Игде зродилися иускормлены суть по Бозе
Анатоль Астапенка
Памер: 734с.
2010
На гэты конт можна сказаць наступнае. 3 вялікай нацяжкай можна назваць беларускую мову ў Касцёле, беларускай. Бо звычайна святары наколькі мне даводзілася чуць праводзяць імшу з такім модным польскім акцэнтам, што гэтую мову хутчэй можна назваць польскай з беларускай лексікай. Хоць зусім нядаўна, улетку 2008 г., я выпадкова трапіў у касцёл у Відзунах, дзе атрымаў вялікую асалоду ад цудоўнага беларускамоўнага набажэнства.
Падкрэслю ў сувязі з гэтым і такую думку. Імкненне да пераходу ў касцёлах на беларускую мову выклікана зусім не любасцю ксяндзоў да беларусаў. А абумоўлена чыста палітычнай кан’юнктурай імкненнем дагадзіць самым “нецярплівым адраджэнцам”, задаволіць іх амбіцыі і як галоўны вынік — зацягнуць у Касцёл. I для ix не важна, што за вернік прыйшоў... Для іх галоўнае не вера і не тое, як уяўляе сабе чалавек Бога і наколькі ён аддана служыць Хрысту, а істотны толькі факт прыналежнасці да Касцёла. У гэтым праяўляецца адвечная прага католікаў да экспансіі, да ўцягнення ў сваё лона “ўсіх і ўся”. У праваслаўі не так. Праваслаўе глыбінная вера, ёй ужо два тысячагоддзі, і яна ўвабрала вялізны пласт рэлігійнай культуры розных народаў і розных часоў. I стаць праваслаўным, толькі пераступіўшы парог храма, яшчэ далёка не дастаткова. Гэта доўгі працэс, які вымагае ад чалавека вялікага цярпення і працы. Таму і пераклады Святога Пісьма, што вя-
дуцца пастаянна не простая праца. Напрыклад, цяпер існуе два пераклады на беларускую мову “Новага Запавету” канадскі і наш, зроблены Васілём Сёмухам. Але ніводзін з іх нельга назваць дастаткова дасканалым. Цяпер вядзецца новы, трэці пераклад Біблейскай камісіяй, якая, выкарыстоўваючы вопыт папярэднікаў, імкнецца пазбегнуць іх памылак.
Як мы адзначылі палітычны фактар важны элемент у працы Касцёла. Але было б няшчырым абысці палітычны фактар у Праваслаўнай Царкве. Ёсць такія святары, што шчыра вераць ідэолагам вялікадзяржаўнага праваслаўя і pyx за нацыянальнае адраджэнне ў Царкве лічаць непатрэбным. Але гэта таксама вынік шматгадовага ідэалагічнага прэсінгу Масквы. Адным словам, у Царкве, як і ў грамадстве, адлюстраваны розныя палітычныя плыні.
Не трэба думаць, што ўзніклая рэлігійная сітуацыя ў нашай пакутнай Беларусі нейкая асаблівая. Палітычны фактар прысутнічае і прысутнічаў усюды і заўсёды. Так, у суседняй нам Украіне ёсць аж тры розныя царкоўныя арганізацыі, кожная з якіх праваслаўная. Гэта: Украінская Праваслаўная Царква Маскоўскага Патрыярхату, Украінская Праваслаўная Царква Кіеўскага Патрыярхату, Замежная Аўтакефальная Украінская Праваслаўная Царква. Паміж імі ідзе безупынная барацьба, і пакуль не відаць аніякага прасвету. Вось дзе праблема!
Безумоўна, царкоўная нестабільнасць і непаразуменне вынік агульнага палітычнага крызісу. У краін з болып-менш стабільнай сітуацыяй у грамадстве нармалізуецца і царкоўнае жыццё. Напрыклад, у Германіі прыкладна палова католікаў і палова пратэстантаў, але паміж імі назіраецца вялікая талерантнасць. Ведама, што ў гісторыі не заўсёды было так. Бывала вельмі змрочна і нават трагічна. Узгадаем, напрыклад, знакамітую Варфаламееўскую ноч...
9. Сацыяльна-палітычная канцэпцыя нацыі ў хрысціянстве
На працягу ўсёй гісторыі чалавецтва нацыянальныя, этнічныя, племянныя і іншыя чалавечыя супольнасці былі звязаны з рэлігійнымі вераваннямі. Звычайна пэўны народ вызнаваў і пэўную рэлігію прынамсі, гэта добра відаць на прыкладзе язычніцкіх народаў: у кожнага народа свой почат багоў.
Але надыход хрысціянскай эры паклаў пачатак новай Царквы, якая па сваёй прыродзе мае ўсяленскі, наднацыянальны характар. У хрысціян «нямарозніцы паміж іудзеем і элінам» (Рым. 10:12). Тым не менш, гэта не азначае, што хрысціяне адмаўляюць нацыянальнасць. Наадварот, Царква злучае ўсяленскасць з кожнай асобнай нацыяй.
Праваслаўны падыход да нацыі грунтоўна выкладзены ў “Асновах сацыяльнай канцэпцыі Рускай Праваслаўнай Царквы”, якая была прынята на Юбілейным Архіерэйскім Саборы Рускай Праваслаўнай Царквы ў 2000 г. У “Асновах” падкрэсліваецца, што ўсяленскі характар Царквы зусім не азначае адмовы ад нацыянальнай самабытнасці. Хрысціянскі патрыятызм адначасова праяўляецца ў стаўленні да нацыі як этнічнай супольнасці і як супольнасці грамадзян дзяржавы. Праваслаўны хрысціянін закліканы любіць як сваю Аіічыну, якая мае тэрытарыялънае вымярэнне, так і сваіх братоў па крыві, што жывуць па ўсім свеце.
Царква павінна таксама дбаць аб развіцці нацыі, павышэнні яе аўтарытэту: Хрысціянін закліканы захоўваць нацыяналъную культуру, народную самасведамасць1. Праваслаўная палітыка надае вялікую ўвагу нацыі, таму што яна ў адказе перад Богам і перад Усяленскай Царквой. Нацыянальнае гэта цалкам неабходная частка праваслаўнага светагляду, адзначае таксама палітолаг В. Г. Махнач2.
1 Основы социальной концепции Русской Православной Церкви. М., Изд. Московской Патриархии, 2000. С.45.
2 Махнач В. Л. Параметры христианской политики // Во-
Увага Праваслаўнай Царквы да нацыі выяўляецца і ў тым, што яна не цэнтралізаваная: кожная дзяржава можа мець сваю незалежную мітраполію, сваю аўтакефальную Царкву. Цяпер у свеце 15 кананічных аўтакефальных Цэркваў. Усе гэтыя аўтакефальныя Цэрквы маюць кананічнае зацвярджэнне прызнаны ўсімі Памеснымі Праваслаўнымі Цэрквамі і зацверджаны Канстанцінопалем. Аднак ёсць аўтакефальныя Цэрквы, якія не маюць кананічнага пацверджання сваёй аўтакефаліі, напрыклад, Беларуская Аўтакефальная Праваслаўная Царква (БАПЦ).
Сацыяльна-палітычная канцэпцыя Каталіцкага Касцёла выкладзена паслядоўна ў працах як свецкіх аўтараў1, так і ў энцыкліках рымскіх пап.
Пазіцыя Рыма-каталіцкага Касцёла наступная: Касцёл ёсць цэнтралізаваная, іерархічная, сусветная арганізацыя. За ёй вырашальная роля ў міжнародным праве, якая палягае на найвышэйшай уладзе папы2. Галоўная форма дактрынальных папскіх дакументаў энцыклікі, якія пішуцца для духавенства і вернікаў, а таксама для ўсіх людзей добрай волі. Пачаткам сучаснай грамадскай дактрыны Касцёла ёсць энцыкліка папы Леона XIII ад 1891 г. «Rerum novarum» («Новая гаворка»). Упершыню ў гэтым дакуменце было ўведзена паслабленне для папскай улады, адступленне ад тазы аб поўнай залежнасці свецкай улады ад касцёльнай іерархіі (да гэтага лічылася, што грамадства ёсць свецкі працяг Касцёла). У пантыфікатах Яна XXIII і Паўла VI былі ўлічаны працэсы ўтварэння новых нацый-дзяржаў і прыняты тэзіс аб аўтаноміі і ўзаемнай незале^снасці Касцёла і грамадства, адносіны паміж імі трактуюцца на прынцыпах супрацоўніцтва.
лотой лев: Издание русской консервативной мысли. Пушкино, 1998, № 3-4. С.45-50.
1 Гл., напрыклад, Grzybowsky К., Sobolewska В. Doktryna polityczna i spoeeczna papiestwa (1766-1968). Warszawa, 1971.
2 Czaja J. Prawnomi^dzynarodowy status Watykanu. Warszawa, 1983.
Ян Павел II надаў папярэднім дакументам сваю, арыгінальную трактоўку. Папа надаў Каталіцкаму Касцёлу і яго дактрыне маральнасці статус адзінай сілы, якая ў стане праз свае дзеянні прыдаць сакральны сэнс жыццю людзей і ўсёй іх дзейнасці. У грамадскіх справах Ян Павел II канцэнтруе ўвагу на праблемах сітуацыі чалавека ў сучасным свеце. Папа рэвалюцыянізуе тэалогію праз замену тэацэнтрызму антропацэнтрызмам. Прымаючы ісціну, што Бог сам паказаў на сваю адзіную, сапраўдную Царкву, праз удзел у яе таінствах чалавек можа спадзявацца авалодаць блажэнным жыццём ужо тут, на Зямлі.
Важным кронам для каталіцкай думкі стала ідэя паразумення паміж людзьмі розных канфесій, што атрымала назву «ідэя хрысціянскай садружнасці». Царква і дзяржава з’яўляюцца інстытутамі, прадпісанымі Богам для дабрабыту чалавека. Суадносіны паміж імі шчыльнае супрацоўніцтва. Функцыя Царквы вучыць ісціне і кіраваць таінствамі. Функцыя дзяржавы устанавіць парадак і справядлівасць у грамадстве. Па пытаниях веры і маралі дзяржава звяртаецца да аўтарытэту Касцёла і дапамагае яму ў барацьбе з грахом. Царква, у сваю чаргу, павінна звяртацца да аўтарытэту дзяржавы і вучыць людзей, якія не хочуць падпарадкавацца ці выступаюць супраць устаноўленых законаў. Такая ідэалогія сучаснай Каталіцкай Царквы вельмі блізкая да дактрыны Праваслаўнай Царквы Візантыі, дзе ўпершыню была ажыццёўлена ідэя сімфоніі Царквы і дзяржавы.
Нацыянальная ідэя ў каталіцкай дактрыне займае належнае месца. Яна не стаіць востра сярод развітых капіталістычных нацыянальных дзяржаў, такіх як Італія ці Францыя, але ў посткаланіяльных і постсавецкіх дзяржавах, а таксама сярод этнасаў, якія не акрэслілі яшчэ сваю нацыянальную ідэю, не стварылі сваю нацыю, гэтая ідэя вельмі актуальная.
Яшчэ не так даўно вельмі імкліва развівалася нацыянальная думка ў каталіцкім асяродку Заходняй Беларусі (1921—1940). Узгадаем выдатных дзеячоў
беларускага адраджэння таго перыяду. Гэта ксёндз Кастусь Стэповіч (псеўданім Казімір Сваяк), ксёндз Адам Станкевіч, Вінцэнт Гадлеўскі, Уладзіслаў Талочка і іншыя.
Найбольш выразна сфармуляваў нацыянальную ідэю і панятак нацыі Адам Станкевіч. У кнізе “Хрысціянства і беларускі народ” ён пісаў: Галоўныя принципы хрысціянскай навукі гэта прызнаваць асаблівасць чалавека як першага і адзінага асяродку ў культуры.. Далей А. Станкевіч засяроджваецца на праблеме нацыі ў хрысціянстве, якую ён бачыць як дылему іх адзінства: ...Кожная нацыяналънасцъ у святле Хрыстовай навукі ёсцъ матэрыялам не для нішчэння яго, але для тварэння з яго культурных вартасцяў (Станкевіч Адам. Хрысціянства і беларускі народ. Вільня, 1940).
Пытанне аб мове Касцёла, як і для Праваслаўнай Царквы, з’яўляецца надзённым. Доўгі час набажэнствы вяліся выключна на лацінскай мове. Як мы ўжо гаварылі, толькі на II Ватыканскім Саборы было прынята рашэнне (Аджорнамэнтэ асучасванне) аб дазволе праводзіць імшу на родных мовах. У Польшчы пераход на польскую мову не выклікаў ніякіх цяжкасцей і паспрыяў аўтарытэту Касцёла. У Беларусі, якая не мае да гэтага часу вызначанай нацыянальнай ідэі на дзяржаўным роўні, імша праводзіцца на дзіўным спляценні беларускай, польскай і рускай моў, кожная з якіх дамінуе ў залежнасці ад рэгіёна, нацыянальнага складу вернікаў і палітычных прыхільнасцяў зацікаўленых асоб.
Трэцяя асноўная плынь хрысціянства — пратэстанцтва. Не існуе сацыяльна-палітычнай канцэпцыі нацыі і дзяржавы, адзінай для ўсіх шматлікіх форм пратэстанцтва, як прыведзеныя вышэй канцэпцыі Праваслаўнай і Каталіцкай Цэркваў. Аднак некаторыя пратэстанцкія адгалінаванні (прасвітарыяне, квакеры і яшчэ некалькі менш значных) маюць характар рэлігійна-палітычны. Некаторыя даследнікі, напрыклад, М. Вебер, лічаць, што дактрына і этыка