• Газеты, часопісы і г.д.
  • Игде зродилися иускормлены суть по Бозе  Анатоль Астапенка

    Игде зродилися иускормлены суть по Бозе

    Анатоль Астапенка

    Памер: 734с.
    2010
    161.64 МБ
    Спрэчка паміж вялікім князем ВКЛ і Канстанцінопалем была вырашана ўрэшце праз наступны кампраміс кандыдата на мітрапаліта павінен быў выбіраць краёвы Сабор, а зацвярджаць Канстанцінопальскі патрыярхат.
    Так былі выбраны: епіскап Сямён (1480-1488), Іона (1488-1494), Макар (1494-1497), Язэп I (Баўгарынавіч (1497-1501), Іона II (1503-1507).
    Наступны мітрапаліт смаленскі епіскап Язэп II паходзіў з магнацкага роду Солтанаў і меў багатыя зямельныя надзелы, атрыманыя за заслугі ад князя, і вёў актыўную незалежніцкую палітыку, кіраваў у 1507-1522 гг.). У 1509 г. пры вялікім князі Жыгімонце II (Старым) мітрапаліт Язэп II склікаў у Вільні сабор, на якім былі вызначаны асновы царкоўнага жыцця і кіравання Праваслаўнай Царквой у ВКЛ.
    Пастановы сабору ў 15 пунктах ухвалілі кананіч-
    ны, незалежны ад свецкага патранату кантроль над выбарам кандыдатаў на духоўніцкія пасады, умацавалі царкоўную дысцыпліну і акрэслілі праўныя асаблівасці абароны царкоўных інтарэсаў.
    Такім чынам, сабор змацаваў яшчэ адну адзнаку аўтакефаліі Праваслаўнай Царквы ў ВКЛ статус яе асобнага існавання.
    Пры Язэпе II была замацаваная яшчэ адна крае­вая асаблівасць Праваслаўнай Царквы ў ВКЛ асаблівасць удзелу ў кіраўніцтве ніжэйшых, але як на­казала гісторыя, вельмі моцных структур праваслаўных брацтваў. Гэтая старонка гісторыі беларускага і ўкраінскага праваслаўя патрабуе спецыяльнага разгляду і зусім няведама Маскоўскай Царкве.
    Пасля Язэпа II Праваслаўную Царкву ў ВКЛ ачольвалі Полацкі епіскап Язэп III (1522—1534), Луцкі і Астрожскі епіскап Макар II (1534-1555).
    3 кожным годам становішча Праваслаўнай Царк­вы працягвала пагаршацца ў сувязі з зменай палітычнай сітуацыі на карысць каталіцкай прысутнасці, якая замацавалася ў 1569 г. заключэннем ВКЛ і Польшчай Люблінскай уніі. Апошнія праваслаўныя мітрапаліты ВКЛ Сільвестар (1556-1567) і Іона III (1568-1576) мала што ўнеслі для папраўкі цяжкага становішча Царквы.
    Пасля Брэсцкага сабору 1596 г. праваслаўю ў ВКЛ быў нанесены найбольш моцны ўдар. Прыйшоў час уніі, колькасць праваслаўных прыходаў стала рэзка скарачацца, але не знікла зусім дзякуючы дзейнасці праваслаўных брацтваў. Іерархія Праваслаўнай Цар­квы аднавілася толькі ў 1620 г., калі Канстанцінопальскі патрыярх Тэафон благаславіў на прастол Кіеўскі мітрапаліта Іова Барэцкага, віленскага архімандрыта Мялеція Сматрыцкага епіскапам Галіцкім, Ісайю Каніскага епіскапам Смаленскім, а ў ТураваПінскую епархію быў пастаўлены грэк Аўрам.
    Аднак гэты епіскапат не быў прызнаны каралеўскай уладай, пакуль не памёр кароль Жыгімонт IV і каралём стаў Уладзіслаў II. Пры новым каралі пра-
    васлаўным вярталася большасць правоў і дазвалялася ўзнавіць царкоўную іерархію. У выніку з згоды Кастанцінопальскага патрыярхату мітрапалітам быў пастаўлены Пётра Магіла.
    3 1620 г. па 1795 г. у Беларусі дзейнічала толькі адна епархія Магілёўская. Астатнія прыходы Віленскія, Навагрудскія, Пінскія ўваходзілі ў склад мітраполіі Кіеўскай епархіі.
    Такім чынам, пасля размежавання ў 1458 г., Маскоўская Праваслаўная Царква і Беларуска-Украінская Праваслаўная Царква, што існавала ў Вялікім княстве Літоўскім жылі цалкам самастойным жыццём.
    Гістарычна ад заснавання і на працягу стагоддзяў Беларуская Царква знаходзілася ў кананічнай юрысдыкцыі Усяленскага Канстанцінопальскага патрыярха. Аднак гэта не перашкаджала развіваць ёй свой царкоўны строй і сваю сістэму кіравання. Падобны тып царкоўнай залежнасці азначаў стан фактычнай аўтакефаліі. Улада Канстанцінопаля абмяжоўвалася актамі выпіэйшага кананічнага парадку. Канстанцінопаль у адрозненне ад Масквы быў для Беларусі натуральным духоўным і царкоўна-рэлігійным цэнтрам. Беларуска-Украінская Царква мела поўнае самаўпраўленне. Тэты факт пацвярджаецца і вонкавай атрыбутыкай: Канстцінопальскія патрыярхі пасылалі кіеўскім мітрапалітам граматы з алавянымі пячаткамі як для аўтакефальных архіепіскапаў усходу.
    Толькі ў 1686 г., паводле Андрусаўскага міру, Кіеўская мітраполія была падпарадкавана Маскоўскаму патрыярхату. Аднак Магілёўская епархія яшчэ доўгі час карысталася вонкавай аўтаноміяй, хоць фармальна і падпарадкоўвалася Маскве. Кіеўская ж мітраполія развалілася на дзве: Маскоўскую і патрыяршую Канстанцінопальскую. “Вечны мір” паміж Расіяй і Польшчай, падпісаны ў 1686 г., замацаваў перанос цэнтра праваслаўя з Кіева ў Маскву. I праз некаторы час Кіеўская мітраполія была зведзена да статусу епархіі маскоўскага патрыярхату.
    У 1791 г. Шнская Кангрэгацыя (Сабор) ухваліла аўтакефалію Праваслаўнай Царквы ў Рэчы Паспалітай абодвух народаў. Пасля трох падзелаў Рэчы Паспалітай Беларускую Царкву перавялі пад юрысдыкцыю Расійскага Праваслаўнага Сінода.
    Нацыянальныя рысы праваслаўнай культуры праз стагоддзі. У Беларусі спачатку ў Полацкім і Тураўскім княствах, а потым у Вялікім княстве Літоўскім (ВКЛ), праваслаўная культура здаўна развівалася ў адметных нацыянальных рысах. Да нашых часоў дайшлі некаторыя шэдэўры культуры той эпохі. Гэта помнікі летапісання, старажытныя іконы і фрэскі (Спаса-Еўфрасіннеўскі храм ў Полацку), непаўторная архітэктура (Каложская царква ў Горадне) і г. д. Гэта і выдатная школа рыторыкі, якую ўзначальваў архіепіскап Кірыла Тураўскі, пазней прылічаны да ліку святых.
    Вядомы грамадскі і царкоўны дзеяч, удзельнік 2га Усебеларускага кангрэсу 1943 г. Іван Касяк сцвярджае, што Праваслаўная Царква была ў той час нацыянальнай беларускай Царквой1. Культура, рэлігійная стваральнасць і традыцыі дэмакратыі былі асноўнымі рысамі беларускай праваслаўнай культу­ры, што моцна адрознівала яе ад праваслаўнай куль­туры Масковіі, дзе дамінавалі ўсходне-дэспатычныя традыцыі Залатой Арды2. Адкрытасць Беларусі да заходнееўрапейскай культуры прывяла да ўсталявання ў ВКЛ святарства высокай узнёсласці, культуры і адукацыі, што мела нават уплыў на сумежныя з ВКЛ землі Пскоўшчыну, Цвершчыну, Ноўгарадчыну. Пра беларускія ўплывы сведчаць маскоўскія летапісы. Траецкі і Серпіёнаўскі. А маскоўскі мітрапаліт Кіпрыян заклікаў нават да арыентацыі на “заходнерускую” царкоўную арганізацыю і прыводзіў як прыклад Полацкую і Тураўскую епархіі.
    1 Касяк I. Гісторыя праваслаўнай аўтакефальнай Царквы. Нью-Йорк. 1954.
    2 Візантыя і Беларусь // Царкоўны пасланец, № 2, 2/46/ 56, 1998.
    Канцэпцыя трэцяга Рыма. Канцэпцыя “трэцяга Рыма”, якая магла ў свой час замацавацца за польскім Кракавам, пазней магла суаднесціся з балгарскім Тырнавам, а потым і з Цвярскім княствам (хроніка “Манасіі”). Аднак найбольш магчымасцей заняць месца “трэцяга Рыма” было за ВКЛ, бо яно мела больш правоў лічыць сябе пераемнікам Візантыі.
    Чаму ж Беларусь не стала трэцім Рымам? Адказ на гэтае пытание нам бачыцца ў адметнасці і высокім роўні тагачаснай культуры і навукі ў ВКЛ, што зусім не стасавалася з гінучай Візантыйскай імперыяй. Зусім іншае Масква, якая начала вызваляцца з-пад улады татараў толькі ў XIV ст. і шукала нейкае падмацаванне для сцверджання сваёй выключнасці, што і выкарыстаў манах Філафей у сваёй канцэпцыі “Масква трэці Рым”.
    У 1772-1795 гг. Адбыліся тры падзелы Рэчы Паспалітай, у выніку якіх Беларусь апынулася ў Расійскай Імперыі. Пачаўся новы перыяд у жыцці Праваслаўнай Царквы ў Беларусі.
    У выніку паланізацыі ў канцы XVIII ст. на тэрыторыі ВКЛ пражывала ўсяго 6,5 % праваслаўных, 39 % уніятаў, 38 % католікаў.
    Становішча з Праваслаўнай Царквой у Беларусі рэзка змянілася пасля трох падзелаў Рэчы Паспалітай. На працягу XIX ст. Праваслаўная Царква не толькі хутка аднавіла сваю дзейнасць, вярнуўшы сабе былую моц “залатой пары” XVI ст., але і ўвабрала набыткі іншай культуры рускай. Галоўнай рысай расійскага варыянту праваслаўя з’яўляецца яго надзвычай важнае становішча ў дзяржаве. У Расійскай Імперыі праваслаўе становіцца ўжо дзяржаўнай рэлігіяй, і гэта кладзе адбітак і на ўсю Беларусь, якая становіцца ў XIX ст. Паўночна-Заходнім краем Расіі.
    Адметнасцю расійскага праваслаўя на мяжы XIXXX стст. было і тое, што яно становіцца нацыянальнай рэлігіяй, прыкметай нацыянальнай тоеснасці. Калі ў часы ВКЛ яно (праваслаўе) было адметнай рысай тагачаснага беларускага і ўкраінскага народаў,
    то прыняцце і наступная экспансія расійскага варыянту праваслаўя ў Беларусі грала вялізную ролю для выхавання выключна рускага менталітэту. З’явілася тэорыя трыадзінага руска-беларуска-ўкраінскага на­рода з прыярытэтам “старэйщага брата” рускага. Гэтая ідэалогія атрымала назву панславізму і актыўна развівала,ся артадоксамі расійскай культуры; Аднак многія драгрэсіўныя рускія мысляры таго часу не ўхвалялі гэтай дактрыны ўжо тады. Такім філосафам быў, напрыклад, Канстанцін Лявонцьеў, якЬназьіваў тэндэнцыю да панславизму племянной палітыкай, лічыў, што гэтая палітыка вядзе да эгалітарнага ўсрзмяшэння і ўсярэднення нацый і, нарэшце, ,іх знішчэння. на карысць адной паноўнай1. К. Лявонцьеў, а таксама выдатныя рэлігійныя рускія філосафы М. Бярдзяеў, У. Салаўёў і іншыя празарліва ўбачылі наступление новай эдохі >крушэння імперый, утварэння нацыянальных дзяржаў і ўзнікненне новай ідэалогіі нацыяналізму. Менавіта працэс нацыянальнага адраджэння многіх народаў стаў;дамінантай XIX ст. і расквітнеў у XX ст.
    Шавінфтычная палітыка царскай Расіі дасягнула кульмінацыі перад Першай сусветнай вайной. Здавалася, заставаўся адзін крок да поўнай асіміляцыі беларусаў рускімі. Аднак гэтага не здарылася. Больш за тое, пачалося беларускае нацыянальнае адраджэнне, чдгр не назіралася ў часы Рэчы Пасцалітай. Некаторыя бачаць прычыну гэтага ў процістаянні расійскай экррансіі даталіцкага насельніцтва Беларусі. У нека^ торай ступені гэта;так, але нацыянальны pyx axon^ifваў усё насельніцтва Беларусі незалежна ад веравызнання. Мне бачыцца першаступеннай прычынай нацыянальца-вызваленчага руху ў Беларусі змена гістарычнай эпохі, што пачалася з часоў буржуазнай рэвалюцыі ў Францыі (1789-1793). I гэты працэс паспяхова завяршаецца ў наш час. Гэтая эпоха была на.ЩЭВНЭЭОТ NBHdlLBHRiailBH ЙВТЭМЯЬЩП (HRnireq йвн
    1 Леонтьев К. Племенная политика как орудие всемирной революции:// Избранное, М. 1993. С. 60.
    званая намі эпохай нацыянальнага монатэізму, часам фармавання наций і ўтварэння незалежных нацыйдзяржаў. Асноўная характарыстыка народаў даіндустрыяльнай эпохі падзел народаў па веравызнаннях, саступае цяпер іншай падзелу чалавецтва на нацыі. Тэорыя касмапалітызму церпіць ў XX ст. поўны крах. Чалавецтва набывае новыя рысы нацыю, а сярод ідэалагічных дактрын выходзіць на першае месца нацыяналізм, апярэдзіўшы нават “дзецішча” Французскай рэвалюцыі лібералізм.