• Газеты, часопісы і г.д.
  • Игде зродилися иускормлены суть по Бозе  Анатоль Астапенка

    Игде зродилися иускормлены суть по Бозе

    Анатоль Астапенка

    Памер: 734с.
    2010
    161.64 МБ
    пратэстантызму мелі значны ўплыў на развіццё капіталізму. Гэта было звязана з палітычным характарам рэфармацыі ў XVI ст., а таксама з тэндэнцыямі да арганізацыйных і дактрынальных падзелаў унутры самаго пратэстантызму, у выніку якога паўстала некалькі соцень незалежных пратэстанцкіх груповак, кожная з якіх мела асобную назву.
    Важным быў той факт, што пратэстанты адкінулі каталіцкі тэзіс аб бязгрэшнасці папы рымскага, бо яны прызнавалі толькі аўтарытэт Бібліі. Гэта дало магчымасць пазбавіцца ад мноства штучных правілаў, складаных абрадаў і тым самым наблізіць хрысціянства да простата народа. Спрашчэнне абрадаў і рацыяналізм хутка зрабілі пратэстанцтва самай масавай рэлігійнай канфесіяй у шэрагу краін свету. Гэта, у сваю чарту, дало штуршок да развіцця свецкага нацыянальнага руху. Э. Сміт адзначае падабенства паміж рэфармізмам і раннім нацыяналізмам1, які ўзнік у першы перыяд фармавання нацый (пасля 1789 г.). Пратэстанты «пайшлі ў народ», яны ўзнялі свецкую адукацыю на небывалы да эпохі капіталізму ровень. Утварыўся адукаваны сярэдні пласт гараджан. Нацыянальныя эліты пашырыліся да сярэдняга і нават ніжэйшага класу. Свецкая адукацыя ў сваю чарту забяспечыла нацыі здольнасць да самаўдасканалення і рухомасці.
    Пратэстанты першымі за ўсіх хрысціян увялі служэнне на родных мовах і распрацавалі сістэму нацыянальнай адукацыі. Не дзіва, што за кароткі час розныя адгалінаванні пратэстанцтва распаўсюдзіліся па ўсёй Зямлі, а ў некаторых краінах (Швецыя, Эстонія, Данія, ЗША і г. д.) сталі даміноўнымі веравызнаннямі. Дзякуючы пратэстантам і апостальскія Цэрквы каталіцкая і праваслаўная распачалі сваю сістэму нацыянальнай адукацыі. У католікаў у свой час набыў вялікую ведамасць ордэн езуітаў, які ства-
    1 Сміт Энтані. Нацыяналізм у XX стагоддзі. Мн., 1995. С. 45.
    рыў сур’ёзную канкурэнцыю пратэстантам сваёй разгорнутай сістэмай адукацыі і асветы.
    Як бачым, усе хрысціянскія канфесіі каталіцызм, праваслаўе і пратэстанцтва прыхільна ставяцца да нацыянальнай ідэі, нацыі і нацыяналізму. Больш за тое, іх сувязь непадзельная, і будучыня чалавецтва ва ўсё большай інтэграцыі ідэалогіі хрысціянства з нацыянальнай ідэяй, ідэяй нацыі і нацыяналізму.
    10.	Хрысціянскі нацыяналізм. Праваслаўны нацыяналізм
    Хрысціянскі нацыяналізм ёсць захапленнем сузірання свайго народа ў плане Божым, у дарах Яго Боскай Ласкі, у шляхах Яго Царства.
    Гэта ёсцъ удзячнасць Богу за гэтыя дары, але гэта і жалоба аб сваім народзе, калі народ не на вышыні гэтых дароў, так азначае Іван Ільін існасць хрысціянскага нацыяналізму (“Основы христианской культуры”. СПб., 2004, с. 59.) Ён вылучае (курсівам у тэксце) тры галоўныя складнікі хрысціянскага нацыяалізму: захапленне, удзячнасць і жалоба ў дачынні да свайго народа.
    У гэтых трох словах выказана існасць асобнай формы нацыяналізму хрысціянскага, якая не сустракаецца ў іншых нацыяналізмах. Захапленне (“во­сторг” руск.) гэта такое шчырае адчуванне любасці да свайго народа, якое не патрабуе падзякі ці нейкага зваротнага дабра. Яно ўласціва толькі хрысціянству. Гэта агапэ-любасць, найвышэйшая фор­ма любасці “незямная”.
    Удзячнасць свайму народу выходзіць толькі з таго, што ты належыш да гэтага народа, што Госпад даў табе змогу служыць гэтаму народу.
    I, нарэшце, жалоба за няўдачы і беды свайго на­рода. Я не маю права пакінуць гэты народ у цяжкую яго хвіліну, я буду з ім заўжды, што б ні здарылася вось пазіцыя сапраўднага хрысціяніна і пат-
    рыёта. Але хрысціянская жалоба не ёсць пасіўным плачам, яна вымагае актыўнай пазіцыі, поўнага гуртавання сіл, калі трэба самаахвярнасці.
    Хрысціянскі нацыяналізм гэта найвышэйшая форма нацыяналізму, гэта хутчэй містычны шлях да Бога і сваёй нацыі ў іх адзінстве ды гармоніі.
    На практыцы хрысціянскі нацыяналізм, як і само хрысціянства, падзяляецца паводле канфесійнай прыкметы. У Расіі дастаткова ведамы, прыкладам, праваслаўны нацыяналізм.
    Шэраг расійскіх філосафаў (Бярдзяеў, Кляпенін, Ільін, Салаўёў, Лявонцьеў, інш.) прысвяцілі шмат якія свае творы разгляду праблемы нацыяналізму як пэўнай ступені хрысціянскай любасці. Усе ўспомненыя аўтары былі паводле веравазнання праваслаўнымі, і ў вялікай ступені пад хрысціянствам яны разумел! праваслаўны тып веры. Нідзе ў каталіцкім ці пратэстанцкім асяроддзі не сустракаецца (прынамсі, аўтар не сустракаў) такога грунтоўнага аналізу нацыяналізму ў кантэксце хрысціянства, як у праваслаўных рэлігійных філосафаў канца XIX першай паловы XX стст.
    Узніклі і тэрміны: праваслаўны нацыяналізм і нават — праваслаўная цывілізацыя. I ўвесь спектр праблем, звязаных з гэтымі паняткамі, узнік у асяроддзі рускага праваслаўя, рускай Праваслаўнай Царквы і расійскага грамадства яшчэ ў канцы XIX ст. і набывалі напаўненне праз усё XX ст. Палітычна актыўныя праваслаўныя ў Расіі гэта, зазвычай, рускія нацыяналісты.
    Найболып выразна ідэю праваслаўнага нацыяналізму яшчэ ў канцы XIX ст. сфармуляваў Д. А. Хамякоў у сваёй знакамітай кнізе “Православие, само­державие, народность”. Напісаны грунтоўныя працы такімі мыслярамі, як М. Я. Данілеўскі, П. Б. Струве, рускімі манархістамі Л. А. Ціхаміравым, I. Л. Саланевічам і сучасным беларускім манархістам Валерыем Ерчаком.
    За савецкім часам усе гэтыя працы былі пад заба-
    ронай на шмат гадоў, а праваслаўны нацыяналізм пайшоў у падполле.
    На пачатку 90-х гг. XX ст. праваслаўны нацыяналізм расквітнеў з новай сілай. Спачатку была скан­дальная “Памяць” Дзмітрыя Васільева, “Чорная сот­ня” А. Штыльмарка, потым знакамітае “Рускае нацыянальнае адзінства (РНЕ)” А. Баркашова, “Саюз праваслаўных грамадзян (СПГ)” і брацтва “Раданеж” з газетай і радыёстанцыяй.
    Для большасці нацыяналістычных арганізацыяў Расіі ў 90-х гг. XX ст. праваслаўе было хутчэй прыкметай нацыянальнай ідэнтычнасці, а не самастойнай хрысціянскай каштоўнасцю. Нават камуністы на чале з Г. Зюганавым дапусцілі праваслаўе ў сваю сведамасць і ўпершыню за шматгадовае панаванне КПСС пачалі станоўча ставіцца да праваслаўных вернікаў.
    Якія ж рысы характэрныя для сучаснага расійскага праваслаўнага нацыяналізму?
    Першае. Расійскі праваслаўны нацыяналізм грунтуецца на ідэі аднаўлення праваслаўнай манарахіі, хоць канкрэтнага шляху ніхто з тэарэтыкаў не прапаноўвае.
    Другое. Праваслаўны нацыяналізм выступав за пашырэнне тэрыторыі Расіі. Гэтую ідэю падтрымліваюць многія, а ў нашумелым артыкуле А. Салжаніцына “Как нам обустроить Россию?” прапанаваны нават план расійскай экспансіі.
    Вось характэрнае выказванне А. Салжаніцына: “Беларусь, безумоўна, павінна быць далучана, а Украіна хутчэй за ўсё, уся ці большай часткай, таму што беларусы і ўкраінцы часцей за ўсё разглядаюцца як частка адзінага рускага народа (ёсць цікавы варыянт, узніклы ў асяроддзі СНД, праводзіць мяжу не па этнічнай, а па канфесійнай большасці)”.
    Ідэалогія праваслаўнага нацыяналізму ў Расіі ідзе вельмі далёка. Ягоныя прыхільнікі здольныя нават перакрэсліць сучасную тэорыі паходжання этнасаў і нацыяў, не гаворачы аб традыцыйным нацыяналізме Захаду. Вось, прыкладам, далёка не адзіны пагляд на
    рускую нацыю: Заўсёды лічылася, ійто рускі чалавек гэта праваслаўны чалавек. Яго нацыянальнасць, паходжанне адыходзілі на другі план. Ён мог быць немцам, татарынам, ханты але ён належаў да рускага народа, бо быў праваслаўным... (Намеснік Валаамскага манастыра архімандрыд Панкрацій (Жэрдзеў)”.
    Як бачым з гэтай цытаты, для артадаксальнага рускага праваслаўя рэлігійны бок, прыналежнасць да праваслаўнай веры, выходзяць на самы пярэдні план, зусім пакідаючы па-за ўвагай прыкметы нацыі, нават да поўнага іх паглынання ці ігнаравання (фактычна, да сцверджання кшталту: праваслаўны не­мец ёсць рускім!).
    Рускія праваслаўныя нацыяналісты, фармулюючы парадыгму тоеснасці “праваслаўны = рускі”, не звяртаюць увагі на іншыя праваслаўныя народы, паводзяць сябе так, быццам бы тых і няма. Няма ні сербаў, ні ўкраінцаў, ні праваслаўных грузін... Тым болып беларусаў. Аднак такое замоўчванне не здымае праблемы. Бо ёсць і сербскі нацыяналізм, і ўкраінскі нацыяналізм.
    Праваслаўны даследнік нацыяналізму А. Вярхоўскі вылучае дзве плыні гэтага руху: памяркоўную і радыкальную: “памяркоўная болыпасць актывістаў праваслаўна-нацыяналістычнага руху ўсё болып зацяняе сваю рэлігійна-палітычную праграму-максімум, імкнецца разам з Патрыархіяй браць удзел у “вялікай палітыцы”. У той жа час радыкальная меншасць усё больш паслядоўна і разгорнута з’яўляе і палітычную, і рэлігійную альтэрнатыву мэйнстрыму, улучаючы нават Патрыярхію”.
    Удзел у “вялікай палітыцы” праваслаўных нацыяналістаў у апошні час набывае выразныя рысы змагання з лібералізмам заходняга стандарту і, болып за тое, яны ўсутыч зблізіліся з антыглабалісцкімі рухамі. Праваслаўны антыглабалізм упершыню нарадзіўся ў Расіі як рух супраць таварных штрыхкодаў і літаральна за два гады абняў усю Праваслаўную Царкву.
    11.	Хрысціянскі нацыяналізм у Беларусі
    Вышэй мы гаварылі пра хрысціянскі нацыяналізм як пра найвышэйшую, містычную форму нацыяналізму. Беларусам у пэўнай ступені ўласцівая такая якасць як пакора асноўная хрысціянская рыса. Беларусам па-за мяжой сведамасці ўласціва любасць да блізкага, у яго няма ворагаў, ён аднолькава любіць усіх. Яшчэ нядаўна а дзе засталося і цяпер у беларускіх вёснах было прынята вітацца з усімі мінакамі, незалежна ад ступені знаёмства і нават з зусім незнаёмымі людзьмі.
    Беларус не любіць вайны, яму неўласціва слова “забіваць”. “Не забі” такая запаведзь блізкая нашаму народу і шануецца ў вяках. Гэтая і іншыя хрысціянскія запаведзі адлюстраваныя ў нашым слаўным помніку заканадаўства, нашага права, нашай гісторыі і культуры “Статуце Вялікага княства Літоўскага”. Хрысціянскія каштоўнасці заўжды стаялі ў аснове ўсякіх дзяржаўных, палітычных, гаспадарчых і іншых праблем. Нават калі слова “хрысціянскі” стала забароненым у часы сталінізму і пазней у час “хрушчоўскай адлігі”, мы захоўвалі хрысціянскае стаўленне да сваіх блізкіх, да ўсяго народа.
    Можа, беларусы нават “занадта” хрысціянскі на­род, бо іншы раз мы вельмі ж лёгка “падстаўляем сваю другую шчаку”, аддаём сваю вопратку, ці ежу. Во як растлумачыць тое, што мы аддалі сваю гісторыю літоўцам, часткі сваёй тэрыторыі тым жа літоўцам, а таксама рускім, латышам і палякам? Зусім нядаўна мы адмовіліся ад свайго галоўнага гістарычнага сімвала герба “Пагоня”.