• Газеты, часопісы і г.д.
  • Игде зродилися иускормлены суть по Бозе  Анатоль Астапенка

    Игде зродилися иускормлены суть по Бозе

    Анатоль Астапенка

    Памер: 734с.
    2010
    161.64 МБ
    Відавочна, азначэнне праваслаўнай цывілізацыі, дадзенае Хантынгтонам, патрабуе сур’ёзнага дапрацоўвання. Пісалася славутая кніга на золку мадэрнай гісторыі постсавецкіх краін: на пачатку 1990-х гг. Тады палітычная сітуацыя выразна рознілася ад цяперашняй. Масква традыцыйна асацыявалася з цэнтрам камуністычнай сістэмы, а таксама з цэнтрам праваслаўя Трэцім Рымам, хоць і з перарванымі традыцыямі. Цяпер, аднак, акрамя Масквы, мы маем досыць вялікую дзяржаву незалежную праваслаўную Украіну з 50 млн. насельніцтва, якая не вельмі хоча прызнаваць “Трэцяга Рыма”; мы маем адметную праваслаўную краіну Грузію з 2000-гадовымі хрысціянскімі традыцыямі, мы маем, нарэшце, Сербію і шэраг іншых краін, якія геаграфічна, а дзе і палітычна ёсць удзельнікамі памянёнай вышэй “Заходняй цывілізацыі”. I гэтыя краіны становяць прыклад даволі чыстых праваслаўных краін, бо адрозніваюцца ад праваслаўна-мусульманскай Расіі сапраўднай рэлігійнай аднароднасцю.
    Ход думак Латышонка ў разгляданым артыкуле даволі празрысты, але здзіўляе не логікай, а наадварот алагічнасцю. Беручы за аснову Хантынгтонаўскае азначэнне Беларусі як рассечанай краіны, ён спрабуе яшчэ больш рассячы яе (і адначасова “пагадзіць”), уводзячы праз пратэстанцтва памянёную трыхатамію.
    На нашу думку, не на мапу Хантынгтона трэба арыентавацца, каб потым залічыць Беларусь да “рас­сечанай” краіны. Арыентавацца трэба на рэальнасць, на становішча беларускага грамадства, на нашы тра-
    дыцыі, на стан нашай краіны наагул. I толькі потым можна азірнуцца на існыя канцэпцыі падзелу сучаснага свету, на сферы пэўнага прыцягнення, рэлігійных прыярытэтаў, сацыяльных праектаў і, нарэшце, на прыналежнасць да пэўнай цывілізацыі. I вось тут, на гэтым шляху, мы няўхільна ўбачым марнасць спробаў рассячы Беларусь. Бо Заходняя і Усходняя Беларусь у нашай краіне толькі геаграфічныя найменні і не больш за тое.
    Менталітэт, традыцыі, мова, культура і іншыя атрыбуты ўласцівыя ўсякаму народу і ў канцавым выніку пэўнай цывілізацыі. У нашым выпадку Беларусі — яны на дзіва вельмі гамагенныя, шмат у чым блізкія і маналітныя. I факт бытнасці ў Заход няй Беларусі болып высокай колькасці католікаў, чым у Усходняй, амаль не ўплывае на розніцу ў іх спосабе жыцця ці на істотную розніцу ў менталітэтах заходнікаў і ўсходнікаў. Возьмем, прыкладам, селяніна заходняй і селяніна ўсходняй вёсак — абодва вельмі падобныя адзін да аднаго, вельмі блізкія моваю і традыцыямі, што і было падставай, каб яшчэ гадоў 100 таму акрэсліць гэтых людзей як “беларусы”. I смутак В. Шалкевіча “яна праваслаўная я каталік” для нас, беларусаў толькі лёгкая канстатацыя факта. Аніякай “рассечанасці” ў нас не назіраецца. Калі ўжо падымаць гэтую праблему, то трэба брацца за Украіну, дзе пагаварыць будзе пра што. Але гэта не наша задание.
    I ў звязку з данымі развагамі некалькі слоў пра беларускі менталітэт. У XXI ст. рэлігійны складнік менталітэту становіцца нязначным. Гэта вынік нашага атэістычнага мінулага. Менталітэт сучаснага беларуса дагэтуль хутчэй савецкі. Ён ужо страціў рысы ваяўнічага атэізму, але ўсе іншыя атрыбуты “гомо савецікуса” засталіся. Сярод іх нежаданне браць на сябе адказнасць, страх і ліслівасць перад начальствам, бессэнсоўнае п’янства і інфантылізм. Псіхалогія асноўнай масы беларусаў выявілася на дзіва ўстойлівай праз мінулыя амаль 20 гадоў дзяр-
    жаўнай незалежнасці. Адно што раней “рухавіком” жыццёвай філасофіі быў страх і “прагінанне” перад раённым начальствам, цяпер страх і яшчэ большае “прагінанне” перад вертыкаллю.
    Яшчэ адзін аспект беларускага менталітэту і “беларускай цывілізацыі”. Гэта тое, што датычыць гэтак званай “самасці”, а таксама крытэраў самаідэнтыфікацыі беларуса як грамадзяніна пэўнай нацыі. Відавочна, што галоўным вектарам, крыніцай фармавання сведамасці шараговага беларуса ёсць вектар Расійскі. Мы жывем у сферы расійскага арэалу, амаль так, як і ў савецкія часы, арыентуемся на расійскую тэлевізію, ведаем расійскіх палітыкаў, артыстаў, спевакоў лепш, чым сваіх беларускіх. Мы карыстаемся рускай мовай фактычна на ўсіх роўнях, мы вывучаем у школе не беларускую гісторыю, а рускую і ведаем рускіх маскоўскіх цароў лепей, чым выдатных князёў, дзяржаўных і грамадскіх дзеячоў беларускай дзяржавы Вялікага княства Літоўскага. Разважаць у такіх умовах пра пераарыентацыю вектара нашых інтарэсаў з Расіі на Еўразвяз гэта толькі пустая гаварня, фантастычны праект і не болып. Калі цяпер заплюшчыць вочы на дрымучую савецкасць беларусаў, то паводле памянёных і шмат якіх іншых прыкметаў, можна было б аднесці Бела­русь да праваслаўнай цывілізацыі — пры ўмове, што такая сфармавалася ў Расіі, і цэнтрам гэтай цывілізацыі ёсць Масква.
    У манаграфіі А. С. Панарына “Православная ци­вилизация в глобальном мире” вельмі грунтоўна даследаваны асаблівасці і глыбіні ўздзеяння праваслаўнай культуры на людства, што дае ў выніку мажлівасць разважаць аб існаванні адметнага тыпу цывілізацыі праваслаўнай. “Унікальнасць праваслаўнай цывілізацыі ў праваслаўным свеце складаецца ў тым, што яна мае ў сваім генезісе ад пачатку тоеснае Захаду, але здраджанае і ўціснутае ім грэцкае ядро. Гэтая акалічнасць і робіць праваслаўную цывілізацыю носьбітам іманентнай крытыкі заход-
    няга глабалънага праекту,”1 — вельмі слушна зазначае Панарын.
    Але тут узнікае сур’ёзная праблема ў рэчышчы дискурсу Хантынгтона наконт Расіі як носьбіта праваслаўнай цывілізацыі. А ці сапраўды Расіі да падняцця статус галоўнага, калі не адзінага, претэндэнта на статус творцы праваслаўнай цывілізацыі? Расія, якую мы маем цяпер, гэта прадукт Савецкага Саюза, дзе даўно знішчаны праваслаўныя традыцыі і дзе народ безнадзейна адарваны ад царкоўнага жыцця. Акрамя таго, яшчэ адна важная акалічнасць, Расія гэта не Беларусь там бытнасць мусульманскага інгрыдыенту, г. зн. мусульманскай цывілізацыі, у значнай ступені большая, чым у нас ці ў Украіне і ў многіх іншых праваслаўных краінах. Расія вось сапраўдная разарваная краіна.
    Калі ўжо падымаць пытанне аб сутыкненні цывілізацыяў, то трэба перш за ўсё ўлічваць рэальную пагрозу хрысціянскаму свету ад мусульманскіх краін. Агрэсіўны адказ мусульманскага фундаменталізму экспансіі заходніх каштоўнасцей і найперш лібералізму на Усход дый наагул па ўсім свеце гэта адказ не на экспансію хрысціянства, а на культ ліберальнай дэмакратыі, якую пэўныя ідэолагі, накшталт Фукуямы, узводзяць да вяршыні прагрэсу і канца чалавечай гісторыі.
    Таму менавіта на рэлігійным грунце трэба шукаць шлях развязання мусульманска-еўрапейскага канфлікту. Бездухоўнасць Захаду, слынная амерыканская ліберальная дэмакратыя ўсё болып не задавальняюць жыхароў краін самой Еўропы. Пашыраецца антыглабалісцкі рух, і Еўропа ўсё больш супрацьстаіць мадэрнізацыі “а ля Амерыка”. Для Беларусі, іншых праваслаўных краін гэтае пытанне (супрацьстаянне ліберальнай дэмакратыі) і ёсць мажлівы трэці адказ, пра які піша А. С. Панарын: “Трэці адказ
    1 Панарин А. С. Православная цивилизация в глобальном мире. М., 2002. С. 440.
    Усходу Праваслаўе (другі адказ мусульманства, АА.) можа стаць сама пераканаўчым. Праваслаўны альтэрнатыўны праект... зусім не ёсць адмаўленнем еўрапейскай рацыянальнасці”. На нашу дум­ку, для Беларусі тэты трэці адказ можна было б пашырыць да агульнахрысціянскага праекту, таго праекту, дзе супраць націску лібералізму будуць аб’яднаныя і каталіцкія, і праваслаўныя, і іншыя хрысціянскія Цэрквы.
    3 іншага боку, толькі ў адзінстве хрысціянскага свету будзе поспех і ў адказе на другі істотны чыннік сучаснай гісторыі мусульманскі фундаменталізм. На маю думку, сутыкненне цывілізацыяў, якое ўжо цяпер істотны чыннік сусветных палітычных працэсаў, рэальна існуе як вынік процістаяння хрысціянскага і мусульманскага светаглядаў і менталітэтаў. Гарачыя пункты сучаснасці ў тых рэгіёнах, дзе гэтая праблема не развязана — гэта Афганістан, Палестына, і, на жаль, унутры “рассечаных” краін, найперш Расіі з яе Чачнёй, і спадкаемцаў развалу Югаславіі Сербіі, Косава, іншых.
    Месца Беларусі ў канцэпцыі сучасных сусветных цывілізацыяў гэта не заходняя і не праваслаўная цывілізацыя, гэта звяз хрысціянскіх дзяржаў гэта хрысціянская цывілізацыя, пабудаваная на хрысціянскіх каштоўнасцях, аднолькавых для ўсіх канфесіяў, гэта фундаментальный хрысціянскія праўды, аказаныя нам Ісусам Хрыстом у Нагорнай казані. Урэшце няўхільны аналагічны шлях і для Расіі, пра што марылі яшчэ рускія праваслаўныя філосафы канца XIX ст.: Уладзімір Салаўёў і Вячаслаў Іванаў. I каталіцкі, праваслаўны і пратэстанцкі свет Еўропы ўжо ўсведамілі мусовасць міжканфесійнага дыялогу, пра што сведчаць шматлікія сустрэчы і форумы, прысвечаныя розным праблемам сучаснасці: змаганню з спідам, абортамі, алкагалізмам, іншымі заганнымі з’явамі. Папа Іаан Павел II у лісце 1988 г. з нагоды 1000-годдзя Хрышчэння Кіеўскай Русі вывеў форму­лу Другога Ватыканскага сабору: “У Еўропы хрысці-
    янская існасць; яе карані прасякнутыя хрысціянскім духам. Дзве формы вялікай традыцыі, заходняя і ўсходняя, дзве формы культуры дапаўняюць адна адну як два лёгкія адзінага арганізму”.
    15.	Хрысціянства і ненасілле
    У апошнім параграфе хрысціянскага раздзелу я толькі закрану вельмі важную тэму, звязаную з тэорыяй ненасілля, карані якой знаходзяцца ў хрысціянстве.
    Хрысціянская дактрына мае самае непасрэднае дачыненне да палітычнай канцэпцыі пад назвай ненасілле, якая ўсё болып і болып заваёўвае прызнанне.
    Тэорыя ненасілля за апошні час ператварылася ў магутны сродак палітычнай барацьбы. Узнікла паслядоўная тэорыя ненасільнай барацьбы, а рэалізацыя ідэй ненасілля на практыцы дала незвычайныя вынікі. Вялікі ўнёсак у развіццё метадаў і тэорыі ненасілля зрабіў даследнік палітычнай філософіі, гісторыі і сацыялогіі ненасілля Джын Шарп. На ягоных працах, а таксама Махандуса (Махатмы) Гандзі, Марціна Лютэра Кінга, Дамініка Барбе і іншых, на мой погляд, будзе грунтавацца будучая палітычная тэорыя.
    Ніжэй мы разгледзім асноўныя пастулаты гэтай дактрыны і магчымыя яе наступствы ў дачыненні да беларускай сітуацыі.
    Вытокі філасофіі ненасілля
    Вытокі філасофіі ненасілля трэба шукаць у хрысціянстве. Каля 2000 гадоў таму назад у сваёй знакамітай Нагорнай пропаведзі Ісус Хрыстос выказаў ісціны, якія да гэтага часу прыцягваюць увагу ўсяго чалавецтва, на якіх вучацца простаму, але разам з тым і складанаму вучэнню аб хрысціянскай любові людзі, мільёны людзей, цэлыя краіны. Вось Ісус гаворыць: Вы чулі, што сказана предкам: “не забівай, а хто б’е падпадае суду”. А я кажу вам, што кожны, хто гневаецца на брата свайго марна, падпадае суду: хто ж скажа брату свайму “пусты чалавек”, падпадае сінед-