Игде зродилися иускормлены суть по Бозе
Анатоль Астапенка
Памер: 734с.
2010
рыёну: а хто скажа “неразумны”, падпадае геене вогненнай (Мф. 5,21-22). Тут гаворка ідзе аб вялікай адказнасці чалавека перад чалавецтвам, а таксама аб тым, што цяпер мы называем «прэзумпцыяй невіноўнасці». Гэта сцверджанне не толькі хрысціянства, многія народы свету дайшлі да гэтых ісцін. Але вось трохі далей, у гэтым жа пятым раздзеле Евангелля паводле Матфея, мы чытаем наступнае: Вы чулі, што сказана: «Вока за вока, і зуб за зуб». А я скажу вам не працівіцца злому. Калі хто цябе ўдарыць па правой шчацэ тваёй, падстаў яму і другую (Мф. 5, 3839). Вось яна платформа хрысціянскага ненасілля. Тут яшчэ не зразумела, чаму мы павінны не працівіцца злому, чаму мы павінны падстаўляць для біцця яшчэ адну шчаку. Так не прынята ў жывёльным свеце і не было прынята сярод людзей язычніцкай эпохі. Толькі праз два тысячагоддзі людзі пачнуць пераконвацца ў глыбіні і вялікай праўдзе сказанага. Вы чулі, што сказана: «Любі блізкага твайго і ненавідзь ворага твайго». А я кажу вам: любеце ворагаў вашых, дабраслаўляйце кляцьбітоў вашых, рабіце дабро ненавісьнікам вашым і малецеся за крыўдзіцеляў вашых і ганіцелеў вашых»... «Во калі вы будзеце любіць тых, што любяцъ вас, якая вам узнагарода? Ці ж не тое самае робяцъ і мытнікі? I калі вы вітаеце братоў вашых толькі, што асаблівага вы робіце? Ці ж не тое самае робяцъ і мытнікі?... Дык восъ, будзъце дасканалыя, як дасканалы Айцец ваш Нябесны. (Мф. 5, 44-48).
У гэтай частцы Нагорнай пропаведзі Іісус Хрыстос упершыню за ўсю гісторыю чалавецтва заклікае да цалкам новага спосабу вырашэння спрэчных пытанняў не праз вайну, не праз гвалт, не праз фізічнае дзеянне, накіраванае супраць непрыемнага чалавека, трупы людзей, супраць цэлай краіны. Спрэчку прапануецца вырашыць праз любасць. Усе мы тварэнні Божыя, усіх нас Ён аднолькава любіць, і Яму вырашаць наш лёс. Разумение гэтага і ёсць тая дасканаласць, пра якую сказана ў Евангеллі паводле Матфея.
Галоўныя пастулаты філасофіі ненасілля: любоў як палітычны прынцып, непраціўленне злу насіллем, любасць да сваіх ворагаў.
1) Любоў як палітычны прынцып
Толькі праз 2000 гадоў пасля Нагорнай пропаведзі Хрыста адкрыта заявіў пра любоў як палітычны прынцып Махандус (Махатма) Гандзі. Ён падышоў да закона любові такім чынам: Я высвятліў, што жыццё існуе сярод разбурэння, і таму павінен існаваць закон больш высокі, чым закон разбурэння. Толькі пры такім законе грамадства будзе пабудавана правільна і разумна, і жыццё будзе каштаваць таго, каб пражыць яго. I калі гэта закон жыцця, то мы павінны выкарыстоўваць яго ў штодзённым жыцці. Дзе б ні ўзнікала спрэчка, дзе б вам ні супрацьстаяў апанент, заваёўвайце яго любасцю. Стыхійна я выпрацаваў гэта ў сваім жыцці. Але гэта не азначае, што ўсе мае проблемы вырашаны. Галоўнае, што я адкрыў: закон любові дзейнічае так, як ніколі не дзейнічаў закон разбурэння.
Махатма Гандзі быў першым чалавекам, які здолеў выкарыстаць адкрыты ім закон любові (хутчэй пераадкрыты следам за хрысціянствам) на практыцы. Гандзі быў кіраўніком нацыянальна-вызвольнай барацьбы індыйскага народа супрацьанглійскіх каланізатараў. Ягоны спосаб адстойвання сваіх правоў атрымаў назву Сацьяграха “упартасць у ісціне”. Сэнс Сацьяграхі грамадзянскае непадпарадакаванне і ненасільнае несупрацоўніцтва. Пачынаючы з 1915 г. Гандзі становіцца лідэрам індыйскага народа ў нацыянальна-вызвольнай барацьбе, становіцца нацыянальным героем, і ўсё гэта праз ажыццяўленне прынцыпаў Сацьяграхі. У ягоны перыяд дзейнасці з’явіліся такія спосабы барацьбы, як “хартал” (прыпыненне працы), “бандх” (закрыццё прадпрыемстваў) “гхерао” (акружэнне шчыльным чалавечым кальцом чыноўнікаў, каб яны не здолелі патрапіць да месца працы), байкот англійскіх тавараў і г.д. Ён увёў у практыку кангрэсістаў вытворчасць “кхадзі” даматканага па-
латна, якое на ручных ткацкіх станках пралі амаль усе сябры ІНК (Індыйскага нацыянальнага кангрэсу), каб не карыстацца англійскімі таварамі.
У выніку Індыя дасягнула незалежнасці. Махатма Гандзі разумеў, што немагчыма зрабіць зразумелымі ідэі ненасілля для кожнага індуса, але можна паставіць народ перад фактам здзяйснення ідэй ненасілля. Ён гаварыў: “Я не сцвярджаю, зыходзячы з гэтага, што ненасіллем абавязкова прасякнуліся усе триста мільёнаў чалавек, але я сцвярджаю, што яно пранікла глыбей, чым любая іншая ідэя і пры гэтым за неверагодна кароткія тэрміны. Мы не былі ўсе аднолькавымі прыхільнікамі ненасілля; і для пераважнай болыаасці ненасілле было пытаннем палітыкі. Але тым не менш я хачу, каб вы зразумелі, што краіна зрабіла феноменальны крок наперад пад абаронай ідэі ненасілля”.
2) Непраціўленне злу насіллем
Вялікі рускі мысляр і пісьменнік Леў Талстой надаваў надзвычай вялікае значэнне гэтаму хрысціянскаму прынцыпу. Ён узвёў гэты прынцып ў прынцып эвалюцыі грамадства. Евангельская запаведзь “не працівіцца злому” стала па Талстому законам грамадскага жыцця. Л. Н. Талстой стварыў сваё рэлігійна-філасофскае вучэнне, у якім галоўнае месца займаюць ідэі любові і непраціўленню злу насіллем. Філасофія непраціўлення Льва Талстога ў цэлым вызначаецца як «філасофія духоўнага быцця», ажыццяўлення духоўных ісцін у жыцці. Галоўнае месца сярод духоўных ісцін у вучэнні Талстога заняла катэгорыя любові. Канцэпцыя любові гэта духоўная вось усяго вучэння Л. Н. Талстога. У сваім трактаце “У чым мая вера” ён гаворыць: “Закон чалавечага жыцця ёсць закон любві, які дае найвышэйшае дабро як асобнаму чалавеку, так і ўсяму чалавецтву”. 3 аднаго боку, любасць гэта таінства, дар, найвышэйшае дабро жыцця, што дае чалавеку ўсеабдымную радасць, з другога боку гэта “універсальнаантрапалагічны закон духоўнага жыцця”.
Аднак, ідучы ў сваім вучэнні ад хрысціянства, Леў Талстой адкінуў самае галоўнае ў хрысціянстве, тое, без чаго не мае сэнсу вучэнне аб любові вучэнне аб уратавальнай ахвяры Хрыста, вучэнне аб Ісціне, якая ёсць чалавекабог Ісус Христос. Без гэтага ўсякае вучэнне аб Любві становіцца няпоўным, пазбаўленым свайго горняга містычнага сэнсу. Таму, відаць, і не стаў рух паслядоўнікаў Талстога талстоўцаў па-сапраўднаму ўладарыць масамі, таму і засталася філасофія Талстога ўсяго толькі яго філасофіяй.
Тым не менш многія думкі вялікага пісьменніка слушныя і ўяўляюць аснову філасофіі непраціўлення злу насіллем.
Такім чынам, хрысціянскі прынцып «непраціўлення злу насіллем», уяўляе з сябе аснову філасофіі ненасілля.
Аднак аднаго «непраціўлення» мала. Філасофія ненасілля прапануе нешта болыпае. Яна сцвярджае актыўную пазіцыю і дзеянні, якія грунтуюцца на вяршынстве духоўна-маральнай улады над уладай палітычнай. Ненасілле абапіраецца на дзеянні болыпай матывацыі паводзін, чым страх, боязь перад фізічным пакараннем ці эканамічнымі санкцыямі. Ненасілле абапіраецца на сілу духа, гераізм асобы. Ненасілле звяртаецца да сумлення чалавека і яго розуму.
3) Любасць да сваіх ворагаў
Гэты цэнтральны Евангельскі пастулат, які дадзены нам праз Хрыста, найбольш цяжка ўкладваецца ў нашую сведамасць. Ён супярэчыць як нашай логіцы, так і маралі, на якой узрос увесь свет. Сапраўды, як можна любіць таго, хто здзекуецца з цябе, прыносіць табе боль, гора? Ці не ёсць у гэтым сцверджанні проста пакора, падаўленне волі, падпарадкаванне раба свайму гаспадару? I можа, мае рацию Фридрих Ніцшэ, які сцвярджаў, што прызыў Ісуса любіць ворагаў сваіх, гэта не што іншае, як прыкмета слабасці чалавека, баязлівасці, прыніжанасці. Не і яшчэ раз не! Наадварот, любасць да ўсіх, уключаючы ворагаў гэта абсалютная ўмова нашага існаван-
ня, гэта шлях да развязання любых наяўных у свеце праблем, гэта ідэалістычны прынцып чалавецтва, да якога патрэбна заўсёды імкнуцца.
Марцін Лютэр Кінг у артыкуле «Любіце ворагаў вашых» вылучыў тры галоўныя моманты, што ўключае ў сябе тэты прынцып.
а) Перш за ўсё тэты прынцып азначае здольнасць чалавека да даравання. У нашым сэрцы не знойдзецца і кроплі любові да ворагаў, калі мы не навучымся дараваць зноў і зноў тым, хто прыносіць нам пакуты і няшчасці. «Не сем разоў, а семдзесят разоў па сем», адказаў Ісус Пятру на ягонае пытанне аб тым, колькі разоў можна дараваць свайму крыўдзіцелю. У гэтым і ёсць бясконцая дабрата і любасць Бога да чалавека.
Істотным з’яўляецца разумение таго, што дараваць павінен заўсёды той, хто пацярпеў, той хто пакутуе, пераносіць боль і няшчасці, той, хто прыніжаны і абражаны.
Усёдараванне гэта не замена зла дабром і забыццё ўсяго дрэннага, што было зроблена. Проста мы верым у тое, што зробленае зло не ёсць перашкода для нас, каб устанавіць новыя, добрыя адносіны.
Усёдараванне гэта каталізатар, што стварае атмасферу, неабходную для здзяйснення новых крокаў, пачатку новага жыцця. Словы “Я дарую Вам, але ніколі не забудуся, што Вы зрабілі”, не ў стане растлумачыць сапраўдную прыроду ўсёдаравання. Так, чалавек не можа нешта выкінуць з галавы, бо тое, што здарылася, не сціраецца цалкам з памяці. Але, калі мы даруем, мы забываемся ў тым сэнсе, што зло ўжо больш не з’яўляецца псіхалагічным прыпынам на шляху ўсталяваня новых ўзаемаадносін. Альбо мы ніколі не зможам сказаць: “Я дарую Вам, але цяпер не жадаю вас ведаць”. Дараванне азначае прымірэнне. Без гэтага ні адзін чалавек не ў стане палюбіць ворагаў.
б) Па-другое, мы павінны зразумець, што зло, якое творыцца бліжнім нашым ворагам, прычына нашых
пакут, ніколі не адлюстроўвае ўсёй сутнасці гэтага чалавека. Элементы дабра можна знайсці ў характарах найзлейшых нашых ворагаў. Іншая справа, што князь міра гэтага сатана пільна сочыць за намі і вельмі часта атрымліваецца, што мы нечакана робім зусім адваротнае нашым жаданням і перакананням. Пра гэта казаў яшчэ апостал Павел: “Добрага, якога хачу, не раблю, а злое, якога не хачу, раблю".
Гэта азначае, што нават у горшых з нас ёсць часцінка дабра, і ў найлепшых з нас ёсць часцінка зла. Калі мы зразумеем гэта, адчуем, тады мы станем менш схільнымі ненавідзець нашых ворагаў. Калі мы будзем глядзець углыбіню праблемы, шукаць прычыну зробленага ў прыступе зла, тады мы будзем знаходзіць у нашым бліжнім — нашым ворагу часцінкі дабра і разумець, што заганнасць і скіраванаць яго дзеянняў на зло не дае нам поўнай карціны аб гэтым чалавеку. Мы пачынаем бачыць яго ў новым святле. Мы пачынаем разумець, што яго нянавісць з’яўляецца вынікам страху, гардыні, няведання і адсутнасці ўзаемаразумення. Але, нягледзячы на ўсё гэтае, мы ведаем, што душа кожнага чалавека нясе ў глыбіні пячатку Божую. I мы пачынаем любіць нашых ворагаў, разумець, што яны яшчэ не сапсаваныя цалкам і ўсёзбаўленчая любасць Госпада нашага можа крануцца і іх.