• Газеты, часопісы і г.д.
  • Игде зродилися иускормлены суть по Бозе  Анатоль Астапенка

    Игде зродилися иускормлены суть по Бозе

    Анатоль Астапенка

    Памер: 734с.
    2010
    161.64 МБ
    Беларусь краіна, якая мае багатую на падзеі і працяглую ў часе тысячагадовую гісторыю. Адлік яе ідзе ад набыцця незалежнасці ў XI ст. Полацкім і Тураўскім княствамі, якія і ўтварылі аснову будучае вялізнай дзяржавы ВКЛ. Пачатак жа гісторыі магутнай суседкі Расіі — можна аднесці толькі да часоў Маскоўскага царства, а гэта XIII-XIV стст.
    Беларусь! першымі з усходніх славян навучыліся друкаваць кнігі кірыліцай і доўгі час задавал! вы­сок! культурны і навуковы ровень на вялікай прасторы Еўропы.
    Беларусь! ў XVII ст. адбудавалі Маскву, а ў XIXXX стст. засялілі і акультурылі Пецярбург.
    Беларусь! за кароткі тэрмін каля 100 гадоў стварыл! багатую нацыянальную літаратуру на сучаснай беларускай мове і значка ўзбагацілі рускую
    літаратуру (Ф. Дастаеўскі), польскую (А. Міцкевіч), іншыя культуры.
    Беларусь! былі каралямі Польшчы ў мінулым (прыкладам, Ягайла) і кіравалі той жа Полыпчай у XX ст. (Пілсудскі). Беларус I. Дамейка быў нацыянальным героем Чылі, а Т. Касцюшка ЗША.
    Геаграфія Беларусі за гэтыя 1000 гадоў мянялася значна, яе межы дасягалі Балтыйскага і Чорнага мораў у XV-XVI стст., і на цяперашні час яна выглядае як сярэдняя еўрапейская дзяржава з геаграфічным цэнтрам Еўропы. Бытнасць Беларусі адчувальная і цяпер у гаворках Смаленшчыны (Расійскай Федэрацыі), у аўры і культуры Віленскага краю і Вільні, у беларускіх вёсках Беласточчыны.
    Беларусь! выдатныя музыкі і кампазітары, далі свету такіх людзей, як Глінка, Стравінскі, Куліковіч, Равенскі, а таксама “Песняроў”. Яны выдатныя матэматыкі, бо творца неэўклідавай геаметрыі Лабачэўскі быў беларусам.
    Пералік нашых нацыянальных герояў, творцаў і дзеячоў можа доўжыцца бясконца.
    I перадусім яны носьбіты беларускай нацыянальнай ідэі і беларускага нацыяналізму. Кожны з іх зрабіў свой унёсак у гэтыя каштоўнасці, і цяпер мы можам з гонарам казаць: беларуская нацыянальная ідэя ёсць! I неістотна, якой дарогай пойдзе далей Беларусь дарогай сумнеўнай дэмакратыі ці, наадварот, жорсткага аўтарытарызму. А хутчэй за ўсё яна сапраўды стане цэнтрам хрысціянскага сумоўя, бо Бог жыве на Беларусі і ў Беларусі...
    Ну, добра. Беларусь мае тысячагадовую гісторыю і, болып за тое, тысячагадовую дзяржаўнасць. Мы маем мноства выдатных дзеячоў культуры, навукі, мастацтва. Мы маем сваю старажытную, арыгінальную беларускую мову. Грунт для пабудовы нацыяналізму, такім парадкам, ёсць. I ў кнізе я паспрабаваў зрабіць такія-сякія замалёўкі што да беларускай нацыянальнай ідэі беларускага нацыяналізму.
    Аднак я прадбачу няўхільныя ўпікі ад пэўных
    людзей пасля знаёмства з маёй кнігай. Нават не ўпікі, а нязгоду, калі не адкрытую варожасць. Я прадбачу, прыкладам, непрыняцце тых раздзелаў, дзе крытыкуецца унія і міф аб уніяцкай веры як нацыянальнай рэлігіі. Час, ведама, нас рассудзіць, але нам усім трэба стаць у нейкую нейтральную пазіцыю і паспрабаваць знайсці пэўную “залатую” сярэдзіну. I тады стане зразумела, чаго віцябчане забілі Язафата Кунцэвіча і што ў той сітуацыі яны болып праўдзілі, чым уніяцкі біскуп. Але разам з тым я бачу і тое, што менавіта Уніяцкая Царква на канец XVIII ст. стала адзіным асяродкам, дзе яшчэ захоўваўся беларускі этнас, дзе яшчэ можна было пачуць народную гаворку сярод прыхаджанаў. Бо паланізацыя ўжо абняла на той час вярхі цалком, беларускую шляхту, эліту. Але я бачу і тое, што тая ж Уніяцкая Царква, з грун­ту, мала рознілася ад Праваслаўнай і ў тыя часы, і пазней, бо захавала ўсходні абрад, а гэта значыць вяла свае набажэнствы цалком па-праваслаўнаму. Болып за тое, як і цяпер у Беларускай Праваслаўнай Царкве, у тыя часы набажэнствы ў абедзвюх Цэрквах вяліся на царкоўнаславянскай мове. Таму процістаўляць гэтыя дзве канфесіі чысты нонсэнс і выгадна толькі пэўным палітычным дзеячам.
    Мэта гэтых людзей раздзяліць Беларусь, што, дарэчы, адлюстроўваецца і ў моднай сучаснай тэматыцы накшталт разважанняў на тэму рассечаных краін, куды яны адносяць і Беларусь. Наадварот, мала такіх маналітных краін, як Беларусь. I паводле нацыянальнай прыкметы мы вельмі аднародная краіна, бо большая частка нас беларусы. I паводле веравызнання мы хрысціяне і, найхутчэй, усё ж прыхільнікі “ўсходняга абраду”, праваслаўнага. Але і беларускія католікі, гэта зусім не польскія паны, і праваслаўныя жыхары суседніх вёсак, вельмі часта даводзяцца ім сваякамі. I канфесійная прыхільнасць для беларуса мае вельмі малое значэнне. Ён аддасць перавагу гаспадарцы таго ж суседа, яго адукацыі, практычнасці і розуму. Вось на якім рэлі-
    гійным грунце, як мне бачыцца, мусіць будавацца беларускі нацыяналізм. А калі канкрэтней — праваслаўе, але не маскоўскае, а сваё, беларускае, вытокі якога ў Кіеўскай Русі і еўрапейскіх хрысціянскіх традыцыях Візантыі і Грэцыі, Афона і Жыровіцаў.
    Аснову кожнага нацыяналізму складаюць нацыянальныя міфы, і сярод іх нацыянальныя героі. Я лічу сапраўднымі нацыянальнымі беларускімі геро­ям! літоўскіх князёў, пачынаючы ад Міндоўга і Гедыміна, польскіх каралёў (Ягайла) ды тых геніяў (як, прыкладам, Дастаеўскі), што сталі набыткам культур іншых народаў. А гэта ўносіць у скарбніцу пад назвай нацыянальная ідэя набытку на некалькі парадкаў болып, чым геройствы рэвалюцыянераў мінулай эпохі, якія афарбавалі свет у крывавы чырвоны колер камунізму.
    I яшчэ. Тэндэнцыя апошняга перыяду найноўшай гісторыі, што пачалася ў 90-я гг. XX ст. і працягваецца да нашага часу, характарызуецца небывалым уздымам беларускага нацыянальнага руху, пасіянарным скокам у працэсе фармавання беларускай нацыі. Але цікавая выйшла сітуацыя усё, піто звязваецца з беларускасцю, стала ўзурпавацца вылучна каталіцкай меншасцю Беларусі. Гэтаму нямала спрыяла і беларуская мова ў касцёлах, і адраджэнне уніяцтва і веравызнанне лідэраў беларускага руху, такіх, як Пазняк, Хадыка, Вячорка, Баршчэўскі, якія, калі не католікі, дык людзі непрыхільныя да праваслаўя. Гэтаму спрыяла і суцэльная “атэізацыя” насельніцтва, што за гады бальшавіцкае ўлады адышло ад Бога і хутчэй прымае астралогію і экстрасенсаў, чым духоўныя праўды, чым Хрыстову ратавальную ахвяру.
    Дайшло да таго, што беларуская нацыянальная ідэя стала ў вялікай ступені суадносіцца з гэтай каталіцкай меншасцю, а сціплыя выступы беларусаў сведамых, але праваслаўных паводле веравызнання, заўсёды звязваліся альбо з працай расійскіх спецслужбаў, альбо з здрадай на карысць Масквы. Вялізная колькасць беларусаў некаталіцкага веравызнан-
    ня, сельскіх жыхароў, настаўнікаў, лекараў, простых рабочых найбуйнейшых заводаў і адукаваных функцыянераў былой партыйнай праслойкі не прынялі ідэяў БНФ. I сама трагічнае яны засталіся ўбаку ад нацыянальнай ідэі, бо яна ў вялікай ступені ста­ла ўтаесамляцца з тым жа Фронтам. Нездарма карыстанне беларускай мовай стала прыкметай апазіцыйнасці. На такім тле яшчэ болыпым становіцца адасабленне ад нацыянальнай ідэі многіх ідэолагаў Праваслаўнай Царквы, якім нічога не замінала адкрыта прыняць прарасійскую пазіцыю. Яно б нічога, каб не адна акалічнасць гэтае поле прарасійскіх і антыбеларускіх гульцоў у Беларусі нашмат болыпае, чым поле каталіцкай меншасці, што прысвоіла сабе беларускую нацыянальную ідэю.
    Але ж гісторыя сведчыць, што праваслаўная беларуская дзяржава Вялікае княства Літоўскае праз стагоддзі было адметнай еўрапейскай дзяржавай і ніколі не скарылася ані на карысць Масквы, ані на карысць Польпічы ці іншай якой краіны. I мы, сучасныя беларусы, грамадзяне краіны Рэспубліка Беларусь чыстай спадкаемцы ВКЛ не маем ніякага права аддаваць каму сваю нацыянальную ідэю і веру. Hi каталіцкай меншасці, ні пратэстанцкай. I мова бацькоў у нас мусіць застацца той самай, што была сотні гадоў назад, мусіць быць адзінай дзяржаўнай мовай, і не папушчаць “другой дзяржаўнай мове” расійскай.
    Гэтая кніга, спадзяюся, дапаможа зразумець тым грамадзянам Беларусі, якія ўваходзяць у статыстыку 80 % праваслаўных ад усяго насельніцтва, што беларуская нацыянальная ідэя ёсць, і яна іх ідэя, а не толькі тых, хто вызнае крыху іншыя сімвалы веры.
    ДАДАТАКI
    Зварот № 1
    Апазіцыі БНФ у Вярхоўным Савеце Беларусь, грамадска-палітычных арганізацыяў, партыяў і рухаў да грамадзян Рэспублікі Беларусь, да усіх народаў ахвяраў камуністычнага тэрору Шаноўныя суайчыньнікі, браты й сёстры зь іншых краёў!
    Злачынствы, учыненыя камуністычным рэжымам Савецкай Імпэрыі ад путчу 1917 г. да путчу 1991 г. пераўзыходзяць злачынствы нацысцкай Германіі. Ад гэтага дэманічнага рэжыму пацярпелі ўсе народы сьвету. Толькі на тэрыторыі былога Савецкага Саюзу ад камуністычнага тэрору загінула болып як 60 млн. чалавек. Насельніцтва Беларусі зараз складае толькі палову таго, якое магло б быць пры натураль­ным шляху разьвіцьця. Улічваючы, што дзеі фашысцкай Германіі, аналагічныя балышавіцкім, ужо аб’йўлены злачынствамі супраць чалавечнасыці, а Нямецкая нацыянал-сацыялістычная рабочая партыя, СС, гестапа — злачыннымі арганізацыямі, — неабходна юрыдычна прызнаць злачынствы, арганізаваныя бальшавіцкай партыяй, злачынствамі супраць чалавечнасьці, якія ня маюць тэрміну даўнасьці. Камуністычную ідэалёгію (вучэньне аб клясавай нянавісьці й дыктатуры пралетарыяту) неабходна прыз­наць злачыннай ідэалёгіяй і асудзіць яе.
    Мы падтрымліваем ініцыятыву Нацыянальна-дэмакратычнай партыі Беларусі аб правядзеньні міжнароднай канфэрэнцыі па падрыхтоўцы Міжнароднага суду па фактах бальшавіцкіх злачынстваў супраць чалавечнасьці і заклікаем грамадзян Беларусі прыняць удзел у аргкамітэце па яе ажыцьцяўленьні. Адзначым, што ў многіх краінах сьвету такая праца ўжо вядзецца.
    Прапануем наступныя кірункі дзейнасьці.
    1.	Ідэалягічны
    Ідэалёгія, якая грунтуецца на кульце гвалту, павінна быць прызнаная злачыннай. Вось толькі не-
    калькі гвалтоўных акцый, якія зроблены і ўхвалены камуністычай ідэалёгіяй: балыпавіцкі пераварот 1917 года, незаконная экспрапрыяцыя, дыктатура пралетарыяту... Увесь шлях камунізму гэта шлях падаўленьня свабоды асобы, шлях ператварэньня чалавека ў паслухмянага бяспраўнага раба, манкурта. Злачынствы бальшавізму, які натхняўся камуністычнай ідэалёгіяй, прывялі да жудасных вынікаў як у Савецкім Саюзе, так і у акупаваных ім іншых дзяржавах сьвету. Бальшавікі, па сутнасьці, зьдзейсьнілі духоўны і фізічны генацыд над многімі народамі.