Игде зродилися иускормлены суть по Бозе
Анатоль Астапенка
Памер: 734с.
2010
У артыкуле “Беларускі нацыяналізм і сутыкненне цывілізацыяў” аўтар (А. Латышонак) спрабуе знайсці адказ на пытанне аб месцы Беларусі ў сучасным свеце, падзеленым на цывілізацыі праз увядзенне новай парадыгмы гэтак званай “трыхатаміі” як судзеяння трох раўназначных хрысціянскіх канфесіяў: праваслаўнай, каталіцкай і пратэстанцкай. Быццам бы гэтая трыхатамія і ёсць тым дзейнікам, што ўплывае на лёс беларускай нацыі і наагул нашай дзяржавы. Але ж у нас у такім разе ёсць і юдэі, і мусульмане і, нарэшце, бахаі... дый ці мала хто... Ведама, уплыў гэтых канфесіяў на грамадскае жыццё
мала адчувальны. Але ці сапраўды так уплывав на нашае жыццё факт буйнога росту колькасці пратэстанцкіх суполак. Бо яны як былі, так і ёсць маргінальнымі ўтварэннямі на тле традыцыйных канфесіяў, наагул, на тле нашых традыцыяў.
Апрача таго, А. Латышонак у сваім артыкуле давол! адвольна трактуе шэраг падзей нашай найноўшай гісторыі. Прыкладам, ён піша, што ў Беларусі пасля абвяшчэння незалежнасці высокія дзяржаўныя пасады занялі католікі: спікерам стаў Станіслаў Шушкевіч, прэм’ер-міністрам Вячаслаў Кебіч, старшынём нацбанка Станіслаў Багаданкевіч і ўзначаліў апазіцыю Зянон Пазняк. “Усе чацвёра католікі”, паведамляе нам аўтар. I далей болей, ставіцца пытанне: “Як сталася, што меншасць, якая стала ўзведвала ўсціск, так паспяхова здолела пераняць палітычную ўладу?”... “Беларускія палітолагі і сацыёлагі не далі адказу на гэтае пытанне”, падсумоўвае Латышонак.
I не дадуць! Бо сярод чатырох успомненых асоб, католікам ёсць толькі Зянон Пазняк. С. Шушкевіч паводле бацькоў напалову праваслаўны, напалову католік, а паводле светагляду прыхільнік сайенталогіі, пра што любіць сам пагаварыць. В. Кебіч гэта жывы манумент камуністычнай наменклатуры, а С. Багданкевіч ведамы ліберал, былы старшыня Аб’яднанай дэмакратычнай партыі. Усе трое савецкія людзі, былыя партыйныя функцыянеры і ў рэлігійным плане, хутчэй за ўсё, бязверцы, атэісты. Ніякай каталіцкай меншасці яны не складаюць, а з’яўляюць тую ж камуністычна-адміністратыўную праслойку, што добра пачувалася і ў савецкія часы. Пасля 1991 г. усе вузлавыя дзяржаўныя пасады ў савецкай дзяржаве па-ранейшаму ўтрымвала савецкая наменклатура адно толькі, што яны пусцілі ў свае шэрагі інтэлектуала-прафесара Станіслава Станіслававіча Шушкевіча. Але гэта было часовае зацямненне пасля нечаканага развалу Савецкага Саюза і абвяшчэння дзяржаўнай незалежнасці. Яны хут-
ка акрыялі і ў 1993 г. з лёгкасцю сапхнулі прафесара з пасады старшыні Вярхоўнага Савета.
Можа, там, у Беластоку, трэба мець лепшыя акуляры, каб нармалёва бачыць палітычныя перыпетыі ў Беларусі пачатку 1990-х гг. Але хацелася б параіць аўтару не пісаць надалей недарэчнасцяў накшталт таго, што напісана ў разгляданым артыкуле: “У 1993 г. праваслаўная большасць узяла рэванш”. Якая праваслаўная большасць?! Які рэванш?!
А было так: у 1994 г. пры беспасярэднім удзеле расійскіх спецслужбаў камуністычна-наменклатурная кіраўнічая мафія разыграла карту А. Р. Лукашэнкі. Тая наказала сябе, як ніякая іншая, адпаведнай той сітуацыі, што склалася. Фігура Лукашэнкі здаволіла спадзяванні даволі шырокіх, але ў сацыяльным статусе найніжэйшых слаёў грамадства, асабліва работнікаў, сялянства і пенсіянераў, а гэта большасць насельніцтва рэспублікі. Але даны вынік не мае ніякага дачынення да фразы Латышонка “праваслаўная большасць узяла рэванш”.
Цяпер наконт пратэстанцтва ў Беларусі як трэцяга складніка “трыхатаміі”. Адразу скажу, што такую “трыхатамію”, як у нас, маюць і Украіна, і Расія, і тая ж Польшча, дзе жыве наш аўтар — Ю. Латышонак. Безумоўна, застаецца актуальным пытанне аб значным росце пратэстанцкіх Цэркваў у Беларусі. Тэты факт, безумоўна, ёсць, але ён знаходзіць простае тлумачэнне. Пратэстанты лёгка праточваюцца ў тыя слаі грамадства, дзе рэлігійныя традыцыі аслабленыя альбо іх няма зусім. I разам з тым расце патрэба ў духовасці, як гэта сталася на постсавецкай прасторы. Вось тут і сталі запатрабаваныя пратэстанты. На стартавы момант найноўшай беларускай гісторыі пачатак 1990-х гг. Беларусь станавіла сабой бездухоўную масу савецкіх людзей, далёкіх ад Бога, якая цьмяна ўяўляла сабе існасць і праваслаўя і каталіцызму. I прыняцце многімі хрысціянства ў форме баптызму, пяцідзесятніцтва, шэрагу цэркваў Поўнага Евангелля, іншых пратэстанцкіх кірункаў -
адказ на страчаныя традыцыі нашага царкоўнага жыцця. На мой пагляд, традыцыйныя веры перажываюць толькі часовую паразу. Будучыня ўсё ж за імі.
Думаю, мала рацыі маюць спадзяванні Латышонка на “трывалую аснову” праваслаўна-каталіцка-пратэстанцкай трыхатаміі для беларускага нацыяналізму. Дый сам аўтар у сваім артыкуле адзначае, што «“беларускія пратэстанты” не супрацоўнічаюць з беларускім нацыянальным рухам». I дадам: болып за тое, сучасны пратэстанцкі трыумф у Беларусі ёсць частка агульнага руху глабалізацыі, які ідзе насуперак нацыянальным рухам; ён падмяняе нацыянальную ідэю спадзяваннямі на хуткае ўсталяванне Царства Божага на Зямлі. Эклесіялагічныя настроі, што дамінуюць у пратэстанцкім асяроддзі, асабліва ў Цэрквах адвентыстаў сёмага дня і пяцідзесятнікаў не маюць нічога супольнага з нацыянальнай ідэяй.
Калі ж некаторыя з пратэстанцкіх актывістаў, нават пастыры, супрацуюць з прадстаўнікамі апазіцыі, то толькі таму, што лічаць сябе пакрыўджанымі з боку афіцыйных уладаў. Я пагаджаюся з іх тэзісамі пра нястачу свабоды веравызнання ў Беларусь Але ж мы жывем у грамадстве, дзе гаварыць наагул пра нейкую свабоду цяжка. Нашая дзяржава пабудаваная на прынцыпах халуйства, падлізніцтва, яна трымаецца на мадыфікацыі сталінскага страху, што трывала жыве ў тысячах нашых грамадзян — вось у чым трагедыя! Але нашы пратэстанты далёкія як ад гэтых праблем І, тым болып, — ад нацыянальных беларускіх праблем.
I апошняе, што трэба адзначыць у рэчышчы гэтай палемікі. Паводле статыстыкі, у 2000 г. у Беларусі існавалі 1144 праваслаўныя прыходы, 405 каталіцкіх (+12 уніяцкіх) і 899 пратэстанцкіх суполак. Гэтая паважная колькасць пратэстантаў, здаецца, павінна ўражваць (адных пяцідзесятніцкіх цэркваў 448, болып, чым усіх каталіцкіх!). Але ўгледзімся пільней у тыя лічбы. Няўжо яны адлюстроўваюць і колькасную велічыню вернікаў? Почасту гэта не так. Часця-
ком пратэстанцкія суполкі збіраюць такую колькасць вернікаў, што іх можна пералічыць на пальцах. Дый не трэба пратэстанту надта вялікіх намаганняў рабіць для таго ж уцаркаўлення. Захацеў стаць пастырам зрабі сабе суполку, а для гэтага шмат людзей не трэба. Як сказана ў Евангеллі: Дзе сабраліся двое на імя Мае, там і Царква Христова. Часта так даслоўна і робіцца.
Зусім іншая карціна ў праваслаўных вернікаў. Звычайна на некалькі суседніх вёсак (3-4, а то і больш) існуе толькі адзін прыход, толькі адзін храм у выглядзе невялікай цэркаўкі. I туды цягнецца на святы мноства вернікаў, каб, прыкладам, асвяціць Пасху, адпець сваяка ці з іншых патрэбаў. Сфера дзеяння такіх прыходаў можа дасягаць некалькіх тысяч грамадзян. Тое самае назіраецца і ў сферы дзеяння Каталіцкага Касцёла.
Вось што, у сапраўднасці, хаваецца за прыточанымі лічбамі: неадпаведнасць суадносінаў колькасці парафіяў і сапраўднай колькасці вернікаў у пратэстанцкіх парафіях з аднаго боку, і праваслаўных і каталіцкіх з другога. I становіцца зразумелым, што ніякай трыхатаміі ў Беларусі няма. Дый дыхатаміі няма. У тым сэнсе, што паміж сучаснымі беларускімі каталікамі і праваслаўнымі фактычна не існуе супярэчнасцяў і нават дыскусіяў на тэму “чыя вера лепшая”. У многіх мястэчках і гарадах можна ўбачыць згоднае суіснаванне касцёла і праваслаўнага храма, і гэтая адзнака сама за сябе шмат чаго можа сказаць.
Аднак тыя вонкавыя адзнакі рэлігійнай талерантнасці, можа, сведчаць і аб другім баку медаля: нашае грамадства дагэтуль даволі слаба рэлігійна структураванае, і гэты чыннік далёка не на першым месцы ў азначэнні рухавіка нашай дзяржавы.
Вось такія, выяўляецца, вынікі беглага аналізу нататак Латышонка аб “сутыкненні цывілізацыяў”. На нашу думку, ніякіх прыкметаў успомненай з’явы “сутыкнення” ў Беларусі не назіраецца. Аднак праблема, пастаўленая Хантынгтонам, усё ж застаецца.
Бо ёсць (ці, мабыць, ёсць) праваслаўная цывілізацыя і ёсць заходняя цывілізацыя, якую можна акрэсліць геаграфічна абсягамі Еўразвязу. Праўда, з абсягамі праваслаўнай цывілізацыі ўзнікае цяжкасць. Трэба ўсё ж разабрацца, што разумець пад праваслаўнай цывіліаацыяй. У Хантынгтона сказана: “Некаторыя навукоўцы вылучаюць асобную праваслаўную цывілізацыю з цэнтрам у Расіі, адрозную ад заходняга хрысціянства з прычыны сваіх візантыйскіх каранёў, двухсотгадовага татарскага прыгнёту, бюракратычнага дэспатызму і абмежаванага ўплыву на яе Адраджэння, Рэфармацыі, Асветы, іншых значных падзей, якія мелі адбыцца на Захадзе”.
А. Латышонак пасля гэтага азначэння хуценька выводзіць: “Абсалютна зразумела, што Беларусь не падпадае над гэтае азначэнне”. Паспешлівая выснова. Зразумела, у нас 200 гадоў татарскага панавання не было, была Рэфармацыя і Асвета. Аднак была і яшчэ адна акалічнасць: Беларусь у старажытныя часы (Полацка-Тураўскі перыяд) і пазней у часы ВКЛ была праваслаўнай дзяржавай. I ў тыя часы, калі татары здымалі даніну з Маскоўскага Царства, і праваслаўе на гэтай частцы Русі было важным чыннікам грамадскага жыцця, то ў другой частцы, якая потым стане Беларуссю (адным з назоваў якой таксама былі “Русь”: “Белая Русь”, “Чырвоная Русь”, “Чорная Русь”), тэты ж праваслаўны чыннік меў не меншае, а можа і болыпае значэнне, чым там, у Масковіі. I толькі пасля 1596 г. вялікая частка праваслаўнага насельніцтва стала вызнаваць заміж праваслаўя грэка-каталіцызм.
Аднак гэтая новая уніяцкая вера была зусім не падобная (прынамсі, спачатку) да каталіцызму, бо ўсе абрады, усё літургічнае кола і гадавое, 1 тыднёвае і дзённае засталося ўсходняга абраду, г. зн. было праваслаўным. Тэты чыннік становіцца вызначальным у фармаванні ментальнасці, а пазней этнічнай самаідэнтыфікацыі і, нарэшце, фармаванні беларускай нацыі. Вось дзе трэба шукаць карані пры-
належнасці да пэўнай цывілізацыі. I, нягледзячы на вялікі ўдзел католікаў у пазнейшыя часы, і кшталтаванне уніі ў этнічна беларускім рэчышчы, шалі для беларусаў схіляюцца ў бок праваслаўнай культуры, праваслаўнага менталітэту. Важна яшчэ разумець, што нашая праваслаўная культура і ментальнасць гэта не тое самае, што маскоўска-рускае праваслаўе.