніца, дзе лечаць нашы душы. I, прабачце, усё роўна, на якой мове будзе гаворыць хірург, які робіць аперацыю. Хоць, асабіста мне, было б прыемна, каб хірург быў таксама сведамым беларусам і размаўляў са мной па-беларуску.
Такім чынам, я магу з упэўненасцю сказаць, што
стаўленне Царквы да беларускай мовы (хоць яна і аддзелена ад дзяржавы) нічым не горшае, чым стаўленне дзяржавы да беларускай мовы, не гаворачы аб установах, чый непасрэдны абавязак адукацыя і выхаванне нацыянальна сведамых беларусаў. Рэдакцыя “ЛіМа” піша: “памятаем: Царква і школа ствараюць нацыю”. Гэта не зусім так у дачыненнні да Царквы. Галоўная задача Царквы не ў выхаванні ці ў адукацыі чалавека. Яна, паўтаруся, лечыць душы з дапамогай лекара святара.
У гаротным становішчы беларускай мовы вінаваты ў першую чаргу наш урад на чале з прэзідэнтам, палітыка якога адкрыта скіравана на русіфікацыю насельніцтва. Ды што там русіфікацыя. Яна ўжо даўно адбылася! Наша задача цяпер стаіць не проста ў адраджэнні беларускай мовы, а яе ўваскрэсенні. Гэтую задачу пакуль яшчэ можна рашыць, як паказаў дослед Ізраіля, Чэхіі і некаторых іншых краін, дзе мелі месца аналагічныя працэсы моўнага генацыду. Але патрэбна моцная дзяржаўная палітыка. Перад двума лукашэнкаўскімі рэферэндумамі мы яшчэ мелі рэальны шанц стварыць нацыянальную беларускую дзяржаву з сваёй мовай, гісторыяй і традыцыямі. Цяпер зрабіць гэта вельмі складана, калі наагул магчыма.
Анак вярнуся да галоўнай тэмы мовы Праваслаўнай Царквы. Паглядзім найперш, што ўяўляе з сябе служба ў храме. Набажэнства звычайна працягваецца каля 3-х гадзін увечары (усяночная) і амаль столькі ж раніцай (літургія). Самая адметная рыса для большасці Праваслаўных Цэркваў (рускай, беларускай, украінскай, балгарскай, сербскай і іншых) у тым, што амаль усё набажэнства вядзецца на царкоўнаславянскай мове (за выняткам пропаведзей, якія звычайна прыстасаваны да мовы прыхаджан). Такая традыцыя ўсталявалася з вельмі даўных часоў з часоў хрышчэння Кіеўскай Русі князем Уладзімірам.
Царкоўнаславянская мова гэта не гістарычны архаізм, які даўно трэба памяняць на жывую мову народа. Гэтая мова, як ніякая іншая, здольная слу-
жыць Царкве. Гэта мова Царквы. Царкоўнаславянская мова спадчына роўнаапостальных Кірыла і Мяфодзія, яна сведка першага тысячагоддзя хрысціянства, тых часоў, калі яно яшчэ не было падзелена на Усходнюю і Заходнюю плыні. За болып чым 1000-гадовае выкарыстанне царкоўнаславянскай мовы ў набажэнстве ўвесь працэс вельмі ўдасканаліўся. Трапары, кандакі, ірмасы, сціхіры і іншыя формы царкоўнага спеўнага абыходу ўяўляюць з сябе цэльную гарманічную форму і, фактычна, не падлягаюць перакладу на іншыя мовы, у тым ліку на расійскую і на беларускую. Хоць гісторыі вядомыя такія спробы. Так, у 1620 г. у Кіеве выйшла “Кніга аб веры”, дзе былі прыведзены пераклады шэрагу малітваў, у тым ліку і “Отче наш”. Аднак ні адна з гэтых спроб не дала плёну.
Ёсць яшчэ адзін аспект праблемы рэлігійны. Гэта — святасць царкоўнай мовы. Айцец Аляксандр Пачопка ў артыкуле з зборніка “Праваслаўе ў славянскіх культурных традыцыях” піша: “Царкоўнаславянскія словы, будучы святымі, асвячаюць нашу родную мову. Яшчэ чарнарызец Храбр, гаворачы пра святога Кірыла, указваў, што славянскія пісьмёны больш святыя, бо стварыў іх святы муж. Пакуль мы жывем малітвамі святых, не загінуць наша Вера, Айчына, Мова, Слова Божае. Дух Святы кіруе нас да вечнага Царства Нябеснага”.
Тэма нашай гаворкі ўвесь час вядзецца вакол праблемы пераходу БПЦ на служэнне на беларускай мове. Дазвольце запытаць у прыхільнікаў такога пераходу наступнае: чаму да гэтага часу ў самой Расіі мова набажэнства не стала расійскай, а вядзецца па традыцыі на той жа царкоўнаславянскай мове? Часткова я ўжо адказаў на гэтае пытание. Дапоўню думкамі вядомых рэлігійных багасловаў. Вось што піша святар Канстанцін Буфееў: “Калі мы начнем бязлітасна насаджаць новыя формы, (расійскую мову ў набажэнства АЛ.), а разам з тым і новы дух, то здарыцца страшэнная рэч. Царква перастане быць
святой і благадатнай, згубіць пераемнасць Святога Пісання, якое толькі і робіць яе бязгрэшнай” (Сети “обновлённого православия”. М., 1995).
Важнай праблемай Царквы з’яўляецца пытанне аб мове набажэнстваў. Мова галоўны атрыбут нацыі, і таму пытанне аб мове ў Царкве вельмі важнае. Яно набыло ў апошні час вялікую актуальнасць як у сувяз! з нацыянальным адраджэннем у многіх постсавецкіх рэспубліках ды іншых краін свету, так і ў сувязі з ростам цікаўнасці да хрысціянства і іншых рэлігій свету.
Існуюць два галоўныя кірункі развіцця моў чалавецтва. Адзін з іх, найболып распаўсюджаны, складаецца з развіцця народных моў, якія атрымалі з часам назву нацыянальных. Як правіла, існуе ўзаемная адпаведнасць паміж нацыяй і мовай, на якой размаўляюць суб’екты гэтай нацыі. Гісторыя нацыянальных моў мае такі ж працяглы час, як і гісторыя чалавецтва.
Рэлігія стала крыніцай фармавання асаблівай формы зносін чалавека з Богам, крыніцай утварэння культавых моў. Функцыі культавых, ці прафетычных, моў нясе зусім невялікая колькасць моў. Галоўныя з іх: ведыйская, санскрыт, старажытнаяўрэйская, арамейская, латынь, грацкая, авестыйская, палі і царкоўнаславянская мовы. Гэтыя мовы спецыяльна ствараліся як сродак зносін чалавека з Богам. На думку некаторых навукоўцаў, культавыя мовы ствараліся не чалавекам, а былі прадыктаваныя яму Богам.
У пытанні паходжання царкоўнаславянскай мовы мовы Праваслаўнай Царквы шэраг багасловаў таксама схіляюцца да думак аб трансцэндэнтнасці яе паходжання. Архімандрыд Сафроній (Сахараў) у кнізе “Видеть Бога как он есть” піша: “Калі б пры здзяйсненні Літургіі выкарыстоўвалі мову штодзённасці, то яна нараджала б у душах і думках прысутных рэакцыі ніжэйшага плану нашага фізічнага існавання”. Болып за тое, а. Сафроній надае цар-