Игде зродилися иускормлены суть по Бозе
Анатоль Астапенка
Памер: 734с.
2010
“Патрабаванне монанацыянальнасці і моноканфесійнасці”! Гэта пра таго, хто, адрозна ад нецярплівага аўтара гэтай кнігі, заўсёды быў зычлівым хрысціянінам і роўна, з любасцю ставіўся да прадстаўнікоў усіх канфесіяў, а сярод яго сяброў былі як беларускія нацыяналісты, так і рускія манархісты.
Якіх толькі ярлыкоў ні вешаюць на інака Мікалая. Да яго, у Жыровічы ледзь не кожную нядзелю цянуцца наведнікі. А ўлетку выстройваецца цэлая чарга. Нацыяналісты каталіцка-уніяцкага кшталту не могуць зразумець яго праваслаўнай нутраной
існасці, шчырыя праваслаўныя людзі не могуць зразумець яго шчырай любасці да Беларусі і прыняць яго чистую літаратурную беларускую гаворку. За 10 гадоў жыцця ў манастыры ён ні разу не перайшоў на рускую мову. Благачынны і манастырскія браты доўга не маглі прызвычаіцца да яго беларускай мовы, ставіліся з падазронасцю, але потым звыкліся.
Беларуская нацыянальная ідэя для Алега Бембеля гэта Царства Ісуса Хрыста. Гэта Валадарства Божае на беларускай зямлі. Гэта праваслаўная Беларусь.
Бембель беларускі нацыяналіст. Бембель таксама праваслаўны манархіст. Але не рускі, а беларускі манархіст. Яго манархія гэта аб’яднанне праваслаўных дзяржаў з цэнтрам у Беларусі. Апошняе вынаходніцтва свету глабалізацыі дэмакратыя для яго сугучна слову “дэман-кратыя”. Шмат вершаў Алега пабудаваны менавіта на такім прачытванні слова “дэмакратыя”.
...Баганосны шлях пасеклі... ў грамадстве махлярства... дэма(н)кратыя у пекле... а на небе Царства...
Манархічныя ’’замашкі” А. Бембеля былі ведамыя не толькі ў цяперашні, манастырскі час яго жыццёвага шляху. Яшчэ будучы сябрам Цэнтральнай Рады партыі БХДЗ (Беларуская хрысціянска-дэмакратычная злучнасць) у 1992 г. ён выступіў на паседжанні Рады з праграмным дакументам, дзе беларускім хрысціянскім дэмакратам — сваім калегам з партыі — у якасці кансалідоўнай сілы грамадства прапаноўвалася ідэя праваслаўнай манархіі з цэнтрам у Мінску.
“Высяляюць Бембеля з дома Бембеля” такі даў загаловак журналіст і паэт Віктар Стрыжак да гэтага фота, надрукаванага ў газеце “Добры вечар” за 1994 г. Аўтар працягвае руку дапамогі паэту. У гэты ж час гэты будынак, дзе месціцца музей скульптуры і дзе месца жыхарства паэта, напоўнены міліцыян-
тамі, якія гвалтам высяляюць Алега Бембеля з бацькавага дома.
У гэтым будынку праходзілі паседжанні Радаў БХДС, каалі-
цыяў партыяў НХС, іншыя імпрэзы дэмакратаў,
ці, як кажа А. Бембель, “дэман-кратаў”. Тут упершыню, у сябе дома, Алег атрымаў вымову за публічнае выступление з праграмай беларускай праваслаўнай манархіі. Не зразумелі будучага манаха-манархіста калегі-дэмакраты з Беларускай хрысціянска-дэмакратычнай злучнасці, і доўга скардзіўся потым на крамольныя заклікі Бемеля старшыня партыі Пятро Сілка. Не разумеюць, дарэчы, манархічную пазіцыю брата-інака Мікалая і ў Жыровіцкім манастыры, але і не бачаць у ягоных думках асаблівай пагрозы для прытулу, бо не высоўваюць асаблівых прэтэнзіяў.
Таму думаецца, што з новага дому, з Жыровіцкага прытулу, манаха Мікалая ўжо ніхто акрамя Бога не высяліць.
13. Беларускі шлях.
Як фармуляваць хрысціянскі нацыяналізм?
Дык хто ж мы, беларусы? У чым існасць нашага менталітэту, нашых прыхільнасцяў, урэшце беларускага сэрца? У праваслаўным асяродку, каталіцкіх касцёлах, баптысцкіх малітоўных сходах, ці можа там дзе гучаць беларускамоўныя уніяцкія малітвы?
Я доўга думаў над гэтым пытанием. Сам я выбраў пакутніцкі шлях праваслаўнага послуху. Яшчэ студэнтам я адкрыў для сябе шчымлівую і ўзнёслую духоўнасць Дастаеўскага, цвёрда адкінуў атэізм, і
пабадзяўшыся у якасці сузіральніка на службах розных канфесіяў, у 42 гады прыняў хрышчэнне ў праваслаўным храме Аляксандра Неўскага, што стаіць на вайсковых могілках г. Мінска.
Чаму мой шлях пакутніцкі? Бо для нацыяналіста, якім я ўсё больш станавіўся з гадамі, (а можа, і быў з дзяцінства вельмі ж любіў свае родныя Васілевічы), праваслаўны стыль жыцця ў Беларусі не вельмі зручны. Як і ў свецкім жыцці, у праваслаўным асяродку пераважае руская мова, але галоўнае — расейскі вектар культурнага, грамадскага і хрысціянска-царкоўнага жыцця. 90-я гады XX ст., асабліва іх першая палавіна, прайшлі над моцным знакам беларускага адраджэння. Антыкамунізм гэтых гадоў аўтаматычна спалучаўся з антысаветчынай, а потым і з адмаўленнем усяго рускага ў многіх рэспубліках былога Саюза. Гэтыя антырускія настроі ў асяроддзі нацыянальна-сведамых людзей пачалі звязвацца і з адмаўленнем праваслаўя, якое лічылі верай рускага народа акупанта. Таму мноства сведамых беларусаў пацягнулася за католікамі, а калі пачалі ўтварацца уніяцкія суполкі уступаць туды.
Асабліва паспрыяў гэтаму працэсу наш славуты католік Зянон Пазняк. Сапраўды, тысячы людзей пайшлі 30 кастрычніка 1988 г. на святкаванне каталіцкіх Дзядоў на маскоўскія могілкі і пасля ў урочышча Курапаты. Праўда, мала хто тады ведаў, што Дзяды тыя былі каталіцкімі Дзядамі, а дзень памяці продкаў для праваслаўных зусім іншы. Але на той час справа была, ведама, не ў гэтым. Мы сабраліся, каб сказаць “не” таталітарнаму савецкаму рэжыму, засведчыць пачатак заняпаду камуністычнага ладу, а слова “Дзяды” было толькі заслонай і падсведамым сімвалам пратэсту. Быў там і аўтар гэтых радкоў. Я помню той новы, незвычайны, узнёслы настрой, што ўладарыў у шматтысячным натоўпе, помню вадамёты і раз’юшаных міліцыянтаў з “чаромхай” і дубінкамі, якія луналі сярод мірных дэманстрантаў.
Падзеі 30 кастрычніка засведчылі хуткі канец камуністычнага рэжыму ў Беларусі, паклалі начатая імклівага развіцця нацыянальна-дэмакратычнага руху і стварэння Беларускага Народнага Фронту.
Аднак само свята “Дзяды” былі тады толькі нагодай, нейкім падсведамым сімвалам і нават проста словам, што прымусіла людзей тады зысціся разам на Маскоўскіх могілках і потым у ўрочышчы Курапаты. Пазней я разабраўся, высветліў, што за Дзяды мы тады святкавалі. Для гэтага трэба было атрымаць нейкую першасную грамату і вызначыцца з сваімі рэлігійнымі паглядамі. Тады былі каталіцкія Задушыны, якія і цяпер адзначаюцца пэўнай колькасцю беларускіх католікаў.
Цяпер, стаўшы не толькі нацыянальна сведамым чалавекам, але праваслаўным вернікам, стаўшы на шлях уцаркаўлення я ўспамінаю продкаў кожную Радуніцу ў другі аўторак па праваслаўным Вялікадні і яшчэ ў пяць бацькоўскіх субот, сярод якіх адна сапраўды ў народзе называецца “дзяды” і дзень яе прыпадае на суботу пасля дня памяці Андрэя Салунскага.
Мне здаецца, што ў Беларусі нельга сфармуляваць адзіную формулу хрысціянскага нацыяналізму. Я выбраў шлях праваслаўны. Але мой добры знаёмы, ужо нябожчык, Анатоль Баркоўскі, прыняў хрышчэнне ў Касцёле, і ў сталым веку. А былы сябра Нацыянальна-дэмакратычнай партыі Беларусі Анісім Ролік перакананы пратэстант, пяцідзесятнік. I іх выбар гэта іх права. Ёсць усё ж супольнае ў усіх нас мы хрысціяне.
14. Беларусь на разломе цывілізацый?
Мне не падабаюцца гамоны пра Беларусь як памежную тэрыторыю між Захадам і У сходам. Маё крэда спачатку Беларусь, а потым усе астатнія краіны. Тэрыторыя ўсякай краіны ляжыць паміж тэрыторыямі нейкіх іншых краін. Але чамусьці ніхто з ідэолагаў ці палітыкаў гэтых краін на гэтую акаліч-
насць не звяртае асаблівай увагі. У нас жа цэлыя трактаты пішуць пачынаючы з Ігната Абдзіраловіча і канчаючы сучаснымі філосафамі, якія ўжо на Абдзіраловічы малююць дысертацыі.
Нашы ж “мысляры” то абсмоктваюць тэму “Беларусь паміж Расіяй і Захадам” (геаграфічны аспект), то “Беларусь паміж каталіцкім і праваслаўным светам” (рэлігійны аспект), то любяць паразважаць аб культуры Беларусі як сінтэзе ўсходняй і заходняй культур (культурніцкі аспект).
Альбо сядаюць на аб’езджанага коніка: “Беларусь у Еўропу ці не?”. А калі “не”, то куды? У Азію? Ці ў Расею? Абавязкова трэба некуды “ўпіхнуць” Беларусь. Нават ствараюцца цэлыя “палітычныя аб’яднанні” пад назвай, прыкладам, “Еўрапейская кааліцыя”. Адзінае, што можа быць рэальнае для гэтага пустазелля кааліцыяў хіба што Еўропа скіне якую сотку-другую баксаў з барскага пляча на гарбату і патрыманы “сітраен”.
Я заўсёды стаяў на пазіцыі самастойнасці Беларусі і пытанням памежнасці надаю звычайна другасны характар. I тое, што, скажам, у беларускай культурнай страце ёсць рысы еўрапейскай (польскай) ці расійскай культур, ніяк не павінна зацяняць галоўнае: найперш беларуская культура, а ўжо потым усякая іншая: еўрапейская, балцкая, уграфінская і яшчэ якая. Толькі такім спосабам можна сфармуляваць нашу нацыянальную ідэю.
Аднак, калі глядзець на гэтыя пытанні шырэй, глабальна з пазіцыяў сучаснага падзелу свету на некалькі вядучых цывілізацыяў, то справа робіцца болып сур’ёзнай. Калі сусветнымі палітычнымі працэсамі кіруе фактар Хантынгтонаўскага “сутыкнення цывілізацыяў”, то трэба ўрэшце выбіраць сваё месца пад сонцам паводле прынцыпу “Хто не з намі, той супраць нас.”
С. Ю. Хантынгтон увёў для памежных краін тэрмін “рассечаныя”. I сапраўды, на сучаснай схеме сусветных цывілізацыяў Беларусь ляжыць паміж дзвюх
цывілізацыяў: заходняй (Еўропа) і праваслаўнай (Расія). Дзе месца Беларусі ў гэтым падзеле? I другое пытанне: ці сапраўды Беларусь “рассечаная” краіна?
Праблема гэтая даволі даўная. У існасці, яна стаяла ўжо ў часы Вялікага княства Літоўскага яшчэ да часу ўзнікнення нацыяў. Тады, як ведама, супярэчнасці паміж каталіцкім і праваслаўным насельніцтвам спрабавалі развязаць праз утварэнне уніі на Берасцейкім саборы 1596 г. Але, як наказала гісторыя, унія — гэта тупіковы шлях, і той эксперымент праз некалькі стагоддзяў вярнуў Беларусь у ранейшы стан падзелу на праваслаўных і католікаў. Цяпер мы маем суадносіны паміж праваслаўнымі і католікамі недзе тры ці чатыры да аднаго (60-80 % праваслаўных і прыблізна 15-20 % католікаў). Гэтыя лічбы трэба яшчэ павялічыць да 100% пэўнай колькасцю пратэстантаў (можа, каля 5 %-10 %) і атэістаў (5 %-10 %).
У дадзеныя лічбы вядучых канфесіяў (праваслаўнай і каталіцкай) мы ўлучылі людзей як уцаркоўленных, так і тых, што маюць мінімальныя прыкметы прыналежнасці да пэўнай канфесіі: рыхтуюцца і святкуюць галоўныя святы (Пасху), хаваюць сваіх нябожчыкаў і ўспамінаюць продкаў (прыкладам, на Радуніцу) паводле пэўнага абраду, шануюць таксама некаторыя іншыя традыцыйныя народныя звычаі. “Чыстых” атэістаў, выяўляецца, не так і шмат, недзе каля 5-10 %,