Игде зродилися иускормлены суть по Бозе
Анатоль Астапенка
Памер: 734с.
2010
На Праваслаўную Царкву Беларусі (БПЦ) часта наракаюць за вельмі кволую працу па нацыянальным выхаванні насельніцтва, недахоп беларусізацыі, слабае ўкараненне беларускай мовы ў богаслужэнні і г. д. На гэта знаходзяцца апраўдальныя адказы як аб’ектыўнага характару, так і звязаныя з нутранай палітыкай Праваслаўнай Царквы.
Аднак не адразу ўсталявалася палітыка, мякка кажучы, слабага спрыяння беларусізацыі, а часам і
процістаяння патрыятычным памкненням сведаных вернікаў. У пачатку 1990-х гг. шэраг праваслаўных святароў узаемадзенічалі з Беларускім Народным Фронтам, НДПБ, БХДЗ. Прадстаўнікі БПЦ сталі нават дэпутатамі Вярхоўнага Савета 12-га склікання. Дзякуючы намаганням іерэя (цяпер архімандрыд) Аляксея Шынкевіча была адкрыта дзвюхмоўная газета “Царкоўнае слова”, дзе вялікая частка матэрыялаў друкавалася на беларускай мове. Газета існуе і цяпер, але, на жаль, цяпер там беларускамоўных матэрыялаў амаль не засталося.
У 1992 г. было заснавана Беларускае Праваслаўная Брацтва Трох Віленскіх Мучанікаў, мэтай якога было спрыянне беларускаму культурнаму жыццю ў лоне Праваслаўнай Царквы, гуртаванне беларускамоўных вернікаў вакол царкоўнага жыцця. Пры Брацтве было адкрыта выдавецтва, якое да сённяшняга дня застаецца адзіным у Беларусі царкоўным выдавецтвам кніг і іншай друкаванай прадукцыі на беларускай мове. 3 1994 г. штогод выпускаецца Беларускі Праваслаўны Каляндар, выходзіць часопіс “Праваслаўе”.
Другім кірункам дзейнасці Брацтва з’яўляецца пераклады на беларускую мову літургіі, трэбаў і іншых богаслужэбных тэкстаў і ўкараненне іх у царкоўную практыку. У гэтым кірунку літаратурная дзейнасць удала спалучаецца з музычнай, дзе вялікую ролю адыгрывае царкоўны хор, сабраўшы аматараў старажытных беларускіх царкоўных спеваў.
Пачынаючы з 1996 г., беларускія акцыі і наагул беларускае жыццё ў асяроддзі Праваслаўнай Царквы начало паступова зніжацца. Аднак, у параўнанні з агульным наступам на беларушчыну па краіне, БПЦ здолела ўтрымаць заваяваныя пазіцыі і нават дасягнуць некаторых поспехаў. Так, з 2002 г. у СвятаПятра-Паўлаўскім саборы кожную суботу служыцца беларускамоўная літургія, а яшчэ раней (з верасня 1997 г.) кожную сераду служыцца акафіст “Тром Віленскім Мучанікам” на беларускай мове.
Укараненне беларускай мовы ў богаслужэнні аказваецца не такой лёгка вырашальнай задачай, як можа здацца на перпіы погляд. Ніжэй мы разгледзім гэтую праблему болып падрабязна.
7. Сучасны стан праваслаўя ў Беларусі
Напярэдадні бальшавіцкага перавароту 1917 г. у Беларусі існавала 5 епархій, якія ўваходзілі ў склад РПЦ. Бальшавіцкі ўрад на пачатку свайго кіравання вырашыў надаць беларускай Праваслаўнай Царкве болып самастойнасці. I ў 1922 г. была ўтворана Беларуская Праваслаўная мітраполія на чале з епіскапам мінскім Мелхіседэкам. Агульны працэс нацыянальнага адраджэння ў Беларусі, аднак, не паспеў закрануць у поўнай меры Царкву, бо яшчэ пры жыцці Леніна пачалася страшэнная барацьба з рэлігіяй, і праваслаўе, як самая распаўсюджаная канфесія, першым прыняло на сябе ўвесь цяжар бальшавіцкага тэрору. Да 1988 г. вялося безупыннае змаганне з рэлігіяй. Толькі пасля XIX Усесаюзнай партыйнай канферэнцыі быў узяты курс на дэмакратызацыю рэлігійнага жыцця. I праз усе 90-ыя гг. XX ст. прайшоў імклівы колькасны і якасны рост усіх рэлігійных канфесій. У 1990 г. быў утвораны Беларускі Экзархат РПЦ Беларуская Праваслаўная Царква (БПЦ). БПЦ кіруецца Сінодам на чале з мітрапалітам Мінскім і Слуцкім, Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі Філарэтам. Па колькасці вернікаў БПЦ з’яўляецца самай буйнай з усіх іншых канфесій. На 1996 г. БПЦ налічвала 964 рэлігійных аб’яднанняў (у 1986 г. было ўсяго 369). За праваслаўнымі па колькасці абшчын ідуць далей пратэстанты 604, католікі 389. Характэрна, што колькасць праваслаўных абшчын размеркавана прыкладна аднолькава па абласцях Беларусі (за выключэннем Брэсцкай вобласці, дзе іх болып, чым у асатніх 282 абшчыны). Католікі канцэнтруюцца найбольш у Горадзенскай вобласці (163 абшчыны), пратэстанты у Брэсцкай вобласці (209 абшчын). Колькасць усіх прыходаў працягвае расці, але лідзіруюць пратэстанцкія цэрквы.
Па розных ацэнках, колькасць праваслаўнага насельніцтва ў Беларусі складае ад 60 % да 80 % ад усяго насельніцтва. Неадпаведнасць колькаснага складу праваслаўнага насельніцтва колькасці праваслаўных абшчын (апошніх значка меней па разліку на душу насельніцтва, чым у пратэстантаў ці католікаў) тлумачыцца тым, што многія грамадзяне Беларусі толькі лічаць сябе праваслаўнымі (некаторыя былі толькі ахрышчаныя пры нараджэнні, іншыя проста падтрымліваюць традыцыі роднай вёскі і г. д.). Большасць такіх вернікаў зусім не наведваюць храмы ці бываюць зрэдку. У католікоў, а яшчэ ў болыпай ступені ў пратэстантаў кантакт з сваёй Царквой значна лепшы. Па колькасці пратэстанцкіх абшчын, напрыклад, з вялікай ступенню верагоднасці можна меркаваць і аб колькасці вернікаў.
Да гэтага часу ў Беларусі існуе старадаўняя “парадыгма”: праваслаўны гэта рускі, католік паляк. Аднак гэтая формула ў наш час істотна пераўтварылася, захоўваючы сваю першапачатковую значнасць недзе на паўсур’ёзным роўні. Большасць беларусаўкатолікаў і беларусаў-праваслаўных, асабліва сярод сярэдніх і ніжэйшых слаёў насельніцтва, мала зважаюць на сваю канфесійную прыналежнасць. I тых, і другіх аб’ядноўвае тое, чаго не было яшчэ 100 гадоў назад нацыянальнасць. Прычым ментальнасць усярэдненага беларуса, несумненна, мае праваслаўнае аблічча. Розніца паміж палякам-католікам і беларусам-католікам значна большая, чым паміж апошнім і праваслаўным беларусам.
Да 1989 г. у Беларусі быў усяго адзін праваслаўны манастыр Жыровіцкі мужчынскі манастыр. У 1997 г. было ўжо 5 мужчынскіх і 8 жаночых манастыроў, дзе насельнікамі былі 81 манах і 135 манашак. На пачатак 2008 г. колькасць праваслаўных абшчын ужо дасягнула 1437, зарэгістравана 12 рэлігійных аб’яднанняў, 5 духоўных навучальных устаноў, 27 манастыроў. Пры БГІЦ існуе 13 праваслаўных брацтваў і 9 сястрычастваў, якія складаюцца з
прыхаджан і вядуць вялікую працу па распаўсюджанні духоўнасці.
У сучасны час у храмах як Беларускай Праваслаўнай Царквы, што належыць да юрысдыкцыі Маскоўскага патриархату, так і абедзвюх замежных БАПЦ, а таксама ў аўтакефальнай Польскай Праваслаўнай Царкве на Беласточчыне карыстаюцца ў набажэнствах царкоўнаславянскай мовай. Пропаведзі звычайна чытаюцца на мове большасці прыхаджан. Так, у Беларусі гэта звычайна расійская мова, за выключэннем прыходаў, аб якіх гаварылася вышэй, дзе з ініцыятывы саміх святароў уведзена ў ужытак беларуская мова. На эміграцыі карыстаюцца звычайна беларускай ці англійскай мовамі.
Наагул, самая адметная рыса для большасці Праваслаўных Цэркваў (рускай, беларускай, украінскай, балгарскай, сербский і іншых) у тым, што амаль усё набажэнства вядзецца на царкоўнаславянскай мове.
Падагульнючы, трэба сказаць наступнае: найбольш правільным шляхам царкоўнага развіцця ў Беларусі з'яўляецца паступовая беларусізацыя Царквы шляхам утварэння беларускіх праваслаўных брацтваў па ўсёй краіне, утварэння беларускамоўных асветніцкіх рэлігійных цэнтраў, далучэння да царкоўнага жыцця як мага болып беларускамоўных прыхаджан, сведамай інтэлігенцыі, увядзення прадметаў і курсаў накшталт “Закона Божага”, “Асноў праваслаўнай культуры” ў навучальных установах.
Якое ж месца будзе займаць Праваслаўная Царква ў Беларусі ў ІІІ-м тысячагоддзі? На наш погляд, павінны здзейсніцца наступныя прагнозы.
1. Праваслаўная Царква павінна стаць нацыянальнай. Беларусь, у рэшце рэшт, сфармуецца ў нацыянальную дзяржаву, зойме дастойнае месца ў сусветным сузор’і нацый-дяржаў, будзе праводзіць самастойную палітычную і эканамічную дзейнасць. Беларуская Праваслаўная Царква паступова выйдзе з юрысдык-
цыі Масквы і атрымае аўтакефалію, замацаваную кананічнасцю.
2. Пераўтварэнне Беларусі ў сталую еўрапейскую нацыю-дзяржаву можа прывесці да адраджэння былой сімфоніі Царквы і дзяржавы, але ўжо на новым роўні. Гэта будзе якасна новы віток эвалюцыі Царквы.
3. Беларусь можа стаць “канфесійнай Швейцарыяй”. Менавіта тут перакрыжоўваюцца пратэстанцкая Поўнач, каталіцкі Захад і праслаўны Усход. Па выразу А. Бембеля, яна можа стаць месцам Поліфанічнай Злучнасці, сэрцам хрысціянскай садружнасці (Бембель А. Уводзіны ў метагісторыю Беларусі//Культура, № 43, 1992). Болып за тое, ёсць спадзяванне, што будычыня Беларусі гэта ўваходжанне яе ў сусветнае царкоўнае жыццё цэнтрам экуменічнага руху.
8. Мова і Царква
Мовай Славянскай Гасподзь аб’яднаў люд і абшар Праваслаўны... блудных сыноў праз стагоддзі гукаў музыкай Слова ў Храмах...
Зьніч
Гэты раздзел вынік дыскусій пра мову Царквы, што адбываліся на старонках газет “Царкоўнае слова”, “Наша слова” і іншых у 90-я гг. XX ст. Мая пазіцыя спроба аб’ектыўнага аналізу праблемы сутыкнулася з неразуменнем абодвух бакоў: артадоксаў Вялікадзяржаўя, расійскіх шавіністаў з аднаго боку, і прыхільнікаў беларускага Адраджэння з другога боку. Таму я вырашыў напісаць абагульняючы артыкул на гэтую тэму і перадаць ход нашай размовы на старонках газет у той паслядоўнасці, з якой яна вялася.
1. На якой мове трэба гаварыць святару
Упершыню я сустрэў прозвішча Валянціны Дышыневіч на старонках «ЛІМа» ў 1993 г. (“ЛіМ”, 1993, № 14), дзе аўтарка артыкула ўступіла ў спрэч-
ку з “самім” Зянонам Пазняком, які ў той час якраз знаходзіўся на вяршыні сваёй славы1.
Палеміка тычылася артыкула Зянона Пазняка “Брэйгелеўскі шлях” (“Звязда”, 20 студзеня 1993 г.), дзе лідэр БНФ выказаў сваю думку і, па сутнасці, пазіцыю Фронту ў адносінах да Праваслаўнай Царквы. Гэтая пазіцыя такая: Беларуская Праваслаўная Царква вядзе палітыку русіфікацыі, мітрапаліт Філарэт і шмат іншых святароў агенты К ДБ і гэтак далей...
Публікацыі, скіраваныя на знявагу Хрыстовай Царквы, сустракаюцца ў прэсе даволі часта. Так, у жніўні 1996 г. (“ЛіМ”, 20.08.96) быў надрукаваны артыкул В. Дышыневіч пад назвай: “На якой мове моляцца ў праваслаўнай царкве”. Гэта быў яе адказ на чарговы напад на Царкву, змешчаны ў тым жа нумары (артыкул I. Антанюка “На дадзенай Богам мове!”). Зноў адзіны голас у абарону Праваслаўнай Царквы. Нават рэдакцыя газеты “ЛіМ” не засталася ў баку і “ўсыпала” аўтарцы сваю порцыю.