• Газеты, часопісы і г.д.
  • Игде зродилися иускормлены суть по Бозе  Анатоль Астапенка

    Игде зродилися иускормлены суть по Бозе

    Анатоль Астапенка

    Памер: 734с.
    2010
    161.64 МБ
    Цяпер настаў час заглянуць трохі ўглыб нашага дыскурсу. Ці існуе падзел хрысціянскага нацыяналізму паводле канфесійных прыкметаў? Пэўна ж існуе.
    Добра ведамыя наратывы каталіцкага нацыяналізму ў прасторы як тэарэтычнай, так і ў практычным жыцці. Жыццё пры Касцёле ў Беларусі ў многіх ас­пектах вызначаецца беларускім характарам. Гучыць
    беларуская мова падчас імшы. Шырока святкуюцца народныя святы. Прыкладам, у вёсцы Мосар кожны год адзначаецца ў ноч з 23 на 24 чэрвеня свята Святога Яна Хрышчэнніка. Яно арганічна спалучаецца з паганскім святам Купаллем, але, дзякуючы разумнаму кіраўніцтву касцёла, ад гэтага языцкага свята амаль не засталося ўласна языцкага. I ў Мосары ў гэтую ноч уладарыць цвярозасць і цнота.
    Заканамерна ўзнікае пытанне аб дачыненні праваслаўнага нацыяналізму, сфармуляванага рускімі філосафамі і палітыкамі, да іншых праваслаўных народаў і найперш да Беларусі.
    Ведама, што ад 60 % да 80 % вернікаў у Беларусі адносяць сябе да праваслаўя. Але от наколькі шчыльна гэтыя людзі ўтаясамляюць сябе з беларускай нацыяй, альбо беларускім этнасам? Гэтыя пытанні вельмі складаныя і заблытаныя з шэрагу прычынаў, сярод якіх асноўная палітычная.
    Прыналежнасць афіцыйнай Беларускай праваслаўнай Царквы (БПЦ) да Маскоўскага патрыярхату няўхільна накладвае пэўныя абмежаванні на нацыянальнае жыццё ў лоне Царквы. Спрыяе гэтаму таксама і вельмі слабая нацыянальная сведамасць вернікаў, наагул, беларускіх грамадзян. Рэлігійнае жыццё амаль цалком ідзе ў сферы расійскага ўплыву, расійскай культуры, расійскіх праваслаўных мерапрыемстваў, святаў, урачыстасцяў.
    4 лістапада руская Праваслаўная Царква святкуе дзень Казанскай іконы Божай Маці. Святкуе гэтае свята ўся Расія, там гэты дзень дзяржаўнае свята і, на думку ініцыятараў, павінен замяніць дзень 7-га лістапада, ведамы ў Расіі як “Дзень згоды і прымірэння”. Святкуецца гэты дзень і ў нас, як сярэдняе царкоўнае свята, па ўсёй тэрыторыі Беларусі, асабліва там, дзе ёсць храмы, асвечаныя на чэсць абраза Ка­занскай Божай Маці. У гэты дзень у праваслаўных храмах Беларусі, у казаннях можна пачуць, на першы пагляд, слушную інфармацыю, што “Казанская” дапамагла Расіі пазбыцца захопу Масквы палякамі
    ў 1612 г. Так, добра. Але ж гэтая перамога над “палякамі” шчыра святкуецца і ў нас, беларускія вернікі без кроплі сумневу моляцца за гэтую падзею. Я ўжо пісаў, што значную частку гэтых акупантаў-“палякаў” у Маскве ў 1612 г. складалі беларусы. Дык што ж выходзіць? Мы святкуем перамогу над самімі са­бой? Ці радуемся разам з рускімі, што яны нас тады вытурылі з сваёй сталіцы?
    Брак дастатковай нацыянальнай сведамасці і гістарычных ведаў — прычына гэтай яўна ненармальнай, бязглуздай сітуацыі. I на афіцыйным роўні чыноўнікі, ідэолагі Беларускай Праваслаўнай Царквы павінны станоўча развязаць сітуацыю з святкаваннем 4 лістапада, іншых святаў і падзей, трактоўка якіх у нас і ў Расіі не супадае, ці нават супярэчлівая.
    Наступны блок пытанняў звязаны з святкаваннем беларускіх святых. У нас існуе звод Святых Сабор беларускіх Святых, які ствараўся цягам многіх гадоў. Спіс іх святых наступны: Вялебны Генадзі Магілеўскі, Свяцьбіт Лаўрэнці, епіскап Тураўскі, Свяцьбіт Сімяон, епіскап Полацкі (1289), Свяцьбіт Георгі (Каніскі), архіепіскап Магілеўскі, Дабраверны вялікі князь Расціслаў-Міхаіл, Праведная Сафія, княгіня Слуцкая, Свяцьбіт Гаўрыіл (Гарадкоў), архіепіскап Разанскі, Святыя Мучанікі Антоні, Іаан і Яўстафі Віленскія, Мучанік немаўля Гаўрыіл Беластоцкі (1690), Свяцьбіт Кірыла, епіскап Тураўскі, Святы мучанік Макары, мітрапаліт Кіеўскі, Святаўлівы мучанік Макары, ігумен Пінскі, Святы праведны Іаан Кармянскі, Вялебная Ефрасіння, ігумення Полацкая (1173), Свяцьбіт Дыянісі, епіскап Полацкі (1182), Святы мучанік архідыякан Нікіфар, Свяцьбіт Міна, епіскап Полацкі (1116), Дабраверны Кн. Барыс Тураўскі, Святы мучанік Мітрафан, архіепіскап Астраханскі, Вялебны Марцін, пустэльнік Тураўскі (1150), Праведная пан­на Іўліанія, князёўна Альшанская (1550), Святаўлівы мучанік Афанасі, ігумен Брэсцкі (1648), Вялебны Фёдар, князь Астрожскі, у манастве Феадосі, Святаўлівы мучанік Серафім (Шахмуць), архімандрыт
    Жыровіцкі, Святы мучанік Іаан (Помер), архіепіскап Рыжскі і Латвійскі, Вялебная Харыціна, князёўна Літоўская, Наўгародская старанніца. Дабр. Еўпраксія Пскоўская, Святы мучанік Паўлін, Архіепіскап Магілеўскі, Вялебны Елісей Лаўрышаўскі (1250), Свяцьбіт Іасаф (Жэвахаў), епіскап Магілеўскі.
    Некаторыя з гэтых людзей добра ведамыя нашай грамадскасці, але большасць імёнаў, я думаю, нічога не кажа нашаму абываталю. А гэта ж тыя ж нацыянальныя героі. Нават болып. Сітуацыю можна выправіць толькі праз вынясенне гэтых імёнаў на дзяржаўны ровень.
    3 іншага боку, мы ганарымся такімі людзьмі, якія ўсё сваё жыццё прысвяцілі служэнню беларускаму народу, пакутавалі за Беларусь і былі шчырымі праваслаўнымі вернікамі. Гэта, найперш, нашая славутая паэтка Ларыса Геніюш. Думаю, што настаў час паставіць пытанне аб кананізацыі нашай Ларысы.
    Шмат зрабіў для беларусаў легендарны і ведамы ўсяму свету асветнік Францішак Скарына. I галоўнае ім зроблена першая славянская друкаваная Біблія! Не трэба спрачацца і надалей высвятляць, хто Ска­рына быў паводле канфесійнай прыналежнасці. Прынамсі, нідзе не напісана, што ён не быў праваслаўным. А тое, што чалавекам-вернікам быў, хрысціянінам, дык гэта дакладна. Ягонае імя, безумоўна, мусіць быць у почце беларускіх праваслаўных святых.
    Няма да гэтага часу ў спісе Святых Канстанціна (Васіля) Астрожскага, хоць пытанне ставіцца даўно і ў Украіне, і ў нас.
    Ёсць і іншыя выдатныя людзі, якія могуць быць кананізаваныя Беларускай праваслаўнай Царквой.
    Важным і праз стагоддзі, балючым ёсць пытанне аўтакефаліі Праваслаўнай Царквы. У Беларусі цяпер існуе, фактычна, адзін інстытут Праваслаўнай Царквы гэта афіцыйная царкоўная арганізацыя: экзархат Рускай Праваслаўнай Царквы Беларуская Праваслаўная Царква.
    За мяжой (галоўным чынам у Канадзе і ЗША) існуе Беларуская Аўтакефальная Праваслаўная Царква.
    Яна з’яўляецца некананічнай, бо не прайшла адпаведных працэдур для атрымання аўтакефаліі. Тым не менш, вернікі-эмігранты беларускага паходжання маюць мажлівасць маліцца ў сваёй Праваслаўнай Царкве, на сваёй мове.
    Як я ўжо адзначаў: дзейны інстытут Праваслаўнай Царквы ў Беларусі БПЦ, ёсць часткай Рускай Праваслаўнай Царквы Маскоўскага патрыярхату, і хочацца каму ці не хочацца, а дзейнасць БПЦ ляжыць у рэчышчы дзейнасці РПЦ. А РПЦ, сваім па­радкам, бытуе ў суседняй з Беларуссю дзяржаве Расіі, і хоць фармальна Царква аддзеленая ад дзяржавы, яна не можа быць цалком аддзеленай ад вонкавай і нутраной палітыкі, бо дзяржава адзіны арганізм. I няўхільна палітыка Расіі праз інстытут сва­ёй Царквы праз РПЦ так ці інакш трапляе ў Беларусь, бо не можа не трапляць праз філіял РПЦ Беларускую Праваслаўную Царкву.
    Гэта прыводзіць да памянёнага святкавання Расійскага свята 4-га лістапада ў улонні беларускай Царк­вы. А часта прыводзіць нават да канкрэтнай адзнакі сучасных палітычных падзей непасрэдна з амвонаў праваслаўных храмаў. Прыкладам, я быў сведкам, як у Свята-Пятра-Паўлаўскім саборы г. Мінска святар заўзята прапаведваў і заклікаў саборна маліцца за нашых братоў-сербаў, якія ваявалі ў ведамых вой­нах за Косава і іншыя тэрыторыі.
    Такое становішча не павінна нас здзіўляць. Хоць Беларусь і незалежная дзяржава, уся структура нашай Праваслаўная Царквы падпарадкавана вонкавяму чынніку Маскве. Толькі незалежнасць нашых царкоўных інстытутаў ад Трэцяга Рыму можа стаць сапраўдным крытэрам незалежнасці. А гэта мажліва толькі пры абвяшчэнні аўтакефаліі. Заўважу, пры распадзе імперыяў першым крокам, што рабілі царкоўныя іерархі, быў крок здабыцця аўтакефаліі Праваслаўнай Царквы. Так было, прыкладам, пасля абвяшчэння самастойнай Польскай дзяржавы пасля збурэння Расійскай Імперыі. Даволі хутка там з’явілася Аўтакефальная Польская Праваслаўная Царква.
    Пра сучасны стан пытання аўтакефаліі Беларускай Праваслаўнай Царквы мы ўжо гаварылі вышэй. На маю думку, аўтакефалія рана ці позна здейсніцца. Гэта непазбежны гістарычны працэс.
    12.	Зьніч і праваслаўная манархія ў Беларусі
    ...ёсць дзікі Захад...
    і Усход пакутна сонны...
    і сэрцайка Сьвятая Беларусь... сагнутае глабалам утрапёным, племя Хрысціянскае паўстаць сябе прымусь!..
    Зьніч
    Алег Бембель (літаратурны псеўданім Зьніч, царкоўнае імя — інак Мікалай) быў адным з заснавальнікаў Праваслаўнага Брацтва Трох Віленскіх Мучанікаў. А на пачатку 1990-х гг. актывістам
    Беларускай хрысціянска-дэмакратычнай злучнасці. Філосаф, музыка, паэт і манах... Сын ведамага скульптара Андрэя Бембеля.
    Ужо 12 гадоў ён нясе паслушанне ў Жыровіцікім манастыры, спачатку як паслушнік, потым прыняў іначаскі пастрыг над імем Мікалай.
    За ўвесь час свайго манастырскага жыцця адзінец Мікалай нясе паслушанне рэдактара літаратурнамастацкага лістка “Жыровіцкая абіцель”, які змяшчае матэрыялы
    на трох мовах: беларускай, англійскай і рускай. Гэта ягонае “стварэнне” прапануецца ўсім наведнікам манастыра і ведама далёка за яго межамі, і ў Беларусі, і шырэй.
    Яшчэ ў савецкія гады Алег Бем­бель набыў ведамасць як аўтар ды-
    ЖЫРОВІЦКАЯ АБІЦеЛЬ
    сідэнцкага твора пра занядбаны стан нашай мовы «Роднае слова і маральна-эстэтычны прагрэс», які ўбачыў свет у Лондане ў 1985 г. За гэты ўчынак Бем­бель быў “узнагароджаны“ выключэннем з кампар-
    тыі і выгнаннем з Акадэміі навук, дзе працаваў у якасці малодшага супрацоўніка.
    Вершы паэта Зьніча вызначаюцца хрысціянскай скіраванасцю і любасцю да Беларусі. 3 поўным пра­вам можна сказаць, што праваслаўны нацыяналізм аснова філасофіі Зьніча, якой працятая ўся ягоная творчасць:
    ...з жуды бязвер’я і бязслаўя, народ, паўстаць сябе прымусь... у таямніцы Праваслаўя Жыве Святая Бгла-Русъ!
    На прыкладзе А. Бембеля можна сцвярджаць, што праваслаўны нацыяналізм зусім не прэрэгатыва расійскага праваслаўя. Ён мае ўсе падставы для развіцця на беларускай зямлі, на абшарах праваслаўных беларускіх вёсак і гарадоў.
    Аднак у асяроддзі беларускіх інтэлектуалаў далёка не кожны прымае, а пагатоў разумее, філасофію Зьніча. Вось, прыкладам, як своеасабліва рэагуе крытык Дз. Серабракоў на думкі Бембеля: “Патрабаванне праваслаўнага фундаменталіста Алега Бембеля монанацыянальнасьці і нават монаканфесійнасці ў сутыкненні з тэкстамі, якія спасылаюцца на заходнія мультыкультуралісцкія, трэш-культурныя мадэлі, стварае ілюзію ўнутранага дыялогу ў зборніку артыкулаў, дынамікі і развіцця беларускай думкі”. (Пра скон марксізму і іншыя філасофскія байкі. Анталёгія сучаснага беларускага мысьленьня. // Дзеяслоў. 2003. 26.08.2006).